Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Некаторы час Каліноўскі працаваў у Вільні, але яго душа рвалася на прасторы роднай зямлі, дзе пачыналася вясна, дзе ўступалі ў бой яго «дзецюкі». У сакавіку 1863 года з мандатам рэвалюцыйнага камісара Гродзенскага ваяводства Каліноўскі накіраваўся ў знаёмыя з дзяцінства месцы. На вакзале і ў гродзенскім цягніку шнырылі жандары. Але Каліноўскі, хоць яго ўжо даўно шукала паліцыя, быў спакойны: бездакорна падроблены пашпарт на імя Чарноцкага надзейна ахоўваў яго. Прыжмурыўшы вочы, ён думаў пра толькі
106 Партархіў ЦК КПБ (цяпер у складзе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, у далейшым — НА РБ. — Рэд.). Фонд 4384. Вопіс 1. Спр. 7. Арк. 29 адв.
што перажытае. Тут, магчыма, і прыйшлі да яго гэтыя радкі: «Дзецюкі! Доўга маўчаў я, не казаў вам нічога, бо хацеў разглядзецца добра ды разабраць, што гэта дзеецца на свеце, штоб ужо спавясціць вас па справядлівасці ды сказаць, як наказуе Бог ды сумленне, што нам цяпер трэба рабіці...» Так нарадзіўся сёмы, апошні, нумар «Мужыцкай праўды».
У той год была ранняя вясна. Зрабіліся шырэйшымі далягляды над Дзвіной і Прыпяццю, успыхнулі ліловымі факеламі бярозы ў прынёманскіх гаях, зноў замітусіліся ля сваіх гнёздаў даўганогія буслы, заспявалі ў радасным небе жаваранкі: «Ары — барануй! Ары — барануй!» Але не ўсе палі дачакаліся ў той год сваіх аратых. Прымацаваўшы косы да коссяў перакаваўшы лемяхі на наканечнікі пік, літоўскія і беларускія сяляне і шляхціцы-земляробы падаваліся ў паўстанцкія атрады. У шэрагі паўстанцаў станавіліся студэнты і гарадскія рамеснікі, перадавыя афіцэры і майстравыя першых фабрык.
Серакоўскі,якіпрыбыўзПецярбурга,згуртаваўпадсваімі сцягамі звыш дзвюх тысяч паўстанцаў. Поплеч з ім змагаўся выдатны літоўскі рэвалюцыянер Антанас Мацкявічус. Л. Звяждоўскі, пакінуўшы службу ў Маскве, арганізаваў паўстанне на Магілёўшчыне і смелым налётам захапіў павятовы горад Горы-Горкі на самай мяжы Смаленскай губерні. У Мінскай губерні ўзначаліў паўстанцкі атрад Антон Трусаў, у далейшым выдатны дзеяч Рускай секцыі I Інтэрнацыянала. Узяліся за зброю будучыя беларускія пісьменнікі Францішак Багушэвіч і Альгерд Абуховіч. У паўстанцкіх атрадах разам з палякамі, беларусамі і літоўцамі біліся перадавыя рускія людзі, для якіх паўстанне было кроўнай справай. Польская зямля прыняла ў свае нетры землявольца Андрэя Пацебню, які загінуў у баі з царскімі войскамі. Можна назваць мно-
ства выпадкаў пераходу на бок паўстанцаў рускіх салдат. У палітычным аддзяленні канцылярыі віленскага генералгубернатара захоўваліся адзін час «паперы забітага ў шайцы салдата і ордэны: Георгіеўскі крыж пад № 10842-м, медалі: „За ўціхаміранне Бенгрыі і Трансільваніі ў 1849годзе” „За абарону Севастопаля ў 1855годзе” і бронзавая ў памяць вайны 1853-1856 гадоў». Ад душыцеля рэвалюцыйнага руху, праз горыч і доблесць Севастопаля ў шэрагі паўстанцаў 1863 года — які гэта доўгі, пакутны і ўтой жа час знамянальны шлях для невядомага рускага салдата, можа быць, брата ці сына сялян, забітых у Бездне!
Дзякуючы таму што ў паўстанні ўдзельнічалі рэвалюцыйныя дэмакраты, у Літве і Заходняй Беларусі яно набыло характар шырокай народнай вайны супраць царызму і прыгонніцтва. Але гэта не было сялянскае паўстанне супраць памешчыкаў як намагаюцца даказаць некаторыя гісторыкі. Нельга закрываць вочы на цяжкасці, якія стаялі перад Каліноўскім і яго аднадумцамі, і лічыць, што ў ходзе паўстання ім удалося ў поўнай меры здзейсніць сваю праграму, якая патрабавала поўнага скасавання памешчыцкага землеўладання. Слушным здаецца меркаванне С. Лазуткі, што «сялянскае крыло ў паўстанні 1863-1864 гадоў у Літве ў сваіх патрабаваннях па аграрнаму пытанню прыняло праграму студзеньскага варшаўскага маніфеста „чырвоных”»107. Разам з тым, рэвалюцыйныя дэмакраты і іхні правадыр Каліноўскі не адмовіліся ад барацьбы за болып радыкальнае вырашэнне зямельнага пытання.
107 Лазутка С. Нацнонально-освободнтельное двнженне в Лнтве // Коммуннст. 1957. № 12.
Калі Каліноўскі адязджаў у Гродзенскую губерню, старшыня «Аддзела» строга наказаў яму, «каб нідзе ні ў якім выпадку не быў выкліканы антаганізм паміж саслоўямі»108. Аднак той жа Гейштар вымушаны прызнаць, што «Каліноўскі да канца застаўся крайнім і, нягледзячы на ўсю сілу свайго патрыятызму (якраз дзякуючы свайму вялікаму патрыятызму — скажам мы. — Г. К.), не здолеў узняцца да беспартыйнасці» (т. 1, с. 236). Яго абавязкам як палітычнага камісара было назіранне за дзейнасцю рэвалюцыйнай арганізацыі і дзеяннямі паўстанцкіх атрадаў. Але ён пераступіў рамкі сваіх абавязкаў. Па сутнасці, рэвалюцыйная арганізацыя ў губерні была створана ім нанава, і крыніцы ў адзін голас сведчаць, што тут яна была найбольш моцнай. Адным з кіраўнікоў паўстанцкага рухуў Гродзенскай губерні стаў В. Урублеўскі. Разам з Урублеўскім Каліноўскі разгарнуў шырокую агітацыйную работу сярод беларускіх сялян. Клопат аб сялянскіх інтарэсах і разам з тым аб пашырэнні сацыяльнай базы паўстання чырвонай ніццю праходзіць праз усе дакументы, якія выйпілі з-пад пяра Каліноўскага ў гэты перыяд. Вось яго інструкцыя для павятовых камісараў, апублікаваная ўпершыню В. Кардовічам:
«...17) павятовы камісар павінен самым строгім чынам сачыць, каб пры праходзе атрада праз кожную воласць абвешчаны быў дэкрэт Нацыянальнага ўрада аб надзяленні зямлёй сялян;
18) гэты дэкрэт павінен быць абвешчаны і акт надзялення на'пісаны ў трох раўназначных экзэмплярах, адзін з якіх застаецца ва ўладанні сялян, другі — для начальніка паве-
108 GieysztorJ. Pami^tniki... Т. 2. S. 50.
та і трэці мае быць адасланым ваяводскаму камісару (г. зн. Каліноўскаму. — Г. К.).
...3) звяртаць пільную ўвагу, каб вёскі, надзеленыя ўжо зямлёй, пасля адыходу атрада не вярталіся да сістэмы ўрада захопнікаў;
...11) старацца паставіць на пасады арганізацыі
109
сялян...»
У красавіку ўся Гродзеншчына была ахоплена полымем народнага паўстання. I ў цэнтры гэтага паўстання мы бачым постаць вялікага беларускага рэвалюцыянера. Штодзённа рызыкуючы трапіць у рукі карнікаў ён смела, амаль пад носам лятучых атрадаў царскіх войск, якія шнырылі навокал, раз’язджаў па губерні, наведваў паўстанцкія атрады, наладжваў забеспячэнне іх зброяй і харчаваннем, віншаваў смелых, падбадзёрваў слабых, ён быў жаданым госцем ля паўстанцкіх вогнішчаў у нетрах пушчы.
Захавалася некалькі апісанняў як Каліноўскі наведваў паўстанцкія атрады. Але ўсе яны кароткія, глухія. Нам удалося натрапіць на цудоўнае па сваёй падрабязнасці і маляўнічасці апісанне прыезду Каліноўскага ў лагер паўстанцаў. Мы маем на ўвазе ўспаміны Аляксандра Юліяна Ягміна, знойдзеныя ў Дзяржаўным гістарычным музеі ўМаскве'10. Аўтар мемуараў бьгў сакратаром пры штабе атрада Брэсцкага павета, які пад камандай Стасюкевіча фарміраваўся за Бугам. Зразумела,
109 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 9176. Арк. 117-118.
110 Успаміны гэтыя былі ў свой час надрукаваны (Ягмнн А. Воспомннання польского повстанца 1863 г. / / Ясторнческнй вестннк. 1892. Т. 49-50), але ў апублікаваным варыянце апісанне прыезду Каліноўскага ў паўстанцкі атрад адсутнічае.
што яму добра быў вядомы асабовы склад атрада. У сувязі з гэтым мае цікавасць яго паведамленне аб тым, што доктарам у атрадзе быў стрыечны брат Кастуся Каліноўскага111. У другім месцы ўспамінаў чытаем: «Два браты яго былі ў нас у партыі: адзін, старэйшы, доктарам, а другі — унтэрафіцэрам»112. Аднак хутка Ю. Ягміну давялося пазнаёміцца і з самім Каліноўскім. Гэта было прыкладна ў маі, калі атрад Стасюкевіча размясціўся лагерам у Ракітнянскіх лясах, паблізу м. Янава ў Падляшшы. Але дамо слова аўтару ўспамінаў: «Размясціўшыся каля дома ляснічага, Стасюкевіч атрымаўпаперу ад брэсцкага павятовага рыхтаваць сваю партыю да агляду нейкай важнай у жондзе асобы, якая павінна прыехаць днямі да нас. Адразу ж у нас пачалася беганіна, мітусня, чыстка і рамонт амуніцыі, прыналяглі на фрунтавое абучэнне, нават мне было загадана навесці лад у сваіх паперах. Нарэшце чаканы наведвальнік прыехаў. Да прызначанага часу яго прыезду ўся партыя была выстраена разгорнутым фронтам: на правым флангу кавалерыя, потым стралкі і на левым — касінеры. За сярэдзінаю атрада быў выстраены абоз партыі. Акурат у прызначаны час пад’ехала брычка, і ў ёй нейкі пан у чорнай круглай барашкавай шапцы і партыкуляр-
111 ДГМ. Фонд 282. Спр. 536. Арк. 56. Напэўна, гэта Іван Юр’евіч Каліноўскі, які скончыў Пецярбургскую медыка-хірургічную акадэмію і вясной 1863 года атрьшаў прызначэнне на пасаду палкавога лекара ў 19-ы конны полк Кубанскага казацкага войска. 9 мая ён выехаў з Пецярбурга, але не ў Стаўрапаль, як трэба было, а ў Відьню. Гл.: Дело о разыскнваемом Меднцннскнм департаментом лекаре Калкновском (ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1863. Спр. 943). У бацькі Кастуся Каліноўскага быў брат Юрый. Мяркуючы па справе, I. Каліноўскі быў звязаны з Брэсцкім паветам. Адшукаць яго ўладам не ўдалося.
112 ДГМ. Фонд 282. Спр. 536. Арк. 64.
ным113 паліто; пад’ехаўшы да фронту, невядомая асоба зняла з сябе паліто і з’явілася ў шэрай чамарцы114, шытай чорнымі шнурамі, у вялікіх ботах, з рэвальверам і кінжалам за поясам. Ён быў росту вышэй за сярэдні, шыракаплечы, сутулаваты, буйныя мясістыя рысы твару з акладзістай маленькай рэдкай бародкай мелі штосьці... дзёрзкае. Калі невядомы пачаў падыходзіць да правага фланга, Стасюкевіч скамандаваў: „Прэзентуй бронь!”115 — і, аддаючы чэсць невядомаму, памчаўся яму рапартаваць. Невядомы важна выслухаў рапарт, паздароўкаўся з партыяй, крыкнуўшы ёй: „Шануе абронцаў айчызны!” Уся партыя гаркнула: „Нех жые Польска!” Затым невядомы абышоў няспешна па фронце ўвесь атрад, спыняючыся перад кожным афіцэрам і пытаючыся ў яго прозвішча і якога павета, потым прапусціў усіх паўз сябе цырыманіяльным маршам. Кожную часць, што праходзіла каля яго, падбадзёрваў выгукамі накшталт: „Добжэ, косінежэ!!” або „Дзенькуе, стшэльцы!!” Прапускаючы паўз сябе наш абоз, невядомы зрабіў заўвагу, што ён крыху вялікі для нашай малой партыі. Потым, загадаўшы распусціць людзей... сам са Стасюкевічам накіраваўся ў хату лесніка, якога звычайна ў час нашага прыходу не было дома». Цікава, што ніхто ў атрадзе, апроч яго братоў не ведаў сапраўднага імя Каліноўскага. Найстражэйшая канспірацыя, характэрная для яго, дазволіла яму на працягу трох гадоў, з моманту вяртання з Пецярбурга на радзіму, весці напружаную нелегальную работу (у тым ліку цэлы год ва ўмовахпаўстання). «Гэта таямнічая асоба, — працягвае Ягмін, — дужа зацікавіла мяне, і я стараўся выведаць