Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Чорныя варажбіты
41
маў нагу. Крычаўі галасіўнадта ад болю. Той крык і слёзы ні ўчым не павіннага дзіцяці і прасвятлілі розум пастушку. Болей не стаўён ганяць кароў да хутара ведзьмара, перастаў з ім сустракацца, а неўзабаве той злыдзень і сам сабе галаву скруціў. Так атрымалася, што цягся аднекуль у страшэнную буру і прама на яго ўпала старая бяроза. Нават крыкнуць не паспеў. Пахваляўся, што чужыя лёсы наперад ведае, што іншымі людзьмі кіраваць можа, як яму толькі задумаецца, а так і не здолеў прадутледзець, дзе самога смерць, і прытым якая, напаткае. Яго на тым месцы, дзе забіла бяроза, закапалі, а само дрэва спалілі, каб не засталося з ім разам чаго дурнога і благога на зямлі. To быў надзіва моцны, злы знахар. Пра яго і зараз згадваюць часта, асабліва калі гаворка заходзіць пра штонебудзь нячыстае, дрэннае, непажаданае» (УЗ. Ганц.); «Тут, гаварылі, нічога складанага не было. Дастаткова толькі ўважліваўважліва ўглядацца і паўтараць усе рухі дачыста. Рухі паўтараць і, нібы ўсыпляючы ўвагу таго, за кім цікуеш, крыху іх нібыта працягваць. Атрымліваецца так, што той чалавек ідзе наперадзе, нікога не бачыць, не думае пра тое, што зараз можа ўпасці, і проста не чакае нічога благога. У той самым момант, як ён упэўнена крочыць, не менш упэўненаставіцьногі, яготрэбаі падбівацьупасці. Раз! Іўсё! Ён на зямлі! Прыпячатаў зямлюматку так, што ажно юшка з носа пацякла і галава кругам пайшла. Упадзе так некалькі разоў запар, асабліва на ўбітай сцежцы ці дарозе або на ўмерзлай і склізкай, дык нават узняцца сілы не будзе ставаць. Мала гэтага, баяцца стане, а ўсё зза таго, што злы чараўнік над ім панасміхаўся і гэты чалавек дарэшты разбіўся. Добра, калі проста падаў і не болей. А калі, падаючы, сабе штонебудзь выкручваў ці ў сярэдзіне адбіваў? Тутужо было не да жартачкаў, бо чалавек, у выніку, мог назаўсёды застацца калекай ці нават і памерці. Такое таксама здаралася» (УЗ. Івац.); «Некалі нават мая бабуля мне сама паказвала, як трэба зрабіць, каб наперадзе ішоўшы чалавек упаў. He, біць не біла нічым. За ногі не цягнула, не крычала ддя пераляку, а толькі казала, каб добра ўглядаўся і ўсё паўтараў. Раз будзеш уважлівым, то паспееш прыкмеціць, якія хібы ў чалавека, нават што ў яго баліць, у якім становішчы яго найлягчэй падбіць. Тутяшчэ, відаць, абавязкова дзейнічае ітое, што ён жа не здагадваецца, не думае пра тое, як з ім збіраюцца паступіць. Хіба ж нехта пастаянна назад азіраецца? He. Асабліва лёгка чалавека можна зваліць на траве. Яна ж пастаянна склізкая. Толькі крышачку нібы дапамог ішоўшаму — і ён ужо ляжыць на спіне ці на пузе і ашалоплена круціць галавою. Куды яму дацяміць, ад чаго ўсё
42
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
здарылася. Злы варажбіттакія фокусы рабіўз адной толькі мэтай — каб пакалечыць чалавека або выбіць з яго непакору. Вось калі дасягне сваёй мэты, то і задаволіцца. Бабуля казала, што яна пераняла гэтае чараванне ад суседзяў. Пра тых усе людзі гаварылі, што яны злыя чараўнікі. I напускалі яны благое не толькі налюдзей, але і на жывёлу таксама. Бабуля мне проста паказвала, каб я зразумела, як і да чаго ўсё здзяйснялася. Толькі сама яна нічога благога ў адрас сумленных вяскоўцаў не рабіла, хоць і валодала добрай сілай. Іншыя ж казалі, калі надта раззлуюцца, то мала таго, што ў іх чалавек падаў з усяго маху на зямлю, ён яшчэ потым і калаціўся, нібы ў якой моцнай ліхаманцы. От тут ужо, бедалазе, даводзілася памучыцца» (УЗ. Ст.); «У нас стары адзін яшчэ на маёй памяці людзям вачыма мог ногі павыкручваць. У яго такія вочы страшныя ды злыя былі, што няхай толькі хто ў зло ўвядзе, то абавязкова адпомсціць. Будзе год, два чакаць, але падловіць такі момант, калі ягоная ахвяра застанецца адна, а там ужо вядзьмак сваё возьме. Прынадзіцца ісці ззаду крок у крок. Стане пераймаць малейшыя рухі. Ніхто ж не падумае, што ззаду нехта вачыма ўжо ім кіруе. А той злыдзень толькі і чакае, каб улавіць нейкае слабое месца ў паходцы. Можа, нешта ў таго чалавека баліць ці ногі слабыя, то тады, як шылам кольне ўсамы непадыходзячы момант. А раз кольне, то і ўсё на гэтым. Чалавек падае як падкошаны з усяго маху на зямлю. Улупіцца з усяе сілы, дык і дух перавесці не здужае. Адляжыцца, пачне ўставаць, і сілы не мае для гэтага. Зямля яму тут цвёрдым камянём, а не мяккай пасцелькай сцелецца. Добра, калі той вядзьмак толькі няшчаснага на зямлю нечакана зрынуў, а то ж можа яшчэ і ногі пакалечыць ці што іншае. Упадзе няўдала на спіну ці на галаву або рукі падверне. Здаралася, што і сярэдзіну ўсю сабе адбівалі. Найбольш няўдалыя пасля такога падзення маглі неўзабаве памерці» (УЗ. Петр.).
Тое, што зафіксаванаўА. Купрынаіўнас, амаль поўнасцю супадае. Розніца хіба што ў тым, як пісьменнік здолеў раскрыць гэтую таямніцу (быццам бы паводде слоўсамой «прыгожанькай палескай ведзьмы»). У нас жа інфарматары не скіроўвалі сваю ўвагу на нейкую навуковасць, імкненне з такога пункту гледжання растлумачыць звышістотную, як здавалася б, з'яву. Яны проста перадавалі («пераказвалі») нам тое, што адбывалася на іхніх вачах ці на вачах іхніх блізкіх, родных, якім яны цалкам давяралі, і адпаведна верылі безагаворчна такім аповядам. Можна падкрэсліць і наступнуто акалічнасць: колькі б людзей мы ні апытвалі адносна цікавячых нас пытанняў, усе яны адказвалі на пункты анкеты сур'ёзна, нават без нейкай
Чорныя варажбіты
43
там долі іроніі ці недаверудатаго, прашто паведамлялі. Верылі іхнія продкі, заставалася вера ў такое страшнае чараўніцтва (чараванне, ведзьмаванне) і ў іхніх нашчадкаў.
Да найбольш страшных чараўнікоў або ведзьмакоў адносілі, бясспрэчна, тых, якія маглі кіраваць прыроднай стыхіяй, «насылаць» яе на нейкую канкрэтную мясцовасць, вёску, мястэчка, паселішча. На самой жа справе у рэальным жыцці здаралася так, што град, навальніца, неўтаймаваная бура, залева маглі перыядычна (рэгулярна) адбываццаўадным месцы і зусім, напрацяглычас, адсутнічацьудругім. Самае незразумелае для патрыярхальнага чалавека было тое, што за нейкую вярстудзве стыхія не прынесла шкоды, нічога не кранула, а ў яго вынішчала ўсё дазвання. Жыхары вёсак і мястэчак не разумелі і самой прычыны, зза чаго гэта ўсё здаралася, таму шукалі чалавека, які быў у гэтым усім вінаваты. Яго трэба было ізаляваць ад сумленных жыхароў. Зрабіць так, каб і надалей не надараліся такія страшныя стыхіі. Меркаванні адносна самога пакарання падзяляліся. Найбольш рашучая і агрэсіўная частка жыхароў, як заўсёды і ўсюды, выступала за крывавую разборку ў дадзенай справе («збіць да паўсмерці», «збіць, каб праз пару дзён сканаў і на тым перарваўся вядзьмачы род», «забіць», «пазбавіцьжыцця» і г.д.). У другім выпадку ведзьмара ці ведзьму білі, але не да смерці, а «для таго, каб запамятавала на ўсё жыццё і дарогу назаўсёды сюды забыла і сваім блізкімяе заказала». Зрэдку сям'ю, калібылатакая, чараўніка, злога знахара, або саму ведзьму выганялі з населенага пункта з умовай, штояны, маўляў, павінны перастаць займаццаўбудучым сваімі гнюснымі справамі, а ім даруецца за гэта жыццё. У некаторых выпадках тыя, каго лічылі ведзьмакамічараўнікамі ці якія самі адчувалі, што на іх або на іхнім родзе ляжыць такая «пячаць», адразу ж пасля навальніцы, буры ці яшчэ якойнебудзь праявы стыхіі імкнуліся як мага хутчэй уцячы са свайго месцажыхарства без усялякіх дадатковых напамінаў. Проста баяліся за ўласнае жыццё, бо перад вачыма былі ці нядаўнія прыкладырасправы з такімі ж злымі чараўнікамі, ці запалохваючыя гаворкі пра іх. А не выключана яшчэ і тое, што некаторыя са злых чараўнікоў сапраўды маглі прадбачыць развіццё далейшых падзей, тым болей прыродных з'яў. Людзі, якія тонка разумелі дыханне прыроды, яе развіццё, лічылі сябе яе дзецьмі, адчувалі подых нечуванай сілы з боку прыроды і маглі нават папярэдзіць аб надыходзе такога моманту. Маглі б, пры адной умове, калі б іх паслухаліся і прынялі да ведама тое, пра што яны даводзілі. Але ж мы самі адзначалі, што іхні кантакт з усімі астатнімі людзьмі быў аб
44
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
межаваны да мінімуму. Ведзьмакоў баяліся, іх абміналі, а прыслухоўвацца да нейкай, няхай сабе самай слушнай парады людзям, «засцеражоным божым крыжам», увогуле не выпадала. Чараўнікі — гэта ж, паводде канонаў цемрашальства, праява нячыстай сілы, і мала што яны могуць наплявузгаць дзеля ўласных інтарэсаў. Вось і атрымлівалася, што чараўніку выгодней было ратавацца самому, забіраць і паспець звесці ў небяспечнае месца ўсю сваю сям'ю, чым пераконваць вяскоўцаў у тым, што ён ні ў чым не вінаваты. Прыгадаем усё тую ж «Алесю» А. Купрына.
«—Ты, магчыма, не ведаеш... Яжтам... у Перабродзе... прыгразіла са злосці ды з сораму... А цяпер чуць што здарыцца, зараз жа на нас скажуць: жывёла пачне падаць, ці хата ў каго загарыцца, — усё мы будзем вінаватыя. Бабуля, — звярнулася янада Мануйліхі, узвышаючы голас, — праўду ці не я кажу?
...Якажу, што цяпер, якая б бяда ні здарыласяўПерабродзе, усё на нас з табою зваляць.
— Ох, праўда, праўда, Алеся, —усё на нас, гарамычных, зваляць... He жыць нам на белым свеце, звядуць нас з табою, зусім звядуць, праклятыя... Атады, калімянезсялавыгналі... Штож? Хібажнетак было? Прыгразіла я... таксама вось з прыкрасці... адной дурындзе паласатай, аўяе —раз — дзіця памерла. Hi сном, ні духам маёй віны тут не было, а мяне ледзь не забілі акаянныя... Камянямі сталі кідаць... Я бягу ад іх, ды толькі цябе, малалетку, усё аберагаю... Ну, думаю, няхай ужо мне перападзе, а за што ж дзіця нявіннае крыўдзіць?.. Адно слова — варвары, вісельнікі паганыя!»13.
Вось у чым заключаўся той страшны грэх, які ў вачах старадаўніх вяскоўцаў быў раўназначны смерці. Сама Мануйліха прызнаецца, што нічога благога супраць людзей не рабіла, акрамя таго, што, распаліўшысяўспрэчцы, благое пажадала сваёй суперніцы. Далейуход пайшоў звычайны збег абставін, які быў не на карысць старой з унучкай. Мануйліха і навальніцу небывалую прадбачыла, толькі і тут, нічога дурнога нікому нават у думках не пажадаўшы, вымушана была ратаваццауцякаць разам з Алесяй, каб пазбегчы смерці.
«Я выйшаў на ганак у суправаджэнні Мануйліхі. Паўнеба закрывала чорная хмара з рэзкімі курчавымі краямі, але сонца яшчэ свяціла, схіляючыся на захад, і ў гэтым змяшанні святла і цемры, якое насоўвалася, было нешта злавеснае. Старая паглядзела ўгору, прыкрыўшы вочы, як парасонам, далонню, і выразна паківала галавою.