• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    «— А чаму ж ты яму не сказала, што яго бяда чакае?
    •— А навошта гаварыць? — запярэчыла Алеся. — Што ўлёсу пакладзена, хібаадгэтага ўцячэш? Толькіб дарэмначалавексвае апошнія дні хваляваўся б... Ды мне і самой гадка, што я так бачу, сама сабе я раблюся агіднай... Толькі што ж? Гэта ў мяне ад лёсу. Бабка мая, калі маладзейшая была, таксама смерць пазнавала, і мая маці таксама, і бабуліна маці — гэта не ад нас... гэтаўнашай крыві так»8.
    Далей зафіксаваны надзвычай важныя перамены ў характары Алесі, якія адбыліся ўсяго за некалькі хвілін. Асаблівасці гэтыя вельмі
    Чорныя варажбіты
    37
    тонка прыкмечаны А. Куіірыным: «Яна перастала прасці і сядзела, нізка апусціўшы галаву, ціха паклаўшы рукі ўздоўж каленяў. У яе непарушна спыненых вачах з пашыранымі зрэнкамі адбіўся якісьці цёмны жах, якаясьці нявольная пакорлівасцьтаямнічым сілам і звышістотным ведам, якія асянялі яе душу»9.
    Зацікаўлены, заінтрыгаваны тым, як Алеся «папростаму» распавядала пра ўсё чарадзейнае, Іван Цімафеевіч спрабуе дакапацца да ісціны: як жа і чаму ўсё адбываецца на самой справе. I ў адказ чуе ўпэўненыя словы дзяўчыны:
    « — Значыць, ты цвёрда верыш у чараўніцтва?
    — Ды як жа мне не верыць? У нас жа ў родзе чары... Я і сама многае ўмею...»’°.
    Маладая варажбітка на практыцы паказвае прыём, які ў вачах патрыярхальныхсялян, бясспрэчна, падкрэсліваў бы значную перавагу любога чараўніка над звычайнымі людзьмі.
    «— Што б вам такое паказаць? — задумалася яна. — Ну, хіба што гэта: ідзіце наперадзе мяне па дарозе... Толькі, глядзіце, не адварочвайцеся назад.
    ...Я пайшоў наперад, вельмі зацікаўлены вопытам, адчуваючы за сваёю спінаю напружаны погляд Алесі. Але, прайшоўшы каля дваццаці крокаў, я раптам спатыкнуўся зусім на роўным месцы і ўпаў ніц.
    — Ідзіце, ідзіце! — закрычала Алеся. — He адварочвайцеся! Гэта нічога, да вяселля зажыве... Трымайцеся мацней за зямлю, калі будзеце падаць.
    Я пайшоў далей. Яшчэ дзесяць крокаў, і я паўторна расцягнуўся ваўвесь рост»".
    Адносна такой з'явы і намі зафіксаваны шматлікія прыклады, якія адносяцца ўжо да нашых дзён. «У нашай вёсы жыў дзед. Звалі яго Мартын. Памёр ён зусім нядаўна, якіх пару гадоўусяго назад. Дык пра яго людзі гаварылі, што ён меў надта злыя вочы, чараўнічыя. Калі захоча каму благое зрабіць, дык абавязкова зробіць. He адкруцішся ад яго ніякім манерам. Хавацца бескарысна. Усё роўна, як скрозь сцяну бачыў. Дома будзе сядзець і расказваць, нават не выглядваючы ў вакно, чым у гэты самы час суседзі займаюцца. Як кніжку якую чытаў. Дзяцей стараліся міма не праводзіць, каб яны не трапляліся яму на вочы. Асабліва асцерагаліся тыя людзі, якія некалі ў нечым з ім не пагадзіліся. Аднаго разу і мне ён так напаскудзіў. Я тады яшчэ намнога маладзейшай была. На мяне ўсе казалі, што я надзіва файная (прыгожая. —A. Н.). Дык гэты Мартын дабіваўся, каб я згадзіла
    38
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
    ся за яго замуж пайсці, але я ўперлася і нават чуць пра такую пару для сябе не жадала. Надта ж мне ягоны нос не падабаўся. Такі ж ужо даўжэзны, і пад ім кропля заўсёды вісела. Як падумаю, што з такім саплівым давядзецца жыць, то ажно адверне. А ён жа ж дабіваўся. I аднаго разу вырашыў, мабыць, мяне ці то напалохаць, ці то адпомсціць. Ішла я ў поле, на нашу ніву жаць. Іду сабе спакойна, не надта спяшалася, бо жаць — такая цяжкая праца, што да вечара так натомішся, дык і разагнуцца лішні раз сілы нестае. Па раўнюткай сцяжынцы крочыла. Суха было. Пад нагамі ні камення, ні голля ніякага. I раптам, як гопнуся пасярод дарогі! Ажно ў сярэдзіне ўсё затрэслася! Ледзьве паднялася, галава закружылася, спалохалася, што нехта бачыць і смяяцца будзе. Аддыхалася трошкі і далей пакрочыла. He паспела пару дзесяткаў крокаў адысці, як зноў трахнулася ва ўвесь рост. Мала таго, што ўпала, дык яшчэ і руку падкруціла моцна. Устала, слёзы на вачах, але не падумала нават, што гэта нехта мне падрабляе. Далей зноў шкрабуся. Толькі пасля таго, як недзе чацвёрты раз выцягнулася на дарозе, то пачула ззаду задаволены смех. Акінулася, а гэта ён, Мартын, мне такое рабіў. Стаяў за спінаю ў нейкай сотні крокаў. Я ішла, а ён у спіну поглядам упіраўся і валіў мяне сярод роўнай дарогі. У той дзень я так амаль і не жала ўвогуле, бо рука была, як калода, і нельга было нічога рабіць. Але на ўсё астатняе жыццё запомніла, якія чорныя вочы ў Мартына і як ён пазлому далюдзейадносіўся» (УЗ. Пн.); «Даўней, то ў кожнай вёсцы чараўнік быў. Няхай сабе не такі ўжо моцны, бо даводзілася чуць пра такіх ведзьмакоў, якія маглі многа благога людзям зрабіць. У нашай вёсцы злы вядзьмак жыў. Яго так за вочы і называлі, бо баяліся прама сказаць. Яму ж нічога іншага не заставалася, як помсціць. Аў гневе быў страшны. Калі раззлуецца, то доўга не супакоіцца. Расказвалі, што яго любімым заняткампацехаю было тое, калі Нічыпар, так звалі чараўніка, быў у добрым настроі, каб паздзекавацца з людзей наступным чынам. Ідзе сабе чалавек, нічога не падазраючы, па дарозе і раптам, як гохнецца, то ажно ўзняцца не можа. Аддыхаецца, устане і зноў, яклупянецца праз колькі крокаў. Так чалавек разаб'ецца, што ўстаць не можа, плача з адчаю і бясілля, нічога не разумеючы. Потым толькі дойдзе, што нешта тут не тое, што гэта нехта ўсё падрабляе. Здагадаецца чалавек акінуцца імгненна назад ці ўважліва прыслухацца, то паспее заўважыць Нічыпара, які абавязкова будзе знаходзіцца непадалёку, ці пачуе яго зларадны смех. Гэтак ён заўсёды выказваў сваё задавальненне. To Нічыпар проста ўмудраўся пазабаўляццатакімчынам, алеаднаго разузагубіўніўчым не павінна
    Чорныя варажбіты
    39
    га чалавека. Вырашыў паздзекавацца з вясковага пастушка, які, папабегаўшы цэлы веснавы дзень за каровамі на пашы, бо яны яшчэ не паспелі адна да адной прызвычаіцца, ледзьве цягнуў ногі дамоў. Прыладзіўся за спінаю і зрабіў так, што той нечакана ўпаў. Упасці ўпаў, але болей і не падняўся, бо рэзнуўся галавою аб камень, які вострым краем выпіраўся на паверхню. Нічыпар потым на людзях спрабаваў адмаўляцца, што гэта не ён, што не мае ніякага дачынення да смерці хлапчука. Ніхто яму ў адкрытую нічога не сказаў, але многія падумалі, што вядзьмак і ніхто іншы вінаваты тут» (УЗ. Ст.); «Калі чараўнік хацеў ногі нейкаму няўгоднаму ддя яго чалавеку павыкручваць, то рабіў гэта надзвычай проста. Падцікоўваў, калі той дзенебудзь быўадзін, і асцярожненька ішоў за ім. Паўтараў кожны рух сваёй ахвяры і калі толькі бачыў якую лужыну, то туды той чалавек і падаў. Hi з таго, ні з сяго, з усяго маху! Упадзе ўлужыну, мокры ўвесь, брудны. Добра, калі па якіх гаспадарчых справах ішоў і быў у будзённай вопратцы, а калі пасвяточнаму вясковец апранаўся і плюхаўся ? Тады ўжо і да людзей не пакажашся. Дамоў прабірайся неадкладна, ды глядзі, каб надта не бачылі па дарозе, бо яшчэ плявузгаць пачнуць, што п'яны быў і што ўляцеў сам з дурной галавы. Але тут справа магла закончыцца смехам і бруднай вопраткай. Гэта яшчэ не зусім страшна. Калі вядзьмак быў злы, то ягоная ахвяра вярталася дамоў з разбітай галавой, з павывіхнутымі рукамі і нагамі. A нярэдка і такое здаралася, што яго прыносілі дамоў іншыя, бо сам так пакалечыўся, што ісці ўвогуле не мог» (УЗ. Ганц.).
    Цікава яшчэ і тое, што тлумачэнне таго, як усё адбывалася і рабілася гэта на самой справе, у творы А. Купрына і ў нашых запісах апошніх гадоў супадае да драбніц. Вось прыклад з «Алесі»: «Я сапраўды не зусім зразумеўяе. Але, калі не памыляюся, гэты своеасаблівы фокус складаецца ў тым, што яна, ідучы за мною следам крок у крок, нагаўнагу, і неадступна гледзячы на мяне, утой жачас стараецца пераймаць кожнаму, самамудробнаму майму руху, так мовіць, лучыць сябе са мною. Прайшоўшы такім чынам некалькі крокаў, яна пачынае ў думках уяўляць на некаторай адлегласці наперадзе мяне вяроўку, перацягнутую ўпоперак дарогі на аршын ад зямлі. У тую хвіліну, калі я павінен дакрануцца да гэтай уяўнай нагою, Алеся раптам робіць падаючы рух, і тады, па яе словах, самы моцны чалавек павінен абавязковаўпасці... Толькі многа пазней я ўспомніў заблытанае тлумачэнне Алесі, калі чытаў справаздачу доктара Шарко аб вопытах, праведзеных ім над дзвюма пацыенткамі Сальнетрыера, прафесійнымі варажбіткамі, якія пакутавалі істэрыяй. I я быў здзіўле
    40
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    ны, даведаўшыся, што францзускія варажбіткі з просталюдзінак прыбягалі ў падобных выпадках да тых жа дзеянняў, якія пускала ў ход прыгожанькая палеская ведзьма...»12.
    А цяпер прасочым, як жа ўсё гэта тлумачылася ў вуснапаэтычных творах. Хоць не выключана, што сам тэрмін «вуснапаэтычны твор» будзе тут і не надта адпавядаць існасці справы. Правільней, мабыць, трэба гаварыць пра былічкі (бо ж усё гэта так ці іначай, але існавала, адбывалася на самой справе, сярод людзей), якія распавядаліся нам толькі пры надта «стараннай, дакладнай наводцы на тэму». He трэба здзіўляцца такому факту, бо і ў нашыя дні надта многа людзей свята верыць у тое, што злыя варажбіты і чараўнікі могуць моцна ўплываць на людзей і хочаш ты таго, ці не, але павінен асцерагацца ўсялякіх ускладненняў з ведзьмакамі. «Мне мой нябожчык дзядуля расказваў гэта. А ён у мяне набожны быў. У царкву на ўсе святы хадзіў, малітваў шмат ведаў, таму ж хлусіць ніколі не будзе. To і расказваў, як яго зусім яшчэ малога хлапчука падвучваў злы вядзьмар. Той вядзьмар жыў нелюдзем на сваім хутары. Да яго нават баяліся блізка падыходзіць, каб якой трасцы не ўхапіць. Чаго ён так майго дзядулю ўпадабаў? Магчыма, тое яму даспадобы прыйшлося, што малы, малы, а як заспявае, то выліты салавей. He включана, што вядзьмар, не маючы ўласных дзяцей, імкнуўся перадаць прыёмы свайго злога чараўніцтва хлапчуку, якому таксама потым бы цікава было назіраць за тым, як нявінныя людзі гінуць ды ад болю курчацца, і ўсё толькі ад таго, што злы чараўнік такую сілу неўтаймаваную мае. Каб захапіць малога, стары штодня, выглядзеўшы, што нікога побач няма, прыходзіў да яго, калі ён пасвіў кароў, і абавязкова прыносіў штонебудзь з сабою. Малому, вядома ж, гасцінец на першым месцы, а што старэйшыя гавораць пра ведзьмара, то гэта можа аказацца і няпраўдай. Стары хітраваў і спачатку пачаў вучыць пастушка, як любога чалавека, нават самага моцнага, можна, рук не прыкладваючы, з ног зваліць. He проста зваліць, а зрабіць так, што той потым і ўстаць не здолее. Кожнаму малому хочацца над вялікім уладарыць. Тады вядзьмар і паказваў майму дзеду, што любы чалавек перад ім не чалавек, а проста як цурбалак бяздушны. Проста трэба ціхенька за тым, каго зваліць хочаш, ісці і паўтараць, дадрабніц, ягоныя рухі. Потым рэзка дзёрнуцца ўбок ці ўпярод, і чалавек упадзе, не чакаўшы такога на роўным месцы. Хто яго ведае, як бы далей іхняе сяброўства працягвалася, але мой дзядуля гаварыў, што адвярнуўся ад злога ведзьмара пасля выпадку з хлапчуком. Малы ўпаў, ды так няўдала, што зла