• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    Ясна адно: студэнцкія хваляванні 1861 года, вялікія ідэі рускай рэвалюцыйнай дэмакратыі, якая трывала стаяла на пазіцыях сялянскай рэвалюцыі і патрабавала права на самавызначэнне для народаў Расіі, дапамаглі сфарміраваць светапогляд юнаку з Кушлян. «Беларусь, па плямённай умове, згуртуецца ў сваю вобласць, таксама як Літва ў сваю»341, — чытаў ён у «Колоколе». I калі разам з многімі іншымі студэнтамі Багушэвіч апынуўся за дзвярыма універсітэта, ён ведаў што яму рабіць: «У народ! да народа! — вось ваша месца, выгнаннікі навукі!»342 — падказваў Герцэн. I Багушэвіч вярнуўся да свайго народа343.
    340 Лемке М. Полнтнческне процессы в Росснн 1860-х годов. 2-е нзд. М.; Пг., 1923. С. 70.
    341 Огарев Н. П. На новый год 1861: РІзбр. соц.-полнт. н фнлос. пронзведення. М., 1952. Т. 1. С. 383; Колокол. 1861. 1 янв.
    342 Герцен А. 14. Нсполнн просыпается! // Собр. сочнненнй. М., 1958. Т. 15. С. 175; Колокол. 1861.1 нояб.
    341 Акалічнасці звальнення Багушэвіча з універсітэта і іншыя матэрыялы яго студэнцкай справы гл. у кн.: Майхровіч С. Нарысы беларускай літаратуры XIX ст. Мінск, 1957. С. 159-166.
    Нядаўні студэнт Пецярбургскага універсітэта стаў настаўнікам у невялікай школе ў маёнтку Доцішкі Лідскага павета. Ён не толькі вучыў сялянскіх дзяцей чытаць, пісаць і рашаць задачы па арыфметыцы. Ён быў народным настаўнікам у самым высокім значэнні гэтага слова. Ён раскрываў перад сялянамі акно ў шырокі свет, расказваў ім, хто іх сябры, a хто ворагі, і спакваля рыхтаваў да паўстання. А калі сяляне прыносілі яму чытаць «Мужыцкую праўду», якую выдаваў К. Каліноўскі, Багушэвіч думаў аб тым, што вялікі беларускі рэвалюцыянер нібы падслухаў яго думкі.
    He парываў ён цесных сувязей і з родным Ашмянскім паветам, дзе ў1861-1862 гадах актыўна дзейнічала рэвалюцыйнае таварыства «Піянтковічаў». Як сведчаць крыніцы, яно атрымала сваю назву ад таго, што яго члены збіраліся на свае пасяджэнні па пятніцах (piqtek). Арганізаваў яго былы студэнт Пецярбургскага універсітэта, паплечнік К. Каліноўскага Яўстафій Чарноўскі (брат Юліяна). Аддзяленні таварыства былі ў Вільні, Ашмянах, Свянцянах. Таварыства ставіла перад сабою вельмі важную і цяжкую задачу — аб’яднаць польскі рэвалюцыйны рух з сялянскім антыпанскім рухам. Зразумела, сярод членаў таварыства маглі аказацца і польскія нацыяналісты, якія імкнуліся скарыстаць рэвалюцыйную энергію беларускіх і літоўскіх сялян у сваіх карыслівых мэтах. Гэтага ў тых складаных умовах нельга было ўнікнуць. Аднак несумненна, што левае крыло таварыства складалі сапраўдныя рэвалюцыянеры.
    Да левага крыла таварыства «Піянтковічаў» належаў відаць, і Ф. Багушэвіч. Прозвішча яго ў сувязі з гэтым таварыствам згадваецца ў паведамленні галоўнага ўпраўляючага III аддзяленнем царскай канцылярыі князя Далгарукава
    віленскаму генерал-губернатару ад 20 студзеня 1862 года. Восьякгучыць гэтыдакумент,уякім падаюцца«прыватныя» (г. зн. агентурныя) звесткі, здабытыя III аддзяленнем: «З’езд членаў таварыства „Піянтковічаў” які меркаваўся на 6 студзеня, не адбыўся, кажуць, таму што за імі пачалі ў апошні час вельмі пільна назіраць, так што, баючыся быць выкрытымі, яны не збіраліся нават малым лікам. Аб гэтым было абвешчана Чарноўскім на невялікім сходзе, што адбыўся перад новым годам у г. Ашмянах у канцылярыста Гаўрылкевіча, на якім былі: Чарноўскія, Маркоўскія, Багушэвіч (вылучана мною. — Г. К.), Валовічы, Каласоўскія і Осіп, студэнт з Варшаўскай медыцынскай акадэміі. Чарноўскі, дадаўшы, што са зняццем ваеннага становішча ў Вільні члены названага таварыства будуць значна вальнейшыя на сваіх сходах, прасіў прысутных сабрацца 10 дня студзеня ў Ашмянах на агульны сход моладзі... »344 Улічваючы блізкае знаёмства Ф. Багушэвіча з братам арганізатара таварыства, мы маем усе падставы меркаваць, што гаворка ў гэтым дакуменце ідзе якраз пра Францішка Багушэвіча345.
    Калі ў студзені 1863 года ўспыхнула паўстанне ў Польшчы і Каліноўскі заклікаў беларускі і літоўскі народы падтрымаць польскіх братоў, Багушэвіч без ваганняў узяўся за зброю.
    344 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1861. Спр. 145. Арк. 3. Агентам, які паведаміў уладам пра «Піянтковічаў», быў той жа Юзаф Бярнацкі, што данёс і на Дуніна-Марцінкевіча.
    34S У канцы 1863 года ўлады пачалі расследаванне дзейнасці «Піянтковічаў». У сувязі з гэтым Багушэвіча шукалі з Віленскай следчай камісіі (ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248.Вопіс 2. Спр. 1519. Арк. 419). 13 лютага 1864 года Я. Чарноўскі адказаў на адпаведнае пытанне камісіі: «Багушэвіча не ведаю» (Тамсама. Арк. 398).
    Захавалася паданне аб камені на жупранскім рынку. Стоячы на гэтым камені, Багушэвіч сказаў прамову перад адыходам да паўстанцаў. Гэта магло быць у сакавіку 1863 года, калі пад Смаргонню, Валожынам і ў іншых мясцінах Ашмянскага павета з’явіліся першыя паўстанцкія атрады. Але, магчыма, гэта плён народнай фантазіі: народ, як вядома, нярэдка па-свойму і вельмі яскрава малюе постаці любімых герояў. Тая шчаслівая акалічнасць, што Багушэвіч не быў злоўлены царскімі ўладамі, што яго імя не назвалі таварышы на допытах у следчых камісіях, ускладняе становішча біёграфа. Нам невядома нават, у якім паўстанцкім атрадзе змагаўся Багушэвіч супраць царызму і прыгонніцтва. Сам паэт успамінаў пазней пра 1863 год толькі сярод самых блізкіх сяброў.
    Праз шэсць гадоў пасля смерці Багушэвіча Напалеон Роўба, які блізка ведаў беларускага паэта, апублікаваў у віленскай газеце «Кур’ер літоўскі» некалькі радкоў пра яго ўдзел у паўстанні. Вось гэтыя радкі: «...Гістарычная навальніца надзвычай цяжкай глыбай навісла над Літвой і Беларуссю. Прыйшоў 1863 год, а крыху пазней з’явіўся Мураўёў. Ф. Б [агушэвіч] уступіўу паўстанцкія рады і прайшоў шлях да самай Сувалкскай (у той час Аўгустоўскай) губерні. Паранены ў нагу ён знайшоў там гасціннасць і клапатлівыя адносіны ў доме пп. Крушэўскіх, якія пасля дапамаглі яму вярнуцца ў Вільню»346. Сведчанне вельмі каштоўнае, але і яно, на жаль, не асвятляе пачатку баявога шляху Багупіэвіча.
    Калі ёнуступіўу паўстанцкі атрадуАшмянскім павеце, то ваяваў відаць, спачатку ў атрадзе Зыгмунта Мінейкі. Гэта быў
    346 Rouba N. Poeta Bialej Rusi // Kurjer Litewski. 1906. 15 (28) kwietnia (№ 84).
    яго зямляк, равеснік і таварыш па Віленскай гімназіі. Пазней Мінейка вучыўся ў Пецярбургскім ваенна-інжынерным вучылішчы, прымаў удзел у рэвалюцыйнай арганізацыі і ў 1861 годзе быў вымушаны ўцячы за мяжу дзе пэўны час вучыўся ў польскай рэвалюцыйнай ваеннай школе ў Кунеа ў Італіі. Матэрыялы следства дазваляюць зрабіць вывад, што Мінейка меў цесныя сувязі з I. Курневічам і Э. Вярыгам. Калі пачалося паўстанне, ён быў прызначаны паўстанцкім ваенным начальнікам Ашмянскага павета і паступова аб’яднаў пад сваім камандаваннем усе невялікія атрады, якія ўзніклі ў павеце. Зборны пункт быў у лесе, па дарозе паміж Міхайлоўшчынай і Краснай Горкай. Харчаванне паўстанцам давалі сяляне вёскі Лавіна, а таксама чыншавая шляхта, што арандавала зямлю ў графа Храптовіча ў Вішнеўскай пушчы. У пачатку чэрвеня 1863 года дрэнна ўзброены атрад Мінейкі, заспеты царскімі войскамі ў Бакштанскіх лясах, пацярпеў паражэнне, а хворы на тыфус кіраўнік атрада быў узяты ў палон347. Камандаванне ўцалелымі байцамі ўзяў на сябе студэнт Маскоўскага універсітэта Карл Ясевіч, які паходзіў з безмаёнткавай шляхты Ашмянскага павета. Неўзабаве ашмянскія паўстанцы далучыліся да атрада Густава Чаховіча ( «Астоя»), які дзейнічаў у Свянцянскім, Віленскім і Ашмянскім паветах348. Чаховіч паходзіў з маёнтка Паўлінава суседняга Свянцянскага павета. Паводле паказанняў А. Снадскага, у яго атрадзе налічвалася 200 паўстанцаў. Іншыя паўстанцы ў
    347 Gieysztor J. Pami^tniki... Т. 2. S. 269; судова-следчая справа пра Мінейку. ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 494. Вопіс 1. С. 116.
    348 Справа К. Ясевіча (ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1863. Спр. 993); справа А. Снадскага (дробны чыноўнік Ашмянскага казначэйства, паўстанец Мінейкі, потым Чаховіча) (Тамсама. Спр. 796).
    сваіх паказаннях малююць яго хударлявым бландзінам гадоў 28, з вялікай барадой, бакенбардамі і вусамі. Калі Чаховіч часова пакідаў атрад, то надзяваў акуляры, каб не пазналі царскія шпікі.
    У радах ашмянскіх паўстанцаў, якія змагаліся паслядоўна пад кіраўніцтвам С. Мінейкі, К. Ясевіча і Г. Чаховіча, быў прынамсі адзін з сыноў Казіміра Багушэвіча з Кушлян. 3 матэрыялаў следчай справы К. Ясевіча (у верасні 1863 года ён добраахвотна здаўся ўладам і даў падрабязныя паказанні) вынікае, што паўстанец Багушэвіч нават выконваў у атрадзе абавязкі малодшага камандзіра. Вось вытрымка з паказання Ясевіча ад 4кастрычніка 1863 года: «Калі мы прыйшлі да начальніка Мінейкі ў Вішнеўскім лесе (у маі 1863 года. — Г. K.), дык шайка наша дасягала 70чалавек. Шайка была падзелена Мінейкам на 4 часткі (секцыі); у кожнай частцы было прызначана па 2 унтэр-афіцэры. Унтэр-афіцэрамі былі: Завадскі Карл, Лакуціеўскі, Заблоцкі, Багушэвіч (вылучана намі. — Г. К.), Мацкевіч і я — астатніх не памятаю». I яшчэ: «Для загадвання харчаваннем не было нікога; харчы ж утрымліваліся ў Багушэвіча»349.
    Зразумела, нельга з поўнай упэўненасцю сказаць, што гаворка тут ідзе менавіта аб Францішку Багушэвічу. Магчыма, што Ясевіч мае на ўвазе яго брата Валерыяна, якога яшчэ ў снежні 1864 года шукала паліцыя за ўдзел у паўстанні. Аднак наўрад ці можна сумнявацца, што перад намі вельмі каштоўнае сведчанне аб паўстанцкай дзейнасці аднаго з сыноў К. Багушэвіча. У гэтым нас пераконвае тая акалічнасць, што
    349 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1863. Спр. 993. Арк. 35.
    паказанне Ясевіча цалкам дапасоўваецца да матэрыялаў следчай справы аб удзеле сям’і Багушэвічаўу паўстанні350. На жаль, у следчай справе Багушэвічаў змяшчаецца толькі рапарт следчай камісіі (першасных дакументаў —пратаколаў допытаў і г. д. — у справе няма), але і з тых матэрыялаў якія захаваліся, відаць, што Багушэвічы былі звязаны з паўстанцамі з атрада Мінейкі — Ясевіча — Чаховіча. Улетку 1863 года атрад Чаховіча дзейнічаў недалёка ад Кушлян. Напрыклад, адзін з яго паўстанцаў — А. Снадскі — бьгў захоплены ў палон пад Соламі (15 вёрст ад Кушлян) і ў жніўні 1863 года расстраляны ў Ашмянах. На падставе паказанняў некаторых з паўстанцаў Чаховіча і былі ў кастрычніку 1863 года арыштаваны бацька пісьменніка, яго сястра Ганна і малодшы брат Апалінарый. Паводле следчай справы, «Казімір Багушэвіч улетку прымаў сына, што знаходзіцца ў мяцяжы, з якім у яго лес прыходзілі мяцежнікі, і для іх ён нарыхтаваў правізію. Другі сын яго і да гэтага часу (дакумент датаваны 22 лютага 1864 года. — Г. К.) знаходзіцца ў мяцяжы. Трэці сын, згаданы Апалінарый, паводле паказанняў мяцежнікаў прыносіў да іх у лес харчы, у чым выкрыты і на вочнай стаўцы. Такім чынам, тры сыны Багуіпэвіча, дачка і ён сам прымалі ўдзел у