• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    — Быць сёння над Перабродам навальніцы, — сказала яна пераканаўчым тонам. — А чаго добрага, нават з градам»14.
    Чорныя варажбіты
    45
    I што ж атрымалася ў выніку? Усё выйшла так, як напярэдадні прадказвала Алеся.
    «— Вы не чулі, — агрызнуўся Ярмола, — што ўчарашні град нарабіў? У палавіны сяла жыта, як нагамі, патоптана. У крывога Максіма, у Казла, у Мута, у Пракапчукоў, у Гардзія Алефіра... наслала ўсёткі шкоду вядзьмака чортава... каб ёй згінуць!»'5.
    Тут і на самой справе Алесі з бабуляй чакаць нічога не выпадала, бо кожная прамаруджаная хвіліна магла каштаваць ім уласнага жыцця. Адзначым абавязкова і тое, што тут адсутнічаюць і стаўшыя «традыцыйнымі» ўяўленні аб чараўніках, варажбітах, аб тым, як яны дасягнулі такой ступені вядзьмарскага майстэрства. Перад намі паўстаюць звычайныя людзі, якія крыху болей за іншых ведалі з жыцця прыроды, маглі вылечваць ад нскаторых хвароб, укусаў і г.д., але нейкай святасці, надзвычайнай таямнічасці мы не адчуваем. Учытаемся лепей у наступнае выказванне, праўда, у ім гаворка вядзецца пра шамана і традыцыі шаманства ў народаў Поўначы, якія захаваліся да нашага часу. Толькі ў агульным плане і вядзьмарства, і чараўніцтва, і шаманства — гэта адно і тое ж. «Шаман, як правіла, чалавек, які пастаўлены да вядомай ступені за межамі племсні, ён адзначаны непадабенствам да іншых людзей — гэта можа быць вялізная барадаўка, шосты палец, рэгулярна паўтараемыя прыступы істэрыі ці эпілепсіі, сувяззю з той ці іншай неардынарнай з'явай (маланкай, якая ўдарала ля самых яго ног, затменнем сонца, якое супадала з ягоным нараджэннем) і г.д. Індывідуальныя асаблівасці яго арганізма, вопыты ці сама гісторыя жыцця пабуджаюць племя адносіцца да такога чалавека са змешаным пачуццём страху і цікавасці, звязваць з ім розныя таямнічыя падзеі, чакаць ад яго незвычайных учынкаў, прыпісваць яму здольнасць у яднанні з духамі. Пасля спецыяльнага абраду пасвячэння, падчас якога засвойваюцца прафесійныя магічныя рытуалы і веды, такія адносіны атрымліваюць узаконеную аснову...
    ...Аснову працэсу фарміравання шамана складае пераўтварэнне ягонай свядомасці, што нярэдка ацэньваецца як крызіс асобы, трагічная, пагранічная сітуацыя, якая карэнным чынам перабудоўвае светапогляд і спосабы ўспрыняцця акаляючага свету. Гэтаму ўсяму могуць папярэднічаць працяглыя падарожжы ці магічныя пошукі, у ходзе якіх чалавек, што адчуў цягу да магіі і шаманства, пачынае шукаць сабе моцнага настаўніка, знаёміцца з чужымі краінамі і народамі, ствараючы тым самым свой асаблівы і значна багацейшы, чым у радавога члена племені, вопыт»16.
    46
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    У беларускім народзе спрадвеку пераканаўча сцвярджалі, што варажбіты здольны надзвычай актыўна ўплываць на прыродныя з’явы. У асаблівы план вылучаліся тыя, хто выклікаў вецер. Лічылася, што яны для гэтай мэты звяртаюцца да чорнай магіі. Тут ужо проста злымі вачыма не абмяжоўваліся. Адзначалі, пры дапамозе чаго чараўнікі дасягалі выклікання ветру, яго ўзмацнення да стыхійных параметраў. «Некалі, я яшчэ зусім малым быў, то мне мой дзядуля расказваў пра аднаго магутнага знахара. Яго ўсе называлі — Чорны. Мянушкатакая была ці звалі так — не ведаю. Але Чорны, магчыма, і ад таго, што думкі і справы ў яго заўсёды чорныя былі. Надта зайздросны характарнораўмеўтой чараўнік. He было такога года, каб ён што не ўладзіў вяскоўцам. Улюбёнай яго справай было выкліканне ветру. Тут ён ужо быў сапраўдным майстрам. I рабіў усё гэта ў самы непадыходзячы момант. Восьуявіце сабе. Згрэблі людзі сена. На небе ні воблачка, ні парушынкі. Усё добра. Сонейка, ласкавы вецер прадзімае і сушыць, робіць сваю справу. Сяляне задаволеныя, што паспелі ў час управіцца і дажджу не было, і не збіраецца нідзе хмара. Зараз трэба павазіць дамоў, калі блізка, ці яшчэ раз стагі праверыць, падбіць, як мае быць, вяршкі ўмацаваць на ўсялякі выпадак. Людзі яшчэ шчыруюць і думаюць, адпаведна, толькі пра самае лепшае. I тут, ні з таго, ні з сяго, пачынае разгульвацца вецер. Прычым адбываецца гэта надта хутка. Вось яшчэ толькі падуваў ветрык, а тут ужо ажно раве, стогне ўсё навокал. Стагі, нібы дзіцячыя цацкі, узлятаюць у паветра і рассыпаюццаразносяцца далёкадалёка па наваколлі. Калі стагі так раскідвае, то што ўжо пра копны гаварыць застаецца. Бо жяны невялічкія ітаму — лёгкія. Горалюдзям. Столькі сенапрападала ў адно імгненне, атрэба ж было гэтулькі працы ды сілы на яго затраціць. Найбольш бедныя, то слязьмі горкімі плакалі, бо ж зімою не будзе чым жывёлу карміць. Вось тут ужо Чорнага таго і ўспаміналізгадвалі. Самымі бруднымі, самымі страшнымі праклёнамі. Чалавек многае можа, асабліва ў гневе. Потым усе неяк ніякавелі і пачыналі заводзіць гаворку пра што іншае, зусім не згадваючы Чорнага. Аказвалася, што тут ім даходзіла, на каго яны языкі распусцілі. Чараўнік жа, магчыма, дзесьці паблізу знаходзіцца і слухае, а раз пачуў, то рыхтуйся да вялікіх непрыемнасцей і невядома яшчэ дзе іх і калі чакаць. Такая невядомасць і пастаянная напруга найболей людзей зводзіла. Той Чорны, для таго каб вецер такі страшэнны выклікаць, рабіў наступнае. Ішоў у густы, высокі лес і лавіў там чорную гадзюку (гадзюку, якая жыве на высокім месцы, і яна на самой справе мае амаль цалкам чорную афарбоўку і, да таго ж, надта высокую
    Чорныя варажбіты
    47
    канцэнтрацыю яду). Забіваўгэтую гадзюку, лупіўяе. Шкуру выкідваў у ваду, а цела гадзючае вешаў на высокае дрэва і на той бок, з якога хацеў, каб прыляцеў вецер. Насупрацьтаго павесіць, то туды і падзьмуць патокі ветру. Дрэва з'яўлялася бярозай. Hi на якое іншае Чорны гадзюку не вешаў. Дастаткова было ўсяго якой паўгадзіны, і ўсё ў варажбіта атрымлівалася належным чынам» (УЗ. Пн.); «У нас быў надта злы вядзьмар, які мог навесці свае чары на любога з людзей, і асабліва ён вызываў часта вецер. He баяўся нічога, лазіў, дзе хацеў. Зловіць змяюгадзюку і нясе яе, забітую ўжо, каб павесіць на высокім дрэве. Дрэва тое павінна расці непадалёку ад таго месца, куды ён збіраецца выклікаць вецер. Сам станавіўся ад той павешанай змяі на такой аддегласці, каб мог яе бачыць. Стане і шэпча нешта толькі аднаму яму зразумелае ды рукамі размахвае. Такое адбываецца не надта доўга, бо неўзабаве ўсходзіццавецер. Усхопіцца такі, што людзей і жывёлу з ног валіць. Тады тыя, хто сена грабе, нагаруюцца. Многа іхняй сілы і працы задарма прападзе. Паразносіць усё, параскідае. Цікава і тое, што сам вядзьмар дзенебудзь прыхаваецца і перачакае разгул ветру, каб потым заставацца чыстым. Быццам бы ніхто не здагадваўся, хто гэта ўсё вырабляў. Мала гэтага, тая сцяжынка, па якой ён адыходзіў, была нібыта ў зацішку. На ёй не дзьмула, не завальвала яе нічым. Вядзьмар сабе рабіў так, каб сябе перасцерагчы. Вецер яму было выклікаць надта проста» (УЗ. Ст.); «Вецер злы знахар мог вызваць у любое месца. У якое яму хацелася, туды і вызываў. Кожны раз падбіраў зручны час і момант, каб шкоды найболей учыніць. I яшчэ трэба згадаць пра тое, што моцны вецер знахар часта не выклікаў. He, не таму, што яму не хацелася! Проста ён надта ж многа сілы на такі выклік траціў. Яно злому не так сабе давалася, трэба было паднапружыцца. Гаварылі, што пасля моцнага парыву ветру, вызванага знахаром знарок для нейкіх разбурэнняў, сам ён потым некалькі дзён бервяном ляжаў. Падымецца, пап'е вады і зноў валіцца, каб найхутчэй чартоўскую сваю сілу аднавіць, што не кажыце, а і яму, мабыць, страшна было, што нехта даведаецца, што ён зараз увогуле не здольны варажыць. Падыдзе і заб'е, пакарае ад імя ўсіх за ўсё злое і дрэннае, прычыненае сумленным людзям. Тут ужо круціся, не круціся, а вяскоўцы не ўступяцца, асабліва, калі ўсе выдатна ведалі, які гэта нядобры чалавек і чым ён займаецца. Няхай сабе знахар крычыць, на дапамогу кліча, але асабліва на спагаду ды на спачуванне яму разлічваць не даводзілася. Вызываў жа ён вецер такім манерам: ішоў куды на балота або ў лес, лавіўтам гадзюку, забіваўі прыносіўдатаго месца, дзе збіраўся
    48
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    рабіць шкоду. Гадзюку вешаў на сук бярозы. Абавязкова, каб дрэва тое было старым, бо зза маладой бярозкі і вецер, адпаведна, будзе малым і ціхім, не прынясе знахару жаданага выніку. Калі ж хацеў яшчэ і накіраваць вецер у пэўным накірунку, то тады змяю расцягваў на тым суку, галавою туды, куды трэба было дзьмуць ветру» (УЗ. Жытк.).
    Усе нашы інфарматары, за выключэннем дробных фактаў, у цэлым распавядаюць пра адно і тое ж: трэба злавіць гадзюку (чорную гадзюку), забіць яе, садраць скуру (ці не здзіраючы), павесіць на вершаліну або на сук, і разыграецца вецер, якога ніхто не здолее ўтаймаваць. Што яшчэ выклікае ўвагу — гэта ізаляванасць варажбітоў (ведзьмароў, знахароў). Пра іх, калі гавораць, то абавязкова падкрэсліваюць, што людзі (сяляне, вяскоўцы) з імі не кантактавалі.
    Таму і не дзіўна, што першым індывідуальным крокам, які пачынаў аддзяляць варажбіта ад родуплемені, было добраахвотнае аддаленне (самаізаляцыя) ад іншых людзей. He лішнім будзе падкрэсліць і тое, што нашы продкі былі перакананыя ў тым, што самым цяжкім пакараннем, акрамя смерці, было выгнанне знахара за межы родаваплемянных уладанняў.
    У выніку такіх выпрабаванняў варажбіт захворвае нейкай асаблівай, нехарактэрнай для астатніх, хваробай, якая дазваляе яму перажываць, і не адзін, многа разоў, стан, блізкі да смерці. У народзе гэтатлумачылася як «аддзялснне душы ад цела», «наведванне душою краіныкраю памерлых» і г.д. Такая хвароба дае магчымасць авалодаць асаблівым тыпам успрыняцця, здольнасцю адвольна пераходзіцьад«звычайнага» да «незвычайнага» станусвядомасціідушы. Акрамя гэтага, варажбіт нібыта атрымліваў здольнасць бачыць і чуць не толькі інакш, але і значна вастрэй звычайнага чалавека. Таму ўзнікае ўражанне, што ён, скажам, «бачыць нябачнае» — тое, што адбываецца ў яго за спінаю, за сценамі хаціны, пад вадою. I апошняе, самае галоўнае, — ён пачынае ўзаемадзейнічаць з духамі.
    Менавіта таму міф з'яўляецца асновай светапогляду варажбітазнахара, бо ён цесна звязаны з рытуальнай зададзенасцю абшчыннага быцця чалавека і з ужо згаданым спосабам арганічнага бачанняадчування прыроды. Варажбіт успрымае прыроду метафізічна ў вобразе чалавечага цела, жывой істоты, функцыяніраванне якога абумоўлена ўзаемадзеяннем усіх яго частак.