Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
У гэтых падзеях выявіліся рэакцыйныя бакі польскага шляхецкага руху ў Беларусі. Польскія памешчыкі і дваране патрабавалі далучэння беларускіх зямель да Польшчы, не пытаючы думкі народа. Цікава, што сярод мінскіх рэвалюцыянераў знайшліся людзі, якія адразу ж далі належную ацэнку гэтым падзеям. Якраз у тыя дні, калі дваране падпісвалі свой пратакол, у Мінску з’явілася песня. Тэкст яе, перапісаны ад рукі ва многіх экзэмплярах, можна было бачыць на сценах дамоў. Гэта была славутая польская рэвалюцыйная песня «О, чэсць вам, панове магнаці...». Словы песні напісаў яшчэ ў сярэдзіне 30-х гадоў Густаў Эрэнберг186.
186 Між іншым, ёсць даныя, што паэт у 1860-х гадах жыў у Беларусі і ў 1862 годзе арыштаваны ў Брэсце (Zbior poetow polskich XIX w. Warszawa, 1961.Ks. 2. S. 849).
Прасякнутая нянавісцю да паноў і прэлатаў, усіх здраднікаў бацькаўшчыны, яна гучала вялікай верай у народныя сілы. Рашучае, апошняе слова заўсёды скажа народ — вось асноўны яе сэнс. У свой час, у ссыдцы, яе пачуў М. Г. Чарнышэўскі. А ў часы Айчыннай вайны яна стала афіцыйным гімнам польскай Арміі Аюдовай. Трэба сказаць, што гэтая песня як нельга лепш падыходзіла да мінскіх падзей восені 1862 года. Цяпер яна называлася «Да паноў пратакалістаў», г. зн. была непасрэдна накіравана супраць мінскіх дваран, што спрабавалі навязаць народу сваю волю:
Gdy narod napole wystqpil z or^zem,
Panowie na sejmach prawili,
Kiedy hid wolal: umrzem lub zwyci^zym! — Panowie o czynszach radzili.
O, czesc warn, panowie magnaci, Za naszq niedol^, kajdany!
O, czesc warn, hrabiowie, ksiqzyta, pralaci, Za kraj nasz krwiq bratniq zbryzgany! i г. d.
Каб яшчэ лепш прыстасаваць песню да ўмоў Беларусі, звычайныя словы «Gdy lud polski» ў трэцім радку першага куплета зменены ў гэтым варыянце на «Kiedy lud», хоць гэта парушае рытм. Адпаведна замест «zza Bugu» ў апошнім радку другога куплета з’явілася «znad Bugu». Такі адказ атрымала мінскае панства з боку сапраўдных рэвалюцыянераў.
У Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Літоўскай ССР [ДГА Аітвы] захоўваецца даволі вялікая справа «Аб мінскіх дваранскіх выбарах». У ёй, сярод іншых дакументаў змяшчаюцца спісы ўсіх 224 дваран, якія падпісалі
пратакол. Прозвішча В. Дуніна-Марцінкевіча сярод іх няма. I калі імя пісьменніка прыгадваецца ў гэтай справе, дык зусім у іншай сувязі. Пісьменнік і яго дачка фігуруюць у спісах ненадзейных асоб, «якія наогул выяўляюць крайняе імкненне да варожых дзеянняў супраць урада». Мы не даведаемся з гэтых спісаў нічога новага пра дзейнасць Марцінкевіча («Дзейнічае скрытна, каб выклікаць неспакой, стараючыся распаўсюджваць паміж ніжэйшым слоем народа ўсялякія абуральныя адозвы, якія ён тайна выдае на простанароднай гаворцы»187), затое ёсць некаторыя падрабязнасці наконт Камілы (у спісе яна чамусьці названа Марыяй): «...была галоўнаю кіраўніцаю спеваў і па распараджэнні былога губернатара графа Келера часова ўтрымлівалася для ўціхамірання ў гарадской бальніцы; потым была абавязана не адлучацца з маёнтка, але ў далейшым графам Келерам дазволена ёй знаходжанне ў Мінску; адкрывала па святах на сваёй кватэры дамашнюю школу для навучання гімнам» (арк. 51).
У пісьме да Назімава (Мінская губерня была падпарадкавана яму за тры месяцы перад гэтым) ад 22 лістапада 1862 года Кажэўнікаў, пералічыўшы неабходныя, з яго пункту гледжання, меры супраць удзельнікаў дваранскіх выбараў дадае: «... было б карысна выслаць з губерні і астатніх, якія значацца ў прыкладзеным спісе і асабліва заўважаны сваёй зласлівасцю і заганным напрамкам выклікаць беспарадкі... 3 іх... Марцінкевіча з дачкою абавязаць падпіскамі не выязджаць са сваіх маёнткаў пакінуўшы пад строгім паліцэйскім наглядам. Мера гэтая паслужыць надзейным сродкам уздзе-
187 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1862. Спр. 113. Арк. 85 адв.
яння на розум легкадумных і ўстанаўлення ў будучым жаданага спакою»188.
Аднак галоўныя рэпрэсіі чакалі В. Дуніна-Марцінкевіча і яго дачку ў 1863 годзе, пасля таго як у Польшчы, Беларусі і Літве ўспыхнула паўстанне супраць царызму і прыгонніцтва.
4
ПаўстаннезасталаК.амілуМарцінкевічумястэчкуГарадок Мінскага павета, дзе яна арганізавала школу для сялянскіх дзяцей і для гэтага выбрала дом у адстаўнога салдата. У лютым 1863 года яна звярнулася да салдата раскватараванай там роты Інгерманляндскага палка з просьбаю прадаць ёй зброю. Салдат паведаміў пра гэта свайму фельдфебелю. У Мінску неадкладна забілі трывогу. У Гарадок быў камандзіраваны следчы прыстаў мінскай гарадской паліцыі «з прызначэннем у яго распараджэнне 50 ніжніх чыноў той жа роты з добранадзейным афіцэрам». У выніку следства, як пісаў губернатар Кажэўнікаў генерал-губернатару ў данясенні ад 7 лютага 1863 года, царскія чыноўнікі прыйшлі да высновы, што Каміла Марцінкевіч «адкрыццё вучылішча прыняла толькі за прычыну, каб было зручней зблізіцца з сялянамі, маючы прыстойны адвод і магчымасць хаваць свае шкодныя і непрыстойныя сувязі з сялянамі; гэта даводзіцца тым, што ў школе гэтай усяго было пяцёра вучняў, а настаўнікаў з’яўлялася па чатыры»189.
188 Архнвные матерналы Муравьсвского музея, относяіцнеся к польскому восстанню 1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края // Вмленскнй временннк. Внльна, 1913. Кн. 6. Ч. 1. С. 438.
189 Внленскнй временнн-. Кн. 6. Ч. 1. С. 257.
Хадайнічаючы аб пакаранні Камілы, губернатар зноў ставіць знак роўнасці паміж яе дзейнасцю і дзейнасцю В. Дуніна-Марцінкевіча: «Пераконваючыся ўсё больш і больш у немагчымасці пакідаць яе тут далей, я лічу абавязкам паўтарыць маю пакорнейшую просьбу, выказаную ў прадстаўленні ад 22лістапада за № 913 (гл. вышэй. — Г. К.), дзе прызнаваў неабходным выслаць яе з месца жыхарства разам з яе бацькам, які ў дадатак да ўсіх заган, уласцівых яго дачцы, валодае даволі бойкім пяром і езуіцкім настроем, якім дасціпна дзейнічае на народ, распускаючы сярод яго свае шкодныя творы, якім з’яўляецца „Гутарка” і яшчэ брашура, што зноў з’явілася і пры гэтым прыкладаецца, па агульным меркаванні яму прыпісваецца»190. Назімаў адказаў на гэтае данясенне грознай дэпешай: «У Мінск. Грамадзянскаму губернатару. Арыштаваць бацьку Марцінкевічавай да асобага распараджэння ».
Аднак царскай паліцыі не ўдалося тады арыштаваць пісьменніка.
«У выніку зробленых пошукаў— чытаем у данясенні Кажэўнікава ад 22 лютага 1863 года,— аказалася, што памешчык Мінскага павета Марцінкевіч выбыў для хадайніцтваў па даручэннях у Віцебскую губерню, і таму я паведаміў начальніку Віцебскай губерні аб адшуканні і ўтрымліванні Марцінкевіча пад строгім арыштам аж да распараджэння Вашага высокаправасхадзіцельства»191.
190 Внленскнй временннк. Кн. 6. Ч. 1. С. 256-257. Якая брашура прыкладзена да данясення, невядома, але, мяркуючы па далейшай перапісцы, гэта — «Перадсмяротны разгавор пустэльніка Пятра».
191 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1861. Спр. 78. Арк. 20.
Далей перапіска аб Марцінкевічу надоўга абрываецца. Відаць, паўстанне, што ўспыхнула вясной 1863 года ў Мінскай губерні, адцягнула ўвагу ўлад ад В. ДунінаМарцінкевіча. У жніўні пытанне аб ім зноў усплывае ў сувязі з высылкай Камілы. У студзені 1864 года паліцыя атрымала новыя звесткі аб яго дзейнасці супраць царызму. Пачаліся новыя пошукі па ўсіх беларускіх і літоўскіх губернях. Вось што пісаў у сваім цыркуляры ваенным начальнікам ад 29 студзеня 1864 года гродзенскі губернатар Скварцоў: «Начальнік Мінскай губерні водгукам ад 21 студзеня за № 170 паведаміў мне, што падлеглы на падставе распараджэння былога галоўнага начальніка краю (маецца на ўвазе Назімаў, якога ў маі 1863 года змяніў Мураўёў. — Г К.) арышту дваранін Мінскай губерні Вікенцій Марцінкевіч, які выдаў у пачатку ўзнікнення ў тутэйшым краі палітычнага руху на простай мове некалькі падбухторвальных адозваў да прасталюдзінаў: „Гутарка” і іншыя, цяпер, пераапранаючыся ў сялянскую вопратку і карыстаючыся асаблівым веданнем простанароднай мінскай гаворкі, з’яўляецца сярод сялян і стараецца сеяць між імі падбухторвальныя думкі, узбуджаючы да злачынных дзеянняў супраць урада.
3 гэтай прычыны прапаную ваенным начальнікам у выпадку з’яўлення Марцінкевіча ў Гродзенскай губерні неадкладна, арыштаваўшы яго з усімі знойдзенымі пры ім паперамі, накіраваць пад строгай вартай да мінскага начальніка губерні, а мне пра гэта далажыць».
Да цыркуляра прыкладалася апісанне прыкмет ДунінаМарцінкевіча: «Гадоў 53; росту сярэдняга; вочы блакітныя; валасы светла-русыя, сівыя; нос, рот, падбародак сярэднія;
твар круглы. Асаблівыя прыкметы: невялікі горб і правае плячо вышэй за левае»192.
Марцінкевіч быў арыштаваны толькі ў кастрычніку 1864 года, а пакуль паліцыя, збіваючыся з ног, шукае яго па ўсёй Беларусі і Літве, мы раскажам пра далейшы лёс яго дачкі Камілы.
Пасля арышту ў Гарадку Камілу пасадзілі ў мінскі астрог, ці, як яго называлі афіцыйна, «Мінскі турэмны замак». Беглі дні, але следства над ёй не вялося. Маці, якая прыехала з Люцынкі, раіла ёй напісаць прашэнне генерал-губернатару, аднак гордая дзяўчына катэгарычна адмовілася. Тады прашэнне напісала сама маці. Прывядзём урыўкі з гэтага цікавага дакумента, які хутчэй нагадвае пратэст, чым «пакорную» просьбу:
«Ваша высокаправасхадзіцельства!
Дачка мая, Каміла Марцінкевіч, за тое, за што не толькі ад асвечанай Еўропы, але нават ад дзікіх гуронаў атрымала б падзяку а менавіта, што час, вольны ад працы, якая прыносіць ёй карысць, скарыстоўвала, каб вучыць чытанню і катэхізісу дзяцей рамеснікаў і сялян... людзей бедных, якія, не маючы ніякіх сродкаў вымушаны пакідаць дзяцей сваіх... у грубым невуцтве... за гэта менавіта пасаджана ўМінскі астрог і ўжо шосты тыдзень пакутуе пад ключом у пакоі, які сырасцю наносіць шкоду яе здароўю, бо ўжо, як я чула, плюе крывёю.
Апроч аднаго жадання рабіць добрыя справы, ёй ніякай зусім віны не даказана; поўная высакароднай гордасці, адчуваючы сваю невінаватасць, [яна] гатова ахвяраваць жыццём,
192 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 439. Вопіс 42. Спр. 34. Арк. 18-19.
толькі б не прасіць памілавання там, дзе дабіцца правасуддзя так цяжка...
Марыя Марцінкевічава. 8 сакавіка 1863 года.
Люцынка»193.
Натуральна, на такое дзёрзкае «прашэнне» мог быць толькі адзін адказ царскіх улад. «Пакінуць без выніку», — напісаў на дакуменце Назімаў.