Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
He дзіўна, што, зыходзячы з усяго гэтага, старадаўнія продкі думалі, што духі знаходзяццаўпастаяннай сувязі з людзьмі і штоўчынкі апошніх прыносяць ім радасць ці незадавальненне, што рана ці позна вера ў іх існаванне павінна прывесці непазбежна да сапраўднага шанавання іх ці да жадання іх задобрываць. Такім чынам, нашы продкі верылі ў магутнасць кіравання боствамі і падпарадкаваных ім духаў, у душу і ў будучае жыццё. Гэта вераванне на практыцы ў будзённым жыцці пераходзіла ў сапраўднае, прымхлівае і кананічнае пакланенне.
У свой час англійскі даследчык Э. Тайлар даволі слушнадаводзіў, што «...анімізм складае старажытную і новую філасофію, якая ўтэорыі адлюстроўваецца ў форме веры, а на практыцы — у форме шанавання»2.
Вера ў душу, якая была ўласціва кожнаму чалавеку, прыводзіла да таго, што з'яўляліся шматлікія павер'і, вуснапаэтычныя творы, дзе тлумачылася, што такое душа і як яе можна знайсці, заўважыць ціпростапрымусіцьпакінуцьсляды. «Калі чалавек паміраў, каліяму цяжка даводзілася пакінуць белы свет, то старыя людзі раілі прасачыць, як жа стане паводзіць сябе душа гэтага небаракі. А рабілі ўсё надзвычай проста. Бралі попел і рассыпалі яго роўнай сцяжынкай ад месца, дзе ляжаў паміраючы, і да самага парога. Потым стараліся
СІЛА СТРАХУ
Чалавек спрадвеку верыў, што яго акружаюць звышістотныя, звышмагутныя сілы, ад якіх залежыць ягоны лёс («рок»), і спрабаваў перацягнуць гэтыя сілы на свой бок. Вера ў такія звышнатуральныя сілы характэрна толькі для чалавека. Яна ўзнікла ў выніку веравання ў існаванне душы, вечная прырода якой, па перакананнях старажытных, перажывае намнога смертную плоць. Першабытны чалавеклічыўддя сябе за свяшчэннае правіла і ніколі не адыходзіў ад яго, што любы аб'ект (прадмет, рэч), не мела вялікай розніцы — жывы ён ці не, мае сваю душу і свядомасць, падобныя на чалавечую.
Далёка не ўсе душы ўключаліся ў сонм племянных продкаў і знаходзілі супакаенне ў царстве памерлых. Тыя, хто быў адзначаны «дурной смерцю» — ад удару маланкі, пакараныя смерцю, не атрымаўшыя паграбення, западозраныяўчараўніцтве і г.д., выключаліся з іх ліку. Лічылася, што «дурная смерць» знаходзіць тых, хто нейкім чынам займаўся непрадугледжанымі канонамі тагачаснага грамадства справамі і ў выніку гэтага парваў свае сувязі з абшчынным калектывам, з’яднаў сябе з міфічным, асацыяльным светам. Душы загінуўшых «дурной смерцю» не адыходзілі ў царства (краіну) памерлых, а заставаліся недзе непадалёку (у лесе) ад родных мясцін і пастаянна праследавалі жыхароў і прыносілі ім усялякую шкоду. Менавіта гэтыя шматаблічныя істоты выклікалі ў людзей асаблівы жах, напаўнялі акружэнне чалавекатысячамі страшных, перакрыўленых нянавісцю і зласлівасцю вобразаў.
Прыгадаем выказванне польскага міфолага М. Парандоўскага: «Рымлянін (маецца на ўвазе старажытны язычнік. —A Н.) жыўу пастаянным страху, што не здзейсніў абрады, як патрабавалася. Дробязны пропуск у малітве, нейкі няўклюдны рух, нечаканая перашкода ў рэлігійным танцы, паломка музычнага інструмента для ахвярапрынашэнняў — гэтага было дастаткова, каб той жа самы абрад паўтарыць зноў. Бывалі выпадкі, калі ўсё паўтаралася з самага пачатку да трыццаці разоў, пакуль ахвярапрынашэнне не здзяйснялася цалкам. Пры здзяйсненні малітваў жрэц павінен быў сачыць,
Міфалогія і магія
15
ямленні з першакрыніцамі казак і паэм, паступова ў ягонай галаве пачынае раскрывацца і прычына, якая нарадзіла гэты цудоўны вымысел, які даволі часта так і называўся нашымі продкамі — міф.
Амаль цэлае тысячагоддзе ніхто не мог адназначна сказаць, чаму ж да іхніх паслуг усё яшчэ звяртаюцца людзі, верачы ў розныя рэзка адмоўныя і негатыўныя ўплывы нядобразычліўцаў. Магія слова, якой бы старажытнай яна ні была і як бы нам ні здавалася, што яна ўжо аджыла свой век, на самой справе не памірае канчаткова, a адраджаецца, узнаўляецца ў нейкіх іншых сваіх аспектах, што пачынаюць іскрыцца новымі гранямі.
14
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
адзінае цэлае. Болей таго, менавіта рэлігія і дапаўняла тады магію, бо ўсёмагчымыя закляццізакрэпкі, паўторызвяртанні да духаў, да шматлікіх багоў, якія ўяўлялі сабою якразтакі не што іншае, як боствы ўсёмагчымых прыродных стыхій, што адносіліся да самой валадаркіпрыроды. Іменна да яе сіл звярталіся варажбіты, але ўжо неслі ў сваіх зваротах не простыя магічныя дзеянні ці нейкія моўныя тэксты, а элементы першаснай рэлігіі. Гэтыя элементы развіваліся, удасканальваліся, станавіліся канонамі. Тут можна згадаць і пра тое, што, калі прыслужваць ці пакланяцца боству, неабходна паверыць у яго існаванне. Іншая справа, што такое боства патрыярхальнымі людзьмі ўяўлялася не ў чыста абстрактным выглядзе, a ў форме або ў выглядзе нейкага канкрэтнага ідала. Чаму тады язычніцкія багі мелі сваё «зямное» адлюстраванне? Няхай сабе яно было нейкім надзвычай спрошчаным, наіўна пабудаваным ці адлюстраваным, але тым не меней любая прыродная стыхія мела «двайны» твар аддюстравання. Атрымліваласятак, што калі, напрыклад, грымела маланка і сярод людзей гаманілі: «Пярун, Пярун б'е, Пярун палюе!», тояны ўяўлялі Перуна грозным нябесным богам, які апекаваў над не менш грознымі княскімі дружынамі, і мелі ж адлюстраванне гэтага бога, якое стаяла на язычніцкім капішчы і да якога можна было прыйсці ў любы момант, калі толькі ўзнікала такая неабходнасць.
Ва ўсе часы верылі, а зараз гэта зноў пачынае ўзмацняцца, што людзі праз пасрэдніцтва варажбітоўзнахароў такім чынам авалодваюць таямніцамі сферы «жылля багоў» (Бога адзінага ўхрысціянстве). У часы ранняга і развітогаязычніцтваяны і сапраўдылічыліся тымі, хто дапамагае ў «размовах» з багамі, перадае іхнюю волю праз сваіх пасрэднікаў, тых жа вешчуноўпрадказальнікаў, на зямлю. Пасля прыняцця хрысціянства вераўчароўную, магічную сілу слова застаецца на даволі высокім узроўні.
Да ліку тых меркаванняў, якія нараджаліся ў выніку невялікага запасу звестак і якія павінны ўвогуле ўзнікаць пры больш актыўным развіцці мэтанакіраванай адукацыі, належыцьтаксама і вераўамаль бязмежную творчую сілу людскога ўяўлення. Чалавек, павярхоўна аднёсшыся да нейкай справы, блытаючыся ў лабірынце ўсёмагчымых выдумак, а яны, як яму здавалася, не мелі ні тлумачэння ў прыродзе, ніўзоруўгэтым матэрыяльным свеце, ні нейкіх асацыяцый з практычнымі навыкамі, атрыманымі на працягу ўласнага жыцця, прымаў іх спачатку за арыгінальнае параджэнне ўяўлення паэта або звычайнага апавядальніка. Але потым, пры больш дэталёвым азна
Міфалогія і магія
13
складваліся на працягу многіх людскіх пакаленняў. Паводле першага з іх, магічныя прыёмы засноўваюцца на прынцыпах падабенства (гамсапапіычная магія), а паводле другога — рэчы ці прадметы, якія хоць адзін раз судакраналіся адзін з другім, усё роўна працягваюць узаемадзейнічаць, адчуваць узаемасувязь, узаемаўплыў і пасля спынення непасрэднага кантакту (кантагіёзная магія). Як бачым, варажбіты ўсё ж назаўсёды ў гісторыі развіцця магіі зафіксавалі сваю ўпэўненасцьу тым, што яны здольны ўплываць на сілы прыроды. Можна не пагадзіцца з тымі даследчыкамі, якія называлі такую сувязь не іначай як «кіраванне нежывой прыродай», «кантактаванне з жывой прыродай» іг.д. Справаўтым, штотутнапрамуюпаруіпаеццалогіка веры першабытнага чалавека ў тое, што ўся прырода (ён увогуле не падзяляў яе на жывую і нежывую) з'яўляецца жывой і жывыя таксама ўсе прыродныя прадметы (нават камяні!), з'явы, стыхіі. Такія варажбіты зусім цвёрда перакананы, што законы падабенства, аналогіі распаўсюджваюцца і ўжываюцца не толькі ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі, але і ў прыродзе. I для дасягнення пастаўленых мэт тут дастаткова будзе ўжываць адныя і тыя ж прыёмы і сродкі. Кантагіёзная магія дапускае іншую недакладнасць. Паводле сцвярджэнняў варажбітоў гэтага накірунку, рэчы ці прадметы, а таксама і жывыя істоты, якія знаходзіліся ў непасрэдным кантакце адзін раз, застаюцца ў ім назаўсёды. Слушнай з'яўляецца думка і адносна таго, што гэтыя два накірункі ў магіі даволі часта перамяжоўваюцца і выступаюць адначасова, тады іх называюць сімпатьічнай магіяй (закон сімпатыі).
Магія, дзе яна сустракаецца ў «чыстым» выглядзе, прадугледжвае пастаянную змену адной прыроднай падзеі другой. Тут робяць вельмі хітрыя і своечасовыя агаворкі, у выніку якіх з гэтых працэсаў папярэдне імкнуцца выкараніць (дапускаецца гэта ў думках, а як жа яшчэ іначай) зменлівасць, непастаянства, выпадковасць. Калі не зрабіцьтакой агаворкі, то ніякі варажбіт не засцеражэцца ад хуткага непрадбачанага выпадку, у выніку якога ён пацерпіць сакрушальнае паражэнне ў барацьбе з усёмагутнымі сіламі прыроды, а яшчэ большае паражэнне будзе нанесеналюдзьмі, якія святаверыліўягоныя магчымасці і якія адразу ж ад яго адвернуцца. I добра калі ўсё гэта абыдзецца без смертазабойства таго самага варажбітазнахара, які згубіў (страціў) цудадзейныя здольнасці ў вачах сваіх суродзічаў.
На такім раннім этапе развіцця чалавецтва нельга гаварыць пра нейкае размежаванне магіі і рэлігіі. Яны выступаюць як амаль што
12
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
ў аснову сваіх дзеянняў — адсюль бясконцае мноства каварных прыёмаў падкідвання свайго няшчасця (але ж не знойдзем выпадку, дзе гэта шчасце, поспех) другому. Таму можна сцвярджаць, што калі міфічны свет ствараў асобную частку рэчаіснасці, быццам бы існуючую ў грамадскай свядомасці побач з рэальнасцю, то магія, наадварот, пранізвала сілавымі лініямі складаных узаемаадносін саму рэчаіснасць. Другі круг магічных уяўленняў уключаў у сябе сродкі, з дапамогай якіх чалавек спрабаваў абараняцца ад знешніх сіл ці, другая крайнасць, падпарадкоўваць іх сабе, сваёй волі. Гэта былі рытуалізаваныя жэсты, заклёны і розныя амулеты, што, безумоўна, у кожнага з паасобных народаў адрозніваліся.
He здзіўляе і тое, што людзі памылкова, а можа недзе і свядома, успрынялі парадаксваіх ідэй, уяўленняў за парадак прыродных з'яў: яны ўсвядомілі сабе, што ім дазволена кіраваць прадметамі, падобна на тое, як яны могуць накіроўваць уласныя думкі. Наіўна, але разам з тым менавіта гэты аспект прадвызначаў пачатак выдзялення магіі з міфічнага свету прадметаў, з'яў, персанажаўгерояў і даваў магчымасць вылучацца магіі ў своеасаблівы занятак пэўнай праслойкі людзей. Гэта яны, з той ці іншай нагоды, у сілу сваёй магутнасці ці, наадварот, слабасці, былі прызнаны суродзічамі і супляменнікамі надзеленымі магічнымі здольнасцямі, паступова аддаляючыся ад астатніх і фарміруючы групу людзей, якая пачынае адыгрываць значную ролю ў развіцці грамадства. Праца, якая спачатку аб'ядноўвала людзей, з развіццём сацыяльнаэканамічных фармацый падзяляецца паміж класамі працуючых і выконваецца ўсё болей і болей вытворчым чынам.