• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    37 Запісы Беларускага навуковага таварыства. Вільня, 1938. Сш. 1. С. 66. Гл. таксама: Батвіннік М. Навука і невуцтва: Скарыназнаўства ў Акадэміі навукБССР іўПольшчы (1928-1941) // Полымя. 2000. № 12. С. 106.
    навук. У лісце ад 25ліпеня 1936 года Луцкевіч паведамляў: «... я параўноўваў знакі на гравюры Фр. Скарыны са знакамі астралагічнымі і знайшоў два даволі блізкія скарынаўскім... Хоць першы знак падаецца мне ў Скарыны вензелем з некалькіх літар, у тым ліку і Г, але вельмі праўдападобна, што меркаванне Уладзімірава пра ўплыў астралагічных знакаў сапраўды тут мела месца»38.
    У БССР да скарынаўскай тэмы пачалі вяртацца напярэдадні вайны. Арыгінальна і вынаходліва апісаў партрэт Скарыны пісьменнік Ю. Віцьбіч у патрыятычным артыкуле, апублікаваным у «ЛіМе»: «Першадрукар, апрануты ў доктарскую мантыю і берэт, з гусіным пяром у руцэ сядзіць у сваім пакоі за работай. Аб выключнай напружанасці і ўшчыльнёнасці гэтай работы сведчаць і пясочны гадзіннік, і пчала, у вобразе якой мастакі заўсёды ўяўлялі сабе нястомную працу, і загадзя падрыхтаваная, яшчэ сярод белага дня, свяча з рэфлектарам. Скарыну акружаюць кнігі — ён быў адным з самых адукаваных людзей першае паловы XVI стагоддзя. Разам з тым ён ніколі ня вылазіў з нястач, што без слоў пацвярджаюць і напышлівыя гербы мэцэнатаў на спінцы крэсла і звычайныя вясковыя плеценыя кошыкі пад лаўкай, на якой стаіць такі ж убогі гліняны жбан. На пюпітры можна заўважыць малюнак, вельмі падобны да герба: месяц закрывае сабою напалову сонца, але Скарына не належаў да шляхецкага саслоўя і таму не мог мець родавага геральдычнага герба. Гэта нішто іншае, як своеасаблівая фабрычная марка, што сустракаецца на ўсіх надрукаваных
    38 Скарыніч. Мінск, 2002. Вып. 5. С. 22. Цытата ўдакладнена па копіі ліста, дасланай мне А. Каўкам.
    ім кнігах. У астралогіі, з якой яму давялося пазнаёміцца ў Кракаўскім універсітэце, малюнак сонечнага зацьмення азначае:
    „Кароткае жыцьцё, смутак, клопаты, нястача”.
    Ніхто так вычарпальна не расказаў пра гаротнае жыццё першадрукара нашага народа, як ён сам, выбраўшы для сваёй дзейнасці такую адзнаку. I разам з тым, калі бачыш гэты „герб” славутага Скарыны, адразу ўспамінаюцца словы ягонага вялікага сучасніка Эразма Ратэрдамскага:
    „Друкарскі знак на кнігах мае большае значэнне для чалавецтва, чым імператарскі герб на манетах”»39.
    Працытаваныя Віцьбічам словы выдатна падсвечваюць дзейнасць Скарыны, які глядзеў на сваю працу выдаўца нацыянальнай Бібліі як на самую высокую місію служэння народу. Аднак з прапанаванай Віцьбічам інтэрпрэтацыяй сэнсу сігнета як сімвалічнага ўвасаблення асабістых нягодаў і нястачаў наўрад ці можна пагадзіцца.
    Цікавасць да скарынаўскай тэмы Віцьбіч захоўваў і потым. У прыватнасці, варыянт свайго колішняга лімаўскага артыкула ён апублікаваў у 1947 годзе ў эміграцыйным часопісе. Поглядаў на сімволіку партрэта Віцьбіч не змяніў — абапал галавы асветніка па-ранейшаму бачыў «напышлівыя гербы мецэнатаў»40.
    Пасля вайны скарыназнаўчыя даследаванні ў БССР паступова ажыўляюцца.
    39 Віцьбіч Ю. Вялікі сын вялікага народа // ЛіМ. 1941.17 мая.
    40 Віцьбіч Ю. Вялікі сын вялікага народу (Францішак Скарына) // Шыпшына. 1947. № 4. Камплект рэдкага часопіса, які выпускаўся эмігрантамі ў пасляваеннай Германіі, ёсць у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
    У 1946 годзе ў артыкуле-зацемцы пад назвай «Мае меркаванні» сваімі думкамі з нагоды працы над драматычнай трылогіяй пра Скарыну падзяліўся з чытачамі ЛіМа пісьменнік М. Клімковіч. Шмат што ў асобе і дзейнасці Скарыны ўяўлялася яму таямнічым і неразгаданым. Пытанняў было безліч: «Чаму ён (Скарына. — Г. К.) ставіў на сваіх праваслаўных кнігах каталіцкае імя Францыска, маючы сваё праваслаўнае Георгі? Што азначае загадкавая манаграма „Т. 3. Б.” якая нязменна спадарожнічае яго ўласнаму гербу? Ініцыялы рэзчыка па дрэву, таго, хто афармляў кнігі? Кім ён (той рэзчык. — Г.К.) быў і чаму, калі ён быў католікам, ён не ставіў свайго імя поруч з імем Францыска, а калі ён бьгў праваслаўным, што перашкаджала яму падтрымаць свайго патрона, паставіўшы сваё імя поўнасцю? Як, нарэшце, вытлумачыць паездку Скарыны ў Кенігсберг, паступленне на службуўякасці прыдворнагалекара да Альбрэхта толькі для таго, каб праз дзесяць дзён разбурыць у немца яго друкарскую справу вывезці ад яго „іудзейскага чалавека, доктара і друкара” і вярнуцца ў Вільню?»41 Ёсць тут пытанні надуманыя, кан’юнктурныя (напрыклад, навязлівыя супрацыіастаўленні імёнаў асветніка), ёсць сурезныя і глыбокія. Нам у дадзеным выпадку асабліва цікава, што пісьменнік вычытаўу «трохкутніку» яшчэ і літару 3, як цікава і тое, што «трохкутнік» суаднесены ў артыкуле з паплечнікам Скарыны — рэзчыкам гравюр (як бачым, у апошнім выпадку Клімковіч у чымсьці працягваў лінію Ластоўскага).
    41 ЛіМ. 1946. 18 мая. М. Клімковіч цытаваў вядомае пісьмо герцага Альбрэхта 1530 года паводле старых, не зусім дакладных публікацый. Як удакладнілі потым даследчыкі, Кёнігсберг разам са Скарынам пакінулі два чалавекі: лекар-іудзей і друкар. Гл.: Францыск Скарына: 36. дак. і матэрыялаў / Уклад. В. Дарашкевіч. Мінск, 1988. С. 102-106, 326.
    Філосаф М. Алексютовіч у вядомай скарыназнаўчай манаграфіі (1958) партрэт першадрукара апісаў вельмі коратка і толькі мімаходзь закрануў пытанне пра яго сімволіку, у духу свайго часу падкрэсліўшы свецкі характар усяго антуражу выявы: «На століку, за якім сядзіць Скарына, знаходзяцца ў выглядзе знакаў (так у Алексютовіча.— ГК.) Сонца і Месяц. Гэтае ізабражэнне, якое магчыма з’яўляецца гербам або эмблемай Скарыны, паўтараецца і на некаторых ілюстрацыях да біблейскіх кніг. Характэрна, што на гэтай гравюры няма ні аднаго прадмета рэлігійнага ўжытку, або рэлігійнага сімвала»42. «Трохкутнік» і «трапецыю» (апошняя з крыжам) над плячыма Скарыны Алексютовіч як бы не заўважае, прынамсі ніяк на іх не рэагуе.
    Уважліва ўглядаўся ў партрэт Скарыны гісторык медыцыны Р. Кручок. У артыкуле для юбілейнага зборніка «450 год беларускага кнігадрукавання» (1968) ён пісаў (нам цікавыя яго назіранні як спецыяліста ў сваёй галіне): «Скарына ў традыцыйнай шапачцы і мантыі. Ён сядзіць на ўзвышэнні, на пярэднім плане якога прымацавана трыма палоскамі беларускага арнаменту палатно ў выглядзе прыспушчанага вымпела з ізабражэннем герба Скарыны. Інтэр’ер пакоя, у якім знаходзіцца Скарына, запоўнен дэталямі, якія характарызуюць яго як урача, вучонага, кнігавыдаўца. На паліцах справа размешчаны вялізныя фаліянты рукапісаў (звычайна гавораць пра кнігі. — Г. К.) у тоўстых скураных пераплётах. У ніжнім
    42 Алексютовіч М. А. Скарына, яго дзейнасць і светапогляд. Мінск., 1958. С. 79. Тэзіс аб адсутнасці на скарынаўскім партрэце рэлігійных сімвалаў быў характэрны для савецкага скарыназнаўства і ў далейшым. Параўн.: Шматаў В. Ф. Гравюрны партрэт Ф. Скарыны // Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. С. 310.
    правым вугле змешчана запаленая свечка, якая сімвалізуе самаадданую працу ўрача. Побач з ёй працавітая збіральніца мудрасці — пчала. У левым ніжнім вугле дзве батанізіркі (падручныя каробачкі батаніка. — Г.К.) як атрыбут збіральніка і хавальніка лекавых раслін. Вышэй на падстаўцы апорныя прадметы для кнігі (так уКручка. — Г.К.), у тым ліку посуд з гліны — посуд ведаў. На заднім плане за Скарынай ля пярэдніх сценак унутраных гранёных калон — скульптурныя фігуры мядзведзяў з вагамі мудрасці»43. Такім чынам, і «трохкутнік», і «трапецыю» Кручок аднолькава лічыў сімвалічнай выявай вагаў («вагаў мудрасці»). У ліку вельмі нямногіх даследчыкаў (пра гэта вышэй) ён прыняў ільвоў за мядзведзяў (нейкае падабенства сапраўды ёсць)44.
    У 1972 годзе ў Мінску выйшаў у свет надзвычай каштоўны альбом, дзе ўпершыню пад адной вокладкай быў сабраны ці не ўвесь ілюстрацыйны матэрыял са скарынаўскіх выданняў (пра гэта марьгўяшчэ В. Ластоўскі). Укладальнікам ікаментатарамвыступіўмастакЛ. Баразна (фотарэпрадукцыі П. Захаранкі). Ва ўступным мастацтвазнаўчым артыкуле Баразны даецца апісанне гравюры з партрэтам першадрукара. У прыватнасці, адзначана: «Па баках гравюры — гераль-
    43 Кручок Р. Р. Аб медыка-біялагічнай дзейнасці і прыродазнаўчанавуковых поглядах Ф. Скарыны // 450 год беларускага кнігадрукавання. Мінск, 1968. С. 383-384.
    44 У далейшым да зробленай Р. Кручком інтэрпрэтацыі антуражу партрэта Скарыны даволі крытычна (хоць і ў агульнай форме) паставіўся другі дасведчаны гісторык медыцыны В. Грыцкевіч (гл.: Грыцкевіч В. Доктарулекарскіхнавуках//ГоласРадзімы. 1989.9лют.; ГрнцкевнчВ. П. Францнск Скорнна — врач // Францнск Скорнна н траднцнн гуманнзма в славянской культуре: Тез. докл. на конф. в Москве, посвяіценной 500-летню Скорнны. Мннск, 1990. С. 20).
    дычныя знакі. Велічныя львы, быццам на варце ідэй гуманізму, трымаюць гербы людзей, якія прымалі ўдзел у справах Скарыны. А на абрусе, якім засланы пюпітр, выразна намаляваны герб аўтара»45. Аўтара? Так: Баразна лічыў Скарыну аўтарам усіх без выключэння гравюр і заставак, змешчаных у яго кнігах, у тым ліку і партрэта. Звернем увагу на неадэкватны, парадкам-такі перабольшаны выраз «велічныяльвы». Гаворачы так, Баразна зыходзіў больш з агульнага ўяўлення пра магутнасць і веліч цара звяроў, чымся з рэалій партрэта. Ільвы там якраз маленькія, цацачныя, зусім не велічныя, у значнай ступені ўмоўныя, стылізаваныя. Сігнет Скарыны Баразна разумеў як мастакоўскую манаграму, праўда, своеасаблівую. «Амаль усе мастакі таго часу, — чытаем у прадмове, — ужываліманаграмы... Звычайнаманаграмарабілася з ініцыялаў альбо ўмоўных знакаў. Манаграма Скарыны мае выгляд герба, які складаецца з малюнкаў месяца і сонца»46. Пра «дзіўны» знак «трохкутніка» ў мастацтвазнаўчым уступе да альбома паведамляецца, што апрача партрэта «ён сустракаецца ў цыкле гравюр ілюстрацыйна-тлумачальнага характару, у некаторых застаўках Бібліі, на тэматычнай гравюры да кнігі «Левіт». Можна думаць, што гэты знак, які складаецца з лацінскіх (чаму лацінскіх? — Г.К.) літар Б, О, Я, — манаграма Багдана Онькава і Якуба Бабіча. Відаць, Скарына жадаў увекавечыць імёны людзей, якія прымалі актыўны ўдзел у яго высакароднай справе»47. Гэтая ж думка ў больш катэгарычнай форме паўторана складальнікам і пры каментаванні агульнага тытульнага ліста да Бібліі: «На ім