Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Шмат агульнага было ў Дуніна-Марцінкевіча з другім удзельнікам літаратурных вечароў Кіркора — літоўскім
150 Верш публікуецца ў скарочаным выглядзе паводле «парыжскага» выдання брашуры «Гутарка старога дзеда» (ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 438. Вопіс 1. Спр. 290. Арк. 18).
паэтам М. Акялайцісам. Іх блізкасць вызначалася тым, што беларускі і літоўскі народы былі ў гэты час прыкладна ў аднолькавым становішчы. Адыходзіла ў мінулае глухая пара прыгонніцтва, беларускі ілітоўскі народы распроствалі плечы, каб скінуць з сябе ўціск ненавісных паноў і царызму. Ішоў працэс фарміравання нацый, узыходзілі першыя пралескі беларускай і літоўскай нацыянальнай літаратуры новага часу. У гэтых умоваху Марцінкевіча і Акялайціса быўадзін вялікі клопат: сеяць асвету сярод сваіх народаў. Акялайціс высунуў вялікі план выдання народных бібліятэчак для Літвы, Беларусі і іншых правінцый былой Рэчы Паспалітай. У лісце да Ю. Крашэўскага ад 17 лютага 1859 года ён прапанаваў: «Заснаваліся б народныя бібліятэчкі для Літвы, Кароны (Царства Польскага. — Г. К.), Галіцыі, Познані і нават для Беларусі... Каратынскі і Дунін-Марцінкевіч узяліся б за справу з боку Русі, а я пісаў бы для Літвы...»1S1 Як і Дунін-Марцінкевіч, Акялайціс разумеў неабходнасць падтрымкі польскага нацыянальна-вызваленчага руху і прымыкаў да шляхецкіх рэвалюцыянераў«чырвоных». У 1863 годзе ён прыняў актыўны ўдзел у паўстанні ў якасці памочніка рэвалюцыйнага камісара Аўгустоўскай губерні. Пасля паўстання ён быў вымушаны ўцякаць за мяжу.
Думаецца, што на сувязі В. Дуніна-Марцінкевіча з рэвалюцыянерамі можа кінуць нейкае святло кароткае прысвячэнне, зробленае пісьменнікам у 1858годзе на сшытку са сваімі творамі: «Бяльможнаму Тадэвушу Чудоўскаму — у знак глыбокай павагі гэтыя творы прысвячае аўтар»152. У нас
151 Bartoszewicz К. «Prowincjonalista» litewski z przed pol wieku // Kurjer warszawski. 1912.9 stycznia.
152 Майхровіч C. Нарысы беларускай літаратуры XIX ст. Мінск, 1957. С. 106.
ёсць усе падставы меркаваць, што гэта той самы Чудоўскі, які быў універсітэцкім сябрам выдатнага польскага рэвалюцыянера 3. Серакоўскага, а ў 1863 годзе быў адным з галоўных арганізатараў паўстання ў Магілёўскай губерні153.
2
Цікава, што прозвішча В. Дуніна-Марцінкевіча як удзельніка рэвалюцыйнага руху было названа ўпершыню не ў мінскіх ці віленскіх паліцэйскіх і жандарскіх установах, а ў Пецярбургу — у III аддзяленні царскай канцылярыі. Гэта адбылося ў 1861 годзе ў сувязі з наступнымі акалічнасцямі.
31 сакавіка гэтага памятнага ў гісторыі Расіі года, хутка пасля таго як царскія ўлады расстралялі бяззбройную патрыятычную дэманстрацыю ў Варшаве і цару быў пададзены складзены прадстаўнікамі польскіх памешчыкаў і буржуазіі адрас аб дараванні палітычных уступак Царству Польскаму,
ls3 Gieysztor J. Pami^tniki... Т. 2. S. 284; В. Очеркн мятежного двнження в Могнлевской губерннн в 1863 году. Внльна, 1865. С. 85, 92. «То Тадэвуш — лепшы сябра — аж з-пад Магілёва», — магчыма, гэта пра Чудоўскага гаворыць пісьменнік, апісваючы ў «Літаратарскіх клопатах» з’езд гасцей на свята дажынак у гасцінны Шчароў.
Паўстанне не абмінула і гэты куток Беларусі. Са Шчарова 22 красавіка 1863 года пайшоў у паўстанцкі атрад Жултка валасны пісар Іосіф Пранеўскі. 7 мая непадалёк ад Шчарова былі разбіты паўстанцы некалькіх атрадаў. Расследаваўшы становішча ў 4-м стане Сенненскага павета Магілёўскай губерні, дзе знаходзіўся Шчароў, Аршанская следчая камісія выказала меркаванне, «што ў гэтай мясцовасці была агульная змова да ўдзелу ў паўстанні». Да следства прыцягнулі і ўладальніка Шчарова Юлія Рашкоўскага («пан Юлій» ці «Юлі Р...» у творах пісьменніка), але яго віна не была даведзена (ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 978).
віленскі губернскі прадвадзіцель дваранства, або, як часцей тады гаварылі, маршалак, А. Дамейка атрымаў пісьмо з Бабруйска ў невялікі.м канверце з чырвонай сургучнай пячаткай. Гэта была «Адозва сына Айчыны да братоў-літвінаў», напісаная ад рукі вершам на польскай мове. Яе аўтар — «літвін», г. зн. жыхар Літвы ва ўмоўным сэнсе гэтага слова, заклікаў сваіх «суайчыннікаў» (мелася на ўвазе перш за ўсё дваранства) падтрымаць нацыянальна-вызваленчы рух, што разгарнуўся за Бугам і Нёманам — у Польшчы (у « Каралеўстве » ).
Gdy Krolewstwo juz powstalo
I do zycia haslo dalo,
Czego spicie wy, Litwini?! —
такімі радкамі пачыналася гэтая адозва. Лепшым сродкам, каб разбудзіць Беларусь і Літву, лічыў аўтар, быў бы адрас на імя цара і французскага імператара Напалеона III, накшталт таго, што быў пададзены дваранствам Царства Польскага:
Tylko idzie о podanie
I przez wszystkich podpisanie
Adresu:
Stowo w slowo takiego,
Jak z Krolewstwa Polskiego, Aleksandrowi drugiemu I Napoleonowi trzeciemu!
Верш заклікаў адмовіцца ад спрэчак і ставіў у прыклад венграў, «якія пабілі ворага без зброі і войска, усяго толькі адзінствам». Пад адозвай была прыпіска, у якой Дамейку, пад пагрозай суда грамадскасці, прапанавалася паслаць гэты дакумент усім павятовым прадвадзіцелям дваранства. «Больш
прыстойна будзе, — гаварылася ў прыпісцы, — звярнуцца з прапановай да суайчыннікаў у час з’езду для выбараў міравых пасрэднікаў. Хоць Вы мяне не ведаеце, але ў такой важнай справе дастаткова Вам будзе ведаць маё імя. Пісьмо гэтае атрымаеце з Бабруйска, дзе яно было апушчана ў скрынку калі я там бьгў праездам. Е. Gabryel».
Адозва цікавая тым, што яна з’яўляецца адной з першых праяў нацыянальна-вызваленчага руху ў той час на тэрыторыі Беларусі і Літвы. 3 ідэалагічнага пункту гледжання, дакумент мае на сабе відавочныя сляды шляхецкай абмежаванасці (тэорыя класавага міру ў імя барацьбы за нацыянальныя правы, надзея на дапамогу з боку Напалеона III і г. д.).
Подпіс «Э. Габрыэль» быў зразумела, выдуманы. А. Дамейка быў вядомы сярод патрыятычна настроенай шляхты сваімі скептычнымі адносінамі да нацыянальнавызваленчага руху. У 1863 годзе справа дайпіла нават да Taro, што «Выканаўчы аддзел на Літве» (орган кіраўніцтва паўстаннем у Беларусі і Літве) вынес яму смяротны прысуд за супрацоўніцтва з царскімі ўладамі і на яго быў зроблены замах, праўда, няўдалы. Як бачым, зусім не выпадкова аўтар адозвы пагражаў яму грамадскім судом.
Дамейка застаўся верны сабе і гэтым разам. Ён перадаў ліст віленскаму генерал-губернатару Назімаву, і ўжо 3 красавіка з генерал-губернатарскай канцылярыі адозва была неадкладна адпраўлена ў III аддзяленне.
У Пецярбургу вельмі зацікавіліся паведамленнем Назімава і пра «Адозву сына Айчыны» неадкладна перадалі цару. На данясенні Назімава ёсць паметка: «Высачайша дазволена зрабіць аб магчымым адшуканні крыніц гэтай адозвы патрэбныя з кім належыць зносіны. 9 красавіка». I далей
прыпіска алоўкам: «Даручана агенту, які накіроўваецца ў Вільню, ужыць старанні, каб адшукаць асоб, што займаюцца распаўсюджваннем згаданай пракламацыі. 13 крас.».
Гэтым агентам быў завербаваны III аддзяленнем студэнт Пецярбургскага універсітэта Юзаф Бярнацкі. Некалькі месяцаў шныпарыў царскі шпік па гарадах і вёсках Беларусі і Літвы, пакуль, нарэшце, не паведаміў, што аўтарам адозвы быў В. Дунін-Марцінкевіч. Вось тады і была пачата ў III аддзяленні справа « Аб памешчыку Марцінкевічу, які рассылаў у заходнія губерні бунтоўныя адозвы да літоўцаў»154.
У сваім лісце з Ашмян Бярнацкі паведамляў 10 жніўня: «Я нядаўна вярнуўся з Мінскай губерні, дзе мне Вы далі даручэнне даведацца, хто напісаў пісьмо Дамейку, пасланае з Бабруйска Габрыэлем. Спачатку ішла гэта справа мне вельмі цяжка, таму што ніхто не гаварыў пра яго, але мне ўдалося даведацца напэўна, што гэтае пісьмо напісаў Марцінкевіч, памешчык Мінскай губерні. За ім трэба было б старанна сачыць, бо гэта небяспечная асоба, ён мае, як мне вядома, надзвычайны ўплыў на сялян і як польскі патрыёт імкнецца ўсімі сіламі ўзбудзіць іх супраць гасудара, растлумачвае ім волю (г. зн. сялянскую рэформу. — EK.) такім чынам: што, кажа, вас звольнілі для таго, каб вы дрэнна жылі са сваімі памешчыкамі, каб вас пасля перахрысціць на рускую веру (г. зн. у праваслаўе. — Г.К.), чаго нашы сяляне страшэнна баяцца. Нядаўна гэты самы Марцінкевіч напісаў твор на народнай мове пад загалоўкам «Гутарка старога дзеда», дзе паказвае лёс Літвы ў вершах ад 1792 года да цяперашняга часу, выказваючы ўсе прыцясненні, якія толькі маглі быць на сялян,
154 ЦДГАМ [ДАРФ]. ФондІІІ аддз. 1 эксп. 1861. Спр. 106.
і прыпісваючы ўсе гэтыя прыцясненні ўраду. Гэты твор ужо даволі распаўсюджаны і так пераканальна дзейнічае на сялян, што дзе толькі ён паявіўся, то сяляне пакінулі быць прывязанымі да гасудара, якога раней бласлаўлялі, і пачалі шукаць заступніцтва памешчыкаў. Цяпер яшчэ Марцінкевіч пераклаў на народную мову гімн „Божа, што Польшчы ...”»155
Бярнацкі не здолеў убачыць (або зрабіў гэта знарок) у Дуніне-Марцінкевічу буйнога дзеяча беларускай літаратуры, але, як нам здаецца, здольны царскі агент даволі правільна ўлавіў істотныя моманты ў палітычнай агітацыйнай дзейнасці Дуніна-Марцінкевіча сярод сялян. Якраз на такім супрацьпастаўленні «добрых памешчыкаў» і «злога цара», добрага, быццам, жыцця сялян у панскай Рэчы Паспалітай і цяжкага жыцця пад ярмом царскай Расіі і будавалася ўся агітацыйная дзейнасць шляхецкіх рэвалюцыянераў, да якіх прымыкаў Дунін-Марцінкевіч. Узмоцнена выкарыстоўваліся і рэлігійныя сюжэты, на якія даволі чула рэагавалі ў той час сяляне. Агітацыі шляхецкіх рэвалюцыянераў спрыяла тая акалічнасць, што якраз у першай палове XIX стагоддзя (г. зн. пасля далучэння Беларусі і Літвы да Расіі) у Расіі ў шмат разоў узмацнілася эксплуатацыя сялян. «Можна ўстанавіць адзін несумненны факт, — піша вядомы савецкі гісторык Н. М. Дружынін, — з канца XVIII стагоддзя, пад уплывам росту таварна-грашовых адносін, паншчына заходніх сялян стала няспынна і прагрэсіўна павялічвацца»156. Але польскія,
lss Ліст гэты захоўваецца не ў справе пра Марцінкевіча, а ў другой справе (ЦДГАМ [ДА РФ]. Фонд III аддз. 1 эксп. 1861. Спр. 293. Арк. 1-2), таму што Бярнацкі паведамляе ў ім і пра многіх іншых асоб.
156 Дружнннн Н. М. Государственные крестьяне н реформа П. Д. Кнселева. М.; Л., 1946. Т. 1. С. 47.
беларускія і літоўскія піляхецкія рэвалюцыянеры вытлумачвалі гэтую акалічнасць, зразумела, не ростам таварна-грашовых адносін, не паглыбленнем крызісу прыгонніцкай гаспадаркі, а «маскоўскай» тыраніяй, уціскам цара.