• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    Але, як і заўсёды, пачаць лепш за ўсё з назапашанага досведу пакаленняў, з гістарыяграфіі пытання. Пры гэтым мы зыходзім з таго, што сімволіка Скарыны была зразумелая яго адукаваным сучаснікам (інакш які ў ёй сэнс), потым ключы ад яе былі згублены і толькі праз два з паловай стагоддзі гісторыкі зноў пачалі спасцігаць, «адкопваць» гэты страчаны сэнс і паступова, вельмі паступова дашуквацца ісціны.
    12 Панофскнй Э. Смысл н толкованме нзобразнтельного нскусства: Статьн по нсторнн нскусства: Пер. с англ. СПб., 1999. С. 27.
    Раздзеп 1
    СКПВОШКУ СКПРЫНЫ ЧЫШНЮЦЬ дпспелчыкі
    Пачаткі навуковага скарыназнаўства адносяцца да апошняй чвэрці XVIII ст. За два з лішкам стагоддзі выдадзены сотні і сотні прац. У многіхтак або інакш закраналася скарынаўская сімволіка.
    Зірнём на загадкавыя знакі першадрукара вачыма даследчыкаў розных эпох. Вось што на гэты конт удаецца «вылавіць» у моры-акіяне скарыназнаўства. Спыняемся на самых істотных і характэрных публікацыях.
    У 1783 годзе ад’юнкт Пецярбургскай Акадэміі навук Іаан Готгільф (а па-руску Іван Міхайлавіч) Штрытэр з захапленнем першапраходца апісаў скарынаўскія выданні, не абмінуўшы і іх мастацкае аздабленне. У «трохкутніку» ён бачыў «знак, які складаецца з вялікай літары Т, якога нага падкрэслена, і да яе прыпісаная ніжняя палова літары Б проста і наадварот»13 (трэба разумець, «проста і наадварот» — «у звычайным і перавернутым выглядзе»). Нягледзячы на стылёвую мудрагелістасць, гэтыя Т і Б даследчыкі запомняць і пасля не раз будуць на Штрытэра паважліва спасылацца.
    13 Цыт. па: Немнровскнй Е. По следам Францнска Скорнны. Мннск, 1990. С. 54.
    Штрытэр апісаў Т-знак паводле агульнага тытульнага ліста да Бібліі. Партрэт Скарыны бьгў яшчэ невядомы. У «Вопыце расійскай бібліяграфіі» В. С. Сопікава (1813) сімволіка тытульнага ліста падавалася так: «Наверсе пасярэдзіне знаходзіцца пусты нямецкі шчыт14, а ўнізе два гэткія самыя, з якіх у адным, што па правы бок (ад гледача злева. — Г. К.), сонца і месяц, г. зн. цэлае і палавіна чалавечага твару, абкружаныя прамянямі, а ў іншым, што па левы бок, намаляваны знак, які складаецца з вялікай літары Т»15. Такім чынам, першыя інтэрпрэтатары ўспрымалі скарынаўскі «трохкутнік» як літарную манаграму.
    У 1830 годзе здабыткам навукі стаў нарэшце, партрэт першадрукара з поўным наборам скарынаўскіх сімвалаў. Гонар адкрыцця гэтай выдатнай выявы належыць прафесару Маскоўскага універсітэта, сакратару Таварыства гісторыі і старажытнасцяў расійскіх I. М. Снегірову, які і паспяшаўся апублікаваць партрэт у «Працах» таварыства. Дзеля важнасці гэтай падзеі зробім выпіску з нататкі Снегірова, якой суправаджалася публікацыя. Перад намі першае апісанне знакамітай гравюры: «Доктар намаляваны сталых гадоў без барады з вусамі, у шапцы, ён піша за налоем, які засланы дываном з відарысам на ім сонца і ўключэннем у яго паўмесяца, гэты знак (гербавы ці алхімічны?16) уключаны ва ўсе застаўкі і нават у некаторыя малюнкі гравіраваныя гэтай кнігі, па абодва бакі Скарыны гербы пражскія, два львы на двух слупах,
    14 Маецца на ўвазе адна з прынятых у геральдыцы формаў шчыта.
    15 Сопнков В. Опыт росснйской бнблнографнн. СПб., 1813. 4.1. С. 27-28.
    16 Пытальнік Снегірова. У арыгінале смешная памылка друку: «алхнхнмнческнй».
    якія трымаюць у лапах гербавыя шчыты. Скарына абкружаны кнігамі, над якімі вісіць глобус, пясочным гадзіннікам і іншымі прыметамі вучонасці, пры падножжы яго на падлозе стаіць падсвечнік з умбракулам17, да якога ляціць пчала, сімвал працавітасці. Над акном, каля якога сядзіць Скарына, паміж кветкавымі перавязямі намаляваны на дошчачцы * а. ф. 31. 1517 год, а ўнізе манаграматычна напісана: Доктар Францыск Скарына»18. Снегіроў убачыў нямала. Іўпрынцыпе яго бачанне рэалістычнае, адэкватнае, хоць многія дэталі вымагаюць удакладнення. Напрыклад, пагадзіцца, што за плячыма Скарыны пражскія гербы, наўрад ці можна19. Тут Снегірова не падтрымаў ніводзін скарыназнавец. Хоць ільвы сапраўды з’яўляюцца характэрнай рысай чэшскай нацыянальна-дзяржаўнай эмблематыкі, але на партрэце Скарыны выконваюць іншую функцыю — яны ўсяго толькі так званыя «шчытатрымальнікі», а не элементы самога герба, яго цэнтральнай, найбольш істотнай часткі. Аднак важна ўжо і тое, што Снегіроў хоць і ў вельмі агульнай форме, паварочваў інтэрпрэтацыю скарынаўскіх сімвалаў у бок геральдыкі.
    На гэты ж шляхужо на раннім этапе выйшлі і польскія вучоныя. У працы «Гербы ў Полыпчы», змешчанай у 1846 годзе ўдругім выданнівядомагагербоўнікаК. Нясецкага, «трохкут-
    17 Парасон; навес; тое, што дае цень.
    18 П. С. Дополненне к статье IX // Труды н летопнсн Обіцества нсторнн н древностей росснйскмх, учрежденного прн ймп. Моск. ун-те. М., 1830. Ч. 5. Кн. 1.C.309.
    19 Выяву пражскага герба XVI ст. гл.: Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. С. 459; Лойка А. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае: Раман-эсэ. Мінск, 1990. С. 368; Галенчанка Г. Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мінск, 1993. С. 70.
    нік» ставіўся ў шэраг якарападобных або Т-падобных шляхецкіх гербаў, распаўсюджаных у ВКЛ і Польшчы, і адначасова разглядаўся як літарная манаграма: «Знак гэты ў 1519 годзе Скарына ў Празе падаваў як манаграму літар TA, а ў Вільні ў 1525 годзе — як Т, апраўленае ў трохкутнікі»20 (мелася на ўвазе з’яўленне дадатковых дэкаратыўных трохкутнікаў па краях верхняй перакладзіны). Тэкст гэты належаў слыннаму гісторыку Іаахіму Лялевелю, але друкаваўся ў папулярным гербоўніку ананімна, таму шмат хто пасля прыпісваў гэтыя словы Нясецкаму або выдаўцу гербоўніка Я. Н. Бабровічу. Між тым аўтарства Лялевеля несумненнае21. Вучоны задумваўся і над значэннем літары Т у гэтай манаграме: «Не прыходзіцца сумнявацца, што гэта сапраўды пачатковая літара Т нейкага слова адпаведнага значэння»22. Лялевель першы заўважьгў эвалюцыю «трохкутніка» Скарыны, блізкасць гэтага знака да герба «Катвіца» (якар) беларускага шляхецкага роду Калантаяў.
    Манаграмай літары Т лічыў знак «трохкутніка» і знакаміты рускі мастацтвазнавец У В. Стасаў,якіпісаўу 1864годзе: «... манаграма з літарай Т, змешчаная на лісце з партрэтам Скарыны і на большасці іншых карцінак (ілюстрацый. — EK.) не можа быць прынятая за манаграму гравёра, па-першае, таму што яна стаіць на лістах, відавочна гравіраваных рознымі гравёрамі, а таксама і таму, што на лісце з партрэтам яна змешчаная наверсе (дзе звычайна не ставілася манаграма гравёраў), а ўнізе на тым самым лісце стаіць манаграма,
    20 Niesiecki К. Herbarz Polski. Lipsk, 1839-1846. Т. 1. S. 567.
    21 ГІадрабязней пра гэта гл.: Кісялёў Г. Францыск Скарына і Іаахі.м Лялевель // Кантакты і дыялогі. 2000. № 11-12, а таксама ніжэй, раздзел II гэтае працы.
    22 Niesiecki К. Herbarz... Т. 1. S. 567.
    якая складаецца з літар М і Z і відавочна абазначае гравёра. Значэнне яе застаецца пакуль загадкай. Напэўна, яна мае непасрэднае дачыненне да асобы Скарыны ці аўтара карцінак»23. Тут для нас каштоўная думка дасведчанага даследчыка, што «трохкутнік» не можа быць манаграмай гравёра, хаця Стасаў і дапускаў што за ім можа хавацца «аўтар карцінак».
    Малодшы сучаснік Стасава, аўтар знакамітай манаграфіідысертацыі пра Скарыну П. У Уладзіміраў і сонца з месяцам, і «трохкутнік» называў гербамі («трохкутнік» лічыў таксама манаграмай). Маладзіковае Сонца ён прылічваў да астралагічных знакаў а ў «трохкутніку» бачыў злучэнне літар Т і Д, але на сваім прачытанні не настойваў. Спыніўшыся на спробахШтрытэра і Стасава «растлумачыць незразумелую манаграму якая сустракаецца ва ўсіх выданнях Скарыны», і прапанаваўшы сваю («з дзвюх літар, накшталт Т і Д»), Уладзіміраў палічыўусё ж патрэбным зрабіць рэмарку: «Але значэнне гэтай манаграмы застаецца да гэтай пары нерастлумачаным»24.
    Гербам лічыў скарынаўскае сонца з месяцам знаны збіральнік гравюр Дз. А. Равінскі. Цытуем яго апісанне партрэта першадрукара: «На выяве Скарына сядзіць у працоўным пакоі, за сталом. На абрусе, што засцілае стол, намаляваны яго герб: сонца і месяц... »25
    23 Стасов В. В. Разбор рукогшсного сочннення г. Ровннского «Русскне граверы н нх пронзведення с 1564 г. до основання Академнн художеств»// Отчет о седьмом прнсужденнн наград графа Уварова, 25 сент.1864 г. СПб., 1864. С. 31.
    24 Владнмнров П. В. Доктор Францнск Скорнна: Его пер., печатные нзд. нязык. СПб., 1888. С. IV, 55-56, 80.
    25 Ровннскнй Д. А. Подробный словарь русскнх гравнрованных портретов. СПб., 1888. Т. 3. Стб. 1923-1924.
    Пранікліва выказаўся ў эсэ 1919 года пра Скарыну і яго партрэт Змітрок Бядуля: «А на памятку роднаму люду Скарына аставіў партрэт свой, напісаны уласнай рукою.
    Ён сядзіць у сваім кабінеце і задумна ў пергаменце старым гусіным пяром нешта піша. У адзенні магістра навук, на галаве — даўні берэт. Перад ім — уласны герб: месяц-сонца. Па бакох такжа гербы красуюць мецэнатаў-пратэктараў. A справа, вышэй астралябія, кніг фаліянты, пясочны гадзіннік. Над калонамі зверху— вянок ад дубовага лісця. А знізу, у кутох, ёсць ліхтар з металёвым люстэркам, муха (так у Бядулі. — Г. К.) і жбан, і кошык пляцёны — работа сялянак з-пад Полацку. Проч таго, усюль містычныя знакі, бо ў землях чужых ён здабыў усе навукі тагдашняга часу»26.
    Звернем увагу, што, паводле Бядулі, Скарына сам і намаляваў свой партрэт, дзе побач са сваім гербам змясціў таксама гербы «мецэнатаў-пратэктараў». У той жа час на партрэце магчымы і «містычныя знакі» як даніна тагачасным модным вучэнням (сваіх назіранняў Бядуля, на жаль, не канкрэтызаваў).
    Геральдычны характар сімвалаў Скарыны, у тым ліку і Маладзіковага Сонца, прызнаваў вядомы беларускі гісторык У Ігнатоўскі. У яго «Кароткім нарысе гісторыі Беларусі» (1-е выданне выйшла ў 1919годзе) пры ўсёй сцісласці знайшлося месца і для апісання скарынаўскіх кніжных шэдэўраў прычым вучоны-патрыёт, як і 3. Бядуля, не хаваў свайго замілавання, гордасці за славутага беларуса: «Вялікія літары ў кнігах Скарыны ўсе прыгожыя, усе штучна (ад слова «штука» — мастацтва. — Г. К.') убраны. Тут ёсць і галінкі, і
    26 Бядуля 3. Выбраныя творы. Мінск, 2006. С. 420.
    лісці, і кветкі, і звяры. Ёсць тут і герб роду друкара: Сонца і поўмаладзік, злучаныя разам. На Бібліі намалёван і партрэт Скарыны. Друкар сядзіць за сталом і піша; з левага боку ад яго згруджаны фаліянты і кнігі; над галавою намалёваны фамільныя гербы тых мецэнатаў якія рабілі матэрыяльную і маральную дапамогу яго працы; з правага боку на зямлі стаіць плецены кошык, падобны да якога і цяпер можна спаткаць у вёсцы на Беларусі»27. Гісторык не сумняваўся, такім чынам, што знакі над галавой (дакладней — абапал галавы) Скарыны — гербы яго спрыяльнікаў-мецэнатаў.