Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
124.53 МБ
81 Агіевіч У У. Полацкая епархія — калыска вялікага палачаніна: Праблема імя Скарыны // Тэзісы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 1000-годдзю Полацкай епархіі і праваслаўнай царквы на Беларусі. Мінск, 1992. С. 10.
«Імя і справа Скарыны» (2002) Агіевіч настойліва працягвае развіваць думку што знакі «трохкутнік» і «трапецыя» павінны чытацца ў гнасеалагічным кантэксце, у святле тэорыі пазнання і «біблейскага сімвалагізму». Вось адно з такіх яго вызначэнняў: «Анталагічны знак Й ёсць пастаноўка праблемы, метадалагічны знак Ж— яе рашэнне. Першы гаворыць аб магчымасці таямніцы непазнанага і прызнанні яе наяўнасці Скарынам, другі — аб падуладнасці яе чалавеку, аб аптымістычным разуменні філосафам здольнасці чалавека калі не змяніць, дык зразумець і адпаведна кіравацца ў жыцці набытай мудрасцю. Для Скарыны абодва знакі ёсць сімвалы злучэння зямнога і нябеснага ў хрысціянскай традыцыі, злучэнне ісціны і дабрадзейнасці»82. Неаднаразова Агіевіч вяртаецца да сімвалічнай сутнасці прадметаў, якія акаляюць Скарыну на партрэце: «Адны з іх неабходныя для пошукаў ісціны, іншыя — для фіксацыі ведаў і ўвасаблення вынікаў такой дзейнасці. Гэтаму служаць «таямнічыя» знакі на картушах ля калон— Ж «трохкутнік» і Й «квадрат», якімі Скарына сімвалізуе свет бачны і свет нябачны, скінію зямную і скінію нябесную, свет створаны і свет няствораны. У знаках замацаваныя архетыпы метадаў і сродкаў пазнання»83.
Цікава, што ў гэткім самым духу, пад відавочным уплывам Агіевіча, тлумачыла сімволіку Скарыны навуковая інфармацыйна-аналітычная газета «Веды», якая пачала выдавацца ў 1997 годзе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Добра знаёмыя нам выявы «трохкутніка» і «трапецыі» на нейкі час упрыгожылі яе першую паласу, размясціўшыся
82 Агіевіч У У Сімволіка гравюры Скарыны. Мінск, 1999. С. 187.
83 Агіевіч У Астронімы Скарыны: Альфа і амега жыцця зямнога // Роднае слова. 2001. № 9. С. 79.
па баках загалоўка. «Знакі, што акаляюць назву газеты — скарынінскія, — гаварылася ў рэдакцыйнай урэзцы. — Першы азначае свет бачны, другі — свет нябачны»84. Праўда, даволі хутка гэтыя сімвалы з афармлення газеты знікаюць. Відаць, знайшліся ў Акадэміі людзі, якія палічылі падобную іх інтэрпрэтацыю непераканаўчай, недаказанай, суб’ектыўнай.
Артыкулам «Сімволіка на партрэце Скарыны» (1998) унеслі свой уклад у дыскусіі пра Скарынавыя загадкі гомельскія даследчыкі М. Палкаўнічэнка і К. Усовіч. «Самым цікавым, загадкавым і спрэчным ва ўсёй ксілаграфіі (партрэтнай гравюры.— Г.К.) з’яўляецца, на нашу думку, прысутнасць тут выяў двух ільвоў з геральдычнымі знакамі»85, — пішуць даследчыкі. I тут мы з імі абсалютна згодныя. Сапраўды, гэта на сённяшні дзень самая вялікая загадка не толькі партрэта, а, бадай, і ўсяго скарыназнаўства. Прынамсі з тых загадак, што адразу кідаюцца ў вочы, прыцягваюць увагу, трывожаць кожнага, патрабуюць неадкладнага адказу. Што ж канкрэтна, якую разгадку прапануюць гамяльчане? Львы, паводле іх інтэрпрэтацыі, сімвалізуюць двух творцаў біблейскіх тэкстаў: евангеліста Марка і перакладчыка Бібліі на латынь Ераніма. Левы знак Ж — камбінацыя пяці літар: А, Б, Д, Г, Т — звязаны са Старым Запаветам (значэнне літар тлумачыцца паводле кнігі «Кабала» Папюса). Правы знак («схематычны малюнак узгорка з пляцоўкай наверсе, на якой стаяць у цэнтры крыж, а па баках два кап’і») сімвалізуе Галгофу і звязаны з Новым Запаветам.
Працягваючы даследаванне, Палкаўнічэнка (мастак па прафесіі) паведаміў у артыкуле «Калі ж нарадзіўся Франці-
84 Веды. 1997.28ліст. (№ 1).
85 Кантакты і дыялогі. 1998. № 9. С. 4.
шак Скарына?», што выкарыстанне літарнай сімволікі кабалы дазволіла яму «расшыфраваць сэнс знака Ж («вагі»), змешчанага на знакамітым партрэце Скарыны. Гэты знак ствараецца літарай Т (грэка-візантыйскае «тау»), што азначае «мікракосм, чалавек», і трохкутнікам Д («дэльта»), які сімвалізуе вучонага і ўваход у Царства ведаў — Браму Святла»86.
У брашуры «Іканалогія і іканаграфія ілюстрацый і ініцыялаў выданняў Францыска Скарыны» (1999) Палкаўнічэнка дадатковатлумачыць: «Такімчынам, асноўнае значэнне знака „вагі” — вучоны чалавек падобны да сонца, веды і станоўчыя маральныя якасці робяць яго амаль роўным Богу... Калі ўзяць сімволіку А, Б, Г, Т, Д, а іх можна ўбачыць у знаку, то атрымліваюцца амаль усе значэнні, згаданыя вышэй. У кірыліцы гэта літары Аз, Букі, Глаголь, Тверда, Дабро. Іх можна прачытаць наступным чынам: пісьменнасць, кнігі словам сцвярджаюць добрае»87. Палкаўнічэнка часам увогуле здзіўляе сваім умельствам рабіць «расшыфроўкі». Аказваецца, нават з даты на партрэце, як вядома, пазначанай кірылічнымі літарамі, пры дапамозе кабалістычных метадаў можна вычытаць такі сэнс: «Я пачатак хаджэння патомкаў да ведаў і дабрачыннасцей» (варыянт: «Я ўласнага бяссмерця бацька»)88. Падобныя яўна нацягнутыя «расшыфроўкі» могуць скампраметаваць любую працу. У той жа час — і гэта станоўчы момант — Палкаўнічэнка бачыць эвалюцыю Т-знака («Знак „вагі” як і сігнет С[карыны], не з’яўляецца
86 Палкаўнічэнка М. Калі ж нарадзіўся Францішак Скарына? // Настаўніцкая газета. 2000. 10 кастр.
87 Полковннченко Н. М. Мконологня н нконографня нллюстрацнй н нннцналов нзданнй Францнска Скормны. Гомель, 1999. С. 9.
88 Тамсама. С. 4, 17.
нязменным. Выява яго на партрэце і ў віленскіх выданнях вельмі розная... »89), хаця прывязка яго да пэўных схем кабалістыкі зусім не пераканаўчая.
Мусім адзначыць таксама, што прапанаваная Палкаўнічэнкам дата нараджэння Скарыны (1482 год)90 уяўляецца даволі верагоднай — сваімі шляхамі на гэтую ж дату некалі выйшаў здольны віцебскі скарыназнавец Г. Лебедзеў91.
На міжнароднай канферэнцыі 2004 года «Скарына і наш час» у Гомелі прагучаў шэраг крытычных заўваг Палкаўнічэнкі ў адрас Агіевіча, у прыватнасці адзначаліся вольнасці апошняга ў перадачы аўтэнтычнай канфігурацыі скарынаўскіх сімвалаў: «Знак Скарыны (піктаграма Галгофы), якую філосаф называе квадратам, з першых публікацый У Агіевіча ўвесь час некарэктна „рэтушуецца на камп’ютэры”»92.
На згаданай канферэнцыі93 ў своеасаблівым тандэме з Палкаўнічэнкам выступіла яго дачка Т. Вароніна, якая наступным чынам абмалявала стан дыскусій па гэтым пытанні
89 Тамсама. С. 8.
90 Палкаўнічэнка М. Калі ж нарадзіўся Францішак Скарына? II Настаўніцкая газета. 2000. 10 кастр.; яго ж. Пконологня н нконографня нллюстрацнй... С. 17-19.
91 Лебедзеў Г. Веліч яго здзяйсненняў: 3 нагоды выхаду ў свет зборніка дакументаў пра жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны //ЛіМ. 1988. 30 верас.
92 Полковннченко Н. М. Портрет Ф. Скорнны в контексте пансофнзма эпохн н ренессансной Эхманснпацнн лнчностн // Скарына і наш час: Матэр. III Міжнар. навук. канф., прысвеч. 80-годдзю з дня нарадж. праф. У В. Анічэнкі. Гомель, 2004. С. 160.
93 На аналагічнай канферэнцыі 2002 года. Гл.: Полковннченко Н. М. Гравюры нзданнй Ф. Скорнны н современный уровень нскусствознання П Скарына і наш час: Матэр. II Міжнар. навук. канф: У 2 ч. Гомель, 2002. Ч. 1. С. 147-152; Вороннна Т. Н. Лннгвнстнческне аспекты ренессансной снмволнкн пансофнзма гравюр нзданнй Францнска Скорнны II Тамсама. Ч. 2. С. 114-118.
і ўклад Палкаўнічэнкі ў вырашэнне праблемы: «Пераважная большасць даследчыкаў разглядалі знак Скарыны (гаворка пра Т-знак. — Г. К.) у якасці герба невядомага спонсара яго выданняў. Гэткая трактоўка яго надзвычай слабая і непрымальная. Уладзімір Агіевіч, адышоўшы ад спонсарскай версіі, паспрабаваў расшыфраваць знак у пазнавальным ключы. На жаль, не праясніўшы пытання, ён толькі вельмі заблытаў па сутнасці надзвычай простую сімволіку знакаў намаляваных на вядомым партрэце беларускага асветніка. Знак Скарыны трэба „чытаць” у кантэксце рэнесансавых пансафізму, захаплення герметыкамі, кабалой і адраджэння неаплатанізму. Сімволіка яго неадемная ад сімволікі сігнета і канцэпцыі (задумы) партрэта асветніка. Правільная трактоўка яго ўпершыню прапанаваная Мікалаем Палкаўнічэнкам»94. Даследчыца спасылалася пры гэтым на вядомую нам брашуру Палкаўнічэнкі «Іканалогія і іканаграфія ілюстрацый...» (1999) і яго невялікую папулярную нататку «Антычная і сярэднявяковая сімволіка сонейка і месяца — «ключ» да сігнета Францыска Скарыны» ўгазеце «Культура» за 2-8 верасня 2000 года.
Пры ўсёй крытычнасці ў дачыненні да Агіевіча прапанаваныя Палкаўнічэнкам і падтрыманыя Варонінай расшыфроўкі сэнсу Т-знака па сутнасці даволі блізкія да агіевічаўскіх: «Вядомы знак Ф. Скарыны, які складаецца з дэльты і літары Т, сімвалізуе пазнанне», ці яшчэ: «Знак Скарыны сімвалізуе Чалавека, чалавецтва каля брамы пазнання»95.
94 Вороннна Т. Н. Снмволнка знака Ф. Скорнны в контексте пансофнзма ренессансных неоплатоннков // Скарына і наш час: Матэр. III Міжнар. навук. канф. С. 108.
95 Тамсама. С. 111.
У заключэнне Вароніна зноў адзначыла: «Прапанаванай М. Палкаўнічэнкам трактоўцы сімволікі знака „Шалі” як чалавецтва каля брамы свету няма пераканаўчых альтэрнатыў. Сведчаннем гэтаму з’яўляецца бясплённасць шматгадовых пошукаў фармальных аналагаў яго ў гербоўніках»96. Але з нашага агляду відаць, што спробы знайсці пэўныя адпаведнікі ў геральдыцы не без поспеху рабіліся яшчэ з часоў I. Лялевеля і былі далёка небясплённымі. Прэтэнзіі Палкаўнічэнкі і яго прыхільнікаў на канчатковае вырашэнне праблемы трэба лічыць заўчаснымі.
Звернемся яшчэ да некаторых спроб у гэтым кірунку апошняга часу.
Спецыялісты па народнай абрадавай сімволіцы і ўвогуле па сімволіказнаўстве I. Мячыкава і А. Жаўняк у артыкуле «Некаторыя геральдычныя фігуры беларускай культуры», надрукаваным у зборніку «Сімвалы ў кантэксце культуры» (2001), таксама «вычытваюць» у «трохкутніку» і «трапецыі» скарынаўскіх выданняў схаваны духоўны сэнс: першы знак, падобны на вагі, увасабляе, на іх думку, выбар чалавекам правільнага, духоўнага шляху, другі — перамогу жыцця над злом97. У падобным духу працягваецца размова пра скарынаўскія сімвалы ў кнізе згаданых аўтараў «Індаеўрапейскія карані беларускай сімволікі» (2002). Зразумела, шэраг такіх магчымых і разам з тым, нельга не прызнаць, вельмі адвольных тлумачэнняў якія часам робяць уражанне своеасаблівай варажбы, можа быць бясконцым. Цікава таксама, што ў артыкуле 2001 года аўтары аперуюць абрысамі Т-знака выключна