Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
362 Zelinski S. Bitwy і potyczki 1863-1864. Rapperswil, 1913. S. 268, 272-273; Архнвные матерналы Муравьевского музея, относяіцнеся к польскому восстанню 1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края // Внленскнй временннк. Вндьна, 1915. Кн. 6. Ч. 2. С. XXII, XLIX, 299, 332.
ўзмоцнена шукалі другога брата Францішка Багушэвіча — Валерыяна, які быў «без вестак адсутны». Таму секвестр на яго долю ў Кушлянах быў захаваны363.
Пад рэпрэсіі царскіх улад падпалі многія суседзі Багушэвічаў па Кушлянах. Яшчэ ў лютым 1863 года за ўдзел у вызваленчым руху быў аддадзены ў салдаты малады ашмянскі канцылярыст Іван Маркоўскі, родам з Кушлян. Ён, як і яго брат Юрый, належаў да т. зв. «Бібліятэкі ашмянскай моладзі», якая была своеасаблівай мясцовай ячэйкай таварыства «Піянтковічаў»364. Горкі хлеб салдата-штрафніка ў Туркестанскіх лінейных батальёнах давялося пакаштаваць і другому суседу Багушэвічаў — 19-гадоваму вучню Віленскай гімназіі Антону Ясевічу. Ён знаходзіўся ў паўстанцкім атрадзе В. Козела і ў маі 1863 года быў «са зброяй у руках» захоплены карнікамі ў баі пад Владыкамі, у Вілейскім павеце365. Напярэдадні паўстання Ясевіч распаўсюджваў «Мужыцкую праўду» ў Кушлянах. Пра гэта мы даведваемся з «Справа аб двараніне Іосіфе Клімашэўскім, які чытаў сялянам „Мужыцкую праўду” з мэтай настроіць іх супраць урада»366. Клімашэўскі, пра якога ідзе гаворка ў гэтай справе, — вельмі цікавая фігура, і варта расказаць аб ім больш падрабязна.
363 Дакументы аб удзеле сям’і Ф. Багушэвіча ў паўстанні 1863 года гл.: Полымя. 1960. № 10. С. 175-176.
364 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1864. Спр. 1495 (Об обіцестве Пнонтковнчей нлн Ошмянская бнблнотека). Арк. 12, 14, 50,125.
365 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд494. Вопіс 1. Спр. 153. Арк. 15, 68, 86.
366 ЦДГА Аіт. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1864. Спр. 1555.
Гэта быў вандроўны хатні настаўнік — «дарэктар» тых часоў. Паходзіў ён з Вільні. У 1854 годзе з’явіўся ў Кушлянах і стаў навучаць дзяцей Казіміра Багушэвіча і іншых дробных кушлянскіх уладальнікаў — Станіслава Ясевіча, Антона Маркоўскага і г. д. Праз пяць гадоў калі, відаць, кушлянскія хлапчукі падраслі, Клімашэўскі перабраўся ў Жупраны, дзе таксама настаўнічаў. Апошні час ён жыў у млынара і карчмара Гофмана, за рубель у месяц і кватэру навучаючы двух яго сыноў. «Забеспячэнне вельмі мізэрнае, я знаходжуся ў вельмі цяжкім становішчы, часамі няма чаго есці», — скардзіўся стары настаўнік (арк. 24).
У канцы 1863 года ў Жупранах невядома хто наклеіў славуты «Прыказ... да народа зямлі літоўскай і беларускай» К. Каліноўскага, а таксама рукапісны «пасквіль» супраць царскіх улад на беларускай мове. У сувязі з гэтым паліцыя зрабіла вобыск у «карчме пад ліпай», дзе жыў Клімашэўскі, і знайшла там пяты нумар «Мужыцкай праўды», стрэльбу, nopax, кулі і такі нечаканы прадмет, як драцяная маска. Хворага 75-гадовага настаўніка сцягнулі з ложка і адвезлі ў Ашмяны, у турму.
На следстве высветлілася, што «Мужыцкую праўду» Клімашэўскі атрымаў у снежні 1862 года ў Кушлянах ад гімназіста Антона Ясевіча, які прывёз яе з Вільні. «Ён патрабаваў ад мяне, — прызнаўся Клімашэўскі, — каб я чытаў дадзены мне экзэмпляр сялянам, я так і рабіў...» (арк. 24). Такім чынам, справа Клімашэўскага з’яўляецца дакументальным доказам таго, што першую беларускую газету чыталі і ведалі ў Кушлянах. Знойдзеная ў Клімашэўскага стрэльба, як адкрылася на следстве, да верасня 1862 года захоўвалася ў сына Казіміра Багушэвіча Апалінарыя. Тады ж Клімашэўскі
бачыў у Багушэвічаў і другую стрэльбу (арк. 26). Да Клімашэўскага часта прыходзіў з Кушлян яго сябра Казімір Людвікевіч, таксама стары настаўнік, якога прытулілі ў сябе Багушэвічы. Старыя запіраліся ў пакоі і «гаманілі сакрэтна» на антыўрадавыя тэмы (арк. 29).
Клімашэўскі памёр у турме ў студзені 1864 года. Перад смерцю ён паклікаў да сябе ваеннага начальніка Ашмянскага павета палкоўніка Каладзеева і заявіў яму ў твар, што доўгія гады вучыў дзяцей ненавідзець царскі ўрад і вёў прапаганду сярод сялян. Драцяную маску надзяваў калі хадзіў у лес да паўстанцаў (арк. 40).
Хутчэй за ўсё Францішак Багушэвіч не вучыўся ў Клімашэўскага, таму што бьгў ужо гімназістам, калі той з’явіўся ў Кушлянах. Але ён, безумоўна, добра ведаў настаўніка свайго брата Апалінарыя, і ўся гісторыя з Клімашэўскім павінна была зрабіць на яго моцнае ўражанне.
Ад брацкіх магіл, ад родных папялішчаў падаўся ў чужыя краіі ФранцішакБагушэвіч. Паўстанцу 1863 года нельга было быць навідавоку ў мясцовых улад. Мусіць, яшчэ ад тых часоў ідуць гэтыя багушэвічаўскія радкі, своеасаблівы рэквіем, плач па растаптаных надзеях, па таварышах, якія загінулі:
Ну, дык грай жа, грай жа,
Усё успамінай жа...
Штодзень і штоночы
Плач, як мае вочы,
Had народу доляй,
I плач штораз болей.
Плач так да астатка,
Галасі, як матка,
Хаваючы дзеці, —
Дзень, другі і трэці
Іграй слёзным тонам
Had народу сконам.
(«Мая дудка»)
Так закончылася юнацтва.
Толысі праз дваццаць гадоў вернецца Францішак Багушэвіч у родную Беларусь, вернецца сталым чалавекам, які шмат чаго перажыў і пабачыў. На яго традыцыйных беларускіхвусахужо сям-там блісне срэбрам першая сівізна.
Дваццаць гадоў ён будзе сумаваць па роднай зямлі, дваццаць гадоў будзе цярпліва чакаць яго Беларусь, і яна дачакаецца свайго першага народнага песняра.
Г. В. Кісялёў. 2006 год
вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі
KOdbKJ УСШУПНЫХ СЛОУ
А тако едйный каждый человек ймать некоторую речь пред собою, в ней же ся наболей кохает й о ней мыслйт.
Ф. Скарына
Калі перакласці высокія скарынаўскія словы на мову сённяшняй «паспалітай» прозы, атрымаецца прыблізна так: «У кожнага ёсць штосьці, што найбольш займае яго думкі, куды імкнецца яго душа». Сёння такі прадмет («рэч») асаблівай нашай увагі і рупнасці — партрэт першадрукара, яго сімволіка.
Гэтую унікальную выяву вывучалі, аналізавалі, ацэньвалі дзесяткі і сотні даследчыкаў вопытных эрудытаў людзей, захопленых сваёй справай, — гісторыкі літаратуры і кнігадрукавання, мастацтвазнаўцы, спецыялісты па сярэднявечнай геральдыцы, любамудры-філосафы, прызнаныя вучоныя і проста энтузіясты-аматары. Вывучалі, даследавалі, падступаліся з самых розных бакоў Тым часам застаецца яшчэ шмат загадкавага, нявысветленага.
У цэнтры партрэта тры сімвалічныя (магчыма, гербавыя) знакі. Добра знаёмае па тысячах разнастайных рэпрадукцыйузнаўленняў і кожны раз нібы ўбачанае ўпершыню, адухоўленае, ачалавечанае сонца з месяцам-маладзіком на пюпітры, і абапал галавы Скарыны два львы (зрэшты, не вельмі характэрныя, зусім не велічныя) трымаюць геральдычныя шчыты з адметнымі таямнічымі знакамі: злева нібыта літара Т у трохкутніку, справа трапецыя з крыжыкам зверху і нейкімі
сіметрычнымі касымі рыскамі-«вусікамі» па баках. Дарэчы, «справа-злева» — гэта яшчэ як глядзець. Калі паставіць сябе на месца Скарыны, а менавіта гэтага патрабуюць асвячоныя шматвяковымі традыцыямі правілы геральдыкі, то «трапецыя» апынецца ў яго над плячом злева, «трохкутнік» справа, і толькі сонца з маладзіком у любым выпадку будзе займаць прыярытэтнае, цэнтральнае становішча.
Наконт сонца з месяцам (або Маладзіковага Сонца, паводле А. Лойкі, а паводле У. Калесніка — кан’юнкцыі1) у прынцыпе даўно вырашана — гэта асабісты знак-сігнет нашага першадрукара, або, гаворачы па-сучаснаму яго ўласны кодавы знак. I па вялікім рахунку, калі абстрагавацца ад прыватнасцяў вырашана, відаць, правільна. Разыходжанні ў меркаваннях даследчыкаў датычаць пераважна генезісу і семантыкі сігнета, а таксама спецыфікі яго прызначэння і функцыянавання (асабістыгерб? выдавецкаямарка? манаграма Скарыны як мастака?)2. Хочацца працытаваць празрысты і глыбакадумны верш В. Зуёнка, у якім хораша перададзены сэнс сігнета і нават адгалоскі спрэчак вакол гэтага сімвала:
He трапіў у гербоўнік гэты знак
I на шчытах не карбаваўся слынных,
I роду ён не знатнага —
аднак
Стаўляў яго першадрукар Скарына.
1 Conjunctio (лац.) — злучэнне, аб’яднанне, сувязь.
2 Агляд розных інтэрпрэтацый: Дышнневнч В. Снгнет Францнска Скорнны // Неман. 1979. № 11; яе ж. Сігнет // Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. Мінск, 1988; НемнровскнйЕ. Л. Нздательскнй знак // Немнровскнй Е.Л. Францнск Скорнна: Жнзнь н деятельность белорусского просветнтеля. Мннск, 1990. С. 270-273; Шматаў В. Ф. Мастацтва беларускіх старадрукаў XVI-XVIII стст. Мінск, 2000. С. 24-25.
Гравюру тонкую выводзіла рука —
Глядзі, люд паспаліты, і кумекай:
У промнях сонца — рог маладзіка:
Як фас і профіль твару чалавека.
Адны казалі: «Гэта ночь і дзень,
Святло і цемра... »
Іншыя: «Францыску
Карцела перадаць зацьмення цень
У год, калі сустрэўся ён з калыскай...»
Мабыць, і так... Але хутчэй заўсё
Быў маладзік хвіліны думнай знакам,
Што па начах бяссонна мы нясём
Пад спаконвечным кругам Задыяка.
А сонца — сімвал свепйы пачуцця
I прамяністы поўдзень летуценняў.
Аблічча двухадзінае жыцця —
Развагі холад і агонь натхнення...3
У паэта і літаратуразнаўцы М. Арочкі, аўтара праніклівай, гожай драматычнай паэмы «Судны дзень Скарыны», з’явілася патрэба крыху дапоўніць апошнія прыведзеныя радкі Зуёнкавага верша, паразважаць над імі: «Магчыма, паэтычным вокам і так можа прачытвацца шматзначнае сімвалічнае ўвасабленне — як мудрая жыццёвая еднасць дзвюх супярэчлівых стыхій. Хоць, зрэшты, у дзівосным тварэнні Скарынавага знака, як і саміх гравюр, усё ж не ад-
3 Зуёнак В. Такі быў знак // Полымя. 1985. № 7. С. 3.
чуваецца холаду Месяца. Глыбокая светаносная натхнёнасць думкі — так! Але не холад развагі. Развага неад’емна злілася з палкасцю сонца. Дзве стыхіі ўзаемарастварыліся ў высокім імгненні ўдумнага светасузірання». Як бачым, ёсць свая праўда-рацыя і ў Арочкавых каментарах.
Кожны інтэрпрэтатар дадае ў разуменне Скарынавага сігнета нейкія свае рыскі, уносіць элементы свайго бачання, свайго асабістага досведу. «Знак першадрукара сімвалізуе перамогу святла над цемраю, ведаў над невуцтвам, жыцця над смерцю»4, — мяркуе, напрыклад, знаны пісьменнік гістарычнай тэмы У Арлоў зрэшты, не надта ў дадзеным выпадку арыгінальны. Разам з тым пісьменнік выдатна бачыць семантычнае багацце скарынаўскага сімвала, яго неадназначнасць. «Гэты сонечна-месяцавы знак мае шматслойны сэнс. У ім — сутыкненне дня і ночы, пераход ад ранейшых рэлігій да хрысціянства, ад сярэднявечча да Рэнесансу. У ім — зліццё мужчынскай апладняльнай сілы Сонца з улоннем самога Сусвету, у выніку чаго пасля зацьмення прадаўжаецца жыццё, а ў спрыяльных умовах можа нарадзіцца і дасканалая матэрыя — філасофскі камень...»5— спрабуе акрэсліць-спасцігнуць глыбіню сімвала Арлоў «Што датычыцца сігнету — выявы прамяністага сонца з прытуленым да яго справа маладзіком (сонца з тварам анфас, маладзік — з тварам у профіль), то многія вучоныя лічаць, што ён сімвалізуе сонечнае зацьменне і... гэтым Ф. Скарына нібы паказваўгод свайго нараджэння — 1486, які быўякраз годам поўнага сонечнага зацьмення. Ды скарынаўскае сонца магло быць і проста сімвалам асветы, святла, цяпла,