Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
311 ЦДГАЛіт. СССР [ДГАЛітвы]. Фонд 367. Вопіс 3. Спр. 866.
цыяльным стане былі быццам пасярэдзіне паміж сялянамі і панамі. 3 іх выходзілі і драпежныя аканомы ў панскіх маёнтках, і барацьбіты за народную справу.
Маленства Францішка Багушэвіча прайшло ў асяроддзі сялянскіх дзяцей. Былі супольныя паляванні на птушыныя гнёзды, былі начлегі ў полі ці на лузе з вогнішчамі і казкамі, і была, зразумела, выразаная з дрэва сялянская дудка, якую народ назваў паэтычным словам «жалейка».
Аднак больш шчыльныя сувязі, чым проста ўспаміны пра гульні з сялянскімі дзецьмі, звязвалі Багушэвіча з заняволеным народам. Думкі (спачатку гэта былі не зусім пэўныя мары) пра народнае шчасце ўзнікалі ў яго вельмі рана. Ва ўсякім выпадку, мы маем аўтабіяграфічнае сведчанне, якое належыць прыкладна да 1891 года. Паэт звяртаецца да сваёй дудкі:
Га! Чаму ж не граеш?
Хіба ты не знаеш,
He ведаеш хіба,
Што, як тая рыба
Ды на лёдзе б’ецца,
Так і я, здаецца,
Сорак гадоў б'юся,
Ніяк не звярнуся,
Ніяк не натраплю
Вадзіцы хоць каплю,
Ды такой вадзіцы,
Ды з такой крыніцы,
Што як хто нап’ецца, Дык вольным стаецца.
(«Мая дудка»)
Простая арыфметыка: 1891 мінус 40, і перад намі паўстае 1851 год. Гэта яшчэ пара прыгонніцтва, яшчэ дагімназічны перыяд у біяграфіі Багушэвіча, гэта яшчэ бацькоўскія Куіпляны.
Панскі бізун, які гуляў па спіне прыгоннага «хлопа», пакідаў незагойныя пісягі на чулай і спагадлівай душы хлопчыка. I пазней, успамінаючы гэтыя чорныя часіны, Багушэвіч мог з поўным правам гаварыць ад імя сялян. Рыфма «цівун» — «бізун» прыходзіла сама сабой:
Там быў аканом, камісар і цівун,
Намеснік, ляснічы, хмістрыня, паны,
I кожны меў права узяць за бізун,
I кожны меў права да нашай спіны.
(«Быўучысцы» )
Яшчэ ў юнацтве Багушэвіч адчуў і другое гора беларускіх сялян. Акрамя жорсткай эксплуатацыі, беларускія сяляне цярпелі нацыянальнае прыгнечанне і праследаванне па рэлігійных матывах. Некалі, у далёкім мінулым, ім была гвалтоўна навязана царкоўная унія. Мінулі стагоддзі, народ прывык да новай веры і пачаў лічыць яе сваёй, але ў 1839 годзе царскі ўрад навязаў уніятам праваслаўе.
Усведамленне сваёй нацыянальнай годнасці яшчэ толькі нараджалася ў сялян, і яны няпэўна і асцярожна называлі сябе «тутэйшымі», нібы спадзеючыся, што хтосьці прыйдзе і скажа ім іх сапраўднае імя.
На працягу першых дзесяцігоддзяў XIX ст. у розных мясцінах Беларусі, як іскры, успыхвалі спробы стварэння літаратуры на роднай мове. Яны хутка ніклі, але іх было шмат, і гэта сведчыла аб тым, што справа беларускай літаратуры ў будучым вырасце ў моцнае роўнае непагаснае полымя.
He выключана, што ў гімназічныя гады Багушэвічу давялося чытаць кнігі В. Дуніна-Марцінкевіча, выдадзеныя ў Мінску і Вільні. Яны пакідалі дваістае ўражанне. Было надзвычай радасна бачыць беларускае слова надрукаваным. Тыя ж лацінскія літары, што і ў польскіх кнігах, але, калі літары складваліся ў словы, ад іх веяла раптам нечым такім родным і блізкім, што самі сабою паўставалі малюнкі ўбачанага і перажытага. Дунін-Марцінкевіч рабіў вялікую справу. Ён яшчэ раз паказаў што мова, на якой размаўляюць мільёны беларускіх сялян, мае ўсе падставы, каб стаць паўнапраўнай літаратурнай мовай. Ён пераклаў на беларускую мову «Пана Тадэвуша». Але Марцінкевіч глядзеў на прыгонніцтва праз акуляры ліберала.
Усё гэтае і многае іншае давялося перадумаць вучню Віленскай губернскай гімназіі Францішку Багушэвічу.
2
Пра гімназічныя гады Багушэвіча да гэтага часу нічога не было вядома. Мы перагледзелі мноства дакументаў у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Літоўскай ССР [ДГАЛітвы], каб адшукаць хоць бы некаторыя крупінкі. Намі вывучана справаводства Віленскай гімназіі (фонд 574), Віленскай дырэкцыі вучылішчаў (фонд 991), якой падпарадкавалася гімназія, нарэшце, канцылярыі папячыцеля Віленскай навучальнай акругі (фонд 567). Пашанцавала знайсці толькі нямногае.
Багушэвіч паступіў у гімназію, мабыць, у 1852 годзе. Аб гэтым можна меркаваць па тым, што ў канцы 1856 года ён вучыўся ў чацвёртым класе312, а ў паперах дырэкцыі вучылі-
312 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 567. Вопіс 3. Спр. 338.
шчаў ёсць адзнака, што 11 лістапада 1852 года «па беднасці» быў вызвалены ад платы за навучанне313. Яго імя мы бачым таксама ў спісе вучняў, «прызнаных беднымі і няздольнымі ўносіць вызначаную за навучанне плату», які прыкладзены да ліста дырэктара вучылішчаў папячыцелю навучальнай акругі ад 25 кастрычніка 1852 года. Побач у спісе — імя яго брата Валерыяна, які быў маладзейшы за яго на год, але, відаць, пайшоў вучыцца адначасова з ім. Так звычайна рабілі ў вялікіх незабяспечаных сем’ях.
Вучыўся Францішак спачатку не ў самой гімназіі, а ў яе чатырохкласным аддзяленні. Гэта ўстанова, заснаваная ў 1839 годзе314, была быццам бы паралельнымі класамі гімназіі, але карысталася пэўнай самастойнасцю. Гімназія і яе аддзяленне размяшчаліся ў так званых Святаянскіх мурах, якія дасталіся ім у спадчыну ад зачыненага пасля паўстання 1831 года Віленскага універсітэта. У якасці наглядных дапаможнікаў у гімназіі скарыстоўваліся багатыя калекцыі, сабраныя універсітэтам.
А наогул гэта быў вельмі цяжкі для навучання час. У пачатку 50-х гадоў імгла мікалаеўскага царавання згусцілася надзвычайна. «Нямецкі цар» наклаў сваю лапу літаральна на ўсе галіны грамадскага жыцця. Скрозь панавала бяздушная субардынацыя, кожная дробязь павінна была прадугледжвацца ўрадам. У вальнадумстве падазравалася нават Евангелле. Гімназіі былі ператвораны ў вузкасаслоўныя ўстановы. Якраз у той год, калі Багушэвіч прыехаў у Вільню паступаць вучыц-
313 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 991. Вопіс 1. Спр. 83. Арк. 46.
314 Серебряков М. В. Нсторнческнй очерк столетнего суіцествовання Внленской 1-й гнмназнн: 1803-1903. Внльна, 1903. Ч. 1: (1803-1862). С. 115.
ца, у гімназіі Беларусі, Літвы, Украіны было забаронена прымаць каго б там ні было, акрамя дзяцей дваран і купцоў 1-й і 2-й гільдый315. Справа даходзіла да казусаў. У 1855 годзе з хадайніцтвам аб прыёме сына ў Віленскую гімназію звярнуўся віленскі гарадскі галава Страус. Яму адмовілі, таму што ён быў купцом 3-й гільдыі. У растлумачэнні Міністэрства асветы ад 15 верасня 1855 года з гэтай нагоды гаварылася: «У высачайшым павяленні, растлумачаным ва ўказе Кіраўнічага сената ад 14 лютага 1852 г., аб прыёме на будучы час у гімназіі заходніх губерняў адных дзяцей купцоў 1-й і 2-й гільдый не зроблена ў гэтым выпадку ніякага выключэння для купцоў 3-й гільдыі, не пастаноўлена ніякага выключэння адносна тых купцоў гэтай гільдыі, якія будуць займаць пасаду паводле гарадскіх выбараў»316. Што ж казаць пра сялянскіх дзяцей, калі нават сын гарадскога галавы амаль сталічнай Вільні не мог вучыцца ў гімназіі?!
Нялёгка было трапіць у гімназію і дзецям бедных дваран. Іх бацькі не заўсёды маглі выканаць усе тыя патрабаванні, якія ставіліся для паступлення. Дырэктар вучылішчаў Віленскай губерні прапанаваў наглядчыку чатырохкласнага аддзялення Віленскай гімназіі ў прадпісанні ад 31 ліпеня 1853 года: «...3) Каб Вы не раней прымалі вучняў у давераную Вам установу, як пасля прад’яўлення імі ўсёй патрэбнай вопраткі і абутку: шыняля, мундзіра, сурдута, шапкі, па дзве пары суконных і летніх штаноў і па дзве пары чобат; шынель, мун-
315 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 991. Вопіс 1. Спр. 74. Арк. 1. Гэты ўказ быў скасаваны толькі ў 1857 годзе, але і паводле новых правіл у гімназіі не прымаліся дзеці прыгонных сялян і салдацкія дзеці (Тамсама. Спр. 81).
316 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 567. Вопіс 3. Спр. 236.
дзір, сурдут, штаны і шапка павінны быць пашыты з сукна вызначанага колеру і па дадзеных узорах; 4) Каб кожны вучань пры прыёме ж прадставіў усе патрэбныя вучэбныя дапаможнікі, прычым, каб унікнуць падману на загалоўным аркушы павінен быць зроблены Вамі подпіс або прыкладзена казённая пячатка»317. У пачатку гэтага дакумента стаяла патрабаванне: «1) Каб вучні вызваляліся ад платы за навучанне не інакш як па надзвычайнай беднасці, прычым Вы не павінны абмяжоўвацца пасведчаннямі, якія яны прадявяць, але даведвацца аб тым і ўпэўнівацца самім або праз паноў настаўнікаў у сапраўднай іх беднасці; 2) Каб за выключэннем тых, што вызваляюцца ад платы за навучанне па беднасці, і тых, якія жывуць пры бацьках, усе астатнія размяшчаліся ў агульных вучнёўскіх кватэрах»318.
За пражыванне на «агульных кватэрах» бралася высокая плата — ад 65 да 150 рублёў у год у залежнасці ад разраду кватэр. Гімназічнае начальства імкнулася размясціць тут усіх іншагародніх вучняў таму што, як тлумачыў дырэктар вучылішчаў у лісце папячыцелю навучальнай акругі ад 11 мая 1855 года, «нагляд за вучнямі, рассеянымі па ўсім горадзе, зусім нялёгкі... няма ніякай магчымасці строга сачыць за іх маральнасцю і ўхіліць уплыў на лад іх думак асоб пабочных... »319 Калі ўлетку 1855 года вучні раз’язджаліся на канікулы, ім аб’явілі аб забароне ў далейшым жыць на прыватных кватэрах у каго б там ні было, акрамя бацькоў, нягледзячы ні на якія прычыны. Гэта было вялікім цяжарам для бедных бацькоў.
317 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 574. Вопіс 1. Спр. 323. Арк. 2324.
318 Тамсама.
319 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 567. Вопіс 3. Спр. 246. Арк. 1-4.
Навучанне ў гімназіі было накіравана на тое, каб знішчыць у вучняў усялякую жывую думку і выхаваць з іх верных і бяздумных служак самаўладства. Гімназічная бібліятэка запаўнялася хлуслівымі кніжкамі, накшталт «Праваслаўе, самадзяржаўе і народнасць — тры непарушныя асновы рускага царства» (твор Лялікава), «Сціслы агляд царавання благаславёнага дому Раманавых». 3 перыядычных выданняў для вучняў настойліва раіліся «Лучн» і «Звездочка», адарваныя ад жыцця часопісы ў духу афіцыйнай ідэалогіі, аб рэдакцыі якіх М. А. Дабралюбаў пісаў, што яна «вельмі мала думае пра сучасны рух ідэй і застаецца па-ранейшаму вельмі адданай вышэйшым адцягненасцям і ідэальным імкненням, якія не маюць практычнага сэнсу»320. Больш рэзка ён не мог сказаць па цэнзурных меркаваннях.
Час ад часу, хоць і не было прычыны для хвалявання, па ўсёй сістэме Міністэрства народнай асветы (ад міністра — папячыцелю акругі, ад папячыцеля — дырэктару вучылішчаў ад апошняга — навучальным установам) рассылаліся грозныя цыркуляры аб тым, «каб не карыстацца, замест ухваленых Міністэрствам і выдадзеных ужо вучэбных па кожным прадмеце кніг, ніякімі іншымі пад строгаю ў тым з боку начальства ўстаноў адказнасцю»321.