• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    134 3 паказанняў Ю. Каліноўскага (ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 594. Арк. 38).
    Яго напружаная дзейнасць была абарвана арыштам. Месцазнаходжанне і апошні псеўданім рэвалюцыянера былі выдадзены здраднікам, арыштаваным у Мінску. На следстве і ў судзе Каліноўскі трымаў сябе мужна і проста заявіў следчай камісіі: «...калі грамадзянская адкрытасць складае дабрачыннасць, дык шпіёнства апаганьвае чалавека». 3 пагардай сказаў ён следчым, што «грамадства, якое грунтуецца на іншых асновах, не вартае гэтай назвы». I зноў паўтарыў сваю ўлюбёную думку аб адсутнасці ў яго якой-небудзь варожасці да рускага народа: «Я не праціўнік шчасця народнага, не праціўнік і Расіі, калі яна нам дабра жадае, але праціўнік тых бедстваў, якія спасцігаюць край наш няшчасны»135.
    У Вільнюсе, у Старым Горадзе, на рагу вуліц Гараліса і Гедрыса яшчэ і цяпер узвышаюцца магутныя муры высокага касцёла з жоўтымі, пакрытымі пачарнелай чарапіцай трохпавярховымі будынкамі, якія да яго прымыкаюць. Гэта roe, што засталося ад былога кляштара дамініканаў. Тут, у камеры № 3, правёў свае апошнія дні Каліноўскі136. Тут напісаў ён свае славутыя «Пісьмы з-пад шыбеніцы». Ён знайшоў спосаб, каб перадаць сваё апошняе прывітанне роднаму народу з-за тоўстых муроў: «Браты мае, родныя мужыкі! 3-пад маскоўскай шыбеніцы прыходзіцца мне вам пісаць і, можа, апошні раз. Горка пакінуць родную зямельку і цябе, дарагі мой народзе. Застогнуць грудзі, забаліць сэрца, але не шкада загінуць за тваю праўду». У гэтых пісьмах, напісаных на роднай беларускай мове, ён развітваецца з хатамі беларускіх сялян, з усім мілым яго сэрцу «мужыцкім народам». Гэта палітычнае завяшчанне палоннага байца, які спазнаў горыч
    13S ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 280. Арк. 34,7.
    136 На доме ў памяць гэтай падзеі ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
    паражэння, але не зламаўся духам і шкадуе толькі аб адным, што не зможа ўжо працягваць барацьбу за свабоду свайго народа. Радкі пісьмаў прасякнуты вялікай верай у народныя сілы, яны клічуць да працы, «шчырай і простай, як тое сэрца, што б’ецца пад сярмягай, як той мужыцкі розум. што не перабірае, калі трэба рабіць». Гэтую веру ва ўласныя сілы Каліноўскі з-за кратаў астрога жадае ўліць у сялянскія сэрцы. He трэба чакаць дапамогі аднекуль: «Доўга палякі чакалі дапамогі з-за граніцы, народы чужаземныя крычалі многа, a дагэтуль нічога для нас не зрабілі...»; «Ты, аднак, народзе, не чакай і з чым можаш ідзі ваяваць за свайго Бога, за сваё права, за сваю славу, за сваю бацькаўшчыну».
    Натхнёныя словы пісьмаў арганічна перарасталі ў вершаваныя радкі. Гэтак жа арганічна перапляліся ў перадсмяротным вершы Каліноўскага пачуццё кахання да дзяўчыны з пачуццём любові да ўсяго роднага краю, да ўсяго прыгнечанага народа. Гэты верш па сваім палітычным гучанні і нават па сваім стаўл-енні да Бога вельмі нагадвае «Запавет» Шаўчэнкі:
    Марыська137, чарнаброва галубка мая, Гдзе ж ся падзела шчасце і ясна доля твая;
    Усё прайшло-прайшло, як бы не бывала, Адна страшэнна горыч у грудзях застала.
    Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці Ды й у прадвечнага саду вялеў прападаці, To мы прападзём марна, но праўды не кінем. Хутчэй небо і шчасце, як праўду, абмінем.
    137 Некаторыя даследчыкі лічаць, што Марыська — гэта алегарычны вобраз Беларусі, беларускага народа. Думаецца, што ніякіх падстаў для такога меркавання няма.
    ... Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе, I часам спамяні пра Яську твайго, Што загінуў за праўду для дабра твайго.
    А калі слова пяройдзеў дзела,
    Тагды за праўду станавіся смела, Бо адно з праўдай у грамадзе згодна Дажджэш, народзе, старасці свабодна138.
    ...« Была ясная халодная раніца. Каліноўскі ішоў на кару смела. Прыйшоўшы на плошчу, ён стаў проста тварам да шыбеніцы і толькі часамі кідаў позірк у далёкі натоўп. Калі яму чыталі канфірмацыю, ён пачаў быў рабіць заўвагі. Так, напрыклад, калі назвалі яго імя: „Дваранін Вікенцій Каліноўскі” ён усклікнуў: „У нас няма дваран, усе роўныя!” Паліцмайстар паківаў яму галавой і прасіў змоўкнуць. He стану апісваць падрабязнасцей гэтага сумнага відовішча, падобных якому не дай бог калі-небудзь яшчэ ўбачыць»139, — вось апісанне пакарання Каліноўскага, зробленае ліберальным чыноўнікам Масолавым. Яно стала «класічным», бо вытрымкі з яго прыводзяцца ва ўсіх біяграфіях беларускага рэвалюцыянера. Для Масолава пакаранне — толькі цікавае, хоць, можа, і «сумнае» відовішча, а апошнія словы змагара — пікантная дэталь, якой можна заінтрыгаваць слухачоў. Але нават з гэтага апісання відаць, што Каліноўскі да апошняй хвіліны жыцця застаўся верны сабе і свой эшафот ператварыў у трыбуну для выказвання рэвалюцыйных поглядаў. Калі і быў яму патрэб-
    138 Giller A. Historijapowstania... Т. 1. S. 332-334.
    139 Мосолов A. Н. Внленскне очеркн... С. 608-609.
    ны дваранскі тытул, то толькі для таго, каб у гэтую апошнюю часіну жыцця мець магчымасць сказаць свае бессмяротныя словы.
    Пакаранне Каліноўскага адбылося 10 (22) сакавіка 1864 года на Лукішскай плошчы ў Вільні, аб 11-йгадзіне раніцы, «прн огромном стеченнн народа», як адзначаў «Внленскнй вестннк». Аб пакаранні данеслі цару. (Роўна праз 17 гадоў, у сакавіку 1881-га, цара пакараў другі беларус — Ігнат Грынявіцкі.)
    Смерць вялікага беларускага рэвалюцыянера цяжкім смуткам адгукнулася не толькі ў Беларусі і Літве, але і далёка за іх межамі. Разам з беларускім народам глыбока перажылі гэтую падзею і перадавыя людзі Расіі. Цікавыя дакументы ў гэтых адносінах знайшоў А. Смірноў. Вядомы земляволец Юлій Бензенгер, які служыў салдатам у Ніжнім Ноўгарадзе (ён пайшоў у шэрагі арміі спецыяльна для рэвалюцыйнай прапаганды), не маючы іншых сродкаў, каб адпомсціць за смерць Каліноўскага, накіраваў свайму начальству пратэст, у якім пісаў: «Калі я быў у бальніцы, дык узнаў з газет, к вялікаму жалю, што Каліноўскі пакараны Мураўёвым у Вільні... 3 той мінуты, як не стала майго старэйшага брата, я вырашыў ісці тым жа шляхам, які ён мне паказаў сваёй пакутніцкай смерцю, і жадаў бы ў магчыма хуткім часе прынесці сябе ў ахвяру за вызваленне бацькаўшчыны»140.
    Паўстанне 1863 года пацярпела паражэнне, але кроў паўстанцаўпралілася не дарма. Царскія ўлады былі вымушаны пайсці на некаторыя ўступкі беларускім, літоўскім і польскім сялянам. Сялянская рэформа ў Беларусі, Літве і Польшчы
    140 Смірноў A. К. Каліноўскі і Ю. Бензенгер // ЛіМ. 1959. 4 ліп.
    была праведзена на больш выгадных для сялян умовах, чым у Расіі. Каліноўскі ў цэлым аптымістычна ацэньваў вынікі паўстання і не шкадаваў, што прыняў у ім удзел. Паводле слоў Гейштара, беларускі рэвалюцыянер на апошніх допытах у следчай камісіі заявіў «што памрэ спакойна, таму што ў значнай частцы дасягнуў сваёй мэты: „Народ мае зямлю, а шляхты зменшылася напалову”» (т. 2, с. 51).
    * * *
    Прайшло шмат гадоў з дня смерці Кастуся Каліноўскага. Шмат навальніц пранеслася над беларускай зямлёй з таго часу, калі ён, стоячы на эшафоце, сказаў свае апошнія словы. Час строга і бязлітасна правярае значэнне ідэй, гістарычных дзеячаў і падзей у гісторыі таго ці іншага народа. Імя Кастуся Каліноўскага свята шануе беларускі народ, і гэта — лепшае сведчанне той вялікай ролі, якую адыграў непахісны барацьбіт у яго гісторыі.
    Але слава яго выходзіць далёка за межы рэспублікі. Вялікага беларускага рэвалюцыянера ведае кожны школьнік у нашай неабсяжнай краіне. Асабліва папулярнае гэтае імя ў брацкай Літве. «Наш Костас Калінаўскас», — гавораць літоўцы, успамінаючы слаўныя падзеі сумеснай з беларускім народам барацьбы за свабоду і шчасце працоўных.
    Да сённяшніх дзён удзячны Кастусю Каліноўскаму і польскі народ. He можам не прывесці ў сувязі з гэтым цёплыя, прачулыя словы польскага гісторыка Кшыштафа Канкалеўскага, сказаныя ім у адрас беларускага рэвалюцыянера: «Вялікі герой і правадыр беларускага народа, ён падтрымліваў адначасова польскае паўстанне, змагаўся ў ім
    і загінуў, выяўляючы гэтым адзінства інтарэсаў польскага і беларускага народа, смерцю сваёй змацоўваючы сваю глыбокую веру ў будучыню вялікага рэвалюцыйнага саюзу рускага, польскага і беларускага народаў» (с. 207-208).
    Героем трох народаў называюць вялікага беларуса. I гэта слушна: сімвалам сяброўства народаў стала сёння яго імя. 3 глыбіні стагоддзяў даходзіць да нас натхнёны голас Каліноўскага. Ён гучыць над цудоўным Мінскам, над старажытным Вільнюсам, над Варшавай, якая ўзнялася з руін.
    вшцэнш дунін-тпрцжкевіч і ппусшпнне 1X63 толн
    і
    Паўстанне 1863 года адыграла вялікую ролю ў гісторыі беларускага народа і ў лёсе многіх выдатных яго сыноў.
    Для гісторыі Беларусі 1863 год, побач з 1861 годам, азначае больш ці менш рэзкую мяжу між дзвюма сацыяльна-эканамічнымі фармацыямі. Віхура, што пранеслася над беларускай зямлёй, разбурыла многія апоры прыгонніцтва і расчысціла глебу для новых, болып прагрэсіўных вытворчых адносін.
    I, можа, ніколі раней так не адчувалася сувязь паміж эканомікай і ідэалогіяй, як у гэтыя гады. Рэвалюцыя ў гаспадарчых адносінах выклікала не менш значную рэвалюцыю ў свядомасці. I хоць няправільна называць гэтае паўстанне сялянскім, нельга не адзначыць, што 1863 год тым ці іншым шляхам прывёў у рух мільённыя народныя масы. Няхай сабе сярод сялянства не было адзінства (частка сялян змагалася ў паўстанцкіх атрадах, а частка выступала супраць паўстанцаў), але народ трымаў у руках зброю, народ апынуўся перад неабходнасцю выбару і меў магчымасць выбіраць. У перыяд рэвалюцыйнай сітуацыі і паўстання (1859-1864 гг.) сялянскія галовы напружана думалі над паняццямі «зямля» і «воля», «цар» і «паны», «сябры» і «ворагі». Да сялян з палымяным словам на роднай мове звярталіся рэвалюцыянеры. У выніку не магла не вырасці саслоўна-класавая і нацыянальная самасвядомасць беларускіх сялян. I, нягледзячы на тое што
    беларускі народ у час паўстання страціў нямала сваіх лепшых сыноў, праз два-тры дзесяцігоддзі ён быў значна лепш, чым да паўстання, падрыхтаваны да ўспрыняцця тых рэвалюцыйнадэмакратычных і нацыянальных ідэй, галоўным вестуном якіх стаў у гэты час Францішак Багушэвіч.
    У агні паўстання 1863 года згарэлі датла многія ілюзіі, былі развенчаны многія паняцці, якія здаваліся да таго часу слушнымі. Зідэалагічнагапунктугледжання, 1863 годазначаў канец дваранскай, шляхецкай рэвалюцыйнасці.