• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    рыты Скарынавых выданьняў, колькідзесят іх заставіцаў ды соткі аздобных ініціялаў гэта сам доктар Скарына. Думку гэтую, — працягваў рэцэнзент, — ціраз выказвалі, яшчэ ад мінулага стагодзьдзя, і аўтары іншыя, хоць ніякіх канкрэтных на гэта довадаў ніхто ніколі не прывёў»161. Выказваючы нязгоду з такім падыходам, Тумаш спасылаўся на вядомую манаграму МТЗ (M3) у левым ніжнім куце Скарынавага партрэта як ужо несумненную мастакоўскую манаграму. На думку Тумаша, гэты манаграміст (на жаль, канкрэтна даследчыкамі так і не ідэнтыфікаваны) быў не толькі аўтарам партрэта, але і «адзіным, ці, найменш, галоўным мастаком друкаваных у Бібліі дрэварытаў ды заставіцаў»162.
    Збалансаваны пункт погляду спрабуюць знайсці аўтары энцыклапедычнага даведніка «Францыск Скарына і яго час». У змешчаным там артыкуле «Ілюстрацыі ў выданнях Ф. Скарыны» В. Шматаў піша: «Паводде стылю яны (ілюстрацыі. — Г. К.) не аднолькавыя. Даследчыкі (М. Шчакаціхін, Л. Баразна) вылучаюць некалькі стылістычных груп, што сведчыць аб выкананні іх некалькімі майстрамі, на партрэце Скарыны адзін з іх пакінуў сваю манаграму (маецца на ўвазе ўсё тая ж манаграма M3 або МТЗ. — Г. К.). Астатнія творы ананімныя. Многія ілюстрацыі пазначаны гербам-сігнетам Скарыны, што сведчыць пра непасрэднае дачыненне першадрукара да гэтых твораў. Бясспрэчна, Скарына быў асноўным ініцыятарам ілюстравання сваіх выданняў, арганізатарам усіх работ у сваёй (або арандаванай) друкарні, а магчыма, і аўтарам асобных малюнкаў да гравюр, кампазіцый; яму на-
    161 Запісы. Нью-Йорк, 1975. Т. 13. С. 107.
    162 Тамсама.
    лежаць усе подпісы да ілюстрацый»161. Такім чынам, на думку Шматава, сігнет сведчыць пра непасрэднае дачыненне Скарыны да ілюстрацый, але пераважна на ўзроўні ідэй, ініцыятывы і арганізацыі работы. Размова працягваецца ў артыкуле «Манаграма» (аўтары В. Дышыневіч, М. Ткачэнка, В. Шматаў), дзе выказваецца думка, што манаграміст M3 (МТЗ) бьгў гравёрам партрэта, а не яго мастаком-малявальшчыкам. «Апрача партрэта Скарыны, — гаворыцца ў артыкуле, — ён, магчыма, выканаў шэраг манументальных дрэварытаў: „Юдзіф і Агаферн” „Плач Ераміі” „Самсон і леў” „Эсфір перад Асферам” і інш. Усе яны адзначаны друкарскім сігнетам Скарыны — выявай сонца і месяца, што сцвярджае аўтарскія правы Скарыны на гэтыя творы (нават калі ён не прымаў асабістага ўдзелу ў выкананні, а запрасіў да сябе манаграміста ці заказаў яму ілюстрацыі)»164. Праблемай «аўтарскіх правоў» тлумачаць з’яўленне герба-сігнета Скарыны на гравюрах яго выданняў У Конан і В. Шматаў у артыкуле пра гравюру «Асада Іерусаліма» ў гэтым самым энцыклапедычным даведніку.
    Сваё разуменне пытання выказвае В. Чамярыцкі ў абагульняльным артыкуле для біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі»: «Шмат якія гравюры і застаўкі скарынаўскіх выданняў пазначаны яго асабістым знакамсігнетам, своеасаблівым гербам — змешчанай на шчыце выявай сонца і сярпа месяца з чалавечымі тварамі, што сімвалізуе кнігу як крыніцу мудрасці, ведаў, асветы, адраджэння. Сігнет указвае таксама на аўтарскую належнасць
    163 францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. С. 343.
    164 Тамсама. С. 403.
    Скарыне гэтых твораў мастацтва і саміх выданняў, у якіх яны змешчаны»165.
    Думаецца ўсё ж, што сігнет сцвярджаў хутчэй уладальніцкія, а не аўтарскія правы на ілюстрацыі. Правы перакладчыка-наватара, выдаўца-ўладальніка, чалавека, які даваў сваё імя ўсяму выдавецкаму праекту, а не аўтара ілюстрацый у поўным сэнсе слова. Нельга не пагадзіцца, што Скарына ў любым выпадку прымаў непасрэдны ўдзел у афармленні сваіх выданняў, асабліва на папярэднім этапе афарміцельскай працы — ставіў задачу праектаваў шрыфты (прынамсі, фармуляваў канцэпцыю шрыфтоў), рабіў першапачатковыя накіды малюнкаў, быў генератарам творчых ідэй, аднак даводзілі (калі не сказаць выконвалі) малюнкі і рэзалі гравюры хутчэй за ўсё іншыя (на гэта ўказвае розная манера выканання; ды і, шчыра кажучы, хапала ў Скарыны іншых клопатаў па перакладзе і выданні Бібліі). Так што сігнет з сонцам і паўмесяцам — усяго толькі асабісты знак Скарыны як кіраўніка і натхняльніка манументальнага выдавецкага праекта, у аснове якога ляжала яго карпатлівая і адказная творчая праца перакладчыка. Умоўна сігнет можна назваць і выдавецкім знакам, хаця функцыі яго шырэйшыя — і гэта выдатна паказаўЯ. Неміроўскі. На гэтым знаку адбітак выключнай творчай індывідуальнасці Скарыны, якому ў вышэйшай ступені было ўласцівае пачуццё гонару і радасці за вялікую гістарычную справу, да якой яму выпала спрычыніцца, і за свой далёка не шараговы ўдзел у гэтай справе.
    У тыя часы, як вядома, гравюрныя дошкі вельмі цаніліся і пераходзілі ад аднаго друкара да другога. Ужо не гаворым пра
    165 Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. Мінск, 1995. Т. 5. С. 332.
    звычайную практыку запазычання сюжэтаў і кампазіцыйных рашэнняў. Наяўнасць на гравюры Скарынавага знака даказвае найперш або як мінімум тое, што яна, дадзеная гравюра, выконвалася спецыяльна для Скарыны, па яго замове, хаця і ў гэтым выпадку зусім правамернае пытанне пра сюжэтныя запазычанні, першаўзоры і г. д. Украінскі гісторык старадаўняй кніжнай справы М. Макаранка ў працы «Арнаментацыя ўкраінскай кніжкі XVI-XVII ст.» (1926) справядліва адзначаў: «У выданнях Фр. Скарыны маем ілюстрацыі з дэкаратыўнымі элементамі (вызначэнне не самае ўдалае — размова пра скарынаўскую сімволіку. — Г. К.); гэтыя элементы сведчаць пра тое, што згаданыя ілюстрацыі былі скампанаваны і выкананы па замове самога выдаўца — Скарыны, для яго выданняў. Так, у чацвёртай кніжцы Царстваў (Біблія) на малюнку, падпісаным так: „Навходносор царь Вавмлонскнй Добывает Ерусалнма” (больш ходкая цяпер сціслая назва: «Асада Іерусаліма». — Г. К.), бачым звычайны сюжэт сярэднявечнагабаявогапроціборствападхарутвамі; нахарутвах — герб самога выдаўца Скарыны (сонца, з’яднанае з месяцам). Той самы герб бачым у кнізе „Лічбы” на гравюры „Людне Нзранлевы с полкн свонмн около храму божня” (пашыраная сёння адаптаваная назва «Ізраілевы палкі ля храма». — Г.К.). Вось жа тут мы на свае вочы бачым, як ствараюцца самі гэтыя аздобы, і маем пэўную падставу гаварыць, што гэтыя ілюстрацыі тут жа і скампанаваны, а не прыйшлі сюды з іншага месца разам з запазычаным сюжэтам, з яго апрацоўкай ды тэхнікаю выканання»166. Пра гэта ж пісаў гісторык медыцы-
    Макаренко М. Орнаментацня украінськоі кннжкн XVI-XVII ст. Кнів, 1926. С. 212-213.
    ны Рыгор Кручок у юбілейным зборніку «450 год беларускага кнігадрукавання» (1968): «Прыналежнасць амаль усіх ілюстрацый Скарыне як заказчыку відавочная, паколькі на іх стаіцьгерб Скарыны, наякімнамаляваны сонца, месяц... »167. Падобнай плённай, канструктыўнай думкі прытрымліваўся і рускі славіст, гісторык кнігадрукавання Аляксандр Сяргеевіч Мыльнікаў які заўважыў у сваёй манаграфіі «Чэшская кніга: нарысы гісторыі» (1971): «Яркая індывідуальнасць кніжнай ілюстрацыі Ф. Г. Скарыны нібыта падкрэсліваецца на гравюрах выявай яго герба — сонца і месяца, якія нязменна паўтараюцца. Усё гэта сведчыць пра тое, што Скарына не механічна выкарыстоўваў гравюры з выданняў падобнага кшталту, a спецыяльна заказваў іх (каму? дзе?) для сваіх кніг»168.
    У сціслай форме гэтую ж думку сфармуляваў В. Шматаў: «... многія гравюры пазначаныўласнымгербам Скарыны — сведчаннем іх прыналежнасці заказчыку»169 (адначасова слушна сцвярджаецца: «... большасць ілюстрацый — вынік творчага супрацоўніцтва Скарыны з гравёрамі-выканаўцамі»170).
    Такім чынам, Скарына — заказчык, Скарына — дбайны, дальнабачны выдавец, які побач з першачарговым клопатам пра змястоўнасць рупіцца пра паліграфічна-мастацкую адметнасць сваіх выданняў Скарына — арганізатар мастацкага афармлення выдаваных кніг і адначасова як аўтар перакладу галоўны гаспадар-распарадчык усяго выдавецкага праекта
    167 450 год беларускага кнігадрукавання. С. 383.
    168 Мыльннков A. С. Чешская кннга: очеркн нсторнн. М., 1971. С. 89-90.
    169 Шматаў В. Мастацтва беларускай кнігі XV — сярэдзіны XVI ст. // Скарына і яго эпоха. Мінск, 1990. С. 466.
    170 Тамсама. С. 467.
    і яго вынікаў1", — вось пра што сведчыць найперш адбітак яго сігнета на ілюстрацыях. У рэшце рэшт Скарына даў сваё імя ўсяму бліскучаму праекту і вельмі клапаціўся, каб гэтую акалічнасць заўважылі яго сучаснікі і нашчадкі.
    Калі перайсці да Т-знака, то яшчэ ў 1864 годзе бліскучы мастацтвазнаўцаУладзімір Васільевіч Стасаўцвёрда вырашьгў што гэты знак не можа быць манаграмай гравёра. Доказ той самы, што прыводзіўся пазней і Тумашам (мы пра гэта ўжо згадвалі), — на Скарынавым партрэце манаграма мастака ўнізе злева, а Т-знак каля галавы выконвае іншую функцыю. Але якую? Тут Стасаў вагаўся: «Відавочна, яна (манаграма з «трохкутнікам». — Г. К.) мае прамое дачыненне да асобы Скарыны ці аўтара карцінак»172. У апошнім выпадку было толькі вельмі няпэўнае дапушчэнне.
    Між тым і дагэтуль знаходзяцца даследчыкі, якія на ўсе сто працэнтаў звязваюць Т-знак з аўтарствам гравюр скарынаўскіх выданняў. Так, калекцыянер і мастацтвазнаўца Анатоль Белы лічыць гэты знак радавым знакам Скарыны і адначасова — побач з сігнетам — яго манаграмай як мастака-рысавальшчыка і гравёра, ці не адзінага афарміцеля ўсіх сваіх выданняў. Змяшчэнне на ілюстрацыях герба-сігнета і Т-знака («Вагі»), на думку А. Белага, «безумоўна, сведчыць аб сцвярджэнні аўтарскіх праў першадрукара на гэтыя творы»173.
    Варшаўскі мастацтвазнаўца Вальдэмар Дэлюга ў артыкуле «Францыск Скарына і габрэйскія друкары ў Пра-
    171 Відаць, аддалена ролю Скарыны ў чымсьці можна параўнаць і з роллю дырыжора або рэжысёра, тым болып калі гэты рэжысёр ставіць фільм па ўласным сцэнарыі.
    172 Отчет о седьмом прнсужденнн наград графа Уварова... С. 31.
    173 Белы А. Партрэты Скарыны // Полымя. 1990. № 7. С. 196.
    зе» (2000) адзначае: «Пяць гравюр і тытульная старонка да Бібліі Скарыны пазначаны двума гмеркамі (штэмпелямі родавых гербаў [удакладненне перакладчыка]; маюцца на ўвазе адбіткі сігнета і «трохкутніка». — Г. К.). Трэба меркаваць, што іх аўтарам з’яўляецца адзін і той жа аўтар»174. Нягледзячы на стылістычную ў дадзеным выпадку неахайнасць перакладу, думка зразумелая. Як бачым, гэта пазіцыя нечым блізкая да пазіцыі Белага, г. зн. сігнет і «трохкутнік» успрымаюцца як манаграмы аднаго і таго ж мастака, прынамсі Дэлюга дае падставы для такога разумення. Адначасова даследчык паведамляе, што характэрны для пражскіх выданняў Скарыны спосаб афармлення групы гравюр з радавым гербам (у тым ліку тытульнай старонкі) мае свае аналогіі ў тагачасных габрэйскіх выданнях (на жаль, гэтае каштоўнае назіранне не канкрэтызуецца).