Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
272 Тнхомнров Л. Воспомннанмя. М.; Л., 1927. С. 148.
273 Герцен A. Н. Полн. собр. соч. н пнсем. Т. 21. С. 428.
274 Голнцнн Н. Н. Нсторня соцнально-революцнонного двнження в Росснн: 1861-1881. Спб., 1887. С. 151. Кніга Галіцына выпушчана ў друкарні Міністэрства ўнутраных спраў тыражом 50 экз. Гэта збор данясенняў царскіх замежных агентаў і жандарскіх матэрыялаў. Пад пільным вокам агентаў знаходзіўся пастаянна і Трусаў.
Як бачым, буржуазная дэмакратыя слаба бараніла выгнаннікаў ад кіпцюроў самадзяржаўя. Ды і не «для ціхага жыцця» пакінулі радзіму і знайшлі тут прытулак рускія рэвалюцыянеры.
Пасля ўтварэння Рускай секцыі Інтэрнацыянала для членаў секцыі і яе сакратара Трусава надышлі дні асабліва напружанай працы.
У пісьме ад 23 сакавіка 1870 года ў жэнеўскую газету «Эгалітэ» Трусаў паведаміў чытачам аб узнікненні секцыі і пазнаёміў з яе задачамі. Вялікі ўдзел ён прыняў у распрацоўцы праграмы і статута секцыі.
У праграме гаварылася, што задачай секцыі з’яўляецца прапаганда ідэй Інтэрнацыянала і садзейнічанне ўстанаўленню «трывалай салідарнай сувязі» паміж працоўнымі Расіі і Заходняй Еўропы для «больш паспяховага дасягнення іх агульнай мэты вызвалення». Вялікае месца ў праграме было адведзена нацыянальнаму пытанню. У ёй падкрэслівалася, што інтэрнацыяналізм не адмаўляе нацыянальнага пачатку, а наадварот — спрыяе яго паспяховаму развіццю. Арганізатары секцыі звярталіся «да ўсіх груп розных нацыянальнасцей, якія былі пад імператарскім уціскам», з заклікам падтрымаць справу, распачатую аўтарамі праграмы. Асобны зварот быў адрасаваны славянскім народам.
У нумарах «Народного дела», што выйшлі на працягу 1870 года, увага рускіх рэвалюцыянераў накіроўвалася на стварэнне «трывала ўстаноўленай тайнай арганізацыі, якая імкнецца згуртаваць у адно агульнае, свядомае, пэўнае імкненне ўсе элементы рускай краіны, па сваім стане і па сваім развіцці незадаволеныя сучасным становішчам Расіі і гатовыя шукаць з яго выйсця шляхам энергічнай актыўнай
барацьбы» (№ 1). Арганізацыя гэтая называлася на старонкахчасопіса па-рознаму: «Партыяй народнага вызвалення», «народнай» і нават «рабочай» партыяй.
Характэрна, што члены секцыі не бачылі адрознення паміж гэтай арганізацыяй і заходнееўрапейскай сацыялдэмакратыяй. На часопіс «Народное дело» дзеячы секцыі глядзелі як на трыбуну і орган гэтай будучай арганізацыі.
Секцыя рабіла вялікія намаганні, каб звязацца з рэвалюцыйнымі гурткамі ў Расіі, пашырыць ідэі Інтэрнацыянала сярод інтэлігенцыі і рабочых сваёй краіны. Нават праз некалькі гадоў пасля спынення дзейнасці секцыі ў розных месцах Расіі жандары знаходзілі яе дакументы. Так, у 1874годзе ў слесара Гаўрылы Пярчанкіна ў вядомым сяле Паўлава Ніжагародскай губерні (цэнтры кустарнай металаапрацоўчай прамысловасці) быў знойдзены рукапіс «Міжнароднае Таварыства Рабочых». У склад рукапісу ўваходзіць, між іншым, паведамленне «Руская галіна Міжнароднага Таварыства». Яно мае характэрную прыпіску: «Мы заклікаем усіх і кожнага на барацьбу за цэласнае вызваленне сусветнага пралетарыяту. У імя поспеху гэтай барацьбы будзем дружна і энергічна імкнуцца да таго, каб інтэрнацыянальная арганізацыя хутка пранікала ў рускі рабочы свет і ахоплівала сабой усе рамесныя, фабрычныя і земляробскія слаі народа». «На падставе 3 параграфа агульнага статута сакратаром-карэспандэнтам рускай галіны пры Галоўным Лонданскім Савеце з’яўляецца член Галоўнага Савета К. Маркс. Сакратар камітэта Рускай секцыі ў Жэневе Антон Трусаў», — такімі словамі заканчваецца паведамленне. У Маскве і Казані ў рукі паліцыі трапілі экзэмпляры статута секцыі, у Екацярынбургу і Вятцы — нумары часопіса
« Народное дело ». Ёсць звесткі аб распаўсюджванні часопіса ў Пецярбургу і на Неўянскім заводзе на Урале27:>.
Такім чынам, Трусаў і яго таварышы, бясспрэчна, садзейнічалі пашырэнню ідэй I Інтэрнацыянала ў Расіі. Але прыходзіцца, бадай, згадзіцца з Б. П. Казьміным, што сувязі секцыі з Расіяй былі эпізадычнымі. Пастаянных, шырокіх сувязей з радзімай Трусаву і яго сябрам наладзіць, як відаць, усё ж не ўдалося.
Асаблівую надзею ў сваёй рэвалюцыйнай праграме члены секцыіўскладалі на стачкі. Якое значэнне маюць стачкі, дзеячы секцыі маглі пераканацца на прыкладзе заходнееўрапейскага стачачнага руху і перш за ўсё на вопыце жэнеўскіх стачак, у якіх яны непасрэдна прымалі актыўны ўдзел. Хутка пасля ўтварэння Рускай секцыі ў Жэневе ўспыхнула стачка рабочых-будаўнікоў якая захапіла і сялян-рамеснікаў што ўдзельнічалі ў будаўнічых работах. Яшчэ перад пачаткам стачкі, 24красавіка 1870 года, Трусаў накіраваў старшыні стачачнай камісіі — ветэрану рабочага руху I. Ф. Бекеру — пісьмо, у якім выказваў думку аб важнасці ўзгодненых дзеянняў рабочых і сялян: «Паколькі можна прадбачыць, што братам-бляхарам давядзецца баставаць, і паколькі мы лічым поспех гэтай забастоўкі вельмі важным для развіцця і поспеху Інтэрнацыянальнай асацыяцыі ў вёсках, без якіх гарадскія рабочыя ніколі не здолеюць скінуць з сябе ярмо эксплуататараў— камітэт Рускай секцыі даручае мне прапанаваць секцыі бляхароў у выпадку калі камісія палічыць
275 Соколов О. Д. Новые матерналы о распространеннн ндей I йнтернацноналавРосснн//Вопросынсторнн. 1959. № 1.C.202; Козьмнн Б. П. Русская секцкя... С. 222-234; рэцэнзія П. А. Заянчкоўскага на кнігу Казьміна, гл.: Вопросы нсторнн. 1958. № 8. С. 178.
забастоўку неабходнай і своечасовай, суму ў 80 франкаў у выглядзе пазыкі і яшчэ 20 франкаўу выглядзе дару для добраахвотнай падпіскі»276.
А праз некаторы час, калі парыжскі пралетарыят узняў сцяг гераічнай Камуны, дзеячам секцыі давялося стаць сведкамі вышэйшай формы барацьбы пралетарыяту -— рашучай бітвы з буржуазіяй за ўладу. I хоць члены секцыі, не будучы марксістамі, бадай, не здолелі зразумець да канца значэння парыжскіх падзей як першага прыкладу дыктатуры пралетарыяту, слаўная барацьба французскага рабочага класа знайшла гарачы водгуку іх сэрцах. Некаторыя члены секцыі (Л. Л. Таманоўская, Г. В. Корвін-Крукоўская277) прынялі непасрэдны ўдзел у парыжскіх падзеях і падзялілі лёс і славу камунараў.
Трусаў як сакратар секцыі не мог пакінуць Жэневу. Але мы бачым яго подпіс пад зваротам да парыжскіх камунараў, які прынялі 15 красавіка ўдзельнікі рабочага сходу ў Жэневе. Неўзабаве гэты яскравы дакумент быў надрукаваны ў абложаным Парыжы. «Няхай жыве рэвалюцыя пралетарыяў!» — чыталі байцы Камуны ў перапынках паміж баямі. «Рэспублікай пралетарыяў» была для Трусава Камуна, «пачаткам эры сацыяльнай рэарганізацыі» — рэвалюцыя 18 сакавіка. «Што б ні здарылася, браты і сёстры Парыжа, — пісалі жэнеўцы, — ваша справа не загіне, таму што гэта справа міжнароднага вызвалення рабочых, і мы выканаем свой абавязак, заўжды і скрозь дабіваючыся тых жа мэтаў працягваючы заўжды і скрозь тую ж барацьбу, якую ўзначальваеце
276 Козьмнн Б. П. Русская секцня... С. 312.
277 Ганна Васільеўна Корвін-Крукоўская — сястра славутага матэматыка Соф’і Кавалеўскай. Дзяцінства і юнацтва сясцёр звязаны з Віцебскай губерняй.
вы...»278 I гэта не былі для Трусава пустыя словы. Разам з Уціным ён увайшоў у жэнеўскі тайны камітэт для аказання дапамогі парыжскім камунарам. Камітэт атрымаў паўнамоцтвы Камуны і ставіў сваёй мэтай узняць усю Францыю на дапамогу Парыжу. «Мы вялі ажыўленую перапіску з рознымі рэвалюцыйнымі групамі ў Францыі... — расказвае адзін з членаўжэнеўскага камітэта. — Наш цыркуляр і афіша распаўсюджваліся ў вялікай колькасці ў розных гарадах. Мы ставілі сваёй задачай памагчы стварэнню камітэтаў дзеяння ўсюды, дзе былі рашучыя людзі. Мы не шкадавалі ні часу, ні грошай на тое, каб чаго-небудзь дабіцца. Нашы пасяджэнні часта цягнуліся да позняй ночы. Усё давала падставу меркаваць, што будзе магчыма ўзняць галоўныя гарады правінцыі»279. «Ішла гаворка пра тое, каб узняць паўстанне на поўдні Францыі; і дзеля гэтага намі было зроблена, прынесена ў ахвяру і пастаўлена на карту ўсё, што было ў чалавечых сілах»280, — пісаў I. Ф. Бекер — таксама член гэтага камітэта. Пасля падзення Камуны жэнеўскі камітэт пачаў арганізоўваць дапамогу камунэрам, якія ратаваліся ад праследавання буржуазіі.
Руская секцыя была нібыта высунутым далёка на Захад фарпостам рускага рэвалюцыйнага руху. Дзеячы секцыі разумелі сваю адказнасць і высокі гонар быць прадстаўнікамі рэвалюцыйнай Расіі. Гісторыкі міжнароднага рэвалюцыйнага руху знойдуць у іх дзейнасці нямала яркіх прыкладаў класавай салідарнасці. Да гісторыі секцыі яшчэ не раз будуць звяртацца славяназнаўцы. Устанаўленне цесных сувязей з
278 Пармжская коммуна 1871 г. М., 1961. Т. 2. С. 394.
279 Первый йнтернацнонал в днн Парнжской коммуны: Документы н матерналы. М., 1941. С. 221.
280 Тамсама. С. 218.
рэвалюцыянерамі іншых славянскіх краін з’яўляецца немалаважнай заслугай секцыі. Карэспандэнтамі «Народного дела» былі такія вядомыя палітычныя дзеячы, як серб Светазар Марковіч, балгарын Любен Каравелаў. He выпадкова Рускую секцыю называлі часам Славянскай.
Аднак несумненна, што самым большым укладам Рускай секцыі ў міжнародны рабочы рух была дапамога К. Марксу і Ф. Энгельсу ў барацьбе супраць раскольніцкай дзейнасці Бакуніна. За адданасць Інтэрнацыяналу і яго правадырам ворагі называлі Трусава і Уціна «чыноўнікамі асобых даручэнняў пры рабочых справах»281. Што ж, такімі тытуламі можна ганарыцца!
Выкрываючы Бакуніна, паказваючыяго сапраўднае аблічча, Уцін, Барценеў і Трусаў пісалі Марксу 24 ліпеня 1870 года: «Стары Бакунін са сваім пустым самалюбствам гатовы ісці на розныя камбінацыі, каб толькі адыгрываць відную ролю дыктатара, і, такім чынам, ён заўсёды будзе інтрыгаваць і наладжваць змовы... Яму дарагія толькі яго славалюбныя мэты, ён патрабуе, каб усё прыносілася ў ахвяру яго славалюбнасці, і тут для яго ўсе сродкі прыдатныя... Было б подласцю з нашага боку, каб мы не здолелі ўберагчы Рускую секцыю ад умяшання гэтых прахадзімцаў»282.
Дакументы і матэрыялы, прысланыя Уціным, Трусавым і іх таварышамі, былі шырока выкарыстаны Марксам пры напісанні работ, накіраваных супраць Бакуніна і бакунізму: «Уяўныя расколы ў Інтэрнацыянале», «Альянс сацыялістычнай дэмакратыі і Міжнароднае Таварыства Рабочых».
281 Голнцын Н. Н. Псторня соцнально-революнонного двюкення... С.5.