Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
26
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
джалі старадаўнія, «падтрымліваў» сваё існаванне тым, што піў кроў жывых. Вампіры нічым асаблівым не адрозніваліся ад іншых дэманаў — яны таксама не гнушаліся ніякімі адмоўнымі сродкамі ў сваім імкненні да дасягнення мэты, да таго ж былі ненажэрнымі. Так, паводде канонаў старой дэманалогіі, вампіры, пераўвасабляючыся ў воблікі дэманічных каханкаў, прабіраліся да ложкаў юных прыгажунь. Можна ў некаторай ступені лічыць вампіра свайго роду протапрывідам.
Фальклорныя і гістарычныя сведчанні даюць нам падставы канстатаваць наступны факт: пакуль мы будзем баяцца смерці і нам прыйдзецца прыстасоўвацца нейкім чынам да гэтага ўсёапаноўваючага страху, у любым грамадстве заўсёды знойдзецца месца для таямнічага варажбітазнахара. Нярэдка нам давядзецца згадваць і пра тое, што пад уплывам рэлігіі (тут нават не трэба ўдакладняць якой менавіта канфесіі) чараўніцтва звялося да праяў папулярнейшага персанажа народнай дэманалогіі — ведзьмы. Сумненні ў магчымасці адагнаць або ўвогуле прагнаць праследуючых і адольваючых нас дэманаў жывыя і да гэтага часу (невядома нават, ці настане нскалі тая часіна, калі яны ўвогуле адамруць, і ніхто не возьмецца аспрэчваць тое, што яны, усе гэтыя дэманалагічныя істотыперсанажы, з'яўляюццапрамым параджэннем падсвядомых, стыхійных кашмараўстрахаў дагістарычнага чалавека. Тое, што страх жыве роўна столькі гадоў, колькі існуе і чалавецтва, — гэта агульнавядома і, мабыць, ужо пад сумненне нікім з людзей не бярэцца.
Страх старадаўняга чалавека перад магіяй увасобіўся ў адным з самых першых вядомых нам заканадаўстваў. Напрыклад, паводле законаў цара старажытнага Вавілона Хамурапі, прынятых яшчэ больш за 1900 гадоўда нараджэння Хрыста, забаранялася займацца чараўніцтвам з адлюстраваннямі. Падабенствуючы з прымітыўнымі людзьмі родаплемяннога грамадства, мужчыны і жанчыны антычнасці працягвалі чапляцца за орды экзарцыстаў і знахароў, якія выганялі дэманаў з псіхічна хворых людзей, — у такой іменна хваробе бачылі прызнак авалодвання чалавекам бесамі. Для людзей ранніх цывілізацый прырода падавалася густа і паўсюдна населенай духамі і дэманамі, як добрымі, так і злымі, якіх неабходна было задавальняць, упрошваць і ўшаноўваць крывавымі абрадамі. У месцах, дзе закладваўся нейкі будынак (жылое памяшканне ці грамадскаадміністрацыйнае) прыносілісялюдскіяахвяры, прычым даволі часта прадвызначаных для такіх ахвяр людзей спальвалі жывымі. I потым ужо на гэтым самым месцы пачыналі будаваць
Сіла страху
25
з хаціны, нехта з бліжэйшых сваякоў выпускаў на волю злоўленую загадзя птушку, каб яна знесла разам з сабою душу чалавека, і тады таму стане лёгка жыць на тым, «пазамагільным», свеце.
Убачыць пераўвасобленую душудзесьці паблізу, а потым растлумачыць, чамуянатутз'явіласяіменавітаўтакойжывой істоце, можа толькі чалавек, які не здзяйсняў страшныя грахі і не меў адмоўных рыс уласнага характару. He было вялікім сакрэтам для старадаўніх людзей і тое, што душы маглі «блукацьлётаць» па свеце, не аддаляючыся ад таго месца, дзе былі пахаваны іхнія былыя гаспадары, ці аддяталі назаўсёды, беззваротна, «на той свет». Менавіта беларусы сцвярджалі яшчэ і пра тое, што той, хто пры жыцці надта многа сварыўся, абгаворваў іншых, той няхай не спадзяецца на нешта добрае, бо душа ягоная ператворыцца ў маўклівы каменьвалун.
Лічылася, што духі валодаюць розумам і пачуццямі, але не маюць магчымасці рэалізаваць свае жаданні, а таму зайздросцяць і нецярпяліва адносяцца далюдзей. Для таго каб іх супакоіць, прыносяцца спецыяльныя ахвяры. Напрыклад, калі паміраў воін, разам з ім хавалі і яго любімага баявога каня. Перажыткам гэтага рытуалу стаў звычай, паводле якога кавалерыйскі конь у пахавальным абрадзе суправаджае вайскоўца. На язычніцкіх пахаваннях у ахвяру прыносіліся рабы — служыць гаспадарам у падземным свеце.
У некаторых мясцінах разам з памерлым хавалі не толькі служкаў, палоннікаў, жывёлу, але і некаторыя прылады працы таксама, бо свята верылі ў тое, што ўсё роўна пахаваныя з цягам часу уваскрэснуць у тым жа самым выглядзе, у якім існавалі раней, — беднымі і багатымі, панамі і сялянамі, таму, адпаведна, верылі, што ўваскрэснуць і неабходныя для жыцця і працы прадметы і рэчы.
Амаль ва ўсіх анімістычных вераваннях мы заўважаем, што жывыя гасцінна частуюць мёртвых. Гэтае шанаванне ценяў — адно з самых глыбокіх і моцных вераванняў усяго свету — прызнае з павагай, змешанай са страхам, існаванне духаў продкаў, якія, валодаючы добрай ці злой воляй, з'яўляюцца сярод людзей. Тым не меней жыццё і смерць блага ўжываюцца паміж сабою, і, пачынаючы з сівых стагоддзяў, існавала мноства спосабаў, прыёмаў, абрадаў, пры дапамозе якіх жывыя спрабавалі вызваліцца ад дэманічных, злых і непрадказальных духаў.
Гэтыя прывіды не давалі спакою не аднаму пакаленню людзей. Да таго ж яны падзяляліся на своеасаблівыя падгрупы. Згодна з гісторыяй дэманалогіі бліжэйшым суродзічам прывіду (здані — такая назва больш папулярная для беларусаў) з'яўляўся вампір, які, як сцвяр
24
СІЛАЮСЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
магія дапамагае чалавеку і прыбягае для гэтага да добрых духаў. Праўда, ніводзін чараўнік ніколі не прызнаецца, што яго чараўніцтва, варажба маюць чорны адбітак, — усе яны настойваюць, што іхняе майстэрства скіравана на дабро людзей. Грамадстваўцэлым мае тэндэнцыю адносіцца да дзейнасці любых чараўнікоўабо ведзьмаў з прадузятасцю, а царква аддае анафеме як магію, так і тых, хто ёю займаецца.
3 пункту гледжання артадаксальнай рэлігіі духі, сілы, якія выклікае чараўнік, нічым не адрозніваюцца адд'ябальскіх сіл, а духуладар, які кіруе імі, — усяго толькі разнавіднасць д'ябла вышэйшага рангу, які любым чынам і манерам імкнецца прынізіць ролю Госпада. У старадаўні перыяд зза прыпісваемай духам улады над стыхіямілічылася, што яны могуць выклікаць неўраджаі, эпідэміі і войны. У адвечным імкненні да ўлады над людзьмі духі ўсяляюцца ў целы мужчын і жанчын, карыстаючыся для гэтага «натуральнымі ўваходамі», і зводзяць людзей з розуму. Напрыклад, такія адвольныя дзеянні, як зяванне ці чыханне, сведчаць аб прысутнасці духаў. Духі падсцерагаюць нічога не падазраючых мужчын, пераўвасобіўшыся ў прыгажуню, ці, калі гаворка вядзецца пра жанчыну, у выглядзе прыгажунакаханка з дэманічнай здольнасцю выклікаць у слабой палавіны чалавецтва ўзаемапачуцці і потым назаўсёды атрымаць сабе душу канкрэтнай жанчыны, якая ніколі ўжо не здолее вярнуцца да нармальнага жыцця. Такой няшчаснай ахвяры застаецца толькі аддаваць усёмагчымыя загады, і яна адразу стане іх выконваць, ужо не разважаючы над тым, добра яна робіць ці, наадварот, прыносіць зло і жорсткасць, смерць і бязлітасць.
Адным з самых страшных відаў дзейнасці варажбітоў была некраманія — пасрэдніцтва з духамі памерлых. Узяўшы ў рукі чароўную палачку і засцярогшы сябе магічным кругам, варажбіт выклікаў з магілы духаў і прымушаў іх раскрываць свае таямніцы.
Душа ці дух, якія пакідалі цела пасля смерці, здольны па сваёй ужо воліжаданні заставацца ля магілы, падарожнічаць па свеце, не ведаючы пры гэтым ніякіх перашкод і затрымак, лётаць па паветры. Праўда, даволі часта сцвярджалася ў народзе, што душа чалавека пасля таго, як яго забірала да сябе смерць, адлятала на неба птушкаю. Калі гэта быў пры жыцці добры, спагадлівы чалавек, то душа станавілася белым галубком (галубкаю), а калі, наадварот, злы, жорсткі, сквапны, то душа магла пераўвасобіцца ў крумкача. Існаваўамальпаўсюдна патэрыторыі Беларусі звычай — калі хавалі памерлага чалавека, то перад тым, як яго ўжо выносілі
Сіла страху
23
юць чатырма асноўнымі элементамі, якія людзям былі вядомы спрадвеку, — агнём, зямлёй, паветрам і вадою, а іншыя, меней магутныя, духі распаўсюджваюцца па канкрэтных тэрыторыях, вадаёмах, лясах, пушчах, палях, жывёлах. Вось гэтыя не надта моцныя духі павінны падпарадкоўвацца ў выніку магічнатаямнічых абрадаўтаму, хто дасканала валодае майстэрствам варажбы. Толькі тут яшчэ і абавязкова падкрэслівалася, што абрады варажбы павінны быць таямнічымі, нязменнымі (кананічнымі), працэс перадачы варажбы ад аднаго чалавека да друтога таксама павінен быць цяжкатлумачальным і ахутаным туманам прыцягальнасці і разам з тым найвялікшага страху. Спрадвеку так і вялося: тое, што людзі не маглі зразумець, растлумачыць папростаму, іх палохала заўсёды. Яны засцерагаліся самі і, адпаведна, засцерагалі сваіх дзяцей. Так перадавалася з пакалення ў пакаленне. Менавіта дзякуючы такой архаічнай сістэме адносна пераймання працэсу і метадаў варажбы («ведзьмавання») многае дайшло і да нашага часу. Няхай сабе моцна змененае, дэфармаванае часам, умовамі, уплывамі, але дайшло.
Вядомы беларускі этнограф і фалькларыст А. Багдановіч прыводзіць прыклад веры насельніцтва былога Ігуменскага павета ўтое, што ёсць такія дрэвы, якія нельга секчы, бо ў іх жывуць душы людзей: як не сцеражыся, а яно цябе прыдушыць. У раёне Барысава бьгў некалі ссечаны дуб, які самотна стаяў на паляне, — «старажытны дуб» вельмі вялікіх памераў. Калі яго ссеклі, то, падаючы, ён раздушыўусіх, хто яго сек, і, акрамя таго, цэлы тыдзень пасля лютавала бура з перунамі і маланкамі, якая прынесла многа гора. А раней, калі дуб стаяў, то з кожным, хто секане яго сякерай, абавязкова здаралася няшчасце. He раілі таксама беларусы секчы дрэва, якое скрыпіць, бо гэта пэўная прыкмета, што ў дрэве пакутуе чалавечая душа: чалавек, які ссектакое дрэва, прымушае яе шукаць сабе новы прытулак, за што ён можа паплаціцца калецтвам, а калі і сваім жыццём»6. Далёкія прашчуры былі нават перакананы ў тым, што душа зямлі ходзіць лесам і кажа: «Сячыце! Сячыце! He будзе дрэваў і мяне не будзе!»7.
Можна гаварыць і пра тое, што паміж чорнай і белай магіямі няма ніякага прынцыповага адрознення, абедзве ўвасабляюць у сабе свайго роду імкненне да ўлады і сілы, якое вельмі характэрна для чалавека. Але ўсё ж паміж імі існуе і выразная мяжа, паколькі чорная магія накіравана супраць чалавека і ў аснове яе ляжыць зло — тут для дасягнення мэты заклікаюць злых духаў, тады як белая
22
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
Варажбіты пастаянна спрабавалі нешта перайначыць ці змяніць (перарабіць) у акаляючым іх свеце, карыстаючыся пры гэтым надзвычай ужо прымітыўнымі метадамі. Тут няма нічога незвычайнага, бо ўжывалася якразтакітое, што знаходзілася паблізу («пад рукамі»), і яго можна было ўзяць пры першай жа патрэбе. Іншая справа, што варажбіты стараліся, каб ніхто лішні не бачыў і не мог зафіксаваць для іх саміх непажаданае — што ж выкарыстоўваліся (акрамя таемных слоў) за ўсёмагутныя прадметы, якія ў руках чараўніка набывалі празмерна павялічанае магічнае дзеянне? Таму не выпадае здзіўляцца, калі мы недзе пачуем наступнае сцвярджэнне — «чараўніцтва — гэта навука аб таямніцах прыроды».