• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    Нягледзячы на нястачы ў сям’і (у фармулярным спісе гаворыцца: «Атрымлівае ў год срэбрам жалавання 42 руб. 45 кап. Амунічных — 7 руб. 14 кап. Разам — 49 руб. 59 кап.»), Даніла Іванавіч цвёрда наважыўся даць адукацыю сваім дзецям. Дзесяцігадовы сын станцыйнага наглядчыка апранае цёмна-зялёны сурдуцік гімназіста.
    Калі-небудзь будзе напісана гісторыя Мінскай гімназіі. У яе сценах атрымалі выхаванне многія выдатныя дзеячы беларускай, рускай і польскай культуры — кампазітар Станіслаў Манюшка, вядомы вучоны-прыродазнаўца Бенядзікт Дыбоўскў юрыст і літаратуразнаўца Уладзімір Спасовіч, паэт-рэвалюцыянер Іван Гольц-Мілер, крытык Браніслаў Белаблоцкі, акадэмік Я. Ф. Карскі, пісьменнікі Ядвігін Ш. і Янка Лучына. У верасні 1845 года ў першы клас гэтай гімназіі паступіў «з хатняга выхавання» Антон Трусаў.
    Гімназічныя гады былі нялёгкія для Трусава. Сыну станцыйнага наглядчыка трэба было трымаць вуха востра, каб
    даць варты адпор кпінам з боку сынкоў яснавяльможных бацькоў. Магчыма, таму яму рана давялося блізка пазнаёміцца з гімназічным карцэрам — цёмнай каморкай пад лесвіцай з закратаваным акенцам на дзвярах.
    Нягледзячы на шматлікія перашкоды, жыццё пранікала праз гімназічныя сцены. Мінск у той час быў адным з цэнтраў беларускай нацыянальнай культуры. Ужо гучаў голас В. Дуніна-Марцінкевіча. У Люцынцы ўпарта гарэў, нягледзячы на непагадзь, агеньчык беларускай паэзіі. Акурат у гімназічныя гады Трусава з мінскай сцэны прагучалі народныя мелодыі і беларуская мова — гурток аматараў-энтузіястаў паставіў оперу «Сялянка», напісаную С. Манюшкам і В. Дуніным-Марцінкевічам. Ды і ў гімназіі беларуская моўная стыхія моцна адчувалася. Большасць вучняў зразумела, ведалі беларускую мову. Праз некалькі дзесяткаў гадоў вядомы польскі гісторык Тадэвуш Корзан (ён таксама вучыўся ў гэты час у Мінскай гімназіі) з усмешкай прыгадае ў сваіх успамінах беларускую прымаўку, якая абавязкова гаварылася тады вучню, што правініўся: «За такія збродні спушчай васпан сподні»215.
    У маленькім свеце гімназіі, як у люстры, адбіваліся супярэчнасці навакольнага жыцця. Сярод гімназістаў хадзілі па руках пракламацыі. Змест іх быў далёка не аднолькавы. Частка гімназістаў сыны польскіх памешчыкаў прапаведвалі нянавісць да ўсяго рускага. Але ў гімназіі існаваў і другі гурток (сярод яго кіраўнікоў быў Уладзіслаў Барзабагаты, у далейшым актыўны ўдзельнік паўстання 1863 года ў Беларусі), які абвясціў сваім дэвізам сяброўства і братэрства з рускім
    215 Korzon Т. Moj pami^tnik przedhistoryczny. Krakow, 1912. S. 22.
    народам216. Юнаму Трусаву трэба было разабрацца ва ўсім гэтым. Ёсць усе падставы думаць, што ўжо ў той час яго сімпатыі былі поўнасцю на баку гуртка Барзабагатага.
    Асабліва ўзмацніліся рэвалюцыйныя настроі ў гімназіі ў сувязі з падзеямі «вясны народаў» — рэвалюцыі 1848 года. Царскім уладам удалося знайсці тут рэвалюцыйныя пракламацыі. Пасля следства два вучні былі сасланы, а болып за шэсцьдзесят чалавек пакараны розгамі. Экзекуцыю праводзілі перад строем вучняў у прысутнасці губернатара і ўсіх губернскіхі гімназічных улад. Поўную порцыю «бярозавай кашы» (100 розгаў) атрымаў У Барзабагаты217. Але дарэмна начальства цешыла сябе надзеяй, што гэты раз яно з карэннем вырвала крамолу ў гімназіі. У час Крымскай вайны на «супольнайкватэры» (увялікіхказармахдля бедныхвучняў) былі зноў выяўлены «падрыхтаванні да паўстання»218. Але Трусаў да гэтага часу пакінуў гімназію: у чэрвені 1853 года ён скончыў гімназічны курс і пачаў рыхтавацца да паступлення ва універсітэт.
    2
    Выбар універсітэта для Трусава прадвызначаўся тым, што яго старэйшы брат Баляслаў атрымаў да гэтага часу месца выкладчыка ў адной з маскоўскіх гімназій. Але яшчэ больш Масква прыцягвала Антона сваімі рэвалюцыйнымі і культур-
    216 Dybowski В. Pamieci Jozefata Ohryzki // Biblioteka warszawska. 1907. T. 2 (266). S. 225.
    217 Kowalewska Z. Obrazki minskie... S. 20-21; Чапко B. 1848 год y Беларусі 11 Беларусь. 1958. № 1. C. 31.
    218 Korzon T. Moj pami^tnik... S. 49.
    нымі традыцыямі. Яна была асяродкам магутных духоўных сіл рускага народа.
    10 ліпеня 1854 года Трусаў падаў прашэнне аб прыняцці яго ва універсітэт, паспяхова здаў уступныя экзамены і быў залічаны на першы курс медыцынскага факультэта. Але хутка, у сувязі з нейкімі невядомымі нам абставінамі, навучанне ва універсітэце ён спыніў. Знойдзенае намі пасведчанне універсітэта ад Юверасня 1856 года гаворыць, што Трусаў «у жніўні месяцы 1854 года прыняты быў, па экзамене, у лік студэнтаў медыцынскага факультэта, на якім на працягу 1854/55 і 1855/56 акадэмічных гадоў слухаў прафесарскія лекцыі, але экзаменаў для пераходу на вышэйшы курс не здаваў паводзін быў вельмі добрых, а цяпер паводле яго прашэння з ведамства універсітэта звольнены»219. Навучанне ён змог аднавіць толькі праз чатыры гады. У прашэнні ад 21 ліпеня 1860 года Трусаў пісаў: «Хатнія абставіны вымусілі мяне пакінуць універсітэт. Цяпер, калі яны змяніліся, асмельваюся самым пакорным чынам прасіць ваша правасхадзіцельства прыняць мяне без экзаменаў у лік студэнтаў Маскоўскага універсітэта». Да прашэння было прыкладзена «пасведчанне аб беднасці», якое давала права на вызваленне ад платы за навучанне. У журнале універсітэцкага савета ад 6 кастрычніка 1860 года ёсць адзнака аб залічэнні Трусава ў спісы студэнтаў. Ці працяглае было яго навучанне на гэты раз, цяжка сказаць. Ва ўсякім выпадку, яго прозвішча называецца ў спісе студэнтаў універсітэта, якія паходзяць «з Заходняга краю», складзеным у верасні 1861 года220.
    219 ДГАМВ [ЦГАМ]. Фонд 418. Вопіс 29 (1860). Спр. 670. Арк. 2, 1, 26.
    220 ДГАМВ (ЦГАМ). Фонд 418. Вопіс 30 (1861). Спр. 710. Арк. 14.
    Навучанне Трусава ва універсітэце супала з уздымам грамадскага руху ў Расіі, які з’явіўся адным з асноўных элементаў рэвалюцыйнай сітуацыі канца 50-х — пачатку 60-х гадоў. Чарнышэўскі і Герцэн, «Современннк» і «Колокол» былі ідэйнымі правадырамі і настаўнікамі для перадавой дэмакратычнай моладзі ўсіх нацыянальнасцей. Кожны народ рабіў свой уклад у справу вызвалення і сваім шляхам прыходзіў да думкі аб неабходнасці рэвалюцыі. У гарачых спрэчках, у змаганні за агульныя мэты нішчыліся адвечныя нацыянальныя перагародкі, гартаваліся сплавы цудоўнай чысціні і трываласці, выкрышталізоўваўся ўзор паслядоўнага рэвалюцыянера-дэмакрата. Сцяг рэвалюцыйнага дэмакратызму, на якім было напісана патрабаванне скасаваць памешчыцкае землеўладанне і даць народам права на самавызначэнне, збіраў вакол сябе ўсё болыіі і больш прыхільнікаў.
    На жаль, у нас няма пакуль што звестак аб удзеле Трусава ў студэнцкім руху але ўся сукупнасць фактаў дазваляе амаль беспамылкова вызначыць яго месца ў шэрагах маскоўскага рэвалюцыйнага студэнцтва.
    Студэнты з польскіх зямель і заходніх губерняў з даўняга часу ўваходзілі ў Маскоўскім універсітэце ў адно нелегальнае «Таварыства» («Ogol»), якое падзялялася на Каронную, Русінскую, Жмудскую, Мінскую, Віленскую і іншыя гміны (зямляцтвы) паводле тэрытарыяльнай прыкметы221. Ужо ў гэтым падзеле быў элемент сацыяльнай дыферэнцыяцыі. Паводле ўспамінаў Тадэвуша Корзана, які навучаўся ў Маскоўскім універсітэце ў друтой палове 50-х гадоў
    221 Паказанні Браніслава Люгайлы ад 20 верасня 1863 г. (ЦДГАМ [ДА РФ]. Фонд III аддз. 1 эксп. 1863. Спр. 23. Ч. 313. Арк. 9-10).
    нешматлікія выхадцы з польскіх зямель, Валыні і Падоліі, якія складалі Каронную і Русінскую гміны, былі з багатых сем’яў і ўвасаблялі арыстакратычныя вяршкі сярод студэнцтва. Зусім іншае асяроддзе прадстаўлялі навучэнцы з Беларусі і Літвы, якія ў «Таварыстве» складалі большасць. Са старонак успамінаў яны паўстаюць перад намі «ў пацёртых мундзірах, пакамечаных капелюшах, са шпагамі, якімі памешвалі галавешкі ў печы, і ўсялякімі прыкметамі дэмакратычнай нядбайнасці... »222
    У тых жа ўспамінах мы знаходзім звесткі аб тым, што ў асяроддзі польскага (больш дакладна: польска-літоўска-беларускага) студэнцкага «Таварыства» ўзнікалі палітычныя групоўкі, тэрытарыяльныя гурткі-зямляцтвы паступова ператвараліся ў арыстакратычныя і дэмакратычныя, манархічныя і рэспубліканскія, каталіцкія і атэістычныя. Як і вялікі беларускі рэвалюцыянер Каліноўскі ў Пецярбургу, Трусаў у Маскве прымыкаў да левага, рэвалюцыйна-дэмакратычнага, крыла студэнцкага «Таварыства».
    Вялікі ўплыў на фарміраванне светапогляду Трусава зрабілі рускія рэвалюцыйныя студэнцкія гурткі. Асабліва важнае значэнне меў гурток П. Р. Заічнеўскага і П. Э. Аргіропула, які выступіў у маі 1862 года з сацыялістычнай праграмай, сфармуляванай у пракламацыі «Маладая Расія». У складанні пракламацыі прымаў удзел зямляк Трусава — рэвалюцыйны паэт, мінчанін 1.1. Гольц-Мілер. Яшчэ больш плённая была дзейнасць гуртка, які ўзнік у канцы 50-х гадоў і быў вядомы пад назвай «Бібліятэка казанскіх студэнтаў». На аснове гэтага гуртка, які ўзначальвалі вучні М. Г. Чарнышэўскага —
    222 Korzon Т. Moj pami^tnik... S. 25.
    19S
    ЮрьійМасалоўіМікалайШацілаўвыраслаўжніўні 1862 года Маскоўскае аддзяленне першай усерасійскай рэвалюцыйнай арганізацыі «Зямля і воля»223.
    Важным дасягненнем грамадскага руху 60-х гадоў было ўмацаванне ідэі руска-польскага рэвалюцыйнага саюзу традыцыі якога бяруць пачатак яшчэ з часоў дзекабрыстаў і Лістападаўскага паўстання 1831 года. Можна назваць нямала яркіх прыкладаў супольных выступленняў рускіх і польскіх студэнтаў у Маскве. У сакавіку 1861 года студэнты-палякі наладзілі ў Маскве дэманстрацыю пратэсту супраць расстрэлу царскімі катамі мірнай маніфестацыі ў Варшаве. На сходзе з палымянай прамовай выступіў Пётр Заічнеўскі: «Мы павінны на пахаванні падаць адны другім руку, ісці да адной мэты. Вораг у нас адзін...» Сваё выступленне ён закончыў заклікам: «Няхай жыве сацыяльная Польшча!» Польскія студэнты адказалі на гэтую прамову «Адозвай да рускіх»224.
    Ідэя аб’яднання рускіх і польскіх рэвалюцыйных сіл у барацьбе супраць царызму знайшла сваё арганізацыйнае ўвасабленне ў перагаворах паміж варшаўскім рэвалюцыйным Цэнтральным нацыянальным камітэтам, рэдакцыяй «Колокола» і Цэнтральным камітэтам «Зямлі і волі» ў канцы 1862 года. Беларускія і літоўскія рэвалюцыянеры далучыліся да гэтага вялікага саюзу.
    Вось якія шляхі прывялі Антона Трусава ў рады паўстанцаў 1863 года.