Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Аднак у бесперапынных баях сілы паўстанцаў паступова раставалі. Паводле паказанняў паўстанца штабс-капітана Мельхіёра Чыжыка, які пакінуў атрад Ляскоўскага і Трусава ў канцы кастрычніка 1863 года, у ім заставалася ўсяго каля 75 байцоў. Ён бачыў у атрадзе і Трусава256. 12лістапада магілёўскі губернатар Бяклемішаў заклапочана пісаў Мураўёву, «што існаванне гэтай шайкі... тым небяспечнейшае, што пры пэўных акалічнасцях яна можа паслужыць ядром для больш значнай банды і выклікаць новыя беспарадкі на мяжы Магілёўскай губерні, чаму спрыяе і мясцовасць, пакрытая лясамі і балотамі»257. Па загадзе Мураўёва на паўстанцаў былі зноў накіраваны войскі з боку Мінска і Магілёва.
254 Koszczyc W. Wspomnienia zpowstania... S. 214215.
255 Rok 1863 na Minszczyznie. Minsk, 1927. S. 42.
256 ЦДГАЛіт. CCP [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 265. Арк. 14, 12,21.
257 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1863. Спр. 1703 (О шайке мятежннков под начальством Аясковского). Арк. 5.
Да зімы гэты апошні паўстанцкі атрад Беларусі быў распушчаны. Асобныя паўстанцы трымаліся ў мінскіх лясах да вясны 1864 года і нават пазней. Напрыклад, паўстанецтрусавец Васіль Канапацкі здаўся ўладам аж у кастрычніку 1866 года!
4
60-я гады выклікалі вялікі паток палітычных эмігрантаў з Расіі. Царскаму ўраду ўдалося адбіць націск рэвалюцыйнага лагера, і за мяжой шукалі ратунку ўцалелыя ўдзельнікі паўстання 1863 года,членыразгромленыхрускіхрэвалюцыйных арганізацый. Руская і польская, беларуская і літоўская мовы загучалі на вуліцах гарадоў Еўропы. Сын беларускай зямлі Антон Трусаў, выратаваўшыся ад царскіх рэпрэсій, знайшоў прытулак у Францыі258. «Пасля ўцёкаў з Расіі, — чытаем у кнізе Б. П. Казьміна «Руская секцыя Першага Інтэрнацыянала», — Трусаў пасяліўся ў Парыжы, дзе зблізіўся з рэвалюцыйна настроенай моладдзю, з радоў якой выходзілі кіраўнікі французскіх секцый Інтэрнацыянала, a пазней удзельнікі Парыжскай камуны. Сярод гэтай моладзі
2SS Улады працяглы час шукалі Трусава. Яшчэ ў кастрычніку 1866 года царскі следчы, па даручэнні губернатара, задаў В. Канапацкаму пытанне:
«Ці не вядома Вам у цяперашні час месца пражывання Антона Трусава, калі нават невядома, дык ці не мелі Вы пра гэтае якіх-небудзь чутак?»
(ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 494. Вопіс 1. Спр. 674. Арк. 19). Якім шляхам уцёк Трусаў — нёвядома. Аднак цікава, што яго паплечнік
С. Ляскоўскі ўцёк за граніцу праз Пецярбург з дапамогай рускай рэвалюцыйнай арганізацыі «Зямля і воля» (ЦДГАМ [ДА РФ]. Фонд Ш аддз. 1 эксп. 1863. Спр. 23. Ч. 640. Арк. 32, 3; Ч. 428. Арк. 13; Пантелеев Л. Ф. Воспомннання. М., 1958. С. 323).
Трусаў быў вядомы пад імем Антуана. Працаваў ён, як відаць, у якасці наборшчыка»259.
Нялёгкія гэта былі часы ў жыцці рэвалюцыянера. Сябры выгнаннікаў — парыжскія рабочыя — мала чым маглі ім дапамагчы. Эмігранты ўладжваліся хто як мог. Пасечаны казацкімі шаблямі і цудам уцалелы палкоўнік паўстання Валерый Урублеўскі ў гэты ж час працаваў у Парыжы ліхтаршчыкам: чысціў газавыя лямпы на вуліцах, па вечарах запальваў, раніцай гасіў. У Трусава былі і свае асабістыя падставы для смутку. У турме пакутавала яго сястра. Неўзабаве ў турме апынуўся і яго старэйшы брат Баляслаў, асуджаны па т. зв. «каракозаўскай справе». Шырокае следства, наладжанае ўладамі ў сувязі з замахам Дз. Каракозава на цара ў 1866 г. (кіраваў следствам, між іншым, ужо выпрабаваны ў Літве і Беларусі Мураўёў), выкрыла ў Маскве шмат удзельнікаў рускай (пад кіраўніцтвам М. Ішуціна) і польскай (на чале з П. Маеўскім) рэвалюцыйных арганізацый. Гэтыя арганізацыі былі цесна звязаны паміж сабой. Яшчэ раней рускім і польскім рэвалюцыянерам у Маскве ўдалося арганізаваць уцёкі выдатнага польскага рэвалюцыянера Я. Дамброўскага. У апошні час сумесна абмяркоўвалася пытанне аб арганізацыі ўцёкаўз Сібіры М. Г. Чарнышэўскага260. У ліку асуджаных па «каракозаўскай справе» быў і настаўнік 3-й Маскоўскай гімназіі Баляслаў Трусаў якога пасадзілі ўкрэпасць на 8 месяцаў...
Дрэнныя весці прыходзілі з дому, не соладка было няхай у гасцінным, але чужым краі. Аднак Антон Трусаў знайшоў у
259 Козьмнн Б. П. Русская секцня... С. 105.
260 Федосова Т. Ф. Павел Маевскнй н первые попыткн перевода романа Чернышевского «Что делать?» // Восстанне 1863 г. н русско-польскне революцнонные связн 60-х годов. М., 1960.
сабе сілы працягваць барацьбу. Пасябраваўшы з французскімі рэвалюцыянерамі, ён не парываў сувязей і з эмігрантамі — удзельнікамі паўстання 1863 года.
У 62-і том «Лнтературного наследства», дзе апублікаваны каштоўныя дакументы з так званай «Пражскай калекцыі» (захоўваецца цяпер у Цэнтральным дзяржаўным архіве Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва СССР (ДА РФ. — Рэд.)), закралася адна невялікая, але істотная для нас памылка. Пры публікацыі пісем польскага рэвалюцыянера Юзафа Такажэвіча да A. I. Герцэна няправільна прачытаны подпіс пад лістом ад 5 мая 1866 года261. Ён прыпісваецца нейкаму «польскаму эмігранту А. Трусу». На самай справе подпіс зроблены рукою Антона Трусава. Гэтым самым даводзіцца цесная сувязь Трусава з групай эмігрантаў якія выдавалі «Гміну» — важны польскі рэвалюцыйнадэмакратычны часопіс таго часу.
Самым галоўным у палітычнай праграме «Гміны» была ідэя руска-польскага рэвалюцыйнага саюзу, якую не магла пахіснуць няўдача паўстання 1863 года. Першы нумар часопіса, выдадзены ў верасні 1866 года, адкрываўся пісьмом да выдаўцоў «Колокола». Рэдакцыя і супрацоўнікі «Гміны» з павагай адносіліся да шматгадовай высакароднай дзейнасці A. I. Герцэна і М. П. Агарова і выказвалі салідарнасць з іх тэорыяй абшчыннага сацыялізму. «Гміна» бачыла асноўную прычыну няўдачы паўстання 1863 года ў непаслядоўнасці шляхецкага кіраўніцтва паўстаннем, якое не асмелілася высунуць лозунг ліквідацыі памешчыцкага землеўладання. Насуперак шляхецка-буржуазным нацыяналістам, на ста-
261 /Кнтературное наследство. М., 1955. Т. 62. С. 579.
ронках «Гміны» абвяшчалася права ўкраінцаў, беларусаў і літоўцаў на нацыянальцую незалежнасць262.
Прыкладна ў гэты ж час Трусаў стаў членам «Інтэрнацыянальнага братэрства», арганізаванага Бакуніным. Гэта была тыповая анархісцкая арганізацыя, якая, як казаў яе заснавальнік, ставіла за мэту «вызваленне працы і працоўных шляхам разбурэння ўсіх палітычных дзяржаў» і адкідала палітычную барацьбу як буржуазную, якая нібыта «супярэчыць інтарэсам народных мас»263. Аднак вельмі хутка Трусаў разгледзеў за напышлівымі фразамі рэакцыйную сутнасць анархізму. Перш заўсё звяртала на сябе ўвагу дзіўная беспрынцыповасць Бакуніна. Гаворачы пра адмаўленне ад палітычнай барацьбы, Бакунін увайшоў у адкрыта буржуазную Лігу міру і свабоды, якая, грунтуючыся на ліберальных пазіцыях, абвяшчала ідэі палітычнай свабоды і пацыфізму. Толькі пазней стаў вядомы патаемны сэнс паводзін Бакуніна. Шляхам аб’яднання Лігі з Міжнародным Таварыствам Рабочых ён разлічваў ператварыць гэту буржуазную арганізацыю ў ідэйны штаб Інтэрнацыянала. Калі на Бернскім кангрэсе Лігі ў верасні 1868 года яго план праваліўся, Бакунін разам са сваімі аднадумцамі выйшаўзЛігі, заявіўшы «калектыўны пратэст». Трусаў толькі пазней далучыў свой подпіс да гэтага пратэсту, што сведчыць аб пачатку яго сур’ёзных разыходжанняў з Бакуніным. Пакінуўшы кангрэс, вынаходлівы на розныя канспіратыўныя выдумкі Бакунін рашуча перамяніў арыентацыю, высунуўшы новы план авалодання Інтэрнацыяналам.
262 БелявскаяМ.УступньіартыкулдапублікацыіпісемЮ. Такажэвіча // Лнтературное наследство. Т. 62. С. 575; РІсторня Полыпн. М., 1955. Т. 2. С. 245.
263 Стеклов Ю. М. А. Бакуннн. М.; Л., 1927. Т. 2. С. 441-442.
На нарадзе ў Берне была заснавана новая анархісцкая арганізацыя «Альянс сацыялістычнай дэмакратыі», пры дапамозе якой Бакунін марыў узначаліць рабочы рух ва ўсім свеце. Трусаў у гэту новую арганізацыю не ўступіў.
На Бернскім кангрэсе Лігі міру і свабоды адбылася падзея, якая крута павярнула далейшы лёс Трусава. Апошні сустрэўся там з Мікалаем Ісаакавічам Уціным. Ёсць падставы думаць, што Трусаў і Уцін былі знаёмы раней — яшчэ па Парыжу264, але якраз гэтая сустрэча надоўга з’яднала іх шляхі.
У іх лёсе было шмат агульнага. М. I. Уцін — адзін з бліжэйшых вучняў М. Г. Чарнышэўскага, член Цэнтральнага камітэта «Зямлі і волі». Асуджаны царскім урадам на пакаранне смерцю, ён вымушаны быў уцячы за мяжу. У 1868 годзе Уцін разам з Бакуніным заснаваў у Жэневе часопіс «Народное дело», першы нумар якога выйшаў напярэдадні Бернскага кангрэса Лігі, 1 верасня 1868 года. Старонкі нумара былі запоўнены бакунінскімі анархічнымі заклікамі аб «канчатковым разбурэнні дзяржавы».
Вучань Чарнышэўскага, Уцін не мог падзяляць гэтых тэорый. Як і Трусаў ён прыйшоў да думкі аб неабходнасці разрыву з Бакуніным. Рознагалоссі, што пачаліся ў рэдакцыі часопіса, дасягнулі свайго апагею якраз у час Бернскага кангрэса. Бакунін са сваімі аднадумцамі вымушаны бьгў пакінуць рэдакцыю. Уцін пачаў шукаць сабе новых супрацоўнікаў. Вернага паплечніка знайшоў ён у асобе Трусава. На загаловачным аркушы наступнага выпуску «Народного дела» (№ 2-3), які выйшаў у другой палове кастрычніка 1868 года, мы ба-
264 Nettlau М. Elisee Reclus. Anarchist und Gelehrter. Berlin, 1928.
S. 123.
чым ужо прозвішча Трусава, які быў сакратаром рэдакцыі. Акрамя Уціна і Трусава ў рэдакцыю ўвайшлі В. С. Левашова, В. I. Барценеў (псеўданім — В. Нетаў), Л. Л. Таманоўская (пазней удзельніца Парыжскай камуны, вядомая пад імем Лізаветы Дзмітрыевай) і інш. Склад рэдакцыі не абвяшчаўся. Шырокай грамадскасці было вядома толькі імя, а таксама адрас сакратара рэдакцыі Трусава, які быў нібы «паўпрэдам» усёй гэтай групы рэвалюцыянераў. «Канцлерам» рэдакцыі «Народного дела» называў яго A. I. Герцэн265.
Пасля разрыву Уціна з Бакуніным рэдакцыя была вымушана арганізаваць новую друкарню. Клопаты на сябе ўзяў знаёмы з друкарскай справай Трусаў. «Дзякуючы энергіі Ант. Трусава, — піша Б. П. Казьмін, — гэтую перашкоду ўдалося пераадолець»266. Трэці выпуск «Народного дела» (№ 4-6) выйшаў у маі 1869 года, пасля працяглага перапынку, выкліканага абсталёўваннем новай друкарні. У верасні з’явіўся яшчэ адзін выпуск часопіса (№ 7-10).
У гэты ж час ставіцца пытанне аб аб’яднанні друкарні «Народного дела» з друкарняй герцэнаўскага «Колокола». Славуты часопіс, як вядома, з 1865 года выдаваўся ў Жэневе, аў 1867 годзе яго выданне было спынена. Адносіны Герцэна з дзеячамі «Народного дела», як і наогул з прадстаўнікамі «маладой эміграцыі», былі складанымі, але ў нейкай меры «Народное дело» магло лічыць сябе спадчыннікам «Колокола». На гонар дзеячаў «Народного дела» трэба сказаць, што яны добра разумелі гістарычнае значэнне