• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    ураду, і таму сам у палітычных адносінах не можа лічыцца добранадзейным.
    Хоць памешчык Вікенцій Марцінкевіч па абвінавачанні сам павінен быць 6ы высланы з краю, але, зважаючы на яго пажылыя гады (у справе чамусьці сказана, што ДунінуМарцінкевічу 60 гадоў, у сапраўднасці ж яму было толькі 58. — Г К.), я лічыў бы: яго, Марцінкевіча, пакінуць на месцы жыхарства з аддачаю на парукі і з устанаўленнем за ім паліцэйскага нагляду, а з маёнтка, які яму належыць, спагнаць дзесяціпрацэнтны збор» (арк. 2-3).
    Пісьменнік заставаўся ў турме. Цягнуліся дні ў чаканні рашэння Палявога аўдытарыята. Але аўдытарыят і без таго быў загружаны следчымі справамі паўстанцаў з усіх сямі беларускіх і літоўскіх губерняў. Толькі 7 кастрычніка 1865 года на рапарце мінскага губернатара з’явілася рэзалюцыя: «Разгледзець неадкладна» (арк. 2).
    30 кастрычнікасправабыларазгледжанааўдытарыятам210. Апошні згадзіўся з меркаваннем губернатара, але вырашыў патроіць грашовы штраф. Улічаны былі нават непацверджаныя абвінавачанні.
    «Маючы на ўвазе першапачатковыя важныя абвінавачанні, узніклыя на Марцінкевіча, — пісалася ў заключэнні, — Палявы аўдытарыят знаходзіць, што памешчыка гэтага як нядобранадзейнага ў палітычных адносінах трэба было б выслаць з краю, але, прымаючы пад увагу меркаванне мінскага губернатара, які прызнаў магчымым пакінуць Марцінкевіча ў краі, зважаючы на яго немаладыя гады, Палявы аўдытарыят
    210 Гл. журнал аўдытарыята (ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс 1. Спр. 596. Арк. 879).
    лічыць: памешчыка Марцінкевіча, на падставе IV катэгорыі і 8пункта высачайша зацверджаных Пмая 1863 г. правіл аб парадку накладання спагнанняў на мяцежнікаў і іх супольнікаў, не высылаючы з краю, падвергнуць грашоваму штрафу, спагнаўшы з маёнтка яго як за яго самога, так і за яго жонку, якая ўдзельнічала ў дэманстрацыях, пры вызваленні маёнтка ад секвестра ўзмоцнены трыццаціпрацэнтны збор і, усяліўшы затым на месца жыхарства, аддаць на ўстаноўленае цалкам добранадзейнае паручыцельства і пад строгі нагляд паліцыі» (арк. 17-18). 4снежня 1865 года заключэнне аўдытарыята было зацверджана памочнікам камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі генералам Манюкіным (арк. 15).
    * * *
    Вярнуўпіыся ў Люцынку пісьменнік некалькі дзён хадзіў па доме глыбока задуменны. Іншы раз ён браў у рукі якуюнебудзь рэч са старой камоды, але позірк яго блукаў недзе далёка. Потым папрасіў запаліць печку, узяў гусінае пяро і вывеў буйным упэўненым почыркам на белым аркушы паперы: «Пінская шляхта. Фарс-вадэвіль у адной дзеі».
    БСЛНРУСК1 рэвплюцыянер
    ЛНШОН ПТРУСПУ
    Прыкладна за год да Парыжскай камуны Карл Маркс, які жыў тады ў Лондане, атрымаў пісьмо са Швейцарыі, напісанае незнаёмым почыркам. Яно змяшчала надзвычай важную вестку:
    «Жэнева, 12 сакавіка 1870 г.
    Грамадзяніну Марксу
    А. Трусаў, рэдакцыя «Народного дела»
    Дарагі і высокашаноўны грамадзянін!
    Ад імя групы рускіх мы звяртаемся да Вас з просьбай зрабіць нам гонар быць нашым прадстаўніком у Генеральным Савеце Міжнароднага Таварыства ў Лондане. Гэтая група рускіх толькі што ўтварыла секцыю Інтэрнацыянала, таму што вялікая ідэя гэтага міжнароднага руху пралетарыяту пранікае таксама і ў Расію.
    ...Выхаваныя ў духу ідэй нашага настаўніка Чарнышэўскага, асуджанага за свае творы на катаргу ў Сібір у 1864 годзе, — мы з радасцю прывіталі Ваша выкладанне сацыялістычных прынцыпаў... Руская дэмакратычная моладзь атрымала сёння магчымасць вуснамі сваіх выгнаных братоў выказаць Вам сваю глыбокую ўдзячнасць за тую дапамогу, якую Вы аказалі нашай справе Вашай тэарэтычнай і практычнай прапагандай... »211
    211 Перепнска К. Маркса н Ф. Энгельса с русскнмн полнтнческнмн деятелямн. 2-е нзд. М., 1951. С. 36-38.
    Пад лістом стаялі тры подпісы: М. Уцін, В. Нетаў А. Трусаў.
    Можна было б расказаць аб тым, якім забаўным здаўся Марксу ў гэтым лісце зварот «venerable» (беларускае «высокашаноўны» толькі прыблізна перадае яго сэнс). Гэты зварот стасаваўся звычайна да вельмі старых людзей, а Маркс адчуваў сябе маладым. Але не аб гэтым цяпер гаворка...
    Ліст не быў для Маркса нечаканасцю. У апошнія гады яго позірк усё болып часта і пільна зварочваўся да Расіі. Ён вывучыў рускую мову, каб мець магчымасць па першакрыніцах азнаёміцца з сацыяльна-эканамічным станам Расіі. I ён бачыў: стрэлы чыгунак, якія рынуліся ў бязмежныя прасторы гэтай вялікай краіны, натоўпы мужыкоў-лапатнікаў, што пацягнуліся ў гарады, каб прадаць там сваю адзіную ўласнасць — рабочыя рукі, — усё гэта гаварыла пра тое, што Расія пасля рэформы 1861 года хутка ішла па шляху капіталістычнага развіцця. Менавіта гэта вызначала глыбокую цікавасць рэвалюцыянераў Расіі да марксізму, да міжнароднага рабочага руху.
    Ужо шосты год існаваў пралетарскі Інтэрнацыянал — Міжнароднае Таварыства Рабочых — улюбёнае дзецішча Маркса і Энгельса. У рабочым руху не было нічога паказнога, ніякай крыклівасці. Ён быў як тая песня — партыйны гімн, створаны крыху пазней французскімі рабочымі Э. Пацье і П. Дагейтэрам. Праўдзівей, песня была як гэты рух. Якім велічным спакоем, якой глыбокай верай у гістарычную немінучасць надыходу светлага заўтра павявае ад гукаў «Інтэрнацыянала». Вось так жа спакойна рабілі сваю справу дзеячы рабочага руху. У кароткі тэрмін секцыі Інтэрнацыянала ахапілі Англію, Францыю, Германію, Швейцарыю і іншыя еўрапейскія краіны. Рух перакінуўся за акіян — у Амерыку.
    Чарга была за Расіяй. Ліст з Жэневы сведчыў, што гэтая чарга наступае.
    24 сакавіка 1870 года з Лондана было адпраўлена пісьмо, адрасаванае «членам камітэта Рускай секцыі ў Жэневе»:
    «Грамадзяне!
    На сваім пасяджэнні 22сакавіка Галоўны Савет... паспяшыў прыняць вашу галіну ў склад Інтэрнацыянала. Я з задавальненнем прымаю ганаровы абавязак, які вы мне прапануеце, быць вашым прадстаўніком у Галоўным Савеце...
    Прывітанне і братэрства.
    Карл Маркс »212.
    Такім чынам, сям’я брацкіх секцый Інтэрнацыянала папоўнілася Рускай секцыяй.
    Хто ж тыя людзі, якія ўпершыню звязалі слова «Інтэрнацыянал» са словам «Расія»?
    Да вывучэння гісторыі секцыі даследчыкі прыступілі толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, і з першых жа крокаў ім давялося сутыкнуцца з недахопам матэрыялаў. У 1925 годзе з’явілася невялікая кніжка В. А. Гарохава «Русская секцня I йнтернацнонала», але яна грунтавалася толькі на аналізе друкаванага органа секцыі — часопіса «Народное дело» — і не змяшчала амаль ніякіх вестак аб яе дзеячах. Вялікі матэрыял сабраны ў выдадзенай нядаўна манаграфіі Б. П. Казьміна213. Але і гэтая кніга дае толькі сціслыя звесткі аб удзельніках групы. Іх біяграфіі яшчэ чакаюць свайго даследчыка.
    У выніку пошукаў у кніжных і архіўных сховішчах Масквы, Вільнюса і іншых гарадоў нам удалося выявіць шэ-
    212 Перепнска К. Марксан Ф. Энгельса... С. 38-39.
    213 Козьмнн Б. П. Русская секцня Первого Ннтернацнонала. М., 1957.
    par новых матэрыялаў аб адным з дзеячаў секцыі — Антоне Трусаве, якія дазваляюць узнавіць многія невядомыя дагэтуль моманты яго жыцця і дзейнасці і даюць падставу гаварыць аб ім як аб беларускім рэвалюцыянеры. 3 беларускім народам Трусаў быў кроўна звязаны, на палях Беларусі выступіў са зброяй у руках супраць царызму і прыгонніцтва, яе вобраз хаваў у сэрцы доўгія гады бадзянняў...
    Згадка ў некаторых крыніцах аб тым, што Трусаў быў студэнтам Маскоўскага універсітэта, прывяла нас у Дзяржаўны гістарычны архіў Маскоўскай вобласці, дзе захоўваюцца дакументы універсітэта за гэты перыяд. I вось перад намі выцвілае адчасу «Справа СаветаімператарскагаМаскоўскага універсітэта аб прыняцці ў студэнты Антона Трусава»214. Дакументы, што змяшчаюцца тут (фармулярны спіс аб службе бацькі, метрычны выпіс, пасведчанне аб адукацыі), прыадкрываюць заслону над раннім перыядам яго жыцця. Яны пераносяць нас перш за ўсё ў невялікі беларускі горад на рацэ з простай славянскай назвай.
    1
    Удзень і ўначы б’юць хвалі Бярэзіны ў пясчаны бераг. Вецер надзімае залатаныя ветразі байдакоў нагружаных збожжам, лёнам, славутым беларускім лесам. На поўнач, у Рыгу, ідуць судны і на поўдзень — да цёплага сіняга мора. Зімою Барысаў завальвае снегам, і ён робіцца падобны да соцень іншых павятовых гарадоў мікалаеўскай Расіі. Сувязь з навакольным светам амаль зусім спыняецца. Толькі чарго-
    214 ДГАМВ [ЦГАМ]. Фонд418. Вопіс 23 (1854). Спр. 251.
    вы паштовы дыліжанс пакіне некалькі нумароў «Русского ннвалнда» або «Мннскнх губернскнх ведомостей» ды яшчэ некалькі лістоў гараднічаму і мясцовым купцам. Раніцай разнясе іх адрасатам паштальён мясцовай канторы Даніла Трусаў...
    Даніла Іванавіч быў выхадзец з мяшчан-католікаў беларускага паходжання. У 1827 годзе ён пачаў служыць наглядчыкам Юхноўскай паштовай станцыі. «Што такое станцыйны наглядчык? Сапраўдны пакутнік чатырнаццатага класа, застрахаваны сваім чынам толькі ад пабояў і то не заўсёды», — гэтыя вядомыя пушкінскія радкі, напісаныя якраз у той час, пра які ідзе гаворка, маюць непасрэднае дачыненне і да юхноўскага наглядчыка. Праўда, Данілу Іванавіча нават чын не засцерагаў ад пабояў, таму што першы чын — калежскага рэгістратара — ён атрымаў толькі ў 1852годзе, пасля дваццаціпяцігадовай цяжкай бесперапыннай службы. Магчыма, ратуючыся ад «крыку і кухталёў» вяльможных пасажыраў у 1832 годзе ён папрасіў перавесці яго на пасаду паштальёна Барысаўскай паштовай канторы. Потым служыў паштальёнам у Мінску, быў наглядчыкам у многіх мястэчках Мінскай губерні, а ў 1847 годзе кола яго службовай кар’еры замкнулася ў тым жа Юхнове, на той жа не зайздроснай пасадзе станцыйнага наглядчыка.
    У вечных клопатах аб хлебе надзённым, у службовай мітусні Даніла Іванавіч так і не заўважыў як праляцелі гады, як вырасла сям’я: першынцам быў Баляслаў потым 15мая 1835 года ў Барысаве нарадзіўся другі сын — Антон, потым пайшлі і дзяўчаткі — Юлія і Эмілія.
    У тым, што сям’я Трусавых часта пераязджала, было і станоўчае: Антон з самага маленства добра пазнаў Беларусь і
    палюбіў яе мужны, працавіты, таленавіты і сціплы народ. Гэта быў час, калі прыгонніцтва дажывала свой век. Памешчыкі, нібы прадчуваючы гэта, вынаходзілі ўсё новыя, больш цяжкія формы эксплуатацыі. Даведзеныя да адчаю, сяляне стыхійна бунтавалі супраць памешчыкаў. Задыхаючыся ў душнай атмасферы мікалаеўскага царавання, краіна нецярпліва чакала асвяжальнай навальніцы. Яркія малюнкі народнага гора і нянавісці, што з маленства запалі ў памяць, Антон Трусаў пранёс праз усё сваё жыццё. А яшчэ запомніліся яму беларускія паштовыя тракты, ля якіх прайшло яго дзяцінства. Чыгунак тады не было. Абсаджаныя бярозамі гасцінцы вялі ў шырокі незнаёмы свет — у блізкія Мінск і Вільню, у далёкія Маскву, Кіеў Варшаву.