• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    Сярод настаўнікаў было нямала самадураў, здольных скалечыць дзіцячыя душы. Гэта не адмаўлялася нават гімназічным начальствам. Возьмем, напрыклад, «Звесткі аб асабістых вартасцях і заганах чыноўнікаў Аддзялення Віленскай гімназіі» ад Іблютага 1857 года. Заўважым, што гэты дакумент на-
    320 Русская перноднческая печать: (1702-1894): Справ. М., 1959. С. 302.
    321 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 574. Вопіс 1. Спр. 323. Арк. 7.
    зывае настаўнікаў «чыноўнікамі», ды яны і сапраўды, выключаючы адзінкі, былі бяздушнымі чыноўнікамі аднаго з ведамстваў царскай бюракратычнай машыны. Перад чытачом «Звестак» праходзіць своеасаблівая галерэя тыпаў настаўнікаў. Настаўнік Салаўёў «у мінулым годзе крутым абыходжаннем сваім з дзецьмі і неадпаведнасцю сваёю з закладзенымі ў іх пачаткамі маральнасці выклікаў агульнае нараканне паміж вучнямі і абурэнне многіх бацькоў». Настаўнік Баршчэўскі «выклікаў абурэнне вучняў нецярплівасцю сваёю ў час урокаў ужываў лаянку а некаторых цягаў за вушы і біў па руцэ ўказкай...» Гэтыя характарыстыкі зрабіў выконваючы пасаду наглядчыка чатырохкласнага аддзялення Гедымін. Самога Гедыміна, а таксама ўсе абставіны ўгодніцтва, ханжаства і ўбоства выхавацеляў, тыповыя для аддзялення і самой гімназіі, добра характарызуе наступная вытрымка са справаздачы аб стане аддзялення за 1856 год:
    «Глава III.
    Асаблівыя здарэнні.
    Важная падзея адбылася ў 1852 г. у Аддзяленні Гімназіі, гэтай ціхай і сціплай святыні навук. Міністр, гэты галоўны ў імперыі ахоўнік народнай асветы, не адхіліў міласцівага свайго погляду на пачынанні і па гэтай установе ў справе адукацыі юнага пакалення, якое толькі нараджаецца. Ён ледзь уступіў праз парог у гэтую святыню, як ужо дзеці ахопленыя былі сардэчнай слодыччу, бачачы, як ён з расчуленасцю і ласкамі да іх набліжаецца, нібы бацька родны, і палюбілі яго гарачым сваім сэрцам назаўсёды; настаўнікі ж іх, знаходзячы ў ім саноўніка, надзеленага высокім даверам найяснейшага нашага манарха і прытым настолькі паблажлівага і ў простым з імі абыходжанні, шмат ад яго павучыліся, як павінна жыць
    у згодзе адна сям’я ў адной найвялізнейшай будыніне, што і прынялі свяшчэнным абавязкам пераліваць у сэрцы даручаных іх апецы выхаванцаў.
    20 дзень кастрычніка 1856 г., дзень наведвання сп. міністра народнай асветы правадзейнага тайнага саветніка Аўраама Сяргеевіча Норава, застанецца незабыўным у памяці як тых, хто вучыць, так і навучэнцаў у Аддзяленні Віленскай гімназіі»322.
    Калі б пад гэтымі халуйскімі радкамі не стаяў афіцыйны подпіс, можна было б падумаць, што гэта таленавіты памфлет на тагачасную школу.
    Як бачым, умовы, што панавалі ў гімназіі і яе аддзяленні, маглі ва ўдумлівага і паэтычна адоранага юнака, якім бьгў Багушэвіч, адбіць ахвоту вучыцца. Каб даведацца аб поспехах Багушэвіча ў вучобе, нам давялося перагледзець класныя журналы, што захоўваюцца ў фондзе Віленскай гімназіі. Вучыўся ён вельмі няроўна. У пятым класе затрымаўся на два гады: 1857/58 і 1858/59. Магчыма, справа тлумачылася тым, што, скончыўшы ў 1857 годзе чатырохкласнае аддзяленне, ён не меў дастатковай падрыхтоўкі, каб вучыцца ў пятым класе гімназіі. Асаблівую цікавасць Багушэвіч праяўляўу гімназіі да славянскіх моў—рускай і польскай. У « Кнізе поспехаў вучняў V, VI і VII класаў Віленскай губернскай гімназіі за 1858/59 навучальны год» супраць прозвішча вучня пятага класа Франца Багушэвіча (№ 39) пастаўлены наступныя адзнакі: па рускай славеснасці — 4, па польскай мове — 4323. У класным журнале па польскай мове за 1857/58 год адзначана, што пяцікласнік
    322 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд574. Вопіс 1. Спр. 375.
    323 Сістэма балаў у той час была крыху іншая, чым цяпер: 5 — выдатна, 4 — добра, 3 — дастаткова, 2 — пасрэдна, 1 — слаба.
    Багушэвіч (№ 7) на працягу года выявіў такія веды: 4+, 4+, 4, 4, 5324. Затое старажытныя мовы яго мала цікавілі. Па латыні ў яго гадавая «адзінка». У апошнія гады навучання ў гімназіі, як аб гэтым сведчаць класныя журналы, Багушэвіч узмоцнена займаўся матэматыкай, мабыць, ужо вырашыўшы паступіць ва універсітэт «па матэматычным разрадзе».
    У апошнім (сёмым) класе Багушэвічу споўніўся 21 год, ён памужнеў і ўжо зусім не быў падобны да таго летуценнікаюнака, што застаўся на другі год у пятым класе. Адклаўшы на пэўны час убок творы Дуніна-Марцінкевіча, Сыракомлі, Някрасава і Шаўчэнкі, ён засеў за падручнікі і, можа, зусім неспадзявана для сяброў апынуўся сярод чатырох лепшых вучняў, якія пры заканчэнні гімназіі ў 1861 годзе атрымалі атэстаты з правам на чын XIV класа. «За „преуспеянне” ў навуках, чыстую, бездакорную маральнасць і за выдатныя поспехі ў рускім заканазнаўстве», — так фармуляваў 17 чэрвеня 1861 года сваё рашэнне адносна Багушэвіча педагагічны савет. Гэтае рашэнне падмацоўвалася адзнакамі ў «Ведамасці аб вучнях Віленскай гімназіі, удастоеных узнагарод пры выпуску пасля заканчэння курса ў 1860/61 навучальным годзе»: руская граматыка і славянская мова — 5, руская славеснасць — 4, нямецкая і французская мовы — 4, польская мова — 5, гісторыя і геаграфія — 4, заканазнаўства — 5, матэматыка і фізіка — 4. Толькі з заалогіяй і батанікай яму не пашанцавала. Ен атрымаў па гэтых прадметах «тры», хаця гэта, здавалася б, і дзіўна для вясковага хлапчука325.
    324 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 574. Вопіс 1. Спр. 392.
    325 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 567. Вопіс 3. Спр. 906 (Об ученнках, кончнвшнх курс учення в гнмназнях н выпуіценных с правом на чнн XIV класса). Арк. 34 адв. — 35.
    «...Пагулянкі як заўсёды, так і летась рабіліся для адхлання пасля сядні над кнігамі; там гулялі ці ў мячык, ці біліся на шышкі, а часамі, з пачатку вясны, хадзілі ляпіць бабу з снегу, а часамі ў загарадныя месцы гуляць у крэнглі (кеглі. — Г. К.), часцей жа за ўсё гулялі па садзе за кафедраю. Размовы вяліся звычайна вучнёўскія: хто чым зоймецца, скончыўшы курс гімназіі, калі ў вышэйшую навучальную ўстанову, ці трэба будзе трымаць экзамен і з чаго, хто ў гэтым вінаваты, і так завязвалася спрэчка аб настаўніках, якая нярэдка канчалася сваркай, тады выступаў суддзя. Часамі ж, бо з леташнімі вучнямі VII класа здараліся розныя гісторыі, дык абмяркоўвалі, каму ісці да п. дырэктара і ці ісці»326, — расказваў аднакласнік Багушэвіча Адольф Якавіцкі ў верасні 1860 года. Але гэта не звычайны расказ, а паказанні ў следчай камісіі. Таму намаляваная ім карціна вучнёўскага жыцця выйшла аднабаковай. He такія гэта былі часы, каб вучністаршакласнікі маглі задавольвацца гульнёю ў шышкі.
    Класныя журналы могуць расказаць не толысі пра поспехі Багушэвіча ў вучобе, але і пра іншыя важныя справы: пра яго сяброў пра тых, хто быў побач з ім у гэтыя адказныя ў сэнсе фарміравання яго светапогляду гады. I тут даследчыка чакае цікавае адкрыццё: аказваецца, сярод тых, з кім сустракаўся або сябраваў Багушэвіч, з кім сядзеў можа быць, за адной партай, было нямала вядомых пазней дзеячаў рэвалюцыйнага руху 60-х гадоў у Беларусі і Літве. Разгорнем наўздагад адзін з класных журналаў Віленскай гімназіі за 1857/58 навучальны год і паглядзім спісы вучняў старэйшых класаў:
    326 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвыў Фонд 378. Паліт. аддз. 1860. Спр. 33.
    Ч. І.Арк. 61.
    V клас
    6.	Багушэвіч Франц.
    17.	Далеўскі Ціт.
    45.	Міладоўскі Аляксандр.
    74.	Чарноўскі Юліян.
    VI клас
    4.	Віткоўскі Вікенцій.
    11.	Далеўскі Канстанцін.
    31.	Мінейка Сігізмунд.
    VII клас
    8.	Здановіч Ігнат.
    12.	Курневіч Ігнат.
    Імя аднакласніка Францішка Багушэвіча — Ціта Далеўскага — непарыўна звязана з імем вялікага сына беларускага народа Кастуся Каліноўскага. Далеўскі паходзіў з вельмі папулярнай у Вільні беднай інтэлігентнай сям’і з багатымі рэвалюцыйнымі традыцыямі. Яго старэйшыя браты толькі ў 1860 годзе вярнуліся з Акатуйскай катаргі, куды былі высланы пасля 1849 года за ўдзел у рэвалюцыйным руху. Сястра была замужам за Зыгмунтам Серакоўскім, выдатным рэвалюцыянерам, сябрам М. Г. Чарнышэўскага і Т. Р. Шаўчэнкі. Ціт Далеўскі ў 1859годзе пакінуў гімназію і разам са сваім братам Канстанцінам накіраваўся ў Маскоўскі універсітэт. У 1863 годзе Ціт Далеўскі быў блізкім паплечнікам Каліноўскага па кіраўніцтве паўстаннем. Царскія каты схапілі смелага рэвалюцыянера і, пераканаўшыся, што ніякімі пагрозамі нельга прымусіць
    яго сказаць, дзе хаваецца яго вялікі сябра, расстралялі ў снежні 1863 года. Канстанцін Далеўскі змагаўся ў 1863 годзе пад сцягам Серакоўскага, потым уцёк за мяжу і загінуў у час Парыжскай камуны327.
    Гордасцю Віленскай гімназіі бьгў Ігнат Здановіч, які закончыў гімназічны курс у 1858 годзе з залатым медалём. Яго таксама чакаў слаўны і трагічны лёс. Вельмі здольны чалавек, ён ужо ў 1862годзе быў кандыдатам матэматычных навук Пецярбургскага універсітэта і накіраваўся для завяршэння адукацыі за мяжу. Аднак Здановіч вярнуўся ў Вільню, як толькі да яго дайшла вестка аб паўстанні. Ён стаў правай рукой Каліноўскага ў літоўска-беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. Як і Ціта Далеўскага, царскія ўлады схапілі Здановіча і павесілі ў Вільні ў снежні 1863 года. Нават следчая камісія вымушана была прызнаць, што Здановіч «трымаўся з рэдкай упартасцю», што «ніякія пераконванні не выклікалі яго на адкрытую размову»328.
    Юліян Чарноўскі, які вучыўся ў 1857/58 годзе ў адным класе з Багушэвічам, нарадзіўся ў Вільні ў 1840 годзе. Пазней яго імя часта згадваецца ў сувязі з маёнткам Данюшава, на мяжы Ашмянскага і Свянцянскага паветаў які, відаць, належаў Чарноўскім. Пасля Віленскай гімназіі ён быў вольным слухачом Маскоўскага універсітэта, затым паступіў у Пецярбургскі універсітэт, які кінуў у 1861 годзе, не прыняўшы матрыкул329.
    327 GieysztorJ. Pami^tniki... Т. 1. S. 308, 388.
    328 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 378. Вопіс 219. Спр. 1411. Арк. 86.
    329 ДГАЛВ [ЦДГА СПб.ў Фонд 14. Вопіс 5. Спр. 2243.
    У 1863годзе, займаючы пасаду рэвалюцыйнага камісара Ашмянскага павета, Чарноўскі вызначыўся энергіяй і рашучымі мерамі супраць памешчыкаў, якія не хацелі падтрымліваць паўстанне. У адной следчай справе чытаем, што ён «даў дазвол шайцы абрабаваць памешчыка Нарковіча ў Мігулях», у якога начальнік паўстанцкага атрада Густаў Чаховіч («Астоя») адабраў для рэвалюцыйных мэт 900 рублёў330. Імя Юліяна Чарноўскага пазней не раз называлася ў сувязі са следствам аб удзеле сям’і Багушэвічаў у паўстанні.