Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Ёсць падставы меркаваць, што Ражанскі значна саступаў Каліноўскаму і Урублеўскаму па глыбіні сацыяльна-
83 СмірноўА. П. КастусьКаліноўскі... С. 6.
84 Aramowicz I. Marzenia: Pami^tnik о ruchu partyzanskim w wojewodztwie Grodzieriskim w 1863 r. Bendlikon, 1865. S. 22.
палітычных поглядаў. Можна таксама, у якасці гіпотэзы, дапусціць, што менавіта Ражанскі быў аўтарам «Пісьма ад Яські-гаспадара з-пад Вільні да мужыкоў зямлі польскай»85. У «Пісьме», як і ў песнях Ражанскага, праводзілася думка, што Беларусь з’яўляецца неадемнай часткай Польшчы.
Каліноўскі ж, які заклікаў беларускі народ падтрымаць гераічную барацьбу брацкага польскага народа, усё ж такі ніколі не вырашаў за беларусаў пытанне аб іх радзіме. Наадварот, ён няўхільна змагаўся з пасяганнямі на Беларусь часткі польскіх дзеячаў а аднойчы (у хвіліну гневу) нават заявіў што «такой дурной мазгаўні, як Варшава, нельга даручаць будучы лёсЛітвы (г. зн. Літвы і Беларусі. — Г. К.)»86.
Выдаўцы «Мужыцкай праўды» складалі ядро рэвалюцыйнай арганізацыі Гродзенскай губерні, якую стварыў Каліноўскі яшчэ ў 1861 годзе. Вось чаму найбольш верагодна, што газета недзе тут, у Гродзенскай губерні, і друкавалася, а не ў Вільні, як мяркуюць некаторыя даследчыкі. Наўрад ці друкарня «Мужыцкай праўды» знаходзілася і ў Беластоку, дзе дзейнічаў Браніслаў ІІІварцэ, які падпарадкоўваўся непасрэдна Варшаве і варожа ставіўся да Каліноўскага. У кожным разе Ф. Ражанскі ў сваіх успамінах супрацьстаўляе выданне «Мужыцкай праўды» беластоцкім выданням Шварцэ: Ражанскі «разам з Каліноўскім друкаваў народнае перыядычнае выданне (pismo ludowe) пад назвай „Мужыцкая праўда” з подпісам „Яська-гаспадар з-пад Вільні” і пару песенек і „гутарак” на той жа мове выдаў Браніслаў Шварцэ ў Беластоку»87.
85 Больш падрабязна пра гэта гл.: Кісялёў Г. Здарэнне з Яськамгаспадаром // Полымя. 1994. № 6. С. 142-155. — Рэд.
86 Ратч В. Сведення о польском мятеже... С. 181.
87 Rozanski F. Z wojewodztwa Grodzienskiego. S. 396.
Нам уяўляецца цалкам верагодным меркаванне А. Смірнова, што «Мужыцкая праўда» друкавалася «ў падпольнай друкарні, схаванайупушчы, паблізугарадка Саколка, дзе пражываў сябра К. Каліноўскага Балерый Урублеўскі»88.
Але ў той жа самы час, калі з-пад прэса тайнай рэвалюцыйнай друкарні, схаванай ад вачэй паліцыі, як і вачэй сённяшніх даследчыкаў выходзілі лісткі «Мужыцкай праўды», Каліноўскі вёў напружаную работу па аб’яднанні ўсіх рэвалюцыйных груп Беларусі і Літвы ў адзіную арганізацыю. Для гэтага яму ўсё часцей і часцей даводзілася выязджаць у Вільню.
7
У пачатку 60-х гадоў XIX ст. у Вільні налічвалася каля 60 тысяч жыхароў. Гэта быў горад магнатаў і рамеснікаў чыноўнікаў і вайсковых, гандляроў і манахаў, літаратараў і навучэнцаў. У прыгожым палацы, пабудаваным у стылі ампір, змяшчалася канцылярыя генерал-губернатара, які кіраваў у той час Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губернямі. Ён жа лічыўся камандуючым войскамі Віленскай ваеннай акругі. Акруга была пагранічнай, і войскаў тут было размешчана нямала.
У неспакойныя часы давялося кіраваць беларускімі і літоўскімі губернямі генерал-губернатару Назімаву. У першай палове 1861 года яшчэ працягвалася следства над удзельнікамі віленскага рэвалюцыйнага гуртка Вікенція
88 Смірноў А. П. Кастусь Каліноўскі... С. 77. Магчыма, што некаторыя нумары газеты (асабліва з ліку апошніх) надрукаваны ў Вільні.
Віткоўскага, выкрытага ўладамі восенню 1860 года. Але ўлады тады не маглі нават падазраваць, што ў гэты ж самы час у Вільні пачаў дзейнічаць значна больш небяспечны т. зв. «Камітэт руху», які, аб’яднаўшы ўсе самыя актыўныя элементы, незадаволеныя царскім рэжымам, сямімільнымі крокамі ішоў да адкрытага паўстання. «Камітэт руху» (праз год ён атрымаў назву Літоўскага правінцыяльнага камітэта) быў цэнтрам арганізацыі «чырвоных» у Беларусі іЛітве. Яго «душой», «бясспрэчна, самай выдатнай фігурай»89 з’яўляўся Кастусь Каліноўскі.
Але імкненне да хуткага паўстання было, бадай, самае галоўнае, што звязвала гэтых дзеячаў. Зразумела, усе яны былі настроены больш ці менш дэмакратычна, аднак большасць з іх былі шляхецкімі дэмакратамі. У звычайных умовах яны не ўзняліся б вышэй за ліберальныя размовы, і толькі любоў да пакрыўджанай радзімы зрабіла з іх барацьбітоўзмоўшчыкаў.
Найбольш блізкім паводле светапогляду да Каліноўскага быўкапітангенеральнагаштабаЛюдвігЗвяждоўскі,накіраваны ў Вільню для рэвалюцыйнай работы Пецярбургскім гуртком Серакоўскага. Яго прыгожую фігуру ў мундзіры з аксельбантам бачылі на віленскіх вуліцах і ў свецкіх салонах. Але ніхто не мог падумаць, што пад гэтым мундзірам б’ецца сэрца рэвалюцыянера, чалавека, які ў 1863 годзе аддасць загад павесіць найболып лютых памешчыкаў.
Звяждоўскі займаў пасаду старшага ад’ютанта ў акруговым штабе. Ён карыстаўся вялікім даверам з боку генералгубернатара Назімава і бываў у яго доме. Улетку Звяждоўскі
89 GieysztorJ. Pami^tniki... Т. 1. S. 222.
нават жыў на генерал-губернатарскай дачы. Гэта дало віленскім рэвалюцыянерам падставу жартаваць, што «бяспеку іх камітэта ахоўвае рускі каравул»90. Пасля арышту Дамброўскагаўжніўні 1862 года Звяждоўскі бьгў скампраметаваны па ўзніклай тады справе аб «Літаратурных вечарах» і ў кастрычніку гэтага ж года пераведзены ў Маскву.
Цікавай фігурай у камітэце быў Баляслаў Длускі. Чалавек таго ж пакалення, што і Серакоўскі, ён яшчэ ў юнацкім узросце быў сасланы на Каўказ, дзе ўдзельнічаў у баях з горцамі. Даслужыўшыся да афіцэрскага чыну выйшаў у адстаўку, закончыў Маскоўскі універсітэт і стаў урачом. У часы студэнцтва, паводле ўспамінаў сучасніка, «апрануты быў у беларускую світку шэрага простага сукна, валасы з сівізной, пышныя вусы, увогуле меў выгляд воіна»91. У 1863 годзе пад псеўданімам Ябланоўскага ён узначаліў паўстанцкі атрад на Ковеншчыне і храбра, з поспехам біўся з царскімі войскамі, але, як адзначаюць крыніцы, пасля першых жа няўдач стаў «грэбаваць косамі» (г. зн. сялянамі) і абапіраўся галоўным чынам на шляхецкую моладзь. Гэта паказвае, якім нетрывалым, павярхоўным быў яго дэмакратызм.
У нас няма даных, каб аднесці да паслядоўных дэмакратаў і іншых членаў камітэта, у склад якога побач з Каліноўскім, Звяждоўскім і Длускім уваходзілі маладыя памешчыкі Зыгмунт Чаховіч (праз шмат-шмат гадоў з ім у маёнтку Бясяды пазнаёміцца сын земляроба Іван Луцэвіч, будучы Янка Купала) і Антон Залескі (чалавек са здольнасцямі мастака), ваенны інжынер Ян Козел, які ў 1863 годзе
90 Ратч В. Сведення о польском мятеже... С. 186.
91 GieysztorJ. Pamt^tniki... Т. 1. S. 359.
праславіўся ў Польшчы пад імем палкоўніка Скалы, студэнт Пецярбургскага універсітэта Эдмунд Вярыга, спявак і настаўнік спеваў сябра кампазітара С. Манюшкі Ахілес Банольдзі. Амаль усе яны цікавыя людзі, але па сваім рэвалюцыйным светапоглядзе Каліноўскі быў можа, на цэлую галаву вышэй за большасць сваіх камітэцкіх таварышаў.
Каліноўскі не быў адзінокі, але яго сяброў-аднадумцаў можна пералічыць па пальцах. Яго трагедыя — гэта трагедыя чалавека, які на шмат гадоў апярэдзіў сваіх сучаснікаў. He, яго шлях не быў упрыгожаны ружамі, на кожным кроку яго сустракала неразуменне навакольных, чакала барацьба за свае погляды. Гісторыкі, якія не заўважаюць гэтага, мімаволі зніжаюць драматызм падзей, удзельнікам якіх быў Каліноўскі.
Сутнасць ідэйных разыходжанняў у Літоўскім камітэце перадаеўсваіхмемуарахшляхецкі рэвалюцыянер Е. КучэўскіПорай: «Каліноўскі як хлопаман быў толькі з народам. Я ж разумеў справу так, што належыць... заклікаць да паўстання ўсю нацыю... Я хацеў выклікаць і выкарыстаць сілы шляхам прапаганды ў нацыянальным духу, ён жа збіраўся скарыстаць любы сацыяльны стымул для таго, каб выклікаць хваляванні... Каліноўскі, маючы за плячыма досвед зносін з народам, шукаў у пакутах паднявольнага рабства тую сілу, якую ён як рыцар, што змагаўся ў імя затаптаных чалавечых правоў, мог бы ўзняць на паўстанне. Ён адчуваў біццё гэтага пульсу ў сялянах усёй Польшчы (г. зн. Беларусі, Літвы, Полыпчы. — Г К.). Ён збіраўся дзейнічаць у гэтым напрамку, і менавіта на гэты зыходны пункт ён і ўказваў...» Вядома, былі разыходжанні і паміж іншымі членамі арганізацыі «чырвоных» — шляхецкімі рэвалюцыянерамі, але, сутыкаючыся з Каліноўскім, кожны разумеў, што тут нешта іншае,
болып прынцыповае. Расказваючы пра першае пасяджэнне Літоўскага правінцыяльнага камітэта, Кучэўскі адзначае вельмі цікавую дэталь: «Каліноўскі пярэчыў супраць усяго, нікому не даючы гаварыць, таму мы яго папрасілі, каб ён дазволіў нам спачатку дамовіцца паміж сабой, а потым ужо з ім разам, ён згадзіўся і пайшоў з пасяджэння»92.1 гэта зусім зразумела, бо Каліноўскі прадстаўляў сялян на гэтым сходзе шляхецкай дэмакратыі. Але паступова ўплыў Каліноўскага на кіраўнікоў партыі «чырвоных» у Беларусі і Літве ўзрастаў. Шэрагі яго аднадумцаў множыліся. Крыніцы адзначаюць, у прыватнасці, вялікае ідэйнае ўздзеянне беларускага рэвалюцыянера на Звяждоўскага.
Тое, да чаго прыйшоў даволі стракаты камітэт, своеасаблівы раўнадзейны «вектар сіл», прадстаўленых у камітэце, знаходзіць адлюстраванне ў органе камітэта — газеце «Сцяг свабоды», першы нумар якой выйшаў якраз напярэдадні паўстання — 1 студзеня 1863 года. Пад уплывам Каліноўскага ў газеце падкрэслівалася розніца паміж царскім урадам і рускім народам, выказвалася запаветная думка вялікага беларускага рэвалюцыянера, што ў рускім народзе трэба бачыць не ворага, а саюзніка ў барацьбе супраць царызму і прыгонніцтва: «Народ маскоўскі ўздрыгвае пры думцы аб нашай спрадвечнай крыўдзе, ён свабодным братам нашым, а не прыгнятальнікам быць жадае і адказнасць за нашу жалезную няволю ўскладае рашуча на царызм, асуджаны на пагібель»93. Але адначасова газета высоўвала «прынцып раўнапраўя ўсіх саслоўяў... без страты чыёй бы то ні было ўласнасці...»,
92 Biblioteka Narodowa. II, 6521.
93 Chor^giew swobody. 1863.1 студз. (№ 1).
г. зн. без страты і памешчыцкай уласнасці. Як бачым, у гэтым важнейшым пытанні верх пакуль што ўзялі шляхецкія рэвалюцыянеры, а сялянскі дэмакрат Каліноўскі (хоць і быў у гэты час старшынёю камітэта) застаўся ў апазіцыі.
Затое Каліноўскаму ўдалося павесці за сабою большасць членаў камітэта ў пытанні аб узаемаадносінах Літоўскага правінцыяльнага камітэта з Цэнтральным нацыянальным камітэтам у Варшаве, які ўзнік у 1862годзе. Гэтае пытанне з’яўлялася неадемнай часткай больш агульнага пытання аб узаемаадносінах Беларусі і Літвы з Полыпчай. 3 дапамогай рускай рэвалюцыйнай дэмакратыі і лепшых прадстаўнікоў рэвалюцыйнай Польшчы Каліноўскі вёў упартую барацьбу з нацыяналістычнымі імкненнямі часткі шляхецкіх рэвалюцыянераў якія разглядалі Беларусь і Літву як састаўныя часткі непадзельнай Польшчы. 3 неапублікаваныхфрагментаў ратчаўскіх «Звестак», якія захоўваюцца ў Ленінградскай публічнай бібліятэцы [РНБ], мы даведваемся, што Каліноўскі першы ўзняў у Літоўскім камітэце нацыянальнае пытанне. I адразу ж высветлілася, што не ўсе вырашаюць гэтае важнейшае пытанне аднолькава. Адны лічылі, што Беларусь і Літва павінны ўвайсці ў склад Польшчы ў выглядзе шэрагу ваяводстваў на такіх жа правах, як Люблінскае, Кракаўскае і інш. Другія ўяўлялі сабе будучую федэратьгўную дзяржаву, усе часткі якой (Польшча, Літва, Беларусь і Украіна) будуць мець сваіх прадстаўнікоў у агульнадзяржаўным органе. Каліноўскі не згаджаўся ні з тымі, ні з другімі. У «Звестках» чытаем, што ён «зусім не быў схільным працаваць для Польшчы і ў выпадку агульнага вызвалення... калі ў Польшчы ўваскрэсне старажытнае магнацтва з усімі шляхецкімі традыцыямі, з нацяжкай прыстасаванымі да XIX стагоддзя, бачыць Літву