Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Іншай думкі прытрымліваўся гісторык і пісьменнік В. Ластоўскі. У сваёй слыннай «Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі» (1926) ён так апісваў агульны тытульны ліст скарынаўскай Бібліі: «Агаловак надрукаваны чырвонымі літараміўчорнай рамцы, запоўненай рысункамі: па бакохрасьцінны матыў уверсе пасярэдзіне — пусты шчыт, аўнізе два такіхжа шчыты, у адным з іх, у правым, гэрб Скарыны — сонца і месяц у праменях, у левым — скрытапісны знак»28. Удакладнім, як мы рабілі гэта ўжо раней, ва ўступнай нататцы, што гледачу «скрытапісны знак» (Т у трохкутніку) бачыцца не злева, а справа. На думку Ластоўскага, «пад крыптонімам Т скрываецца адзін са спатужнікаў Скарыны, хтокольвечы з крыўскіх тагочасных мастакоў»29. Функцыянальна сігнет Скарыны Ластоўскі таксама гатовы разглядаць як мастакоўскую манаграму, выказваючы «дапушчэнне, што часьць ры-
27 Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі // Крыніца. 1990. № 8. С. 39.
28 Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Коўна, 1926. С. 282.
29 Тамсама. С. 304.
сункаў была зроблена самім Скарынам, прынамсі тыя з іх, на якіх красуе гэрб Скарыны — сонца і месяц»30. Гэта ж думка ў больш катэгарычнай форме паўторана ў нататцы «Крыўскіярытаўнікі»,змешчанайучасопісе «Крывіч»; «...замест подпісу на сваіх работах клаў свой герб — сонца і месяц»31. У артыкулеЛастоўскага «Доктар ФранцішакСкарына» (1924) таксама знаходзім разважанні пра мастака-«спатужніка», які хаваецца пад крыптанімам Т, прычым Ластоўскі падключае да гэтайразмовы і манаграму МТЗ або ТМЗ: «Некаторыя з... рысункаў маюць на сабе вязаны подпіс, у які стала ўходзіць літара Т (у Апостале). Пад партрэтам Скарыны вязь выразна мае тры літары: Т. М. 3., гэта ёсць подпіс мастакарысаўніка. Гэты мастак-рысаўнік, скарынаўскі сучаснік, дагэтуль невядомы. Адно пэўна, што ён, як і Скарына, бьгў „русін” на гэта паказуе пераезд яго, разам са Скарынай, з Прагі ў Вільню і яго манаграма, зложаная са славянскіх літар»32. У наш час гэтую цікавую думку якая сведчыць пра здольнасць Ластоўскага шырока ахапіць праблему і не баяцца смелых гіпотэз, развівалі іншыя скарыназнаўцы.
У тыя самыя надзвычай плённыя для беларускай культуры 1920-я гады над постаццю Скарыны і яго сімволікай шмат раздумваў даравіты мастацтвазнавец М. Шчакаціхін. У 1925 годзе ў палымянскім артыкуле33 ён выступіў з дасціпнай гіпотэзай, што Скарына нарадзіўся 6 сакавіка 1486 года, калі
30 Тамсама. С. 307.
31 Крывіч. 1925. № 10. С. 107.
32 Ластоўскі В. Доктар Францішак Скарына // Крывіч. 1924. № 2. С. 13.
33 Шчакаціхін М. Калі радзіўся Францішак Скарына // Полымя. 1925. №5.
ў Полацку было сонечнае зацьменне. Адсюль і малюнак сонца з месяцам у гербе-сігнеце першадрукара. На думку вучонага, знак гэты не быў гербам у поўным сэнсе слова, паколькі Скарына не належаў да іпляхецкага саслоўя і не мог валодаць радавой геральдычнай эмблемай. Хутчэй за ўсё, меркаваў Шчакаціхін, знак гэты створаны самім Скарынам (такога знака няма ў геральдыцы Беларусі і Літвы).
Гэта бьгў толькі пачатак даследаванняў Шчакаціхіна ў галіне скарынаўскай сімволікі. У грунтоўным артыкуле (па сутнасці, цэлым манаграфічным даследаванні) «Гравюры і кніжныя аздобы ў выданнях Францішка Скарыны», змешчаным у этапнай для скарыназнаўства юбілейнай кнізе «400-лецце беларускага друку» (1926), вучоны ўпершыню сістэматызаваў і прааналізаваўусё багацце мастацкага афармлення скарынаўскіх кніг, закрануўшы і пытанне сімволікі. Яго апісанне партрэта першадрукара адно з лепшых. «На гравюры, — пісаў Шчакаціхін, — мы бачым Скарыну ў яго пакоі, у нізкім крэсле перад пюпітрам, з пяром у руцэ над развінутай кнігай; другая кніга знаходзіцца направа ад яго на падстаўцы. Ён апрануты ў доктарскую мантыю і берэт, з-пад якога выбіваюцца доўгія валасы. Пюпітр пакрыты вузкім абрусам (цяпер часцей у дадзеным выпадку прынята гаварыць «ручнік». — Г К.) з бахрамой, арнаментам і вялікім „гербам”. На спінцы крэсла з абодвых бакоў геральдычныя львы, якія падтрымліваюць шчыты са знакамі... »34
Далей ідзе ёмістая і вельмі важная для нас падрадковая заўвага, якая датычыць акурат знакаў «трохкутніка» і «трапецыі». «Значэнне гэтых знакаў, — паведамляў у
34 400-лецце беларускага друку: 1525-1925. Мінск., 1926. С. 194-195.
заўвазе Шчакаціхін, — няясна; першы з іх, разам з „гербам” паўтараецца, апроч „Партрэту” у некаторых іншых гравюрах; другі сустракаецца толькі адзін раз у „Партрэце”. Магчыма, што гэта астралагічныя або магічныя знакі; у кожным выпадку нешта падобнае да першага знаку мы бачылі на старажытных гебрайскіх талісманах, рэпрадукаваных у кнізе „Superstitions de tous les peuples du monde”35. Amsterdam 1789. T. IV, табл. XX. 3 другога боку, большасць даследчыкаў лічыць гэты знак манаграмай з літар Т і Д; Штрытэр жа выказаў думку, што знак гэты ёсць злучэнне двох Б — „проста і наадварот”... Калі прыняць гэта апошняе тлумачэнне, дык можна яшчэ пашырыць яго, лічачы, што асноўны трыкутнік знаку магчыма разумець як літару О; у такім выпадку ўвесь знак тлумачыцца як манаграма БО — быць можа: „Богдан Онькаў” — імя выдаўцы (фундатара. — Г. К.) перакладаў Скарыны, вядомае нам па прыпісках: „а то ся стало накладом Богдана Онкова ...”»36
Перад намі надзвычай цікавыя прафесійныя развагі. I што асабліва ўражвае — пакуль набіраўся і вярстаўся зборнік «400-лецце...», Шчакаціхін паспеў дадаткова паглыбіцца ў геральдычныя даведнікі, у прыватнасці, пазнаёміўся з гербоўнікам К. Нясецкага ў двух яго выданнях (раней яму вядомы быў гербоўнік Б. Папроцкага) і рашуча змяніў сваю думку. Сказаць пра гэта вучоны знайшоў магчымасць у гэтай жа юбілейнай кнізе. Там — у самым канцы — асобным дадаткам надрукаваны яго вельмі грунтоўныя тлумачэнні да ўсяго ілюстрацыйнага матэрыялу зборніка. На с. 336,
35 «Прымхіўсіхнародаўсвету» (франц.).
36 400-лецце беларускага друку. С. 195.
сярод іншых каментараў вучоны нібыта наўздагон да асноўнай сваёй працы змясціў наступны характэрны тэкст: «Карыстаемся выпадкам, каб падаць некаторыя дадатковыя весткі аб адным з яшчэ нявытлумачаных знакаў у выданнях Скарыны. Аб гэтым знаку... мы паміналі ў змешчаным у гэтым зборніку артыкуле „Гравюры і кніжныя аздобы ў выданнях Францішка Скарыны” (стар. 195, увага 1), прычым прыводзілі розныя спробы яго тлумачэння, выказаныя ў літаратуры. У сучасны момант, аднак, мы маем падставы лічыць усе гэтыя тлумачэнні, у тым ліку і наша ўласнае, не адпаведнымі запраўднасці. Мы мелі магчымасць праканацца ўчыстагеральдычнымхарактары гэтага знаку, хаця адносіны яго да асобы Скарыны застаюцца яшчэ няяснымі. Знак гэты, у тым яго адменніку (варыянце.— Г.К.), які знаходзіцца на загалоўным аркушы Скарынавай „Бібліі”, вядомы Нясецкаму як адзін з варыянтаў беларуска-літоўскага гербу „Kotwica”, ужываны родам Калантаяў на Гродзеншчыне і ў Наваградчыне (Niesiecki. Herbarz polski. Tom V. W Lipsku, 1840. Стар. 160-161). Сам Нясецкі ў сувязі з гэтай гербавай фігурай імя Францішка Скарыны не памінае. Але Бабровіч, каментатар Нясецкагаўлейпцыгскім перавыданні яго гербоўніку, ведае аб ужыванні гэтага знаку Скарынай у Празе і ў Вільні (Idem, том I, стар. 567) і нават называе герб Калантаяў уласным імем „Skoryna” ў спісе літоўскіх гербаў (Ibidem, стар. 553 і 555). Магчымая сувязь Скарыны з Калантаямі застаецца, аднак, пры гэтым нявысветленай: відаць, у Бабровіча не было для гэтага матэрыялаў, паколькі і сам Нясецкі падае генеалагічныя нататкі аб Калантаях толькі з XVII сталецця. Нам здаецца, што далейшыя доследы ў гэтым напрамку, у выпадку ўдачы, маглі бы даць цікавыя
вынікі што да пахаджэння Скарыны і яго крэўных сувязей з іншымі беларуска-літоўскімі радзінамі. Можа ў сувязі з гэтым прышлося б таксама пераглядзець і пытанне аб іншым знаку, ужываным Скарынай, — спалучэнні сонца з месяцам. Выказанае намі ў іншым месцы („Полымя” за 1925 г., №5, стар. 148-151) зацверджанне, што такога знаку няма ў беларуска-літоўскай (а таксама ў польскай) геральдыцы, — захоўвае, зразумела, сваю моц. Але ў сучасны момант мы ўжо не ўпэўнены ў правільнасці высунутай намі наконт пахаджэння гэтага знаку гіпотэзы, бо злучэнне яго з іншай, бясспрэчна геральдычнай фігурай, у двох асобных шчытах, пастаўленых побач як у шлюбных гербах, — што мы бачым, напрыклад, на загалоўным аркушы „Бібліі” — хутчэй вымагае таксама геральдычнага яго тлумачэння, але толькі ўжо на падставе доследаў у галіне заходнееўрапейскай геральдыкі, дзе сустракаюцца знакі сонца і месяца. Спадзяюся, што калінебудзь нам удасца гэта зрабіць».
Такім чынам, Шчакаціхін прадэманстраваў выдатныя даследчыцкія якасці. Літаральна за некалькі месяцаў ён паглыбіўсяўзвілістыялабірынтыгеральдычныхпрамудрасцяў, авалодаў асновамі гербазнаўства. Гэты досвед натхніў яго на новыя пошукі, думкі, версіі. Даследчыкяшчэ раз пераканаўсяў важнасці ідэнтыфікацыі гэтай сімволікі для скарыназнаўства. Збліжэнне «Скарына — Калантаі» намацана ім дакладна і гэтак жа дакладна апісана паводле тамоў гербоўніка К. Нясецкага. Ён толькі не ведаў яшчэ, што Скарыну ўвёў у Гербоўнік не выдавец Я. Н. Бабровіч, а знакаміты гісторык і не менш знакаміты кнігазнавец I. Лялевель.
Цікава, што пад уражаннем новых, атрыманых на працягу 1926 года звестак Шчакаціхін быў гатовы адмовіцца нават
ад сваёй бліскучай і надзвычай папулярнай гіпотэзы пра сувязь сігнета Скарыны з сонечным зацьменнем 1486 года.
На жаль, колькі-небудзь грунтоўна прадоўжыць даследаванні ў галіне скарыназнаўства, тым больш скарынаўскай сімволікі, Шчакаціхіну не ўдалося — занадта шмат часу адбірала падрыхтоўка фундаментальных «Нарысаў з гісторыі беларускага мастацтва», а ў 1930годзе даравіты вучоны і нястомны працаўнік быў аблыжна арыштаваны як «нацдэм». Ды і сам Скарына на колькі бясплённыху навуковых адносінах гадоў стаў персонай нон грата для адарваных ад рэальнага жыцця партыйных артадоксаў.
Патроху спакваля скарыназнаўчыя даследаванні працягваліся ў Заходняй Беларусі.
У 1936 годзе адзін з выдатных пачынальнікаў нацыянальнага руху беларусаў XX ст. Антон Луцкевіч закрануў пытанне пра сімволіку Скарыны ў прысвечаным першадрукару рэфераце на юбілейным пасяджэнні («урачыстай акадэміі») Беларускага навуковага таварыства ў Вільні. Ен паказаў што апрача літар Д, Т, Б, О, якія называліся даследчыкамі раней, у знак «трохкутніка» ўваходзіць (калі даслоўна паўтарыцьяго выраз, — «бясспрэчнаўходзіць») яшчэ літара Г. На жаль, рэферат Луцкевіча вядомы толькі ў кароткім пераказе37. Ва ўжо немаладым узросце Луцкевіч не на жарты захапіўся скарынаўскімі загадкамі. У наш час А. Каўка апублікаваў яго лісты ў Прагу да заслужанага скарыназнаўцы А. Флароўскага, выяўленыя ў архіве Расійскай акадэміі