Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
перад вечарам усе сабраліся. Зброя большай часткай была вывезена на падводах, а многія выйшлі ўзброенымі...»242 1 далей: «Мы былі ў Валмянскіхлясах, дзе і далучыліся да партыі, у якой быў Трусаў які гаварыў, што чакае ваеннага начальніка, каго дакладна — не знаю, ён жа далей павёў, і былі каля Белай Лужы і Клёнікаў, нарэшце... у Пятровічах, дзе нагналі нас войскі 28 красавіка»243. Паранены пад Пятровічамі мінчанін Стэфан Пянькевіч (23 гады, былы артылерыйскі феерверкер, рыхтаваўся да паступлення ва універсітэт) быццам бы працягвае паказанні Ц. Красоўскага: «Такім чынам мы дайшлі да вёскі Пятровічы, а адтуль — цераз балота ў бліжэйшы лес. Там мы прастаялі ад суботы вечара да нядзелі, перад поўднем даведаліся праз пікету, што рускае войска прыйшло ў вёску Пятровічы... большасцю галасоў вырашылі выступіць на пазіцыю, г. зн. на поле перад лесам, туды ўжо праз некалькі мінут прыйшлі і войскі, і тут пачалася перастрэлка, але яна доўга не працягвалася... Атрымаўшы некалькі ўдараў штыкамі, я страціў прытомнасць і прыйшоў да памяці ўжо ў шпіталі»244. Спрактыкаванае вока былога салдата перш за ўсё ацаніла ўзбраенне і арганізацыю атрада: «Я ў партыі ўсіх застаў ужо ўзброенымі, і калі я прыбыў туды, дык Трусаў запытаўся ў мяне, ці маю я якое-небудзь узбраенне. Я адказаў што не, дык ён і загадаў даць мне стрэльбу чалавеку, у якога была яшчэ акрамя стрэльбы нейкая піка. Партыя ж большай
242 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс 1. Спр. 138 (О дворяннне, бывшем ученнке межевого ннстнтута прн Мннской гпмназнн Тнте Красовском). Арк. 16.
243 Тамсама. Арк. 23.
244 Дело Временного полевого ауднторната ВВО о дворяннне Мннской губерннн Стефане Пенькевнче (ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс 1. Спр. 92. Арк. 9).
часткай была ўзброена стрэльбамі, паўшаблямі, пісталетамі і пікамі... Партыя была падзелена на некалькі дзесяткаў. дык я быў змешчаны ў дзесятак Вяржбіцкага...» (арк. 11).
Хто такі Вяржбіцкі, чыё імя даволі часта сустракаецца ў паказаннях паўстанцаў з атрада Трусава?
Гэта мінскі шавец, які побач з Трусавым адыгрываў вельмі прыкметную ролю ў падрыхтоўцы ўзброенага выступлення ў Мінску. Паводле аднаго з паказанняў, «перад святам светлай нядзелі святой Вяржбіцкі ад праследавання ўрада тайна знік з Мінска, паспяваў скрытна з’яўляцца ў Мінск і паўтараў нагаворы»245. Непісьменны фурман акцызнага чыноўніка Сямён Змачынскі (30 гадоў, звольныхземляробаў) расказваў, што вёў агітацыйную работу «па падгаворы Вяржбіцкага і Трусава, якія пры кожнай сустрэчы з ім прасілі яго нагаворваць іншых да мяцяжу, таму што ён пастаянна раз’язджае па дварах, мястэчкахі вёсках».
У далейшым Вяржбіцкі стаў дзесятнікам у атрадзе Трусава і памёр ад раны, атрыманай пад Пятровічамі.
Другі прадстаўнік гарадскіх «нізоў» — дваццацігадовы непісьменны вучань збраёвага майстра Міхаіл Іваноўскі — прывёў у атрад нямала рамесніцкай моладзі. Ён сагітаваў вучняў сталяра Рыгора Карловіча і А дама Казлоўскага, вучняў каваля Эдуарда Клемята, Антона Дарашэвіча, Рыгора Ухава (15 гадоў, праваслаўны, пісьменны). У атрадзе Трусава быў таксама васемнаццацігадовы вучань шаўца Каспер Крыштаф, з кантаністаў, праваслаўны240.
245 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Бопіс 1. Спр. 2. Арк. 70.
246 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс 1. Спр. 2. Арк. 67; фонд 494. Вопіс 1. Спр. 121. Арк. 41.
Наогул, паводле паказанняў «у шайцы была болыпая частка з людзей ніжэйшага класа»247. Рамеснікі і іншыя прадстаўнікі гарадской беднаты ігралі ў атрадзе важную ролю, выконваючы функцыі сувязных і праваднікоў, давераных людзей Трусава. Д. Кржыжаноўскі расказваў: «Красавіка 18-га (відавочна, 19-га. — Г. К.) апоўдні з Жукоўскім і Гейштарам (і яшчэ нейкі рамеснік за намі ззаду следаваў) выйшаў я з горада, накіраваліся ў Арэхаўку, дзе знайшлі некалькі чалавек. Адзін з іх, як відаць, з ніжэйшага саслоўя сказаў што Трусаў яму загадаў нас завесці ў лес Арэхаўку. Мы і паследавалі за ім, дзе і сапраўды знайшлі Трусава з шайкаю» (арк. 54). Гэтую ж акалічнасць пацвярджае і Гейштар, які, прыйшоўшы на прызначанае месца, «пачуў умоўлены са свістулысі свіст. Падаспеўшы бліжэй, заўважыў што гэта, напэўна, свае. Я наблізіўся, але з некалькіх асоб, як мяркую, рамеснікаў не знайшоў ніводнага знаёмага. На запытанне, куды вам належыць цяпер адправіцца, сказалі, што ў лес, які завецца Шафарняю. Я ведаў аб гэтым месцы, як пункце, дзе мы павінны атрымаць зброю і амуніцыю, прапанаваў цяпер адправіцца туды, але сказалі, што трэба пачакаць, ці не далучыцца хто-небудзь болей, і, пачакаўшы, як здаецца, да 3 ці 4 гадзіны, адправіліся на пункт, дзе знайшлі ўжо і Трусава і шмат людзей узброеных»248.
Држневіч у сваім паказанні прыводзіць цікавую дэталь, якая датычыць ужо таго часу, калі атрад Трусава выступіў у паход: «Каля Трасцянца знайшлі мы яшчэ чалавек да дзесяці з лішнім, відаць, з рамеснікаў мяркуючы па простанароднай
247 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 494. Вопіс 1. Спр. 121. Арк. 63 адв.
248 ІДДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд494. Вопіс 1. Спр. 121. Арк. 61.
іхняй гаворцы (беларуская мова. — Г К.). У ліку іх быў у кажушку і белым простанародным капелюшы здаровы малады чалавек з загарэлым тварам, які, перагаварыўшы з Трусавым, аб’явіў што будзе нашым правадніком і давядзе нас да «вялікай партыі» (Држневіч узяў у двукоссе беларускія словы. — ЕК.), і з гэтагачасумы ішлі за ім» (арк. 27). Прыведзеныя факты сведчаць, што Трусаў меў відаць, надзейных прыхільнікаў у народзе. У яго атрадзе гучала беларуская гаворка.
Разам з тым дзеля гістарычнай праўды неабходна адзначыць, што сяляне на Міншчыне ставіліся да паўстання месцамі насцярожана і нават варожа, і не заўсёды паўстанцы мелі праваднікоў.
Маленькі красамоўны штрышок у паказаннях Ц. Красоўскага добра малюе суровыя абставіны барацьбы, цяжкае становішча жменькі паўстанцаў у глухіх лясах: « Дзе невядома была дарога, там ужывалася магнітная стрэлка з дапамогаю карты, якою дзейнічаў начальнік»249.
3 паказанняў вынікае таксама адна падрабязнасць, якая абумовіла многія цяжкасці баявога шляху Трусава. Прычына ў тым, што Трусаў не бьгў знаёмы з вайсковай справаю. Мяркуючы па ўсім, ён павінен быў іграць у атрадзе ролю палітычнага камісара. У паўстанцкай арганізацыі існаваў выразны падзел грамадзянскіх і ваенных улад. На пасты ваенных начальнікаў звычайна вылучаліся афіцэры рускай арміі, што перайшлі на бок паўстанцаў або асобы, якія прайшлі замежную ваенную школу. Гейштар «у далейшым пераканаўся, што ён (Трусаў. — Г. К.) быў начальнікам цывільным». Відавочна, Трусаў павінен быў толькі сфарміраваць атрад і перадаць яго
249 ІДДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс 1. Спр. 138. Арк. 21.
пад каманду вопытнага ваеннага начальніка. Аднак здарылася так, што ваенны начальнік (прозвішча яго нам невядома) не з’явіўся ў паўстанцкі лагер ці не здолеў да яго дабрацца.
Трусаў трапіў у вельмі цяжкае становішча. Паказанні Гейштара, напрыклад, даюць магчымасць зірнуць на падзеі з пункту погляду радавога паўстанца: «... Пасля гэтага адправіліся лесам сам не ведаю куды, а толькі чуў, што на пункт, дзе павінны знайсці ваеннага начальніка... Хопіць таго, што дарога, па якой мы ііплі, для мяне была зусім незнаёмая і ўсё хадзілі прасёлачнымі дарогамі, рэдка калі выходзілі на бальшак і то хутка яго пакідалі, адзін раз гаварылі, што мы ў Ігуменскім павеце, другі раз, што ў Барысаўскім, і ў такіх пастаянных паходах удзень і ўначы хадзілі амаль тыдзень, кожным разам абяцаючы прывесці нас на нейкі пункт, дзе будзе начальнік, але гэтыя паходы нас хутка знясілілі, пачаліся нараканні...»250 У гэтых умовах Трусаву давялося ўзяць каманду на сябе. Толькі невялікую частку байцоўямуўдалося давесці да болын буйнога атрада С. Ляскоўскага, які дзейнічаў на Ігуменшчыне.
Далейшы баявы іплях Трусава непарыўна звязаны з лёсам паўстанцаў Ляскоўскага. Аб’яднаны атрад Ляскоўскага і Трусава карыстаўся заслужанай славай у насельніцтва і рабіў нямала клопату царскім уладам.
У кабінеце Мураўёва ў Вільні быў велізарны шчыт з картай Літвы і Беларусі. Позірк Вешальніка ўсё часцей спыняўся на двух кружках у цэнтры шчыта — Мінск і Ігумен. Калі паўстанне гэта полымя, дык тут яго языкі болып за ўсё выбіваліся на ўсход. I гэта вельмі непакоіла Мураўёва.
250 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 494. Вопіс 1. Спр. 121. Арк. 63.
30 мая 1863 года ён пісаў у Пецярбург міністру дзяржаўных маёмасцяў А. Зялёнаму: «... Ёсць значныя шайкі ў паветах Ігуменскімі Бабруйскім... іх праследуе войска»251.
Атрад Ляскоўскага базіраваўся на Багушэўскую і суседнія пушчы, перакідваючыся часамі за Бярэзіну аж да азёраў Святое і Судобла ў Барысаўскім павеце. Удзельнік падзей 1863 года на Міншчыне ўспамінаў: «Даходзілі ўжо да нас весці, што Ляскоўскі слаўна ўмацаваўся ў Багушэўскай пушчы, нетры якой цудоўна падыходзілі да гэтага. Даследуючы... «puszcz litewskich przepastne кгаіпу», паўстанцы знайшлі ў іх натуральныя ўмацаванні з велізарных калодаў і вывернутых дрэў якія былі бязладна навалены адно на адно і стваралі абаронныя валы. Пры невялікай дапамозе чалавечай рукі ўзнікла крэпасць, аперазаная з трох рагоў ляснымі «засекамі» і «заваламі». Па сукаватых і разложыстых пнях і галінах густа вілася розная расліннасць, якая чэрпала жыццё сярод трупаў, што рассыпаліся. Гэтыя барыкады, што высока грувасціліся ў маляўнічым бязладдзі, нагадвалі старажытныя ўмацаванні славянскіх народаў і нялёгка даставаліся ворагу. Лясныя багны стваралі натуральны роў, які ўсё ж такі стрымліваў смеласць варожых пераходаў»252.
Гэтабыўцяжкіарэшакдляцарскіхулад,алелетам 1863 года яны сур езна наважылі яго раскусіць. «У Мінскай губерні спадзяюся таксама, што хутка ўстановіцца парадак; князь Яшвіль і Забалоцкі адправіліся ўжо, каб ачысціць ад мяцежных зборышчаў Ігуменскі і Барысаўскі паветы»253, — паведаміў
251 Муравьев М. Н. Пнсьма к A. А. Зеленому: 1863-1864 // Голос мннувшего. 1913. № 9. С. 259.
252 Kowalewska Z. Ze wspomnien... S. 36-38.
253 Муравьев M. Н. Пнсьма к A. А. Зеленому... С. 262.
Мураўёў Зялёнаму 12чэрвеня. Супраць атрада кінулі амаль усе войскі, што былі ў Мінскай губерні. Варожае кола вакол паўстанцаў замкнулася ў Багушэўскай пушчы. Вырвацца з акружэння паўстанцам удалося дзякуючы дапамозе беларускага селяніна, якога царскія войскі, магчыма, пад прымусам, узялі ў якасці правадніка254. Падзяліўшыся на некалькі дробных партый, адна з якіх вытрымала 13 чэрвеня жорсткі бой пад Лочынам, паўстанцы ўдала выйшлі з-пад удару карнікаў. А праз некаторы час (23ліпеня) паблізу Ігумена паўстанцы захапілі ў палон царскага генерала Грунта, начальніка 3-й рэзервовай пяхотнай дывізіі255.