• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    Шляхецкія рэвалюцыянеры, побач з рэвалюцыйнымі дэмакратамі, былі галоўнай сілай, што падрыхтавала паўстанне 1863 года і кіравала ім. У Расіі перыяд дваранскай рэвалюцыйнасці скончыўся ў 1861 годзе. У Польшчы, Беларусі і Літве яшчэ была глеба, што жывіла шляхецкую рэвалюцыйнасць. Гэтай глебай з’яўляліся ідэі нацыянальна-вызваленчага руху.
    Наяўнасць у складзе польскага руху рэвалюцыйных, па-сапраўднаму дэмакратычных сіл, якія прызнавалі права народаў што калісьці ўваходзілі ў Рэч Паспалітую, на самавызначэнне, стварала аснову для супрацоўніцтва беларускіх і польскіх рэвалюцыянераў. Важна было ўмацаваць дэмакратычныя сілы польскага руху, важна было не дапусціць, каб царскія ўлады выкарысталі нянавісць беларускіх сялян да польскіх памешчыкаў і абрушылі вялізную энергію народа супраць польскага руху.
    Лепшыя сыны беларускага народа свята выканалі свой абавязак перад польскім народам. Гісторыя ніколі не забудзе подзвігу Кастуся Каліноўскага, які ў тых надзвычай складаных умовах стаў прызнаным правадыром беларускіх, польскіх і літоўскіх рэвалюцыйных дэмакратаў і ўзна-
    чаліў паўстанне 1863 года ў Беларусі і Літве. Да левага, рэвалюцыйна-дэмакратычнага, крыла арганізацыі «чырвоных» прымыкалі таксама слаўныя сыны беларускага народа Францішак Багушэвіч і Антон Трусаў.
    Унёс сваю долю ў вызваленчы рух польскага народа і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Аднак кожнаму, хто знаёмы з яго творчасцю, зразумела, што яму былі больш даспадобы шляхецкія рэвалюцыянеры, чым рэвалюцыянерыдэмакраты.
    Рэвалюцыйныя дэмакраты былі чужыя пісьменніку сваёй, як яму здавалася, нецярпімасцю і аднабаковасцю. Затое шляхецкія рэвалюцыянеры імпанавалі Дуніну-Марцінкевічу сваёй пропаведдзю класавай гармоніі, сваімі спробамі задаволіць і сялян, і паноў адначасова.
    Ведаючы некалькі панскіх маёнткаў, уладальнікі якіх больш-менш гуманна абыходзіліся з сялянамі і тыя жылі лепш у параўнанні з сялянамі з іншых маёнткаў пісьменнік лічыў што гэтак магло б быць усюды, трэба толькі нагадаць панам пра іх абавязкі перад абяздоленым народам.
    Было толькі адно пытанне, дзе пазіцыя шляхецкага дэмакрата Дуніна-Марцінкевіча супадала з пазіцыяй сялянскага дэмакрата К. Каліноўскага. Гэта было пытанне аб беларускай культуры. Як і Каліноўскі, Дунін-Марцінкевіч гатовы быў змагацца за самастойнасць беларускай культуры. Нездарма аднаго называлі сярод пэўнай часткі нацыяналістычна настроеных польскіх дзеячаў «сепаратыстам», а другога — «правінцыялістам».
    Абараняючы права беларускага народа на сваю нацыянальную літаратуру, Дунін-Марцінкевіч пісаў у вядомым лісце да Ю. Крашэўскага: «Гэтая мая ідэя і імкненне былі зра-
    зуметы і ацэнены ў Каралеўстве141 і засталіся незразуметымі ў Літве142; на літаратурным сходзе ў пана К... я чуў наступнае: „Пішучы на беларускай гаворцы, я насаджваю, моў сярод вясковага люду правінцыялізм ...”»143
    Цікава адзначыць, што гэты ліст з’явіўся ў «Газеце польскай» 20красавіка 1861 года, г. зн. якраз у самым пачатку ўздыму польскага нацыянальна-вызваленчага руху 60-х гадоў. Падтрымліваючы польскі рух, пісьменнік як бы высоўваў у гэтым лісце сустрэчныя патрабаванні ад імя беларускага народа.
    Дарэчы сказаць, наколькі нам вядома, літаратуразнаўцы яшчэ не рабілі спроб высветліць, хто ж хаваецца пад літарай «К... » у гэтым пісьме.
    А між тым наўрад ці можна сумнявацца, што ДунінМарцінкевіч мае тут на ўвазе традыцыйныя літаратурныя вечары, якія адбываліся па суботах у кватэры вядомага ў той
    141 Каралеўства — Царства Польскае.
    142 Пад Літвой у шырокім сэнсе слова ў гэты час разумеліся і ўласна Літва, і Беларусь, асабліва Заходняя і Цэнтральная. У той час гаварылі: «Брэст Літоўскі» і нават «Мінск Літоўскі». Беларуссю ў тыя гады называлі галоўным чынам Віцебскую і Магілёўскую губерні. Якраз у такім умоўным значэнні ўжываюцца словы «Беларусь» і «беларусіны» ў творах В. Дуніна-Марцінкевіча, хоць ён добра ведаў пра этнаграфічнае адзінства народа, які жыў «над Віллёй і Нёманам, над Свіслаччу, Беразіной, Дзвіной, Дняпром». Сябе, жыхара Мінскай губерні, ён таксама ўмоўна называў «літвінам». Зрабіўшы паездку з Мінскай губерні ў Магілёўскую, ён гаворыць аб «падарожжы на Беларусь». I пасля паездкі пісаўу вершы «Да пачцівых беларусаў»:
    Вас, браты, я помніць буду,
    Я не сніў такога цуду,
    Каб, вырасшы міжлітвінаў,
    Палюбіў беларусінаў.
    143 Дунін-Марцінкевіч В. 36. тв. Мінск, 1958. С. 416.
    час віленскага літаратара, рэдактара газеты «Кур'ер Віленьскі» Адама Кіркора. Успамінаючы пазней гэтыя вечары144, Кіркор пералічыў многіх іх удзельнікаў. У прасторнай кватэры Кіркора ў Святаянскіх мурах (будынак Віленскага універсітэта) збіраліся супрацоўнікі рэдакцыі «Кур’ера Віленьскага», літаратары, вучоныя, дзеячы мастацтва, мецэнаты з магнатаў.
    Адным словам, сходы былі даволі стракатыя. Бывалі тут выдатны паэт Л. Кандратовіч-Сыракомля, настаўнік В. Пшыбыльскі, пазней актыўны ўдзельнік паўстання 1863 года, пісьменнікі А. Адынец (сябар Адама Міцкевіча) і I. Ходзька, адзін з самых багатых магнатаў у Літве і Беларусі граф Р. Тызенгаўз, археолаг-памешчык граф Е. Тышкевіч, сляпы гісторык М. Маліноўскі, вучань Сыракомлі паэт В. Каратынскі (паходзіў з беларускіх сялян), малады літаратар з літоўскіх сялян М. Акялевіч-Акялайціс. Да свайго ад’езду ў 1858 годзе ў Варшаву наведваў гэтыя вечары і кампазітар С. Манюшка.
    Пералічаныя тут асобы прытрымліваліся не аднолькавых поглядаў, некаторыя лічылі сялянскую рэформу 1861 года занадта радыкальнай (Р. Тызенгаўз, I. Ходзька), многія былі нават правей за «белых» і зусім не прымалі ўдзелу ў вызваленчым руху.
    А. Кіркор мае даволі значныя заслугі ў галіне беларускага і літоўскага краязнаўства і этнаграфіі. Але, мяркуючы па ўсім, ён належаў да той часткі беларускай інтэлігенцыі, якая свядома выступала за супрацоўніцтва з царызмам. (Сяродлітоўскай інтэлігенцыі падобную пазіцыю ў той час займаў, напрыклад,
    144 Kirkor A. Н. Ze wspomnieri wileriskich // Kraj. 1884. № 3. S. 2-10.
    жэмайцкі каталіцкі епіскап М. Валанчэўскі-Валанчус, які пакінуў некаторы след у гісторыі літоўскай літаратуры.) У кожным разе, як сведчыць апублікаваная сакрэтная запіска Кіркора за 1846 год145, ёнужотадывыконваўтайныядаручэнні ўлад па разведванні настрояў сярод насельніцтва краю. У 1858годзе Кіркор, Каратынскі, Адынец, Ходзька, Тышкевіч заслужылі мянушкі «адступнікаў» тым, што апублікавалі альбом вернападданніцкага зместу ў гонар прыезду ў Вільню цара Аляксандра II (Каратынскі надрукаваў у ім верш на 6еларускай мове146). У свой час быў знойдзены ліст да Кіркора невядомага «Рускага» з рэзкай крытыкай удыгання Кіркора перад царызмам. У 1863годзе Кіркор у нейкай меры быў паплечнікам Мураўёва-вешальніка ў падаўленні паўстання147.
    3 многімі ўдзельнікамі літаратурных вечароў Кіркора Дуніну-Марцінкевічу было не па дарозе, нягледзячы на тое што пісьменнік сам быў далёка не рэвалюцыянерам.
    Ва ўсякім выпадку, нельга згадзіцца з Р. Зямкевічам, які не пашкадаваў самыхяркіх фарбаў, каб ідэалізаваць гэты гурток і яго завадатара: «Першыя ластаўкі беларускай кніжкі Марцінкевіча радасна вітае тагачасны невялікі беларускі гуртокуВільні. Рэдакцыя газеты «KurjerWilenski», Сыракомля,
    145 Fainhauzas D. Slaptas caro valdzios dokumentas apie 1846 m. Lietuvoje i Baltarusijoje (Adamo Kirkoro «Keliones dienorastis») 11 Vilniaus valst. V. Kapsuko v. universiteto mokslo darbai. Istorijos-filologijos mokslu serija. Vilnius, 1958. P. 201-209.
    140 Верш выйшаўтаксама асобным выданнем: Найяснейшаму яго міласці гаспадару імператару Аляксандру Мікалаевічу песня з паклонам ад літоўска-мужыцкай грамады. Спісаў Вінцусь Каратынскі. Вільня, 1858.
    147 Праўда, гэта супрацоўніцтва не было ціхамірным. Мураўёў гаварыў, напрыклад, Ратчу: «Я трымаю Кіркора, бо ён ведае, што я дваццаць разоў магу яго павесіць» (АРДПБ [АР РНБў Фонд 629. Спр. б.Арк. 1).
    Манюшка, Вінцук Каратынскі і Кіркор — гэта сонцы, каля каторых і гуртуюцца ўсе зоркі беларускага адраджэння»148.
    Дунін-Марцінкевіч быў асабліва блізкі да двух членаў гэтага гуртка — Манюшкі і Сыракомлі. Як і Дунін-Марцінкевіч, Сыракомля ў час падрыхтоўкі паўстання 1863 года схіляўся да шляхецкіх рэвалюцыянераў-«чырвоных» і, паводле аднадушнага сведчання многіх сучаснікаў, прыняў бы ўдзел у паўстанні, калі б заўчасная смерць не спыніла яго жыцця (ён памёр у верасні 1862 года). Яго верш на беларускай мове «Добрыя весці» з’яўляецца добрым прыкладам для характарыстыкі шляхецкам рэвалюцьшнасцг
    Заходзіць сонца пагоднага лета,
    Веіць вецер з заходніх нябёс;
    Здароў будзь, вецер! 3 далёкага света
    Добрыя ж весці да нас ты прынёс?
    Здаровыя ж будзьце! Эй, добрыя ж весці:
    Там на заходзе праліваюць кроў,
    Б’юцца для славы, свабоды і чэсці
    I робяць вольных людзей з мужыкоў.
    Гудзяць вясёла і песні і танцы
    У добрым жніве на шчаслівы год;
    Годзе ж вам, годзе, царыкі-паганцы,
    Таптаць з балотам хрышчоны народ!
    Годзе ж вам, годзеў яснай карэце,
    Годзе, чыноўнікі, ездзіцьу двор;
    Годзе ж вам, годзе мужыцкія дзеці
    148 Зямкевіч Р. Адам-Ганоры Кіркор: Біягр.-бібліяграф. нарыс у 25-летнюю гадаўшчыну смерці. Вільня, 1911. С. 6.
    149 Аб тым, што гэты верш належыць Сыракомлю, сведчаць Ю. Крашэўскі (Карскші Е. Ф. Белорусы. Пг., 1922. Т. 3. Вып. 3. С. 64) і В. Каратынскі (Korotyriski W. Ро dwudziestu pi^ciu latach / / Tygodnik ilustrowany. 1887. T. 10).
    3 хаткі астаткі браць на пабор. I панская дзецка і хамская юха 3 аднэй кватэркі папіяюць мёд, I прысягнулі навек да абуха Быць сабе вольны і роўны народ. Мужык і шляхціц засядзе на лаве, Каб весці раду а сваёй зямлі, Як трэба думаць а грамадскай справе. На адно месца, як браты, прыйшлі. А як урадзім вайну на грамадзе Бараніць дзеткі, і зямлю, і дом, Мужык і шляхціц на каня ўсядзе Касіць касою, рубаць тапаром! ... Ручыць рукою худоба ў хаце, Паны мужыцкіх слёз не забяруць — Мужык з панамі стаіць за пан-браце, Рука за руку, грудзь за грудзь! Пяром на карце, сахой на ніве Адзін другому роўнасць засцярог; Эй, у свабодзе зажывём шчасліва, Мы будзем дзеткі, а нам бацькам — BozlS0. Асноўны тэзіс гэтага верша — аб адзінстве інтарэсаў пана і селяніна перад тварам агульнага ворага (царызму), аб магчымасці пабудаваць гарманічнае грамадства так, каб не былі радыкальна зачэплены інтарэсы паноў — вельмі характэрны для светапогляду шляхецкага рэвалюцыянера.