• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
     
    
    А.М. Ненадавец
    
    СІПАЮ СПОВА
    ЧОРНАЯ I БЕЛАЯ МАГІЯ
    
    
    А.М. Ненадавец
    ЧОРНАЯ I БЕЛАЯ МАГІЯ
    Мінск «Беларусь» 2002
    УДК 398.2(=161.3):133.4
    ББК 82.3 + 86.42
    H51
    Мастак Міхаіл Барздыка
    Ненадавец A. М.
    Н 51 Сілаю слова. Чорная і белая магія / A. М. Ненадавец. — Мн.: Беларусь, 2002. — 350 с.: іл.
    ISBN 9850104422.
    Кніга прысвечана розным бакам жыцця і паводзін знахароў і варажбітоў. Упершыню на шматлікіх прыкладах з класічнай літаратуры. вуснапаэтычнай творчасці паказана, як уплывалі чараўнікі і варажбіты, знахары і народныя лекары на чалавека і яго хваробу.
    Прызначана этнографам, фалькларыстам і ўсім, хто цікавіцца таямніцамі духоўнай спадчыны беларускага народа.
    УДК 398.2(=161.3):133.4
    ББК 82.3+86.42
    ISBN 9850104422
    © Ненадавец A. М., 2002
    © Барздыка М. Ф., мастацкае афармленне, 2002
    © УП «Выдавецтва «Беларусь», 2002
    ЗМЕСТ
    УВОДЗІНЫ
    5
    Міфалогія і магія
    9
    Сіла страху
    17
    ЧОРНЫЯ ВАРАЖБІТЫ
    31
    Хто лічыўся сябрамі нячыстай сілы
    127
    Смсрць чорных варажбітоў 149
    СПАГАДЛІВЫЯ ЗНАХАРЫ 203
    Як паводзілі сябе знахары
    253
    Рэчы, якімі карысталіся знахары
    303
    ЗАКЛЮЧЭННЕ
    337
    Спіс скарачэнняў
    342
    Зноскі
    343
    У сваім даследаванні мы на першы план выводзім людзей, якія па цвёрдаму перакананню іншых, былі звязаны з нячыстай сілай. Што ж зробіш, але ж баяліся старадаўнія беларусы такіх суродзічаў, якія карысталіся «заслужана дурною славаю», бо ад іх надта ж многае залежала. Вочы і страшныя словы злога (чорнага) варажбіта былі ўсёпаражальнымі. А маглі злыя чараўнікі надзвычай многае: насылаць і лячыць хваробы; назаўсёды зводзіць у сям'і мужа з жонкай, ды так, што яны ніводнага дня не здолеюць пражыць без спрэчкі і бойкі; наслаць страшэнную, усёпаглынаючую навальніцу, буру з маланкамі і грымотамі, якая раскідае гаспадарчыя пабудовы, павыб'епавынішчыцьураджай на палетках, іўсё гэта, разам узятае, прывядзе сялян да галоднай смерці; выклікаць небывалую па сваёй працягласці і бязлітаснасці засуху; ператвараць людзей у ваўкалакаў, жаб, сабак, катоў (пераўвасабляць няшчасных людзей, якія нічога благога ўвогуле нікому не зрабілі, у своеасаблівых носьбітаў пэўных рыс нячыстай сілы і г.д.). Як падкрэсліваў П. Шэйн: «Усе згаданыя намі віды прафесійнага чараўніцтва, калі яно выходзіць за рамкі акрэсленых намі межаў, нямногімі ў Беларусі лічыліся забабоннымі; наадварот, большасць беларусаў глядзіць на ўсё гэта.як на вышэйшае веданне дадзенай прафесіі, істотна неабходнае ддя паспяховага яе выканання. Інакш глядзяць на сапраўдных чараўнікоў, якія, каб валодаць вышэйшай ступенню магутнасці, прадалі чорту сваю душу. А для гэтага патрэбна парваць усялякую сувязь з царквою, трэба здзейсніць нешта празмерна кашчунскае. Менавіта ў час прычасця не праглынаць св. Таін, а трымаць у роце, потым вынесці іх на «ростанькі» (перакрыжаванне дарог), пакласці на адным з крыжоў, якія амаль паўсюдна на Беларусі ставяцца на перакрыжаваннях, і выстраліцьу іх. У час выстралу, якгавораць, бачыцца распнуты Хрыстос. Ёсць прадпасылкі меркаваць, што калі на падобны ўчынак глядзелі абыякава, то толькі ў даўно прайшоўшыя часіны, калі хрысціянства змагалася з язычніцтвам. Цяпер жа амаль паўсюдна на Беларусі так многа распаўсюджана аповядаў пра тое, што большасць страляючых у св. Прычасце краналася розумам, ператваралася ў дзікіх звяроў і падвяргалася таму падобным пакаранням, што, гледзячы на гэта,
    СПАГАДЛІВЫЯ ЗНАХАРЫ
    '*г ^^^іі^ ?<:< ■' "wk %"У(ШЗЖжй^
    “ ’^^\л'Г
    
    Сіла страху
    29
    Агульным сродкам супраць хвароб (як і розных іншых няшчасцяў) былі ў народзе разнастайныя анатрапеі — рэчы, прызначаныя ўберагчы чалавека ад любога наслання. На прыдарожных крыжах ці на дрэвах, камянях, якія лічыліся святымі, цудадзейнымі, яшчэ і сёння можнаўбачыцьпавязаныя хвартушкі, хусткі, ручнікі. Яны з'яўляюцца своеасабліваю ахвяраю людзей нябесным сілам, духам, усім нябачным апекунам жывых, здольным захаваць здароўе чалавеку, адагнаць ад яго хваробу. Здаўна асабліва выратавальная сіла надавалася палатнуабыдзённіку, вытканаму жанчынамі аднаго сяла на працягудня —адусходудазахадусонца. Рабіцьахвярны абыдзённік маглі ў выпадку крайняе патрэбы: каб адступілася засуха ці градабой, але найчасцей — каб захаваць паселішча ад хваробы, пошасцяў, паморкаў. Гатовае палатно абносілі вакол вёскі, утвараючы магічнае кола, у сярэдзіну якога ніякае ліха пасля гэтага не павінна было пранікнуць. Альбо абыдзённік працягвалі ўпоперак вуліцы, і праз яго ці пад іх трэба было прайсці ўсім вяскоўцам ці свойскай жывёле. Жыццядайную сілу такога палатна павінна было адчуць на сабе ўсё жывое ў вёсцы. Да ліку абярэгаў ад хвароб, пярэпалахаў і ліхіх вачэйадносіліся таксама чырвоныя ніткі, стужкі, паясы, вышыўка на адзенні8.
    Вера ў дурную сілу чалавечага вока застаецца стойкай і да нашага дня. Калі патрыярхальны чалавек баяўся «чорных вачэй» таму, што яны адмоўна ўздзейнічалі на ягоных супляменнікаў і жывёлу, што сам ён нічым не мог іх вылечыць і проста вымушаны быў звяртацца да нейкай засцерагальнай сілы, якая нярэдка прыходзіла да яго ў асобе той жа чараўніцы ці чараўніка, якія і раілі, як пазбавіцца ўплыву непажаданых сведкаў яго будзённага жыцця і працоўнай дзейнасці. У наш жа час многае засталося проста па традыцыі, бо людзі, як бы ім таго не хацелася, не могуць проста так адмовіцца ад усяго ранейшага, што стагоддзямі ўплывала на фарміраванне светапогляду іхніх продкаў.
    28
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    Заўсёды ссылаліся на тое, што ён «захварэў невядомай хваробай і ... памёр». Ведзьмаў маглі ўхваляць і за тое, што яны пранікалі ў прыроду рэчаў гэтак глыбока, як ніхто іншы з тагачасных людзей, за талент у прадказанні будучыні, якой бы на самой справе яна потым не аказалася — радаснай ці гаротнай. Яшчэ ў V ст. да н.э. у Афінах для прадказанняў карысталіся металічным блюдам, адшліфаваным пры дапамозе масла да бляску люстэрка. Сучасныя знахарківаражбіткі для прадказанняў выкарыстоўваюць крыштальны шар.
    Нашы продкі найбольш каштоўным дарам лічылі прадбачанне будучых падзей. Тады, як і сёння, самай папулярнай формай яднання са светам духаў быў аніракрытыцызм, г.зн. — пасланні, якія канкрэтны чалавек атрымліваў у сне, а адсюль можна зрабіць выснову, што ў старажытным свеце шырока было распаўсюджана тлумачэнне сноў. У часы язычніцтва яно было свяшчэнным. Нельга адназначна сцвярджаць і ў нашыя дні, што сучаснікі не вераць у «прарочыя сны», у «здзяйсняльныя» сны, у «сны ў руку» і г.д. Старадаўнія чараўнікі прадказвалі будучыню «па малюнках», якія ім бачыліся ў сне, а сам сон імі разглядаўся яктакі псіхічны стан, пры якім душа вельмі лёгка і проста можа ўвайсці ў будучыню. Аднак паколькі блукаючая душа падарожнічае ў розных часавых вымярэннях, лічылася, што яна можа перадавацьтолькі перавернутае адлюстраванне таго, што бачыць адсюль, і агульнавядомае выслоўе: «У сне ўсё наадварот».
    Да канца дахрысціянскай эры ў магію і чараўніцтва пагрузілася ўсё чалавецтва. Паўсюдна мроіліся атрады злых духаў, для супакаення і мтавасці якіх патрэбны былі чалавечыя ахвяры. Духі толькі і рабілі, што падпільноўвалі тых, хто не меў магічных абярэгаўамулетаў ці слоўных засцярог. У гэты час людзі ўжо цвёрда былі перакананы, што ведзьмы маюць трывалыя здольнасці ператварацца ў нябачных істотдухаў, пераўвасабляцца ў жывёлін і птушак, а таксама, што іхняе чараўніцтва смяротнае, што яны папросту могуць кіраваць, як толькі ім захочацца, стыхіямі, а менавіта — чатырма вятрамі. Ім падпарадкоўваліся і такія ўсёмагутныя стыхіі, як гром і маланка.
    Чараўнікі і ведзьмы заставаліся на працягу некалькіх стагоддзяў адзінымі лекарамі сярод насельніцтва. Да іх звярталіся ў самыя цяжкія моманты жыцця, бо калі і былі нейкія прафесійныя медыкі, то зварот да іх каштаваў надзвычай дорага, і таму большасць народу, хацела яна гэтага ці не, вымушана была падтрымліваць адносіны са знахарамі. Гэта былі абставіны, прадыктаваныя складанасцямі жыцця патрыярхальнага продка.
    Сіла страху
    27
    падмурак. Ці не адтуль і не таму пайшло выслоўе «Стаіць налюдскіх касцях». Згадвалі і пра іншы від прынясення ахвяры пры будаўніцтве — чалавека проста замуроўвалі жывым у мур. Перавагу аддавалі немаўлятам, якіх кралі для такіх мэт у бацькоў. Лічылася, што дзеці не паспелі яшчэ награшыць у зямным жыцці і пабудаванае будзе стаяць вечна. У некаторых выпадках дзяцей усё ж забівалі і іхняй крывёю апырсквалі сцены, а само цела замуроўвалі. Значна пазней чалавечыя ахвяры пачалі замяняць жывёламі і птушкамі. Гвалтоўнае спальванне, прымусовае пазбаўленне жыцця назаўсёды захавалася ў магіі, дэманалогіі, міфалогіі не толькі таму, што яно мела месца на самой справе ў гісторыі развіцця чалавецтва, але яшчэ і таму, што надта жыццястойкімі аказаліся абрады і звычаі, у якіх усё гэта ўжывалася.
    Усіх, хто займаўся магіяй з адлюстраваннямі людзей, а таксама тых, хто прасіў парады ў дэманаў і мерцвякоў, звычайна праганялі з гарадоў, вёсак і іншых населеных пунктаў, і яны павінны былі, калі іх яшчэ пакідалі ў жывых, жыць удалечыні ад людзей. Дзе яны жылі, ведалі, бо нярэдкаўсілу аб'ектыўных ці суб'ектыўных прычын людзям усё роўна даводзілася звяртацца да іх за дапамогай. Калі ўсеагульная барацьба з ведзьмамі і вядзьмарствам супынілася і знахароў гэтых перасталі праследаваць за іхні занятак, то яны пачалі вяртацца жыць назад, да людзей. Тут ужо іхнія суседзі ведалі, чым чараўнікі займаюцца, якую злыбяду яны могуць прынесці, і калі нешта на самой справе благое здаралася, то ўпершую чаргу бязлістасна распраўляліся з тымі самымі чараўнікамі, асабліва і не дапытваліся, вінаватыя тыя ці не. Былі, вядома ж, і выключэнні з правілаў. Напрыклад, у канонах рэлігіі Рымскай імперыі магія афіцыйна ўвогуле не забаранялася, але язычніцкія прадказальнікі, а потым за імі і хрысціяне першымі сталі асуджаць ведзьмаў і праявы чорнай магіі.
    У глыбокай старажытнасці класічныя ведзьмы выклікалі ўлюдзей не толькі страх, падазрэнне, але і захапленне. Іх паважалі найболей за тое, што яны маглі самастойна рыхтаваць усёмагчымыя лекі, якія ставілі на ногі безнадзейна хворага чалавека, або, наадварот, за тое, што памайстэрску здзяйснялі «ціхія» смертазабойствы, карыстаючыся пры гэтым ядамі, якія імі ж і былі выраблены. Болей таго, яны маглі атруціць чалавека не адразу, а падліваючы ці падсыпаючы таму атруту на працягу доўгага часу. Тады ніхто нават і падумаць не мог, што памерлы — ахвяра атручвання.