• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Вецер, моцны вецер у вачах ды ў свядомасці патрыярхальных людзей — гэта адно. Ён меў страшную, разбуральную сілу, якая прыносіла многа шкоды людзям працы. Ветру, няхай сабе і ўраганнаму,
    Чорныя варажбіты
    49
    сяляне неяк усё ж спрабавалі супрацьстаяць. I справа тут далёка не ўтым, што да яго яны прызвычаіліся. He, вецер пагуляе, пагуляе ды і супакоіцца або з надзвычай сярэдняга стане ніякім ці ўвогуле пяройдзе ў абсалютную цішыню. Бура ж, наадварот, яна нараджаецца з ветру і ў вецер пераходзіць нават калі зусім заціхае. Значыцца, зазначаўдалёкіпродак, тутхаваеццакудыбольшаясіла. Вядомаж, зыходзячы з такіх менавіта разважанняў, і мог выклікаць буру чараўнік або варажбіт, які валодаў намнога большай сілай, чым звычайны знахар. Такіх людзей было не так і многа. Напрыклад, калі ўзяць сучасны тэрытарыяльны падзел Беларусі, то не болей чым адзін на дватры раёны. Бясспрэчна, калі знахар задумваў здзейсніць нешта благое, то рабіў усё гэта не паблізу сваёй хаціны, населенага пункта, паселішча і г.д., а значна далей. Сцвярджалі нават, што ён накіроўваў буру на некалькі «дзесяткаў вёрстаў». Падкрэслівалася нярэдка і тое, што знахар увогуле адсутнічаў у тым месцы, дзе гуляла стыхія, менавітана момантяе разгулу. Адзначалася, быццам бы ён рабіўтакі ход спецыяльна: сам адводзіў ад сябе небяспеку на выпадак помсты з боку раз'юшаных сялян. Сена — сенам, без яго вяскоўцы маглі неяк выкруціцца, перакарміць жывёлу саломай, сечкай, маладым засушаным голлем, а вось калі сям'я заставалася без збожжа, то гэта азначала, што людзей чакае голад, а за голадам — яго пастаянны жахлівы спадарожнік — смерць. Чамусьці ў выпадках з бурамі нашы інфарматары якразтакі і згадвалі вынішчэнне пасеваў ці ўжо нават амаль што спелага збожжа. He дацягнулі да паспяховага пачатку жніваўсяго некалькі дзён. У такіх выпадках злым чараўнікам, хацелі яны гэтага ці не, прыпісвалі «двайны» незамольны грэх. Па збожжу (руні, зеляніне, недаспеламу жыту, пшаніцы, аўсу, ячменю) нельга было прайсціся, няхай сабе і пры надзвычай пільнай патрэбе, бо пры гэтым тапталі хлеб (ці будучы хлеб), а такое ніхто не мог дараваць. Любым шляхам шукалі магчымасць адпомсціць. Нярэдка такое здаралася толькі ў думках. Патрыярхальныя погляды на тагачаснае патрыярхальнае жыццё з сённяшняга пункту гледжання ў многіх незразумелыя. «Захоча злы чараўнік неяк людзей да адчаю давесці, то хутка свайго даб'ецца. Усё проста зробіць. Возьме і выкліча буру на гаспадаркі непажаданых яму людзей. Казалі, што надзвычай моцны вядзьмар буру прычароўвае. Для ўсяго гэтага яму дастаткова нашаптаць на адвечны стары дуб, які самотна расце на ўзлеску ці пасярод чыстага поля. Калі ён знойдзе дрэва ў гушчары або, няхай сабе, і ў маладым лесе, дык буры не будзе. Мабыць, дух, які яе разгойдвае, у дрэве не надта моцны жыве. Да такога вялізнага дуба як стане пады
    50
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    ходзіць звычайны чалавек, то яго самое дрэва не падпускае. Вось нібы спраміць ногі і нельга крокдругі ні ў якім разе зрабіць. Здаецца, што цвікамі да зямлі прыбілі. На самой жа справе гэта не так. Дуб і ўсё, што знаходзіцца непадалёку ад яго, заклятазамоўлена чараўніком. Яго чорная сіла тут і гаспадарыць. Прыйдзе чараўнік, стане непарушна супраць дрэва і доўгадоўга нешта шэпча ды ўсё па баках глядзіць, каб ніхто ненарокам блізка не падышоў, не ўчуў і не ўбачыў, чым ён тут займаецца. Бураўсчынаецца, нібы сама па сабе, ні з таго, ні з сяго. Калі нехта ўсяго падрабязна не ведае, дык ні за што і не здагадаецца. Завые, застогне, завуркоча аднекуль здалёку страшнымі галасамі. Можа падацца, што і ўцячы паспееш, але бура перамяшчаецца імкліва. Яшчэ яе характэрная асаблівасць заключаецца ў своеасаблівасці шляху стыхіі. He бярэцца туды, дзе густы, непралазны лес ці на якое паселішча, а скіроўвае на жытнёвыя палі, сенакосы, нівы. Туды, дзе ёй ёсць месца разгульнае. Вядома ж, у лесе, ці ў населеным пункце, яна таксама можа бяды вялікай нарабіць, але ж там і спыніцца хутка. Выб'ецца з сілы. А тут жа ляціць, і ўсё на тым. Хіба ж жыта ці авёс для яе перашкода? Вытапча, з зямлёю ўсё перамяшае, нібы шматлікі табун коней хто прагнаў па гэтым месцы. Тады ўжо на нейкі ўраджай тут і спадзявацца не даводзілася. Бяда людзям, ды і толькі, а чараўніку радасць нечуваная: ён жа свайго дасягнуў, зрабіў на зло іншым» (УЗ. Пн.); «Некалі, яшчэ ў маладосці маёй, я добра памятаю буру, якую вядзьмар зрабіў. Тады, калі ўжо ўсё мінула, дык усе, у адзін голас, гаварылі, што гэтатолькі няйначай як ён зрабіў. He магло такога здарыцца зза волі Божай, бо ў нас людзі набожныя і ў царкву пастаянна ходзяць. Нават сведкі знаходзіліся, якія бачылі, як вядзьмар са сваёй хацінкі, што ля балота стаяла, да старога дуба праставаў. Вядома ж, з якой мэтай ён туды падаваўся — каб начараваць на буру! Самае страшнае і непрадказальнае заключался ў тым, што яна ўсхадзілася ў чыстым полі, за тым самым дубам. Пастухі бачылі і выразна чулі, як крычаў чараўнік: «Огогого! Огогого! Пагуляй! Пагуляй!» Каб жа ведалі, што далей будзе, дык пабеглі б хавацца, ато ж засталіся на месцы. Як шухнула, як затрашчала, як панесла!!! To і Богу не ўсе паспелі памаліцца! Пра жыта і гаворку не павядзём, бо яго проста з карэннем павырывала і суцэльным валам выперла за некалькі вёрст у густы бор. Там яшчэ дрэў наламала, і гэткія вялізныя гурбы засталіся ляжаць, нібы маўклівыя сведкі той стыхіі. Дзве вёскі амаль цалкам разбурыла. Некалькі чалавек задавіла да смерці. Аднаго нават, як толькі ні шукалі, не знайшлі. Калодзежы да палавіны пяскомдрузам пазасыпала. Во дзе
    Чорныя варажбіты
    51
    сіла была. Самае дзіўнае і цікавае — тая бура працягвалася ўсяго некалькі хвілін. I за такі кароткі час гэтулькі бяды! Забілі б таго ведзьмара на месцы, каб знайшлі. Але як ні шукалі, дзе ні лазілі, яго ні слыху, ні дыху не чулі. Хітры, ваўкарэзіна, заранёў ведаў, што рабіць. Збег, і ўсё натым. Ніхто болей ягоўнашыхмясцінах не бачыў» (УЗ. Жытк.).
    Нешта падобнае сустракаем і ў сведчаннях А. Багдановіча: «Беларусы б. Ігуменскага павета раней верылі, што ёсць такія дрэвы, якія нельга секчы: як ні сцеражыся, а яно цябе прыдушыць. У раёне Барысава быў некалі ссечаны дуб, які самотна стаяў на паляне, — «старажытны дуб» вельмі вялікіх памераў. Калі яго ссеклі, то, падаючы, ён раздушыў усіх, хто яго сек, і, акрамя таго, цэлы тыдзень пасля гэтага лютавала бура з перунамі і маланкамі, якая прынесла многа гора. А раней, калі дуб стаяў, то з кожным, хто секане яго сякерай, абавязкова здаралася няшчасце. He раілі таксама беларусы секчы дрэва, якое скрыпіць, бо гэта пэўная прыкмета, што ў дрэве пакутуечалавечаядуша:чалавек, якіссектакое дрэва, прымушаеяе шукаць сабе новы прытулак, за што ён можа паплаціцца калецтвам ці нават і сваім жыццём»17.
    Калі ў першым з прыкладаў прама ўказвалася на «старажытны дуб», удрутім — чараўнік пайшоў, і за ім прасачылі, датакога ж дуба, то ў прыкладзе А. Багдановіча дрэва здольна само помсціць за сябе. Малагэтага, ёнадзначае, што «ўдрэвепакутуечалавечая душа». Аў нашых прыкладах ёсць яшчэ адна важная акалічнасць, якая пераклікаецца з выказваннем вядомага фалькларыста: дрэва (дуб) стаялана голым месцы, неўлесе, не наўзлеску, а асобна. Тое жсамае іў А. Багдановіча: «быў некалі ссечаны дуб, які самотна стаяў на паляне». Адсюльвідаць, што, паводде старадаўнягабеларускага павер'я, калі душы ўсіх памерлых людзей жылі ў дрэвах (скрыпучых дрэвах), то ўсё роўна народныя дарадцы вымушаны былі ісці ў абыход традыцыі і пасяліць душы злых чараўнікоўу асобна стаячыя дрэвы. Каб і тут яны не маглі ўплываць на сумленных людзей і нават іхнія душы, каб не маглі ўздзейнічаць на «шчырыя» душы. Па гэтай простай прычыне вядзьмар ішоўддя «стварэння буры» да дрэва, у якім жыла душа роднаснага яму продкачараўніка. Там шаптаў аднаму яму вядомыя замовышэпты (не выключана, што і заклёны ці, наадварот, праклёны), выклікаючы на дапамогу, па перакананнях патрыярхальных людзей, нячыстыя сілы, прадстаўніком якіх на зямлі сам і з'яўляўся. Ствараўся своеасаблівы мост паміж мінулым і будучым ці мінулым і сапраўдным.
    Прырода, як яна ўяўлялася знахару, — упарадкаванае і арганіза
    52
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    ванае цэлае — прадбачыць першакрыніцу такога мэтанакіраванага збудавання — так узнікае вобраз вялікага духа, які заняў надоўга (на тысячагоддзі!) цэнтральнае месца ў манатэістычных вучэннях. Для паўсядзённага звяртання да гэтага духа варажбіт адчувае патрэбу ў своеасаблівым злучальным ланцугу, які аб'ядноўвае свет людзей і «свет памерлых». Гэтакім ланцугом можа быць ці «свяшчэннае сусветнае дрэва», ці «свяшчэнная гара». Друтім, супрацьлеглым вобразам, сімвалізуючым недаступнасць «свету памерлых» ддя простых смертных (вядома ж, за выключэннем смерці), служыць рака (нам яна вядома з грэчаскай міфалогіі пад назвай Стыкс, а з славянскай — пад вызначэннем «вогненная»), праз якую можна перабрацца з вялікімі цяжкасцяміперашкодамі толькі па вузкаму масту (чароўнай хусцінцы, лязу мяча). Пераправа па такому масту, нават у думках, перададзеных чараўніком у сваіх замовахзаклёнах, — звышцяжкае выпрабаванне веры знахара ў існаванне нейкіх сіл, якія невядомы і недаступны звычайным людзям, а заадно і іхняга магічнага майстэрства.
    Такім чынам, кожны ведаў свае наяўныя сілы і браўся за здзяйсненне толькі таго, што мог зрабіць, бо правалу гэтым плане азначаў для яго імгненную страту многіх «кліентаў», растрачванне магічнай сілы ў вачах сваіх суродзічаў ці супляменнікаў. Пасля такога паражэння ведзьмару неабходна было ці ўцякаць у якую цяжкадаступную мясцовасць, дзе б яго ўвогуле ніхто не ведаў, ці, спасылаючыся на якуюнебудзьтэрміновую прычыну, агаворку, перапыняць або і зусім спыняць сваю «чарадзейную дзейнасць». У адваротным выпадку працяг для яго мог быць непрадказальным — ён станавіўся пасмешышчам людзей, або яго маглі абвінаваціць у нечым цяжкатлумачальным і... пазбавіцьжыцця.
    Навальніцаўнароднай свядомасці спалучалася з той прыроднай з'явай, якая выклікалася значна прасцей, чым бура. Нейкія рэальныя карані такіх сцвярджэнняў трэба, мабыць, шукаць у тым, што «сапраўдная» навальніца надаралася не так ужо і часта. Недзе раз у дватры гады. Звычайны дожджі, адпаведна, такая ж навальніцатут у разлік проста не браліся. Выкліканне навальніцы ў вачах патрыярхальных людзей было надта ж ужо спрошчаным. Нашым продкам здавалася, што чорнаму чараўніку дастаткова толькі захацець — і ўсё перайначыцца. «Некалі ў нас стары адзін быў, то яго дужа ўсе баяліся. 3за таго быццам бы, што ён мог спакойна выклікаць навальніцу туды, куды яму самому гэта пажадаецца. Нават падглядвалі, як ён будзе ўсё рабіць. Доўга не ўдавалася нічога такога заўважыць. Па