Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
(г. зн. Літву і Беларусь. — Г.К.) уцягнутай у той жа вір. Больш за ўсё баяўся ён уварвання белай партыі эміграцыі, указваючы, што яна, таксама як французская эміграцыя 1815 года, стане дамагацца ранейшых правоў і прывілеяў; Каліноўскі баяўся таго зліцця з Польшчай, пры якім потым ад яе нельга было б і адвязацца. Ён хацеў [бачыць] Літву не з адноўленымі на новы лад старымі шляхецкімі традыцыямі, але Літву, якую ён мог бы ператварыць з усеагульным ураўнаваннем правоў і станаў на новых асновах камуністычнай бязглуздзіцы, якую прапаведуе Герцэн і К°, знаходзячы нават, што галіцыйскай разні94 будзе замала, каб вызваліць народ ад усякага ўплыву іпляхецтва, якога і наступнае пакаленне можа ўваскрасіць з
• • 9S
часам дамаганні цяперашнія» .
Калі адкінуць лаянку ў адносінах камуністаў (генерал не мог без яе абысціся — «прывід камунізму» ўжо тады блукаў па Еўропе) і іншае ўнесенае Ратчам шалупінне, перад намі новае, не баюся сказаць, яскравае сведчанне паслядоўна рэвалюцыйных пазіцый Каліноўскага. Зноў звяртае на сябе ўвагу такая канкрэтнасць, дэтальнасць характарыстыкі (напрыклад, параўнанне белай польскай эміграцыі з прагнымі натоўпамі эмігрантаў-арыстакратаў якія рынулі ў Францыю ўчасрэстаўрацыіБурбонаўу1814і1815 гадах),якаяне магла быць прыдумана Ратчам, а была, несумненна, пазычана з першакрыніцы, што не дайіпла да нас.
Прывядзём другі ўрывак: «Каліноўскі стаяў пільным вартаўніком інтарэсаў Літвы і адстойваў, каб сродкі і сілы Літвы зусім не ішлі б на справу Царства Польскага. Літва,
94 Сімвал бязлітаснай расправы сялян з памешчыкамі (ад антыфеадальнага паўстання 1846 года ў Галіцыі).
95 АР ДПБ [АР РНБ]. Фонд 629. Спр. 13. Арк. 2-6.
гаварыў ён сваім інтымным сябрам, павінна скарыстаць разлад паміж Расіяй і Польшчай і зрабіцца самастойнай. Энергічна абараняў ён захаванне рэвалюцыйным камітэтам назвы Літоўскага камітэта супраць жадання Варшавы надаць яму назву Літоўскага выканаўчага аддзела. Каб у вачах мас паказаць сваё першынство, Варшаўскі камітэт пастаянна дадаваў Літоўскаму назву „правінцыяльнага”. Каліноўскі ўвесь час патрабаваў каб выдаткі па Літве вяліся б асобна ад Царства» (арк. 6). Як бачым, і гэтыя радкі малююць Каліноўскага верным сынам свайго народа, хаця, зразумела, Ратч утрыруе некаторыя пытанні, у прыватнасці пытанне аб самастойнасці Беларусі і Літвы. Уся сукупнасць крыніц гаворыць аб тым, што Каліноўскі ў аснову ставіў дабро беларускага і літоўскага народаў, таксама як народаў рускага і польскага. Ён быў супраць захопніцкіх намераў рускіх цароў і польскіх памешчыкаў. Ён наогул быў супраць цароў і памешчыкаў на якой бы мове яны ні размаўлялі. Беларусь ляжала паміж Расіяй і Польшчай, ён хацеў каб не яблыкам разладу, а мостам сяброўства была яго бацькаўшчына. Ён хацеў бачыць побач са шчаслівай Беларуссю шчаслівую Расію і шчаслівую Польшчу. А формы гэтага суседства былі для яго нават не другой, а дзесятай справай.
Адстойваючы вялікі прынцып самавызначэння народаў Каліноўскі змагаўся за тое, каб пытанне аб будучым лёсе беларускага і літоўскага народаў вырашалася не ў Варшаве, а ў хатах беларускіх і літоўскіх сялян. А пакуль што ён лічыў што адносіны паміж Віленскім і Варшаўскім рэвалюцыйнымі камітэтамі павінны будавацца на аснове роўнасці.
Неабходнасцьтакойлініі былатым большвідавочнай, што рэвалюцыйную Полынчу (з мандатам камісара Варшаўскага
цэнтральнага нацыянальнага камітэта) прадстаўляў у Вільні Нестар Дзюлеран. Гэта была дзіўная асоба. Hi ў архіўных дакументах, ні ва ўспамінах сучаснікаў не засталося звестак (ды, напэўна, ніхто толкам і не ведаў), адкуль ён з’явіўся і куды пасля знік. Вядома толькі, што ён служыў ва ўпраўленні чыгункі ў Вільні і быў прыхільнікам польскага «рэвалюцыянера» Людвіга Мераслаўскага, які па сваіх дыктатарскіх замашках, па сваёй схільнасці да інтрыг, пустаслоўя і пазёрства вельмі нагадвае рускага рэвалюцыянера Бакуніна. Розніца была хіба ў тым, што Мераслаўскі быў да таго ж заўзятым нацыяналістам96. Дзюлеран, што нагадваў маленькі злепак са свайго куміра, лічыў сябе поўным гаспадаром у віленскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Каліноўскі, які ніколі не ўмеў хаваць сваіх сімпатый і антыпатый, называў яго ў вочы «беспрынцыповым балбатуном»97. Можна здагадвацца, як дрэнна і тэндэнцыйна інфармаваўся аб становішчы спраў у Вільні Варшаўскі камітэт, рэвалюцыйнае ядро якога да таго ж было значна аслаблена пасля арышту Яраслава Дамброўскага. Адносіны паміж абодвума камітэтамі ўвесь час заставаліся напружанымі. Выбух наступіў пасля таго, як беластоцкая арганізацыя была афіцыйна падпарадкавана Варшаве і варшаўскія агенты пачалі збор рэвалюцыйнага «падатку» ў Беларусі. Паводле слоў Ратча, «раззлаваны Каліноўскі выштурхаў Дзюлерана з пасяджэння» (с. 186).
96 Мы не гаворым пра тое, што Бакунін пакінуў непараўнальна большы след у гісторыі рэвалюцыйнага руху.
Цікава, што Альгерд Абуховіч, які пазнаёміўся з генералам Мераслаўскім у Парыжы каля 1860 года, слушна сказаў наконт яго: «Не гэткага крою павінны быць стаўпы народаў, уваскрасіцелі Бацькаўшчыны!» (Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX ст.: 36. тэкстаў. Мінск, 1956. С. 269).
97 Gieysztor J. Pami^tniki... Т. 2. S. 63.
У лістападзе 1862 года ў Варшаву выехаў Э. Вярыга, які вёз з сабой катэгарычныя патрабаванні Каліноўскага: выдаліць Дзюлерана, прызнаць поўную роўнасць абодвух камітэтаў, перадаць беластоцкую арганізацыю Вільні. Паводле патрабавання Каліноўскага, Цэнтральны камітэт пазбаўляўся права пасылаць у Беларусь і Літву якіх-небудзь агентаў апроч пастаяннага прадстаўніка — камісара ў Вільні. Такі ж камісар павінен быў прадстаўляць Беларусь і Літву ў Варшаве. Адно з патрабаванняў было асабліва важным: тэрмін паўстання мог быць вызначаны толькі са згоды абодвух камітэтаў98. Аднак шляхецкаму рэвалюцыянеруАскару Авейдэ (Каліноўскі добра ведаўяго: яны былі таварышамі па універсітэце), які вёў перагаворы ад імя Цэнтральнага камітэта, удалося схіліць Вярыгу да шэрагу ўступак. Нязломны Каліноўскі паслаў у Варшаву Длускага, які, паводле слоў Авейдэ, «быўупарты, цвёрды аж да закаснеласці»99. Перагаворы засталіся без выніку.
Яшчэ Ратч, апісваючы барацьбу Каліноўскага з нацыяналістычнымі дзеячамі Цэнтральнага камітэта, звязвае гэтыя падзеі з выступленнямі «Колокола» па польскім пытанні ў канцы 1862 года. Праўда, ён, згодна са сваёй «ме-
98 Berg М. W. Zapiski о powstaniu polskim 1863 і 1864 r. і poprzedzajqcej powstanie еросе demonstracyj od 1856 r. Krakow, 1898. T. 2. S. 251. «Запіскі» M. B. Берга складаліся па даручэнні намесніка ў Царстве Польскім Ф. Ф. Берга. Напісаныя болып аб’ектыўна, чым працы Ратча і Гогеля, яны з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі паўстання 1863 года ў Польшчы. Рускае выданне «Запісак» было знішчана царскімі ўладамі.
99 Показання н запнскн о польском восстаннн 1863 г. Оскара Авейде. М., 1961. С. 489. Свае «Запіскі» Авейдэ напісаў у турме па заданні царскіх улад. У 1866 годзе яны былі выдадзены ў Варшаве тыражом у некалькі дзесяткаў экзэмпляраў для службовага карыстання. У 1961 г. гэтая вельмі змястоўная крыніца перавыдадзена да стогадовага юбілею паўстання.
тодай», надае выступленням «Колокола» адваротны сэнс (с. 186), але, наогул кажучы, нюх не ашукаў на гэты раз бравага генерала. Сапраўды, адначасовасць і аднолькавая рашучасць выступленняў Герцэна і Каліноўскага ў абарону нацыянальных правоў беларускага, літоўскага і ўкраінскага народаў не могуць не здацца дзіўнымі. Сувязь ёсць бясспрэчная, прынамсі з аднаго боку: Каліноўскі чэрпаў з выказванняў Герцэна па пытанні аб лёсе былых правінцый Рэчы Паспалітай новыя сілы для сваёй барацьбы. «Зямля сялянам, самастойнасць абласцям — на гэтай падставе, і толькі на ёй, можа скласціся дзейсны саюз ваш з польскімі братамі», — падкрэсліваў Герцэн у лісце да рускіх рэвалюцыйных афіцэраў у Полыпчы ад 10 кастрычніка 1862 года. I калі Каліноўскі чытаўу «Колоколе» імя сваёй бацькаўшчыны, яго ахоплівала пачуццё шчырай удзячнасці да вялікага рускага выгнанніка, які думаў і пра яго Беларусь: «... быць Літве, Беларусі і Украіне, з кім яны быць хочуць ці ні з кім, толькі б волю іх ведаць — не падробленую, а сапраўдную»100.
Сувязь паміж выступленнямі «Колокола» і Каліноўскага дае падставу думаць, што, мабыць, і да далёкага Лондана данесліся весці пра цяжкую, гераічную барацьбу Каліноўскага за рэвалюцыйна-дэмакратычную праграму. Інакш адкуль у Герцэна такая трывога, якую ён выказаў падчас перагавораў з прадстаўнікамі Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў канцы верасня 1862 года: «Мне ўсё здаецца, што ім да сялянскай зямлі, па сутнасці, мала справы, а да правінцый занадта многа». I, заключаючы ад імя перадавой Расіі саюз з рэвалюцый-
100 Герцен A. Н. Русскнм офнцерам в Польше // Собр. соч.: В 30 т. М., 1954-1966. Т. 16.1959. С. 253-254.
най Польшчай, ён заявіў яе прадстаўнікам: «Калі ў Расіі на вашым сцягу не ўбачаць надзел зямлі і волю правінцыям, дык наша спачуванне вам не прынясе ніякай карысці, а нас загубіць... »101
8
У ноч на 11 (23) студзеня 1863 года, калі падрыхтоўка паўстання ў Беларусі і Літве толькі яшчэ разгортвалася, снег над Віслай і Бугам афарбаваўся крывёю першых паўстанцаў. «Шчаслівая, ахопленая адраджэннем» Польшча зноў паўстала супраць занявольнікаў напісаўшы на сваіх сцягах лозунгі незалежнасці і надзялення зямлёй сялян. I хаця маніфест і дэкрэты Варшаўскага часовага нацыянальнага ўрада (як стаў называць сябе Цэнтральны камітэт) ад 10 (22) студзеня не ставілі пытання аб суцэльнай ліквідацыі памешчыцкага землеўладання, паўстанне было з энтузіязмам сустрэта ўсімі перадавымі людзьмі ў Еўропе і Расіі. «Што ты скажаш наконт польскай гісторыі? — усхвалявана пісаў Маркс у адным са сваіх лістоў да Энгельса. — Ясна адно: у Еўропе зноў больш ці менш шырока адкрылася эра рэвалюцый»102.
У Вільні вестка аб паўстанні зрабіла ўражанне нечаканага выбуху бомбы. Пасля зрыву перагавораў з Варшавай Каліноўскі мог бы палічыць сябе не звязаным ніякімі абавязацельствамі перад дзеячамі Царства Польскага. He спадабаўся яму і варшаўскі маніфест: занадта старанна абыходзілі яго
101 Герцен A. Н. Былое н думы // Собр. соч.: В 30 т. М., 1954-1966. Т. 11.1957. С. 370-371.
102 Ліст ад 13 лютага 1863 г. (Маркс К., Энгельс Ф. Соч.: В 50 т. 2-е нзд. М., 1954-1981. Т. 23.1960. С. 133-134).