• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Чорныя варажбіты
    53
    куль нашым хлопцам не пашанцавала. Яны даўно прыкмецілі, што той дзед пастаянна ходзіць да чыстай крыніцы. Тады непрыкметна ўвязаліся аднаго разу. Дзед ідзе, ідзе, а потым, ні з таго ні з сяго, раптам акінецца. Ды і хлопцы ўжо навучаныя былі. He проста па сцяжынцы даганялі, а ўзбоч яе. Як стары азірнецца, то пападаюць на землю. Потым — зноў за ім. Прыйшоў варажбіт да крыніцы. Стаў адразу ж на калені і прыняўся нешта шаптаць. Доўта вымаўляўвышэптваў, а там і ўзняўся. Давай ваду ў прыгаршчы набіраць і, узняўшы рукі высока, выліваць. Такое дзеянне дзед паўтарыў тры па тры разы. Ліў у адным накірунку. Пасля зноў стаў на калені і пачаў шаптаць. На гэты раз вымаўляў свае таямнічыя шэпты значна карацей, чым у першы раз. Потым хуценька паджгаў дамоў. Хлопцы — за ім. He паспелі яны да вёскі дабрацца, як усхадзілася навальніца! 3 маланкамі, са страшэнным ветрамбураю. Тыя бліскавіцы то ўвогуле не перапыняліся, а здавалася, што нехта ў небе яркую лямпу запаліў. Ой, бяды тады было! Столькі, што і згадваць жахліва. Паўвёскі выпаліла. Нягледзячы на тое што такая залева была і павінна было адразу ж агонь любы затушыць. Жывёлы колькі маланкамі на пашы пабіла. Жытаспляжылаўполі, не раўнуючы, якцэпам натаку. Толькі заўчасна. Дрэвы з карэннямі вырывала і на будынкі, як якую лёгкую салому, кідала. А ўсё адзін той стары злыдзень вырабіў. Ён, праўда, неўзабаве і памёр пасля таго. Казалі, што ад злосці, ад лютасці да людзей» (УЗ. Ганц.); «Навадушаптаўзнахар, калі навальніцу выклікаў. Ведаў мясціну, дзе «гаворачая» вада, то туды і ішоў. Падыдзе, там пашэпча. Толькі пашэпча, бо маліцца яму, злыдню, нельга было. Ёнжа заўсёжыццё ніводнагаразуўцаркве небыў. Болейтаго, сваіх нашчадкаў таксама не пускаў да Бога. Вырашыў супраць усіх ісці, рабіць зло і тым самым трымаць астатніх у страху і падпарадкаванні. Яму проста вада падпарадкоўвалася, прычым вада толькі ў адным усяго месцы. Пасля шэпту незразумелых і нячутных слоў знахар умываўся той вадою і тройчы пырскаў ёю ў той бок, куды прасіўся прыйсціпрыплысці грувасткую хмару. У нас то той знахар быў зрабіў так, што навальніца разгулялася ранняй вясною. Ніхто б не падумаў. Яшчэ снег ляжаў, прымаразкі стаялі немалыя і тут — навальніца! Во ўжо з яе біла, во ўжо палыскала! А колькі хацін ды гаспадарчых будынкаў папаліла. Самае дзіўнае, што ўсё сярод белага дня адбывалася, што людзей многа па хатах было і ніхто нічога не здолеў уратаваць. Павыскачылі і стаяць усе, а тушыць многія і не браліся ўвогуле. Вось нібы іх нешта звязала якой вяроўкай, вось нібы волюпамкненне паралізавала. Пазней ужо казалі, што гэта ж той
    54
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    злыдзень сваім жаданенм усіх нейтралізаваў. Тая навальніца адна за ўсё маё жыццё такая была, болей іх, такіх, не надаралася, дзякаваць Богу. Колькі часу прайшло, а ўсё, нібы толькі ўчора адбывалася, перад вачыма стаіць. Тую крыніцу, з «гаворачай» вадою, ужо за Саветамі, калі балоты асушвалі, раскапалі. Дык сцвярджалі, што вада там сапраўды «клекатала», на паверхню выбіваючыся, а на колер, то чорнаячорная, яшчэ і смярдзела ці то цінай, ці то проста балотам аддавала. На другі дзень, пасля таго як раскапалі крыніцу і там, здавалася, стаў сухі торф, там утапіўся трактар. Ледзьве верталётам наверх выцягнулі. Тады ўжо ўсе і вучоныя людзі паверылі, што на гэтай вадзе і месцы ляжаў страшны праклён, чорныя вочы, значыцца, усім уладарылі. Ніхто не ведае, колькі зла адусюль людзям было зроблена за многія стагоддзі» (УЗ. Івац.); «Адзін раз у нас начаваў жабрак. Даўно гэта здарылася, я яшчэ малою дзяўчынкаю была. To той чалавек, калі яго накармілі ды паклалі спаць у хаціне, у знак падзякі за ўсё, пачаў расказваць пра розныя здарэнні, пра якія ён чуў, бачыў на ўласныя вочы, якія з ім самім прыключыліся. I вось мне ў памяць запала тое, як жабрак распавядаў пра чорнага ведзьмака. Настолькі быў моцны гэты варажбіт, што мог выклікаць навальніцу. Рабіў ён такія сюрпрызы надзіва рэдка, бо яны яму каштавалі многа сілы. Аказваецца, ён жа сам удзельнічаўу працэсе стварэння навальніцы, і калі яна пачыналася ды разгульвалася, то не хаваўся, аўдзельнічаўу ёй, пераўвасобіўшыся ў чорнага крумкача і з'яўляючыся адразу ж пасля той стыхіі на месцы здарэння. Той жабрак спакойна даводзіў, што бачыў, яктой вядзьмак пачынаўваражыць, каб навальніца ўсхадзілася. Рос у чыстым полі, непадалёку ад іхняй вёскі, стары дуб, а зпад яго выцякала крыніца. Да таго дуба старыя людзі не раілі блізка падыходзіць, каб што благое не здарылася, каб якая хвароба не падхапіла. Мабыць, заўважалі, як тыя, хто раней набліжаўся, потым пакутавалі ці ў іх прападала жывёла. А той жа вядзьмак не баяўся, проста падыходзіў, садзіўся на зямлю, ля крыніцы, вымаўляў нешта і заціхаў. Толькі глядзеў у адзін і той жа бок. Недзе праз паўгадзіны ці крыху болей часу, пачынаў разгойдвацца дуб. Спачатку ціхенька, а потым усё мацней і мацней. Так і пачыналася навальніца. Неўзабаве завывала, трашчала, біла, ліло. Нічога нельга было разабраць. Суцэльная сцяна дажджу, буры, гулугрому, а над усім гэтым нейкі не надта выразны крык, прыглушаны сілаю стыхіі: «Ага! Ага! Ага! Будзе вам!» Аказваецца, гэта той крумкач крычаў, які сядзеў на дубе, упіўшыся сваімі магутнымі кіпцюрамі ў ствол дрэва, зліўшыся ў адно з усімі нячыстымі зданямі. Пасля навальніцы, што
    Чорныя варажбіты	55
    самае галоўнае, мясціна вакол дрэва была сухою, нібы нічога і не адбывалася. Здзіўляліся, але баяліся ў адкрытую гаварыць, каб той чараўнік не пачуў, бо ўжо адплаціць усім, не разбіраючыся, хто перад ім вінаваты, а хто ўвогуле ні словам, ні думкаю нічога благога не рабіў. He маглі ніякай рады дацьтаму злыдню, пакуль нехта з паляўнічых не здагадаўся ды не застрэліў яго замоўленай куляй. Бегалі паглядзець на забітага, то з прабітай галавы цякла чорная кроў, a непадалёку сядзеў чорны крумкач. Такі быў злы варажбіт, такую гамонку я пачула пра ведзьмака яшчэ ў дзяцінстве» (УЗ. Пруж.).
    Здаралася, што сіла навальніцы, паводде сведчанняў інфарматара, залежала і адтаго, якая колькасць вады паддягала магічнаму ўздзеянню, г. зн., колькі вадычараўнікужываўпрычараванні. Чым болей лілося, тым болей павінна было зрынуцца з неба. Продкі меркавалі менавіта так, і гэта дайшло да нашага часу. «Варажбіт ішоў да вады, да возера, якое ў нас паблізу. Там, схаваўшыся ў густым лазняку, здзяйсняў сваю таямнічую службу. Вадою пырскаўся, як якое малое дзіця. Ляцелі пырскі ваўсе бакі, а ён кірхаўсмяяўся задаволена, прадчуваючы хуткую навальніцу. Чым больш часу варажбіт у вадзе прабудзе, тым болей ярасці з'явіцца ў хмары, а навальніца ўвогуле стане неўтаймаванай. Тутэйшыя жыхары нават дакладна заўважалі, што калі яшчэ знахар шэпча свае магічныя словы, то за возерам, над густымгустым лесам, пачынала грымець і бліскаць. Бліскавіцы нажамі вострымі білі да самай зямлі. Пранізвалі, здавалася, усё да самага карэння і хаваліся глыбокаглыбока, бо зямля ажно дрыгацела ад тых удараў. Знахар ішоўутой бок, куды жадаў скіраваць навальніцу. Яна заставалася на месцы, нібы чакаючы, пакуль ён зойдзе ў бяспечнае месца. Як толькі варажбіт хаваўся, то хмары пачыналі нагадваць сабою зграю крыважэрных сабак, якія кідаліся на сваю ахвяру што было сілы. Апускаліся, ніспадалі на самую зямлю. Здавалася, што неба з зямлёю перамешвалася. Так ужо нячыстая сіла вырабляла, так ужо волюпросьбу чорнай душы чараўніка выконвала. Нашы людзі верылі ў такія справы і не імкнуліся аспрэчваць, каб не наклікаць лішні раз на сябе гнеў злых вачэй ды страшных праклёнаў» (УЗ. Ст.); «Калі знахар, жадаючы навальніцы, шэпча над вядром з вадою ці над крынічкай, то, адпаведна, навальніцы сапраўднай быць не можа, бо ён жа замаўляе невялікую колькасць вады, а вось калі яму дойдзе нешта надта дурное ці злое і стане над цэлым возерам варажыць ці над ракою, тады ўжо асцерагайся, тады ўжо хавайся ды дабро захоўвай, глядзі, каб накрыта ўсё добра было, каб умацавана, каб не працякала. Калі ж шаптаў над хуткаплыннай ракою, то гэта
    56
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    сведчылапратое, штонавальніцутрэбачакаць страшную, непрадказальную па сваёй сіле і паводзінах. У аснове яе знаходзіцца неўтаймаваная сіла вады, памножаная на злоснае жаданне чараўніка прынесці непрыемнасць, бяду людзям, за нешта папярэдняе адпомсціць. Тады навальніца пакажа, на што яна здольная. Запаліцца неба маланкамі і затухаць не будзе да таго часу, пакуль не заціхне апошні павеў ветру, пакуль не капне апошняя кропля вады. He доўжыцца надтатакая навальніца, але яна жудасная сваёй разбуральнай сілай. Нішто не можа ёй супрацьстаяць, нішто не ўздымецца, а ўсё толькі схіліцца, нішто не вытыркнецца, а толькі распластаецца. Каб сёння хто такое сказаў, што гэта ўсё адзін чалавек выклікаў, дык ні за што не паверылі б. Раней жа, наадварот, не было, не сустракалася такога, які б засумняваўся» (УЗ. Лун.).
    Такі моцны чараўнік, у народным разуменні, выдатна ведае, як увесці сябе ў стан трансу, калі яго, няхай сабе ненарокам, заўважалі. Гэты стан у хрысціянскай рэлігіі звычайна інтэрпрэтаваўся як апанаванасць злымі духамі, і тым самым тлумачылі яго, як найвялікшы спосаб кантакту са звышістотнымі злымі сіламі, ад якіх на самой справе надзвычай многае залежала ў жыцці патрыярхальнага чалавека. Таму меў рацыю С. Токараў, калі сцвярджаў наступнае: «Магія... гэта толькі тыя абрады, якія маюць сабе за мэту непасрэднае ўздзеянне чалавека звышістотным чынам натой ці на іншы матэрыяльны аб'ект і якія не звязаны пры гэтым з анімістычнымі ўяўленнямі»18.
    Толькі ў нашых выпадках якразтакі адсутнічае найбольш старажытная частка магічнай рытуальнай абраднасці варажбы, чарадзейства. I гэты недахоп нам бачыцца ў адміранні першасных каранёў, якія зараз даводзіцца ўзнаўляць толькі шляхам аналогіі і параўнанняў. He выключана і тое, што ў параўнанні з некаторымі іншымі народамі свету земляробства ў беларусаў пачало развівацца значна пазней. Уся ж варажба, ці чараўніцтва, накіраванае на выкліканне ветру, буры, навальніцы, асацыіравалася менавіта з гэтым заняткам патрыярхальных людзей. Жывучы ў цеснай еднасці з прыродай, нашыя продкі цалкамадяеі залежалі. Іяшчэадна характэрная асаблівасць — яны не надта імкнуліся вызваляцца ад гэтай улады, бо баяліся, у адваротным выпадку, што гэта будзе вялікім грахом перад традыцыйнай, кананічнай абраднасцю, а калі на змену язычніцтву прыйшло хрысціянства, то і перад апошнім. Паводле народнага, чараўніцтва выходзіць са здольнасці самога чалавека ўздзейнічаць на аб'ект і дасягаць пастаўленай мэты не тады, калі яму дапамагае дух,