• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    Гімн «Boze cos Polsk^», аб перакладзе якога на беларускую мову пісаў у сваім даносе Бярнацкі, быў у пачатку 60-х
    171 Кропоткнн П. А. Запнскн революцнонера. М.; Л., 1933. С. 83.
    гадоў вельмі папулярны. Гэта былі своеасаблівыя пазыўныя, па якіх пазнавалі адзін аднаго прыхільнікі польскага вызваленчага руху. Ніводная патрыятычная дэманстрацыя ў 1861 годзе ў Польшчы, Беларусі і Літве не абыходзілася без таго, каб не спяваўся гэты гімн. Яго называлі нават «Марсельезай 1863 года». У той жа час гімн з’яўляецца паказальнікам пэўнай долі містыцызму, які быў уласцівы польскаму руху. Усе варыянты гімна цяжка пералічыць. Былі польскія тэксты, прыстасаваныя для ўмоў Беларусі, Літвы і нават Расіі («Boze cos Rosj^... »), былі пераклады на літоўскую і беларускую мовы.
    Аб перакладзе гімна на «гаворку, якой карыстаюцца прасталюдзіны ў Мінскай губерні і Беларусі», паведамляў штаб-афіцэр па Мінскай губерні палкоўнік Рэйхарт у рапарце ў III аддзяленне ад 5 лістапада 1861 года. Вось пачатак гэтага тэксту:
    Божа, што Польшчы праз доўгія векі
    Даваў чэсць, славу, сцярог ад няволі
    I,	не жалеўшы айцоўскай апекі, Даваў пацехуў няшчаснай долі, Перад алтары малітву прыносім: Айчызну, вольнасць вараці нам — просім172.
    Змест гімна арганічна зліваецца са зместам «Гутаркі старога дзеда» і «Добрых весцяў» Сыракомлі. Гэта вынік аднаго і таго ж светапогляду. Нам вядомы і другі варыянт перакладу гімна на беларускую мову зроблены, відаць, А. Вярыгам-Дарэўскім і пашыраны ва Усходняй Беларусі. Адно з адрозненняў гэтага варыянту было ў тым, што ў ім
    172 ЦДГАМ [ДА РФ]. Фонд III аддз. 1 эксп. 1861. Спр. 449. Арк. 2.
    упаміналася папулярная ў той час ва Усходняй Беларусі Бялыніцкая Божая маці (у мінскім варыянце фігуравала Вастрабрамская Божая маці). Віцебскі варыянт быў надрукаваны ў нелегальнай брашурцы пад назвай «Песні набожныя» (8 маленькіх старонак, а ў канцы заўвага, якая павінна была збіць з панталыку царскіх чыноўнікаў: «Дазваляецца друкаваць. Варшава 17 (29) лістапада 1861 г. Старшы цэнзар А. Функенштэйн»)173. Аднак звестак аб папулярнасці гімна сярод беларускіх сялян у нас няма. Патрыятычныя маніфестацыі, у час якіх спяваўся гімн, шляхецкім рэвалюцыянерам так і не ўдалося перанесці з горада ў вёску, акрамя, можа, некалькіх выпадкаў у Літве.
    Падагульняючы сказанае, прыходзім да высновы, што, калі верыць сведчанню Бярнацкага, В. Дунін-Марцінкевіч з уласцівай яму вялікай энергіяй выступаў напярэдадні паўстання ў падтрымку польскага вызваленчага руху. Аднак гэта дзейнасць праходзіла ў рэчышчы шляхецка-рэвалюцыйнай, а не рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні.
    Як жа рэагавалі царскія ўлады на гэтую дзейнасць?
    11 кастрычніка 1861 года пераказ даносу Бярнацкага быўпасланы III аддзяленнем віленскаму генерал-губернатару Назімаву «на разгляд»174. Назімаў які праводзіў у гэты час палітыку паддобрывання да мясцовага дваранства, не надаў гэтаму паведамленню асаблівага значэння. Мінская губерня, дзе меў сталае пражыванне Марцінкевіч, не ўваходзіла тады ў склад Віленскага генерал-губернатарства, і Назімаў не вельмі хваляваўся. Аднак цар, заслухаўшы справаздачу
    173 ЦДГАМ [ДА РФ]. Фонд III аддз. 1 эксп. 1861. Спр. 303. Ч. 6. Арк. 87-92.
    174 Тамсама. Спр. 106. Арк. 5-6.
    III аддзялення за 1861 год, зноў зацікавіўся гэтым фактам і «нзволнл высочайше повелеть: о последуюіцем донестн» (арк. 9). У сакавіку 1862 года галоўнаўпраўляючы аддзяленнем князь Далгарукаў паслаў Назімаву напамінак, на які генерал-губернатар адказаў у лісце ад 30 сакавіка: «Ніякага асаблівага распараджэння мною зроблена не было, апроч агульнага — аб назіранні за нераспаўсюджваннем падобных адозваў у давераным мне краі» (арк. 8). Ібжніўня 1862 года пра адказ Назімава сказалі цару, і той, відаць, палічыў яго здавальняльным. Такім чынам, пагроза, што была навісла над В. Дуніным-Марцінкевічам, гэтым разам абмінула яго, і пісьменнік, можа, нават і не здагадваўся, якая небяспека яму пагражала.
    Але, відаць, усё-такі правільна кажуць, што бяда ніколі не ходзіць адна. У той самы час, калі ў генерал-губернатарскай канцылярыі ў Вільні распячатвалі сакрэтны пакет з III аддзялення пра данос Бярнацкага, у Мінску губернатарам была атрымана папера без подпісу. Гэта быў новы — ананімны — данос на Марцінкевіча, які толькі што вярнуўся з Варшавы. Даноса нам адшукаць не ўдалося, але вось як аб гэтым здарэнні было запісана праз чатыры гады ў следчай справе пісьменніка: «... укастрычніку 1861 годанапамешчыкаМарцінкевічабыло невядома кім узведзена абвінавачанне, што ён, вярнуўшыся з Варшавы ў Вільню, пераслаў адсюль жонцы сваёй пакет з недазволенымі рэчамі і паперамі праз яўрэя ШэвеляЛейнара, але пры вобыску ў фальваркуЛюцынкі ў самы дзень прыбыццятудыяўрэяЛейнара нічога падазронага не знойдзена, акрамя аднаго друкаванага і двух літаграфаваных рэвалюцыйных гімнаў; жонка ж і сам Марцінкевіч паказалі, што ў пакеце былі каснікі, хусцінкі і г. д., купленыя Марцінкевічам у Варшаве
    для дочак»175. I гэтая справа была таксама пакінута пакуль што без выніку, хаця і генерал-губернатар, і губернатар добра запомнілі, як мы ўбачым ніжэй, імя неспакойнага ўладальніка хутара Люцынка. За тое, што пісьменнік знаходзіўся яшчэ на свабодзе, ён павінен быў дзякаваць непаваротлівай царскай бюракратычнай машыне: ні генерал-губернатар, ні III аддзяленне не знайіплі часу паведаміць пра данос Бярнацкага мінскаму губернатару; апошні ў сваю чаргу відаць, палічыў нявартым асаблівай увагі ананімны данос.
    Аднак збіралася новая хмара — гэтым разам зусім з іншага боку: царскія ўлады звярнулі ўвагу на дзейнасць дачкі Дуніна-Марцінкевіча.
    3
    Дачка В. Дуніна-Марцінкевіча, Каміла, была добра вядома сярод інтэлігенцыі Мінска ў канцы 50-х — пачатку 60-х гадоў. 3 самага пачатку ўзнікнення тут рэвалюцыйнай арганізацыі яна прымала ў яе рабоце актыўны ўдзел. Аб гэтым у адзін голас гавораць і мемуарысты, і архіўныя дакументы. Адзначаючы асаблівую ролю члена ЛітоўскаБеларускага рэвалюцыйнага камітэта Яна Козела, які потым праславіўся ў Полыпчы пад імем палкоўніка Скалы, у стварэнні мінскай арганізацыі, польскі гісторык (і сучаснік тых падзей) Б. Ліманоўскі побач з яго імем называе імя Камілы Марцінкевіч: «Ян Козел згуртаваў патрыётаў Мінска ў адзін дзейсны гурток, у якім з найболыпай энергіяй браліся за рабо-
    175 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвыў Фонд 1248. Вопіс 1. Спр. 689. Арк. 11.
    ту маладыя ўрачы. Збіраліся яны галоўным чынам у невялікім гасцінным салоне Камілы Марцінкевіч, дачкі вядомага беларускага пісьменніка. I там народная (ludowa) думка мела гарачых апосталаў»176. Яшчэ больш цёплыя радкі прысвячае ёй В. Валодзька (Кошчыц), удзельнік мінскай арганізацыі: «У Мінску найбольш выдатную ролю сярод жанчын, што займаліся грамадскай справай, адыгрывала панна Каміла Марцінкевіч, дачка аўтара „Гапона” і іншых больш дробных паэтычных беларускіх твораў. Гурток беднай, з нічым не прыкметным знешнім выглядам настаўніцы музыкі згуртаваў усё, што было самага патрыятычнага. Прапаведуючы, аж да экзальтацыі, самыя прагрэсіўныя прынцыпы, уладаючы самым лепшым сэрцам і высокай маральнасцю, яна была непараўнальнай сяброўкай і прытым, маючы мужчынскую адвагу, з’яднала тую сілу і энтузіязм, сляды якіх хаваліся ў традыцыях мясцовых пачуццяў. Найбольшай заслугай было тое, што ў яе ўпершыню пачалі збірацца людзі, якія належалі да самых розных пластоў, не выключаючы нават бедныхрамеснікаў»177.
    He менш ярка малююць Камілу Марцінкевіч і архіўныя дакументы.
    Патрыятычныя дэманстрацыі пачаліся ў Мінску ў сярэдзіне чэрвеня 1861 года — праз месяц пасля таго, калі былі праспяваны першыя рэвалюцыйныя гімны ў Вільні. 22 чэрвеня палкоўнік Рэйхарт перадаў у III аддзяленне «спіс асоб, якія бралі ўдзел у спяванні гімна» ў Мінску. Першым у гэтым спісе стаяла прозвішча дачкі Дуніна-Марцінкевіча:
    176 Limanowski В. Historya powstania narodu polskiego 1863 i 1864 r. 2wyd. Lwow, 1909. S. 171-172.
    177 Koszczyc W. Wspomnienia z powstania wojewodztwa Minskiego w r. 1863 // Polska w walce. Krakow, 1875. S. 195.
    «1. Дзяўчына Марцінкевіч, дачка былога настаўніка (?), яна займаецца выкладаннем урокаў музыкі і першая пачала спяваць гімн 11 чысла ў кафедральным касцёле»178. A 1 ліпеня ў III аддзяленні была заведзена ўжо спецыяльная справа «Аб дзяўчыне Марцінкевіч у Мінску, якая звыш меры выказвае •	179
    польскі патрыятызм» .
    «Мы даўно вас чакалі...» — такімі словамі сустрэла Каміла мінскага паліцмайстара, які прыйшоў яе арыштоўваць.
    Царскія ўлады ўжылі ў дачыненні да дзяўчыны агідныя, езуіцкія меры — яны абвясцілі яе вар’яткай. Нельга без хвалявання чытаць данясенне ад 23 чэрвеня 1861 года жандарскага палкоўніка Рэйхарта, бясстраснае пяро якога захавала для нас карціну допыту Камілы ў кабінеце мінскага губернатара графа Келера. Дзяўчына смела прызналася, што прымала ўдзел у спяванні гімна і насіла жалобу па забітых у Варшаве. «Пасля гэтага граф заўважыў дзяўчыне Марцінкевіч, што асаблівая страсць яе да спявання, якая даходзіць аж да таго, што яна дазваляе сабе спяваць у касцёле песні, не ўстаноўленыя царкоўнымі правіламі і без дазволу духавенства, і асабліва неадольная агіда да светлых колераў прымушае яго сумнявацца ў стане яе здароўя, затым запрасіў доктара багадзельні праверыць пульс дзяўчыны Марцінкевіч; калі ж урач абвясціў, што пульс звычайны, то губернатар сказаў што гэта пераконвае яго ў тым, што хвароба дзяўчыны Марцінкевіч нейкага асаблівага характару, даўшы пры гэтым зразумець, што лічыць яе не ў цвярозым розуме» (арк. 3-4).
    178 ЦДГАМ [ДА РФ]. Фонд III аддз. 1 эксп. 1861. Спр. 323. Арк. 7.
    179 Тамсама. Спр. 322.
    Адпраўка Камілы ў бальніцу для вар’ятаў выклікала ў Мінску цэлую дэманстрацыю. Вось як аб гэтым паведамляе Рэйхарт у рапарце ад 29 чэрвеня: «Калі паводле распараджэння губернатара дзяўчына Марцінкевіч была змешчана ў бальніцу багадзельні, то ў той жа час з’явіліся да яе наведвальнікі, што пасля, аднак, было забаронена; затым увечары сабраўся да варот багадзельні натоўп лікам больш за 100 чалавек; у натоўпе гэтым між іншымі прыкметны былі жанчыны, апранутыя ў жалобу, і некалькі студэнтаў што былі тут у водпуску... Дзяўчына Марцінкевіч прагульвалася па дарожках і размаўляла з публікаю цераз плот, a публіка ў доказ спачування кідала ёй букеты. На другі дзень гэта паўтарылася, а ўвечары сабраўся яшчэ большы натоўп; некаторыя з мужчын пералезлі цераз плот, вынялі некалькі планак, так што многія зайшлі на двор. 3 вялікімі цяжкасцямі ўдалося наглядчыку багадзельні ўгаварыць публіку пайсці» (арк. 6-8).