Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
113 Цывільным.
114 Чамарка — верхняя вопратка.
115 «Накаравул!»
яго прозвішча ад Каліноўскіх, з якімі ён доўга і фамільярна сам-насам гутарыў. Хоць яны мне і назвалі нейкае прозвішча накшталт Хамовіча, але я чамусьці ім не паверыў і так на той час гэты пан, да якога Стасюкевіч адносіўся з асаблівай пашанай, застаўся для мяне загадкай. Пасля ўдалага агляду і адезду невядомага саноўніка „Жонда нарадовага” Стасюкевіч паведаміў мне, што гэта быў гродзенскі камісар, які аб’язджаў партыі Гродзенскага ваяводства; ён між іншым паведаміў Стасюкевічу, што дні тры таму на Брэсцка-Бабруйскай шашы аб’яднаныя партыі паўстанцаў разбілі рускі атрад каля паселішча Мілавіды. Нарэшце значна пазней я даведаўся, што гэты незнаёмы быў Кастусь Вікенцій Каліноўскі, які стаў пазней дыктатарам Літвы і Белай Русі»116.
Слава Каліноўскага грымела далёка за межамі Гродзеншчыны. «Чырвоныя» ставілі яго ў прыклад, ім ганарыліся, яго імя старанна ахоўвалі ад ворагаў. У лісце без подпісу з Вільні да камандзіра аднаго з паўстанцкіх атрадаў на Віленшчыне Фелікса Віславуха (гэты каштоўны дакумент, ад якога літаральна павявае гераізмам тых славутых і вельмі складаных падзей, знайшоў старшы навуковы супрацоўнік ЦДГА Літоўскай ССР У Б. Бікуліч) чытаем, напрыклад: «... адзін з нашых (Хамут117—пакінь гэта для сябе), камісар таго ваяводства, цудоўна арганізаваўшы цывільную адміністрацыю, забяспечыў атрадам лепшую сувязь і дастаўкухарчавання»118.
Царскі ўрад кінуў на задушэнне паўстання ў Беларусі і Літве некалькі дывізій, у тым ліку адборныя гвардзейскія часці.
116 ДГМ. Фонд 282. Спр. 536. Арк. 64.
117 Такі псеўданім Каліноўскага мы сустракаем упершыню, але гэта, відавочна, адна з версій яго звычайнага псеўданіма «Хамовіч».
118 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1228. Вопіс 1. Спр. 241. Арк. 23.
У маі 1863 года ў Вільню з надзвычайнымі паўнамоцтвамі прыбыў заўзяты прыгоннік генерал Мураўёў які «вызначыўся» ўжо пры задушэнні паўстання 1831 года і япічэ тады быў празваны Мураўёвым-вешальнікам. Раніцаю жыхароў Вільні будзіў барабан, склікаючы іх на чарговае пакаранне смерцю. Такое відовішча было не для слабых нерваў ліберальных памешчыкаў з партыі «белых». Зразумеўшы, што заблыталіся, яны замітусіліся і сталі паспешліва пакідаць пасады ў паўстанцкай арганізацыі. Шэраг членаў «белага» « Аддзела, кіруючага правінцыямі Літвы» (да гэтага часу ён быў ператвораны ў «Выканаўчы аддзел на Літве», яшчэ больш залежны ад Варшавы) быў арыштаваны. Агонію арганізацыі «белых» улады прынялі за агонію ўсёй рэвалюцыйнай арганізацыі. «Паводле майго меркавання, у Вільні галоўных распарадчыкаў ужо няма, яны ўсе са страху разбегліся»119, — з выхваляннем паведамляў у Пецярбург віленскі губернскі жандарскі штаб-афіцэр палкоўнік Лосеў 14 жніўня 1863 года. Тады ён яшчэ не ведаў што ўжо два месяцы таму ў Вільню прыбыў Каліноўскі і з уласцівай яму энергіяй, ва ўмовах агульнага разброду, узяўся за стварэнне новага цэнтра па кіраўніцтве паўстаннем у Беларусі і Літве.
9
Прыезд Каліноўскага ў Вільню азначаў новы паварот у літоўска-беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. Адважны рэвалюцыянер знайшоў новых людзей, якія не палохаліся рэпрэсій царскіх улад. Яго паплечнікамі ў гэты прыезд сталі
119 ЦДГАМ [ДА РФў Фонд III аддз. 1 эксп. 1863 г. Спр. 23. Ч. 13. Арк. 145.
выдатныярэвалюцыянеры:інжынершляхоўзносінУл.адзіслаў Малахоўскі, кандыдат Пецярбургскага універсітэта Ігнат Здановіч, маскоўскі студэнт Цітус Далеўскі.
3 гэтымі людзьмі мы сустрэнемся ў нарысе пра гімназічныя і студэнцкія гады Ф. Багушэвіча. Каліноўскі, паводле ўласных паказанняў ведаў Малахоўскага яшчэ па Пецярбургу120 Яны былі амаль землякамі — Малахоўскі паходзіў з суседняга Кобрынскага павета і нават вучыўся ў той жа Свіслачы, што і Каліноўскі, але значна раней: ён быў гадоў на восем старэйшы за свайго сябра. Пасля заканчэння Інстытута інжынераў шляхоў зносін у Пецярбургу Малахоўскі атрымаў прызначэнне ў Вільню на будаўніцтва Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі121. Гэта быў чалавек незвычайнай адвагі. Расказваюць, што аднойчы ён выцягнуў рэвальвер у жандара, які стаяў на варце. Некаторыя даследчыкі звязваюць яго імя з т. зв. «ляснымі людзьмі» — агітатарамі, якія з’явіліся ў лясах Заходняй Беларусі ў час сялянскіх хваляванняў пасля 19 лютага 1861 года. Вось такія рэвалюцыянеры, як Малахоўскі, і дапамаглі Каліноўскаму ў цяжкі для паўстання час. Паводле слоў Ратча, «ён выбраўучлены (новага кіраўніцтва паўстаннем. — Г. К.) сваіх крэатур, якія былі ад яго ў поўнай духоўнай залежнасці» (с. 230).
Зразумела, і цяпер нельга было гаварыць пра перамогу сялянскай дэмакратыі, але справу паўстання ўзначалілі лепшыя з рэвалюцыянераў якія мелі ўжо за плячыма вопыт папярэдняй барацьбы. На іхвачах «белыя» выявілі сваю контр-
120 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 280. Арк. 20 адв.
121 GieysztorJ. Pami^tniki... Т. 1. S. 356.
рэвалюцыйную сутнасць, паказалі на практыцы, што яны з’яўляюцца толькі тормазам у барацьбе.
Тое, што з самага пачатку было ясна для сялянскага дэмакрата Каліноўскага, зразумелі цяпер і многія шляхецкія рэвалюцыянеры.
Адлюстраваннем гэтага перавароту ў свядомасці і з’яўляецца пісьмо ад 16 (28) чэрвеня ў атрад Віславуха, аб якім мы згадвалі выпіэй. Мяркуючы па ўсім, яго аўтарам быў У Малахоўскі. «У нас, у Літве, — чытаем у лісце, — толькі цяпер справа даходзіць да цывільнай арганізацыі, бо дагэтуль адміністрацыя ў правінцыях амаль не дзейнічала з прычыны подласці і баязлівасці дваранства, якое рвецца да пасад без адчування патрэбы працаваць, без разумення сваіх сіл і абавязкаў. Цяпер малады элемент бярэ дваранства ў ціскі, праз два-тры тыдні адразу ж адчуеце гэтую розніцу адчуеце, што за вамі стаіць народ, які любіць вас, як сваіх дзяцей, народ, які матчынай рукой ахоўвае вас... Мы ўступаем на той пілях, на які з даўніх часоў паказвалі дваранству: на шлях шалёнай энергіі, на шлях такога тэрарызму, які не толькі ў корані знішчае подласць, але і без хістанняў і жалю забівае пасіўнасць, чвартуе слабасць і непаваротлівасць.
Дваранства ўнікае працы ў вёсцы, уцякае ад вас, бо баіцца мураўёўскіх шыбеніц і яго секвестраў дык паставім жа яго так, каб яму прыйшлося выбіраць паміж нашай пятлёй і пучком смалістай лучыны — і царскай карай. Калі тысячы галодных, аслабелых і раздзетых льюць высакароднейшую кроў у бітвах, ты, жывы дваранін, як ты можаш заставацца абыякавым гледачом гэтых шалёных сутычак, толькі для таго, каб выратаваць пасля маёнтак, нажыты працай сялян?! Калі мы вешаем сялян за тое, што яны... несвядомыя, бо даносяць і шпіёняць
на ўласную пагібель, не разумеючы свайго становішча і мэты барацьбы, дык якія пакуты і кары павінны мы рыхтаваць для віноўнікаў сялянскай горкай долі, віноўнікаў столькіх ахвяр, нашых паражэнняў і пакут — для дваранства, якое следам за вамі шле ганцоў да Масквы, зачыняецца ў гарадах, прадаючы спачатку свае запасы са свірнаў і г. д.?! Вам, якія валодаюць сілай, стаяць сярод народа, што шчыра вам спачувае, нельга — пад страхам не зразумець важнасці цяперашняга моманту і ўплыву на народныя паняцці — скардзіцца на подласць дваранства. Няхай хоць адзін ці двое нягодных паноў заматляюцца гладкімі цельцамі на сухіх галінах, няхай хаця б адзін прыгнятальнік сялян захрыпіць на шыбеніцы перад ранейшымі сваімі неграмі за данос, за невыкананне загаду ці абавязку, за незабыўныя і непапраўныя крыўды, прычыненыя народу ці вам, а таму і агульнай справе — і народ вас зразумее, народ не назаве вас «панічамі», бачачы ў вас натхнёны трыбунал свабоды, аб якой ён марыў з калыскі, абаронцаў агульнай волі, ён абкружыць вас даверам і верай... У сваёй краіне вы не павінны атрымоўваць адказу — «не даюць». Ад вашага поспеху залежыць лёс краіны — як можаце вы цярпець нягоды і нястачы, баючыся абразіць нервы дваранкі грубым голасам загаду ці парушыць спакой двараніна, які смярдзіць у паскудным гультайстве, нібы слімак»122.
Першы дакумент, які выдаў Каліноўскі пасля прыезду ў Вільню, гэта, відавочна, вядомы «Прыказ ад Ронда польскага над цэлым краем літоўскім і беларускім да народа зямлі літоўскай і беларускай», напісаны на беларускай мове.
122 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 1228. Вочіс 1. Спр. 241. Арк. 25.
Дакумент датаваны днём Св. Варфаламея. Даследчыкі мелі на ўвазе каталіцкі каляндар і датавалі «Прыказ» 24жніўня 1863 года. У рэцэнзіі на кнігі А. Смірнова пра Каліноўскага123 нам удалося даказаць, што дакумент распаўсюджваўся ўжо ў ліпені і павінен, відавочна, датавацца па праваслаўных святцах — 11 чэрвеня 1863 года. У гэты перыяд галоўным кіраўніком арганізацыі ў Вільні быў яшчэ, хоць, можа, і намінальна, Гейштар (ён арыштаваны, праўдзівей, сам аддаў сябе ў рукі ўлады 31 ліпеня). Гэта адбілася ў пэўнай меры на змесце «Прыказа», хоць увогуле ён вельмі пераклікаецца са зместам цытаванага вышэй ліста да Віславуха. У энергічных словах «Прыказ» выкрываў сацыяльную дэмагогію царскіх улад, якія намагаліся пераканаць сялян, што паўстанне — гэта справа панскіх рук: «Дурыць вас маскаль, талкуючы вам, што гэта паны падняліся, каб павярнуць назад паншчыну, — ён хоча воду скаламуціць, каб у вадзе мутнай рыбу лавіць. Но дзела наша — не дзела панскае, а справядлівай вольнасці, якой вашыя дзеды ды бацькі здаўна ждалі...
Но мінула ўжо паншчына, мінула ваша крыўда... Цяперто настаў час, што кожнаму будзе адмерана так, як ён сам сабе намерыць. Пан будзе ліхі — пана павесім, як сабаку! Мужык будзе кепскі — то і мужыка павесім, а дворы (панскія сядзібы. — Г. К.) іх і сёлы з дымам пойдуць, і будзе справядлівая вольнасць...
Гэты Прыказ мае быць чытаны ў кожнай царкве ды ў кожным касцёле, па ўсіх сёлах і дворах для ведама ўсяго народа. Ахто гэтаму Прыказу спрэчан будзе, таго — ці ён non,
123 ЛіМ. 1959.18лістап. (№91 (1417)).Урэцэнзіідрукарскаяпамылка: замест «11 чэрвеня» надрукавана «11 ліпеня».
ці ксёндз, ці мужык, ці пан — усякага данасіць да Ронда польскага, каб можна было пазней павесіць, або, сазваўшы грамаду і зрабіўшы справядлівы суд, без адгаворкі весці на шыбеніцу! Бо хто хоча крыўды людской — той няхай лепш сам марна прападае!»
У той час, калі друкаваўся гэты «Прыказ» і пісаўся ліст у атрад Віславуха, адзін з гравёраў па заданні Каліноўскага ўжо выразаў новую пячатку віленскай рэвалюцыйнай арганізацыі з адным толькі літоўска-беларускім гербам (на ранейшых пячатках гэты герб змяшчаўся побач з польскім арлом) і подпісам, які падкрэсліваў поўную самастойнасць арганізацыі: «Камітэт, кіруючы Літвой». Адбітак гэтай пячаткі Малахоўскі неўзабаве шпурнуў на стол перад Гейштарам. Гейштар падаў у адстаўку. Дзюлеран быў з ганьбаю выгнаны з Вільні124.