Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
124.53 МБ
Між тым, у наш час назіраецца сапраўдны штурм загадак Скарынавай сімволікі, да якога падключыліся нават спецыялісты дакладных, негуманітарных навук, а таксама дзеячы мастацтва. Першыя прыносяць у дыскусіі ўменне сістэмна мысліць, другія — мастакоўскую інтуіцыю (як ні дзіўна, здараецца і наадварот). Робяцца ўсё новыя і новыя больш-менш дасціпныя спробы. Пагатоў што сёння можна смела закранаць аспекты, яшчэ нядаўна зусім «не модныя», не пажаданыя, a то і проста недазволеныя.
70 Лойка А. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае. С. 110-111.
71 Так у А. Лойкі. Мядзведзяў, а не львоў, бачыў на партрэце гісторык медыцыны Р. Кручок (гл. вышэй), а таксама Р. Равяка (Звязда. 1993. 15 студз.), размова пра скарыназнаўчыя публікацыі якога яшчэ наперадзе. Нейкае падабенства стылізаваных Скарынавых ільвоў з мядзведзямі сапраўды праглядваецца.
72 Лойка A. А. Старабеларуская літаратура. С. 288.
У 1991 годзе на старонках ЛіМа з артыкулам «Служыў Богу і Уладзе?» выступіў скульптар А. Шатэрнік73. Артыкул якраз вельмі канкрэтны і лагічны, я б сказаў сістэмны. Нагадаем тут яго асноўныя палажэнні («трохкутнік» у Шатэрнікавых развагах пазначаны як знак № 1, «трапецыя» — № 2). KaAi Скарына размясціў гэтыя знакі «абапал свайго партрэта» (так у тэксце артыкула. — Г. К.), то гаворку на думку Шатэрніка, трэба весці не пра гербы, а пра духоўныя сімвалы, дэвізы першадрукара. Прасочым за разважаннямі мастака. «Што меў на ўвазе Скарына, калі неаднаразова выкарыстоўваў знак № 1 у аздабленні сваіх кніг?» — ставіць пытанне Шатэрнік і працягвае: «В. Шматаў бачыць у ім медычныя шалі, гэтым нібыта сцвярджаецца справа, якою займаўся Скарына — доктар медыцыны. He абвяргаючы расшыфроўку названага сімвала як шаляў, я тым не менш бачу ў ім іншы сэнс. Нагадаю: „Спачатку было слова, і слова было...” Калі глядзець на палову знака № 1, то мы ўбачым літару Б, якая ўключае ў сябе яшчэ дзве літары — О і Г. У выніку атрымліваем слова БОГ. (Поўны знак атрымаецца ў выніку люстранога адбітка.)».
Гіпотэза падмацоўваецца дадатковымі тлумачэннямі: «Калі бачыць у гэтым знаку шалі, то Бог — суддзя. Калі знак змешчаны побач з сонцам і месяцам, то Бог — стваральнік Сусвету. I. Штрытэр бачыў тут спалучэнне кірылічных літар Т і Б, што не супярэчыць майму тлумачэнню: Бог пагрэцку — „Тэос”».
Далей пераход да знака № 2: «Сцвярджаючы, што ён, доктар Францішак Скарына, служыць Богу лагічна будзе
73 Шатэрнік А. Служыў Богу і Уладзе?: Сімволіка Скарыны //ЛіМ. 1991. Зімая.
дадаць — і Уладзе. Гэта, на маю думку, дазволіць расшыфраваць сэнс другога знака, які болып падобны на Карону (сімвал улады ў Вялікім княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім), чым на схематычны малюнак друкарскага варштата, паводле В. Шматава».
Да таго ж, на думку Шатэрніка, гэты знак вельмі нагадвае герб Кракаўскага універсітэта, дзе вучыўся Скарына. У артыкуле прыводзілася яго схематычная перамалёўка. Сапраўды, нейкае падабенства ёсць. На знаку першадрукара нестае толькі скрыжаваных паходняў— на універсітэцкім гербе яны на геральдычным шчыце пад каронай74.
Прапановы Шатэрніка былі даволі прыхільна сустрэты грамадскасцю. Яго «арыгінальнае тлумачэнне» Скарынавай сімволікі падтрымаў у прыватнасці, вядомы пісьменнік У Арлоў у папулярнай кнізе «Таямніцы полацкай гісторыі» (1994): «1 Іравы знак ~ выява кароны, сімвала дзяржаунав ўлады. Такім чынам, на партрэце дэвіз выдатнага палачаніна — служыць Богу і дзяржаве»75.
Шмат піша пра скарынаўскую сімволіку кандыдат фізіка-матэматычных навук У Паўловіч. Адна з апошніх яго прац — артыкул «Чароўнае святло гравюраў Скарыны» (Беларуская думка, 2000, № 2). Тут таксама нямала цікавага. Напрыклад, пусты, незапоўнены шчыт на тытульным лісце Скарынавай Бібліі, на думку Паўловіча, — гэта «белае поле», якое сімвалізуе божае святло або душу народную і, нібыта своеасаблівы аконны праём, надае выяве дадатковую глыбіню (пра асаблівую змястоўнасць пустога шчыта пісаў
74 Праўда, ёсць падставы меркаваць, што паходні — якраз галоўны элемент гэтага герба.
75 Арлоў У Таямніцы Полацкай гісторыі. С. 183-184.
і англійскі даследчык Г. Пікарда — размова пра гэта наперадзе). У Т-знаку Паўловіч следам за Штрытэрам бачыць літары Т і Б. Трохкутнік, разважае наш даследчык, традыцыйна выкарыстоўваўся для азначэння святой Тройцы. Знак у цэлым паказвае, што праца прысвечана Богу ў тройцы адзінаму. Трапецыя з крыжыкам, на думку даследчыка, — вобразная выява кароны. Як бачым, Паўловіч блізкі тут да Шатэрніка. Аюбы выпадак такой згоды даследчыкаў (прафесіяналаў або энтузіястаў-аматараў— у дадзеным выпадку без розніцы) заслугоўвае двайной цікавасці.
Хуткі на новыя ідэі спецыяліст у галіне сістэматэхнікі Р. Равяка76 таксама лічыць, што трапецыя з крыжыкам — гэта карона, але акцэнтуе ўвагу на тым, што ўручае яе, карону папа рымскі. Таму гэты знак, на яго думку, сімвалізуе каталіцкую рэлігію. У выяве сонца з маладзіком даследчыку бачыцца шасціканцовы крыж — знак праваслаўя (сонца — верхняя частка крыжа з гарызантальнай перакладзінай, маладзік — ніжняя касая перакладзіна). Т-знак Равяка суадносіць з пратэстантызмам. Разважае ён так: «Трохвугольнік і літара Т... чытаюцца адразу. Але калі мы параўнаем некалькі адлюстраванняў то ясна ўбачым літары Л і А. Асабліва добра яны чытаюцца на гравюрах «Адлюстраванне кіёта» і «Адлюстраванне стала» (прынятыя назвы «Узор кіёта» і «Узор стала». — Г. К.). Так, Л (людзі), А (юс малы), Т (цвёрда) і трохвугольнік —
76 Аўтар шэрагу аматарскіх публікацый па скарыназнаўстве ў схільнай да сенсацый масавай перыёдыцы. Напрыклад, у артыкуле «Гараскоп і сузор'е Францыска Скарыны» (Звязда. 1993. 15 студз.), маніпулюючы лічбавым значэннем кірылічных літар, прапанаваў лічыць Скарынавым днём нараджэння 18 сакавіка 1470 г. А рэдакцыю газеты «Рэспубліка» (2005, 30 сак.) пераканаў, што на адной з фрэсак у бібліятэцы Ватыкана знакаміты Рафаэль намаляваў нашага Скарыну.
канешне ж, Лютар, заснавальнік пратэстанцкай галіны... Такім чынам, — завяршае думку Равяка, — Скарына як бы прадбачыў што і пратэстанцтва разам з праваслаўем знойдзе сваіх прыхільнікаў на нашай зямлі»77. Лёгкаважкасць, надуманасць, калі не сказаць — наіўнасць, версіі відавочная. Скарына сапраўды вылучаўся рэлігійнай талерантнасцю, шырынёй поглядаў чуйнасцю да ўсяго новага, у тым ліку трэба думаць, і да пэўных ідэй пратэстантызму, але прапанаваную Равякам непасрэдную суаднесенасць скарынаўскіх знакаў з плынямі хрысціянства прыняць немагчыма. Нельга не бачыць тут яўных нацяжак. (Да таго ж «юсу малому» ў скарынаўскіх тэкстах адпавядае, канешне ж, «я», а не «ю», як лічыць, здаецца, Равяка.)
У 1990годзе на юбілейнай навуковай скарынаўскай канферэнцыі ў Вільнюсе са спецыяльным паведамленнем «Да пытання аб значэнні сімвалічных фігур у выданнях Францыска Скарыны» выступіўмалады беларускі даследчыклітаратуразнавец А. Мельнікаў. Спаслаўшыся на відавочнае знаёмства Скарыны з моднымі ў сярэднявеччы акультнымі навукамі (астралогія, алхімія), ён звязаў Т-знак з сузор ем Шалі, а «трапецыю» са знакам Меркурыя (хоць, на наш погляд, падабенства іх даволі адноснае) і шляхам складаных разлікаў паспрабаваў удакладніць дату нараджэння Скарыны. Мельнікаў гаварыў пра «магчымасць вылучэння гіпотэзы аб тым, што ў разгледжаных фігурах Францыск Скарына «зашыфраваў» свае касмаганічныя, прычым не надта арыгінальныя погляды (перавага Ідэі над Формай, Розуму над Матэрыяй і іх спалучэнне ў Свеце і Чалавеку над якімі ўладарыць Абсалют,
77 Равяка Р. Тайнапіс скарынаўскіх сімвалаў // Звязда. 1992. 10 крас.
спасціжэнне Божага свету фізічнага пры дапамозе духоўнага), а таксама, верагодна, і дату свайго нараджэння»78 (такой датай даследчык лічыў 10 кастрычніка 1486 года). Да гонару маладога даравітага даследчыка трэба адзначыць гранічную інтэлігентнасць яго выступлення. «Мы ні ў якой ступені не лічым нашы высновы безагаворачнымі, а ход разважанняў дасканалым і адзіна магчымым»79, — падкрэсліў Мельнікаў. Ён быў першым (ці адным з першых), хто паспрабаваў вывесці дыскусію за звыклыя, часам празмерна прыземленыя рамкі, рашуча рассунуць далягляды абмеркавання.
У не менш высокую плоскасць пераводзіць гаворку пра скарынаўскую сімволіку філосаф УАгіевіч, які ў адрозненне ад Мельнікава, на жаль, не дапускае ніякіх альтэрнатыў у вырашэнні гэтых няпростых пытанняў У 1994 годзе з трыбуны міжнароднай канферэнцыі ў Мінску ён абвясціў: «Намі расшыфраваныя сэнсы знакаў „трохкутнік” і „квадрат” («квадратам» ён называе «трапецыю». — Г. К.). Яны поўнасцю адпавядаюць сваім сімвалічным зместам паняццям дзвюх скініяў (храмаў. — Г. К.)... Ісцінная скінія нерукатворная — яе сімвал стылізаваны квадратам. Зямны ж узор, працяты святым духам, сімвалізуецца знакам трохкутніка — сімвалам магчымасці і здольнасці чалавека праз спасціжэнне, удасканаленне і творчасць прыступіць да прастола— „квадрата”... »80. Яшчэ ра-
78 Мельннков A. A. К вопросу о значеннн снмволнчных фнгур в нзданнях Францнска Скорнны // Францнск Скорнна н Внльнюс: Сб. матерналов Респ. научн. конф., посвяіценной 500-летню co дня рождення Францнска Скорнны. Внльнюс, 1991. С. 67.
79 Тамсама. С. 64.
80 Агіевіч У Фауст, які не выракся Бога: (Праблема адэкватнага ўспрыняцця Скарыны ў амерыканскім і беларускім друку) // Беларусіка — Albaruthenica. Мінск, 1995. Кн. 5. С. 290.
ней, на самым пачатку 1990-х гадоў у дакладзе «Полацкая епархія — калыска вялікага палачаніна» Агіевіч наступным чынам тлумачыў сваё бачанне скарынаўскай сімволікі, нібыта самім Скарынам і «вынайдзенай»; «Знак „квадрат” састаўлены з трох элементаў. Чатырохкутніка, які на плошчы гравюры ператварыўся ў трапецыю, каб сузіральнік успрыняў яго перспектыву. Ён сімвалізуе сусвет, касмічны парадак, цэнтр і момант тварэння, пачатак і канец, рай з дрэвам пазнання дабра і зла, храм, дзе адбываецца пазнанне. Другі элемент — меч абарачальны, з якім Бог паставіў Ангелаля ўваходу ў рай пасля выгнання Адама і Евы. Трэці — сіметрычныя зломаныя рыскі, што сімвалізуюць двух херувімаў-ахоўнікаў ля каўчэга запавету, дзе святая святых. Апошнія структурныя часткі састаўнога сімвала аб’яднаны адной ідэяй — ахаваць святыні ад недастойных, а ўсе разам сімвалізуюць магчымасці пазнання праз пераадоленне і дасканаленне, мажлівасць вяртання ў рай, далучэння да Бога паводле храмавага служэння... Знак „трохкутнік”, — працягвае далей філосаф, — развівае тэму „квадрата” як знака пастаноўкі праблемы. Трохкутнік сімвалізуе любую субстанцыю, сутнасць якой — спасцігальная, калі пазнанне здзейснена ў храме. Першая літара ад лацінскай назвы яго (храма. — Г. К.) — Templum — працінае любую арыстоцелеву сутнасць: зямлю, ваду паветра, агонь. Пазнанне першаасноў дазваляе прыступіць да пазнання духоўных з’яў квінтэсенцыі»81. У шматлікіх артыкулах, у манаграфіях «Сімволіка гравюры Скарыны» (1999),