Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Адзначым, што гэты псеўданім Трусава сустракаецца і ў іншых крыніцах. Запіс у журнале грунтаваўся на данясенні Багаеўскага. Зразумела, лічба забітых паўстанцаў тут, як звычайна ў рапартах карнікаў, завышана. Можна нават сумнявацца — ці былі яны наогул. У кожным разе ў сваім першым данясенні непасрэднаму начальніку — камандзіру 4-га батальёна Сеўскага палка — Багаеўскі зусім не ўпамінаў пра забітых і адзначаў толькі, што ўзята ў палон трое раненых і захоплены трафеі — 5 стрэльбаў, 2 пісталеты, 10 фунтаў пораху, 5 коней, павозка, 100 куль, 20 парахаўніцаў і розная збруя. Як бачым, трафеі былі невялікія (падлічылі нават колькасць куль!) — гэта пераканаўча сведчыць і аб невялікіх памерах паражэння. Вывад Багаеўскага — «шайка сапраўды знішчана» — быў прынамсі заўчасным.
Цяпер мы ведаем, што Трусаву ўдалося сабраць вакол сябе рэшткі разбітага атрада. Неўзабаве адбылася новая сутычка Трусава з царскімі войскамі. Гэта было 30 красавіка ля вёскі Сініло. Войскамі камандаваў тут камандзір 7-й роты Велікалуцкага пяхотнага палка штабс-капітан Іляквіч. 3 яго рапарта мы даведваемся пра акалічнасці гэтай сутычкі. Рота, якой камандаваў Іляквіч, толькі што закончыла адпачынак у вёсцы Сініло і ў 2 гадзіны ночы збіралася ісці далей па маршруце. У гэты час у вёску з боку Смілавіч уляцелі 15 «інсургентаў» на трох параконных падводах. Салдаты кінуліся да падвод. Адтуль грымнулі стрэлы. 8 паўстанцаў было захоплена, астатнім удалося ўцячы. Неадкладна на пошукі ў розныя бакі былі накіраваны салдацкія каманды. Праходзячы ланцугом у дзвюх вярстах ад вёскі, салдаты ўбачылі паўстанцаў якія беглі з лесу да
рэчкі. Пастраляўшы, паўстанцы кінуліся ўплаў і толькі іх і бачылі234.
Рапарт Іляквіча цікава параўнаць з запісам у «Журнале ваенных дзеянняў»: «У гэты ж дзень атрыманы весткі аб намеры мінскіх паўстанцаў зрабіць беспарадкі ў самім горадзе. Хаця цяжка меркаваць, каб яны рашыліся на нешта сур езнае ў горадзе, які мае батарэю артылерыі і 10 рот пяхоты; тым не менш нельга было цалкам адмаўляць магчымасць якоганебудзь неразумнага з іх боку замаху: рашыліся ж 30 красавіка 15 чалавек распачынаць справу з цэлай ротай у Сініло. Таму ў горадзе прыняты самыя строгія меры засцярогі»235. У Мінск, магчыма, і вёў Трусаў сваіх байцоў. Сустрэча з войскамі пад Сініло была, бадай, зусім нечаканай для паўстанцаў. Адносна камандзіра захопленыя тут паўстанцы памоўчвалі ці гаварылі нешта не зусім зразумелае пра нейкага «студэнта Грышку». I толькі некаторыя прызналіся, што «ў ліку 7 чалавек, што ўцяклі ў час затрымання, быў начальнік нейкі Трусаў»236. Патаемнымі ляснымі сцежкамі павёў ён уцалелых байцоў у Ігуменскую пушчу, каб далучыцца да атрада Ляскоўскага.
Матэрыялы следчых камісій, паказанні захопленых у палон паўстанцаў малююць Трусава як адважнага рэвалюцыянера і кіраўніка атрада. Падзеі 1863 года ў Беларусі былі вельмі складаныя. Побач з сацыяльнымі матывамі важнейшай рухальнай сілаю для паўстанцаў былі ідэі нацыянальнавызваленчай барацьбы. Асобныя паўстанцы пераносілі нянавісць да царскага ўрада на ўсё рускае. Выказвалася таксама ідэя аб далучэнні Беларусі да Полынчы. У гэтых умо-
234 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд494. Вопіс 1. Спр. 121. Арк. 7.
235 Тамсама. Спр. 761. Арк. 43.
236 Тамсама. Спр. 121. Арк. 38.
вах вялікае значэнне мела растлумачальная работа Трусава сярод паўстанцаў. Паводле паказанняў паўстанцаў, захопленых пад Сініло, Трусаў няспынна прапагандаваў думку аб сяброўстве з рускім народам, тлумачыў байцам, што «ворагам сваім яны павінны лічыць не рускі народ, а рускі ўрад»237.
У дакументах знаходзіць адлюстраванне напружаная, са.маахвярная дзейнасць Трусава ў Мінску ў апошнія дні перад узброеным выступленнем. Бадай, толькі ў гэты час рэвалюцыйная арганізацыя выкрышталізавалася і прыняла канчатковы выгляд. Вось паказанні В. Гейштара: «... У далейшым, калі пачалі арганізацыю, і гэта перад самым Вялікаднем, я, вярнуўшыся з водпуску, даведаўся, што прыехаў Трусаў у горад, таму што яго ў горадзе доўга не было (ён знаходзіўся ў Латыголічах. — Г. К.), пайшоў да яго, і ён прапанаваў мне быць у яго дзесятку, а таму мяркую, што арганізацыя наладжвалася такім жа чынам, як у Царстве Польскім, але нас навучалі трымаць у самай глыбокай таямніцы, што належу да арганізацыі і да каго менавіта... »238 Нават члены аднаго і таго ж дзесятка, паводле слоў Гейштара, часцяком не ведалі, піто ў іх агульны дзесятнік. У сувязі з найстражэйшай канспірацыяй, што была пакладзена ў аснову арганізацыі, Гейштар, які даволі блізка ведаў Трусава, мог толькі меркаваць аб яго сапраўдным становішчы ў колах рэвалюцыянераў: «Я яго проста лічыў дзесятнікам сваім, а ведаў, што, ма-
237 ЦДВГА [РДВГА]. Фонд ВУА. Спр. 1310. Арк. 191; ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 494. Вопіс 1. Спр. 121. Арк. 21 адв. (паказанне Іосіфа Пякарскага). На судзе Пякарскі пацвердзіў: гэтыя словы чуў ад Трусава «ўчас знаходжання майго ў шайцы» (Тамсама. Арк. 106 адв.).
238 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвыў Фонд 494. Bon. 1. Спр. 121. Арк. 60.
быць, ёсць і сотнікі, але хто ён быў у сапраўднасці, дык пераканаўся, калі прыйшоў на пункт (збору паўстанцаў. — Е К.) і ён стаў называцца начальнікам, дык у той час мяркуючы, што начальнікі, мабыць, прызначаюцца з сотнікаў цяпер магу вывесці, што ён быў сотнікам» (арк. 67-68).
Трусаў быў выдатным арганізатарам і прапагандыстам. У следчых справах зафіксавана нямала прыкладаў яго моцнага ўздзеяння на навакольных, умелага падыходу да людзей самага рознага сацыяльнага становішча. Вось у кандытарскай на Зборавай вуліцы ён падыходзіць да беспрацоўнага перапісчыка Дамініка Кржыжаноўскага, садзіцца поруч, просіць у яго газету, знаёміцца з ім... Цяжка сказаць, наколькі правільна перадае Кржыжаноўскі характар сваіх сустрэч з Трусавым, аднак, як відаць, рэвалюцыянер-агітатар прывабіў свайго суразмоўцу расказам пра шырокія дэмакратычныя пераўтварэнні, што адбудуцца ў вызваленай ад цара і памешчыкаў Беларусі. Слова «канстытуцыя» неаднаразова фігуруе ў паказаннях Кржыжаноўскага, і кожны раз у сувязі з імем Трусава: «...Трусаў прыцягваючы мяне да сябе, пастаянна гаварыў што, як я сам ведаю пэўна, у Царстве Польскім ужо даўно вайна і б'юцца за зварот канстытуцыі, так цяпер і на Літве таксама патрабуюць той жа канстытуцыі і што кожны сумленны чалавек павінны ісці на вайну...» (арк. 56-57).
У Мінску было нямала людзей, гатовых і без усялякай агітацыі стаць на барацьбу з самаўладствам. Такі, напрыклад, 24-гадовы Аляксандр Држневіч, былы студэнт Маскоўскага універсітэта, які ведаў Трусава яшчэ па гімназіі. Држневіч служыў памочнікам сталаначальніка ў Мінскай палаце грамадзянскага суда і яшчэ ў 1861 годзе быў арыштаваны царскімі
ўладамі за ўдзел у спяванні рэвалюцыйна-патрыятычнага гімна. «18 мінулага красавіка, раніцаю, — расказаў Држневіч у следчай камісіі, —запытаны я быў на вуліцы адным з жыхароў г. Мінска Антонам Трусавым, ці прымаю я ўдзел у паўстанні. Я адказаў: «Так». — «Дык будзь гатовы ва ўсякі час, — сказаў ён, — магчыма, і заўтра давядзецца нам пакінуць Мінск». — «Я гатовы, — сказаў яму, — адзенне, бялізну, боты маю». — «Пры вышэйадзначанай размове з Трусавым, — працягваў паўстанец, — я заўважыў што не маю ніякай зброі». — «Не турбуйся, — сказаў ён, — ружжо будзе, а толькі выходзь» (арк. 25-26).
Тое ж самае паведаміў і канцылярыст Дамінік Жукоўскі: «Трусаў сустрэў мяне на вуліцы, спытаў, ці пайду я, і калі я яму адказаў, што, магчыма, і пайду, дык сказаў мне, каб я ішоў з ім і што пра час выхаду мне скажа і ўсё патрэбнае, як: зброю, порах і кулі — сам дастане. На тое я згадзіўся». У сваіх паказаннях ён падкрэсліваў: «... Далучыўся ж да мяцяжу ўласна па загадзе сэрца, што дзе гінуць тысячы, там і мне не трэбаўхіляцца...» (арк. 46-47, 50).
Адказны абавязак Трусаў усклаў на свайго даўняга знаёмага Басіля Канапацкага. Канапацкі добра запомніў гэты дзень, нягледзячы на тое што свае паказанні ён даваў праз тры з паловай гады: «... 19 красавіка 1863 года былы студэнт універсітэта Трусаў спытаўся ў мяне, ці пайду я ў лес, і, атрымаўшы згоду, загадаў прыйсці на кватэру афіцэра Ляскоўскага, а ў сувязі з тым, што я, не ведаю чаму, да Ляскоўскага прыйсці не мог, дык Трусаў прынёс мне загад з пячаткай Нарадовага жонда — на званне правадніка (далей у паказаннях гэты дакумент называўся «загадам Аяскоўскага». — Г.К.) і, уручыўшы 130 рублёў грошай, сказаў за Камароўкаю ў лесе прыняць
шайку мяцежнікаў і весці ў лес да вёскі Клінікі Ігуменскага павета... »239
Рваліся ў бой гімназісты. Вучань VII класа Павел Захараў (21 год, праваслаўны, «маю адну толькі сястру, рухомай і нерухомай маёмасці не маю») пайшоў у атрад проста з экзамену. «Я адправіўся ў мяцеж у красавіку 19 дня апоўдні разам з вучнем Мінскай гімназіі Віктарам Пранеўскім, які мяне выклікаў з класа»240, — заявіў ён следчай камісіі ў студзені 1864 года, калі быў схоплены. Вучань Станіслаў Барташэвіч быў у атрадзе дзесятнікам241. Вось паказанні другога вучня, роля якога была таксама выдатнай. Ціт Красоўскі (20 гадоў вучань землямерна-таксатарскіх класаў пры Мінскай гімназіі): «Да выхаду партый з Мінска 19 красавіка... знаёмы мне Вяржбіцкі, які арганізоўваў для мяцежніцкіх партый інсургентаў, запрасіўшы мяне ўдзельнічаць, даручыў сабраную ім партыю з 50 чалавек прыняць у маё распараджэнне, вывесці яе ў Валмянскія лясы і далучыць там да Трусава. 19 чысла па распараджэнні Вяржбіцкага ўсім паведамілі з’явіцца за тры мілі ад горада ўлес на месца, якое называецца Курганам, куды
239 ЦДГАЛіт.ССР [ДГАЛітвы]. Фонд494. Вопіс 1. Спр. 674. Арк. 6 адв. Канапацкі выканаў загад. Выйшаўшы праз Камароўку з горада, ён прыкладна 21 красавіка далучыўся да атрада Трусава паблізу вёскі Пуцічола. У момант злучэння ў Трусава было больш за 60 чалавек, у Канапацкага — 16 (Тамсама. Арк. 7,15, 20).
240 Дело Временного полевого ауднторната прн штабе войск ВВО о дворяннне Мннской губерннк Павле Захарове, сужденном за бытность в шайке мятежннков (ІДДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 674. Арк. 56).
241 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс 1. Спр. 2 (О пнсце Внлейского уездного суда Генрнхе Новаковском, дворяннне Мннской губерннн Карле Мелешкевнче, Мнханлс йвановском н др.). Арк. 61-62, 193 адв.