Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Даследчыкаўтворчасці Дуніна-Марцінкевіча, безумоўна, зацікавіць тая мясціна ў паказаннях пісьменніка, дзе ён гаво-
206 Дунін-Марцінкевіч В. 36. тв. С. 331.
207 Гл. нашу заметку пра ацэнку «Пінскай шляхты» царскімі ўладамі (ЛіМ. 1960. 27 крас.).
рыць пра славянафільскія матывы ў сваіх творах. Гэтыя матывы сапраўды вельмі прыкметныя ў творчасці пісьменніка (гл. яго паэму «Славяне ў XIX стагоддзі», якую ў сваіх паказаннях ён называе «Кізралі», а таксама «Верш Навума Прыгаворкі»), на што, дарэчы сказаць, яшчэ не звярнулі належнай увагі літаратуразнаўцы.
Што датычыць частых паездак пісьменніка па Беларусі і Літве, то яны сапраўды часткова былі абумоўлены патрэбамі здабываць дадатковыя сродкі на ўтрыманне вялікай сям’і. У следчай справе ёсць даведка аб тым, што фальваракЛюцынка сапраўды быў невялікі: «Маёнтак гэты складаецца з 11 валок зямлі (г. зн. каля 200 дзесяцін. — Г. К.), але палова яго належыць дзецям Марцінкевіча па праве спадчыны ад маці, першай жонкі Марцінкевіча» (арк. 4). Памешчык адстаўны паручнік Мікалай Пржаленцкі пацвердзіў, што пісьменнік быў хадатаем па справах яго сястры графіні Грабоўскай з 1851 па 1863 год «і таму неаднаразова наведваў іх на кароткі час у маёнтку Нарова Ковенскага павета» (арк. 10-11). Аднак трэба думаць, што свае дзелавыя паездкі ДунінМарцінкевіч адначасова скарыстоўваў для ўстанаўлення сувязі з рэвалюцыянерамі, для агітацыйнай дзейнасці сярод сялян. Асаблівай увагі заслугоўваюць паездкі пісьменніка ў Варшаву ў 1861 годзе. Паводле паведамлення варшаўскага обер-паліцмайстара, Дунін-Марцінкевіч прыязджаў у Варшавуў 1861 годзе ў канцы студзеня і ў маі (арк. 11).
Есць даныя, што сваю апошнюю паездку пісьменнік зрабіў разам з Сыракомлем. Польскі паэт ехаў з чужым пашпартам і па дарозе, у Коўне, Сувалках, Ломжы, выступаў з палымянымі прамовамі. На жаль, невядома, які ўдзел прымаў у гэтых дэманстрацыях Дунін-Марцінкевіч, але для
Сыракомлі гэтае своеасаблівае агітацыйнае турнэ скончылася арыштам208.
Якраз у час гэтых паездак Дунін-Марцінкевіч мог перадаць «Гутарку старога дзеда» Б. Шварцэ для надрукавання ў тайнай друкарні ў Беластоку. 3 гэтымі ж паездкамі трэба звязваць з’яўленне ў красавіку 1861 года ў «Газеце польскай» пісьма Ю. Крашэўскаму.
Пра тое, што паездкі Дуніна-Марцінкевіча ў Варшаву мелі не зусім звычайны характар, сведчыць яшчэ адна акалічнасць — пра яе царскія чыноўнікі ўспомнілі ў час следства. Гэта ананімны данос на пісьменніка ў кастрычніку 1861 года, аб якім мы гаварылі вышэй.
Аналізуючы паказанні пісьменніка, трэба звярнуць таксама ўвагу на той факт, што В. Дунін-Марцінкевіч пакінуў Люцынку як ён сам сказаў у красавіку 1863 года, г. зн. пасля загаду аб яго арышце і ў той момант, калі многія ў Беларусі і Літве пакідалі свае дамы, каб уступіць у паўстанцкія атрады.
Абдачыненняхпісьменнікаданацыянальна-вызваленчага руху можна меркаваць па паказаннях сведак. Так, «мясцовы стараста Станіслаў Клімовіч і 7 іншых сялян рымскакаталіцкага веравызнання пад прысягаю растлумачылі, што ў 1862 г. у фальварку Люцынка ў памешчыка Марцінкевіча часта бывалі зборышчы і спявалі забароненыя гімны, а перад Вялікаднем 1863 г. у яго быў вялікі сход і ў тым ліку: валасны фельчар [Уладзіслаў] Трасцянка, дваране Андрэй і Яўхім Цымерманы і мясцовага касцёла ксёндз Камянецкі, якія про-
208 Гл. прадмову Уладзіслава Каратынскага да кн.: Kondratowicz L. (Syrokomla W.) Podroz swojaka po swojszczyznie. Warszawa, 1914. S. XX. Уперіпыню на гэтую акалічнасць звяпнуў увагу А. Мальдзіс (ЛіМ. 1962. 18 верас.).
ста ад яго адправіліся ў шайку мяцежнікаў, а на другі дзень сам Марцінкевіч невядома куды скрыўся і ўжо да арышту ў Свянцянскім павеце дадому не вяртаўся; міжіншым, апошняга яны ні ўчым больш нядобрым не заўважалі» (арк. 7). Гэта агаворка сведчыць, як глыбока паважалі сяляне В. ДунінаМарцінкевіча: у тыя гады на допытах у следчых камісіях звычайна сяляне імкнуліся адпомсціць панам за ўсе крьгўды, і такія агаворкі былі нячастыя.
Паказанні сялян дапоўніў сусед В. Дуніна-Марцінкевіча адстаўны унтэр-афіцэр Фёдар Іваноў, які «паказаў, што ў фальварку Аюцынках даволі часта збіраліся дваране Уіадзіслаў Слаута, [Васіль і Антон] Доўнары і валасны пісар (фельчар. — Г. К.) Трасцянка (быў у шайцы і вызвалены на парукі), якія разам з дочкамі Марцінкевіча спявалі забароненыя гімны. Адна з дачок Марцінкевіча — Цэзарыя — падстрыгла сабе косы і насіла канфедэратку, бываючы ў ёй неаднаразова ў касцёле ў вёсцы Першаях. Апроч таго, яны рабілі корпію для раненых мяцежнікаў і завозілі ў лес. У сакавіку ці красавіку 1863 г. у Люцынкі прыязджалі ксёндз мясцовага касцёла Камянецкі, пісар Трасцянка і дваране Жаброўскі і Грудзінскі, якія потым проста з маёнтка накіраваліся ў лес, куды іх праводзілі жонка Марцінкевіча і дачка Цэзарыя, прыехаўшы з імі з Тупальшчыны» (арк. 6-7).
Гэтыя паказанні пацвярджаюцца ўспамінамі аднаго з удзельнікаўпаўстання 1863 года наМіншчыне — Апалінарыя Свентажэцкага. Вясною 1863 года Свентажэцкі бьгў прызначаны рэвалюцыйным начальнікам Ракаўскай акругі Мінскага павета. У маі, калі пачалося агульнае паўстанне ў Мінскай губерні, Свентажэцкі прыбыў з Мінска ў Ракаў. Адтуль ён накіраваўся ў Люцынку Марцінкевічаў дзе яму «была
аказана пэўная дапамога»209, — як адзначана ў яго мемуарах. 3 Люцынкі была паслана давераная асоба для вярбоўкі людзей у Першаях. Зборны пункт Свентажэцкі прызначыў у Міхайлаве. Аднак замест ста чалавек, як чакалі, тут сабралася толькі дваццаць. Да таго ж прыйшла вестка, што Вілейскі атрад В. Козела, да якога павінен бьгў далучыцца Свентажэцкі, 16 мая быў разбіты пад Уладыкамі. Са жменькай паўстанцаў Свентажэцкі накіраваўся на з’яднанне з атрадам П. Дыбоўскага, да якога і далучыўся ў засценку Баравая паміж Цэпленем і Уздой. Пазіцыю сялян у дачыненні да паўстання вельмі добра характарызуюць іх словы, сказаныя паўстанцам Свентажэцкага (у польскіх мемуарах гэтыя словы прыведзены па-беларуску): «Няхай Бог таму памагае, хто для нас будзе добры» (с. 15).
Аднак Дунін-Марцінкевіч працягваў па-ранейшаму поўнасцю адмаўляць якую-небудзь віну сваю і сваёй сям’і: «Калі запыталі другі раз па выкладзеных абвінавачаннях, памешчык Марцінкевіч паказаў, што сходаў з палітычнай мэтай у яго ніколі не было і забароненых гімнаў ніхто не спяваў. 3 суседзяў яго наведвалі даволі часта міравы пасрэднік палкоўнік Шышко, доктар Сушчынскі, дваране Комар з сынам, Слаута і двое маладых людзей, якія прыязджалі бавіць час разам з дзяўчатамі, дочкамі яго. 3 названых сялянамі асоб: фельчар Трасцянка бьгў у яго некалькі разоў для лячэння рожы на на-
209 Kowalewska Z. Ze wspomnieri... S. 13. Цікава, што, трапіўшы ў рукі царскіх улад, Свентажэцкі не сказаў ні слова пра дапамогу, якую атрымаў у Люцынцы (ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 723). Захавалася таксама справа «Аб селяніне Уладзіславе Трасцянку» (Тамсама. Спр. 408). Ен бьгў фельчарам Пяршайскай воласці і ўступіў у атрад Свентажэцкага 25 мая 1863 года. Паводле яго слоў, у атрадзе былі таксама браты Цымерманы.
зе; Цымерманы толькі адзін раз былі ў яго, гэтаксама і пісар Бяляўскі, які прыязджаў у 1862 г. на паляванне. Адносна ж ксяндза Камянецкага Марцінкевіч сказаў што бачыўся з ім толькі ў касцёле і, нарэшце, што ў той час, калі было вялікае зборышча, з якога некаторыя асобы нібыта накіраваліся проста ў шайку, што зусім невераемна, ён, Марцінкевіч, быў у Свянцянскім павеце» (арк. 7-8).
Вельмі дапамаглі Дуніну-Марцінкевічу спрыяльныя паказанні чацвярых дваровых з Люцынкі, а асабліва сведчанне ваеннага начальніка 4-га ўчастка Свянцянскага павета паручніка Харламава ад 22чэрвеня 1864 года, у якім гаварылася, «што Марцінкевіч у час прабывання свайго ў вёсцы Дубраўляны і м. Свіры з красавіка 1863 г. паводзіў сябе ціха і не толькі не ўдзельнічаў у мяцяжы, але, наадварот, заўважаны быў у спачуванні да законнага ўрада» (арк. 8). На карысць пісьменніка далі паказанні таксама сяляне маёнткаў Дубраўляны і Свір.
Як бачым, матэрыялы, якія мы маем, даволі супярэчлівыя, і вельмі можа быць, што Дунін-Марцінкевіч, убачыўшы неспачувальныя ў шэрагу месцаў адносіны сялян да паўстання, расчараваўся ў ім і адышоў ад рэвалюцыйнага руху. Якраз у красавіку 1863 года, калі пісьменнік пакінуў Люцынку, выявілася, што варожа настроены ў дачыненні да паўстання сяляне Віцебскай і Магілёўскай губерняў. У гэты ж час быў забіты салдатамі і сялянамі Тадэвуш Чудоўскі, якому ДунінМарцінкевіч прысвяціў некалькі сваіх твораў. У такім выпадку можна ў пэўнай ступені верыць сведчанню паручніка Харламава.
У віну Дуніну-Марцінкевічу была пастаўлена дзейнасць яго дочак і жонкі. У выпісцы гаворыцца: «Аб замешаных у
справе дочках памешчыка Марцінкевіча — Каміле, 24 гады, і Цэзарыне, 18 гадоў атаксамажонцыягоМарыі, 56 гадоўякія прымалі, паводле сведчання мінскага губернатара, дзейны ўдзел у былых дэманстрацыях і спяванні забароненага гімна, рабіліся ў снежні 1864 г. і красавіку гэтага года асаблівыя расследаванні, і па іх, як сведчыць той жа мінскі губернатар, дзяўчына Каміла Марцінкевіч выслана з краю, а сястра яе Цэзарына аштрафавана на 25 руб. срэбрам» (арк. 12).
Расследаванне па абвінавачанні ў антыўрадавай дзейнасці жонкі пісьменніка рабілася ў віленскай следчай камісіі. Адносна гэтага ў выпісцы чытаем: «Па справе гэтай Марцінкевічава абвінавачвалася ў спяванні рэвалюцыйных гімнаў у м. Валожын, але доказаў, каб выкрыць яе ў гэтым, не было адкрыта, а таму Марцінкевічавай, пры вырашэнні справы ў аўдытарыяце аб другіх асобах, не было прызначана ніякага пакарання» (арк. 13).
13 ліпеня 1865 года расследаванне справы пра В. ДунінаМарцінкевіча ў мінскай следчай камісіі было закончана, і ўсе матэрыялы былі прадстаўлены губернатару. Губернатар, перасылаючы справу віленскаму генерал-губернатару, пісаў у рапарце ад 24ліпеня: «Марцінкевіч у абвінавачаннях гэтых не прызнаўся, і зробленым расследаваннем не выяўлена юрыдычных доказаў каб выкрыць яго ў гэтых злачынствах, але, прымаючы пад увагу, што ў маёнтку Марцінкевіча Люцынцы пры вобыску (яшчэ ў 1861 годзе. — Г К) знойдзена адна друкаваная і дзве літаграфаваныя малітвы за айчыну выдадзеныя без цэнзуры, што з сям’і Марцінкевіча жонка яго Марыя і дочкі Каміла і Цэзарына прымалі дзейны ўдзел у былых дэманстрацыях... я прыходжу да перакананняў, што памешчык Марцінкевіч сям’ю сваю выхаваў далёка не ў духу, адданым