• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Чорныя варажбіты
    61
    дыцыі, не шануючы яго, не паважаючы цёмную сілу, ад якой заўсёды залежалі нашы продкі» (УЗ. Кобр.).
    Даволі часта ў беларускім фальклоры згадваецца і пра тое, што чорныя чараўнікі надта проста (для сябе, вядома ж) утваралі град (зноўтакі!) напатрэбнай імтэрыторыі («зямлі»), Тлумачэнні інфарматараў адносна ўсяго гэтага нагадваюць сабою словы нашых далёкіх прымхлівых продкаў, бо сам працэс выклікання стыхіі надзвычай спрошчаны і не вылучасцца нейкай магічнасцю. Калі ўжо не магічнасцю, то хоць бы нейкай там кананічнасцю. Кожны з апавядаючых гаварыў пра гэта не проста, як запомнілася яму, але робячы адвольныя адхіленні. «Некалі ў нас град выпаў, то за сто гадоў, казалі, такога болей не было. Градзіны, што тое курынае яйка. Ляжаў град на палетк5х і агародах амаль два дні. Уявіце сабе толькі — сярод лета паўсюдна ляжыць лёд — не растае, бо ад яго цягне такім марозам, што і людзям трэба самім цёпла апранацца. Усё загінула. Панішчылася. Павымерзла. Пагніло. Во тым часам людзі нагаладаліся. Многа памерла, а астатнія, то ў старцы хадзілі. Казалі, што гэты град наслаў на вёску Мітрахван. Чорны чараўнік быў, неабвольны. Як толькі заўважаў, што ў некага нешта атрымлівалася, дык абавязкова рабіўназло чалавеку, каб адтаго гора болей ніколі не адварочвалася і пастаянна яго па жыцці суправаджала. Так ужо ўсім вяскоўцам надакучыў і да страху давёў, што нашы хлопцы вырашылі Мітрахвана адвучыць ад ягонага ўлюбёнага занятку. Падлавілі старога, як той шкалдыбаў аднекуль, нешта бомкаючы пра сябе, надвячоркам. Накінулі на галаву кажух ды такога перцу задалі старому гаду, што той не сваім голасам верашчаўпрасіўся, каб адпусцілі. Яму паставілі ўмову: пакінем у жывых, але калі ён болей не стане займацца чараўніцтвам. Маліўся, кляўся, што так і будзе. Хлопцы паверьш і адпусцілі гада. Ён жа недзе ўсяго праз тыдзень наладзіў той самы небывалы град. Людзі і бачылі, што лазіў у лёхдядоўню, даставаў адтуль кавалкі лёду, прыкладваў да сябе і ўсё нсшта шаптаў, злосна зыркаючы па баках. Самае дзіўнае, што не было нейкайтам грувасткай, чорнай хмары, не грымела, не бліскала. Проста град сыпануў з чыстага неба. Hi з таго ні з сяго. Як даў, то многіх людзей прама на працы пакалечыла. Уявіце сабе, такія градзіны, як курыныя яйкі, і нечакана пасыпаліся. Мала гэтага, градапад працягваўся каля паўгадзіны і, адпаведна, за такі працяглы час змог густа засыпаць усё навокал. Мітрахвана, каб з ім расправіцца, пачалі шукаць ажно на другі дзень, але ж хіба той дурны быў сядзець склаўшы рукі і чакаць, калі прыйдуць і яго заб'юць? Ён некуды назаўсёды знік. Следу нават ягонага
    62
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    не прасачылі ў наваколлі. А ў вёсцы з тым градам бядагора не скончылася. За нейкі годдва памерлі, прычым цяжка хварэючы, усе тыя самыя хлопцы, якія лупцавалі Мітрахвана. Значыцца, і на іх наслаў той злыдзень свае праклёнызакляцці і яны здзейсніліся на самой справе. Гэта была чыстая праўда» (УЗ. Ганц.); «Град чорнаму чараўніку не ўяўляла асаблівай цяжкасці выклікаць. Возьме лёду, кіне яго ў вядро з вадою і пашэпча свой заклён. Як толькі пашэпча, то лічы, што і пачаўся адлік часу да таго моманту, калі выпадзе град. Абавязковай умовай была наступная — вада каб была свежая, толькі што са студні. Чым болей вады было ў вядры, тым мацнейшы ды буйнейшы будзе ісці град. Мала гэтага, калі знахар знаходзіўся ў асаблівай ярасці і пачынаў шаптаць на студню, то тады ён жадаў сваім аднавяскоўцам вялікай бяды, лічы, што смерці. Асабліва падбіраў самы непадыходзячы тэрмін — лета, калі ўсё ўжо набіралася сілы, ішло ў рост, буяла. Град прыспяваў людзей знячэўку, яны не ведалі, куды кідацца. Тут бы самім уратавацца, а пра збожжа ды пра садавінуагародніну і гаворкі ніякай увогуле не вялося. Канчаўся град, і пачыналі жанкі ўголас галасіць, бо аказвалася, што ўсё ў агародзе ды ў садзе, калі такі быў, загінула. Многа даводзілася трываць нашым продкам ад чараўнікоў. Былі яны ад іх у залежнасці. Такі небывалы град адзін раз выпадаў і на маім вяку. Тады ўсё на старога бабыля казалі, быццам бы ён гэталюдзям удружыў. Яго і да гэтагаўсе стараліся лішні раз не крануць, а тут увогуле пачалі бокам абыходзіць» (УЗ. Светл.); «I навальніцу з моцным дажджом, і навальніцу з градам, і град адзін маглі чараўнікі выклікаць. Раней былі такія людзі, якія зналіся з нячысцікамі, з нячыстай сілай, дык яны ўсё, што толькі ім хацелася ды жадалася, нікога не баючыся і нікога не шкадуючы, выраблялі. He было ім справы да таго, што ў выніку такога моцнага граду некага на ўсё жыццё пакалечыць, некага ўвогуле да смерці заб'е. Возьме такі неабвольны вядзьмар кавалак лёду і пашэпча на яго свае чорныя словы, каб выклікаць град. Лёд даўней проста было знайсці і сярод лета. Найбольш спрактыкаваныя ды заможныя гаспадары трымалі ў сябе ў гаспадарцы лядоўні. А такі абачлівы гаспадар, як знахар, заўсёды ведаў, для чаго мог яму лёд спатрэбіцца, і зацягне кавалакдругі да сябе ўлёх ці куды пад стог і потым, у адпаведным выпадку, дастане і пакарыстаецца ім. Вынясе, няхай сабе ў самую спёку, невялікі кавалак, апусціць яго ўхалодную ваду і шэпча ціхенечка чорныя словы замовы, якія павінны павялічвацца з кожным імгненнемі, неўзабаве, вырасціўстрашэнную стыхію. Град змалоціць усё дазвання, і няма ніякага спадзявання на тое, што нешта ўратуецца, уцалее» (УЗ. Светл.).
    Чорныя варажбіты
    63
    Як бачым, выкліканне граду было гэткім жа простым прыёмам, як і закліканне ветру, буры, навальніцы. Усё надта проста (калі не спрошчана), і ўсё гэтак жа запалохваюча для старадаўніх людзей. Стыхія, памножаная ў вачах наіўных людзей на чараўнічую сілу магічных словаў і дзеянняў, сапраўды з'яўлялася ўсёпадаўляючай. Аднак ад граду вяскоўцы ўсё ж неяк спрабавалі ратавацца, пры гэтым цвёрда спадзеючыся, што іхнія дзеянні, перанятыя ад папярэдніх пакаленняў, могуць нешта перайначыць у лепшы бок. «Калі ішоў дождж і з градам, то людзі выкідалі молаты і лапаты, тыя, што пяклі хлеб.удвор, штобнеішоўградінепабіўімжыта»19; «Выкідвацьхлебную лапату на двор навыварат, каб град хлеба не пабіў»20; «На Піншчыне пры навальніцы хлебную лапату выкідвалі, лапату выносілі, ставілі ў двары, хрысцілі хмару»21; «Як град, то выкідаюць ад печы прыпасы: лапату, тую, што хлеб сажаць, кацюбы (качэргі. —A. Н.) і ўхваты проста кідаюць на грудок, каб не ішла вялікая хмара, град каб не ішоў»22; «Град як ідзе, так тую лапату вазьмі, вынесі хлеба і з соллю, вынесі наўзгорачак, пакладзі; сустрэнешхмару з хлебам і соллю, дык ён (град) знімаецца»23; «У суседнім Мазырскім Палессі, як ідзе град, штоб град не біў, паляць свячоную вярбу і хлебную лапату кідалі ў двор, каб гром сціх»24; «Ёсць такі чалавек, які можа хмару адвярнуць. Як дзе знойдзеш вужа і ўбачыш, што вуж жабу ў рот узяў, кіем іх разагнаць, каб вуж не задавіў жабу. Як хмара выходзіць, мах:не тым кіем супраць хмары — яна разыдзецца. Як ёсць кій у кагонебудзь»25.
    Прыклады ўзяты намі з артыкула, напісанага Н. I. і С. М. Талстымі. У аснову яго пакладзены матэрыялы з Беларускага і Украінскага Палесся, праводзяццатаксама паралслі з усходнеславянскімі і заходнеславянскімі фальклорамі. Усе рэчы, якія ў ім фігуруюць, датычацца, у асноўным, прадметаў ад печы і ... свячыграмніцы, а таксама засушанай асвячонай вярбы. Але ж ва ўсім гэтым ёсць адна істотная акалічнасць — тут усё накіравана на спыненне, адварочванне граду, які не быў выкліканы нейкім злым чараўніком, а з'яўляўся вынікам прыроднай стыхіі, што адбывалася сама па сабе, незалежна ад волі некага. У нас ёсць некалькі сведчанняў, дзе гаворка вядзецца менавіта пра спыненне граду, выкліканага чараўніком. «Калі распачынала круціццакучаравіцца вялізная хмара і станавілася зразумела, што гэтая хмара выклікана чараўніком і неўзабаве з яе можа ўсыпаць вялікі град, то людзі імкнуліся ўтаймаваць яе, адвярнуць ад сваіх пасеваў злую чартоўскую сілу. Тады браў гаспадар другі хлебную лапату, і перлі яе да падворка чараўніка. Ведалі, хто мог выклікаць град у тутэйшай мясцовасці, таму да яго і неслі. Укінуць таму злыдню ў
    64
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    двор лапату (дзве, тры), ён сядзіць сабе ўхаціне, радуецца, што вось зараз загрукоча страшэнны гром, бліснескочыць маланка і ўлупіць шалёны град, а яшчэ зусім не здагадваецца, што ў яго двары ляжаць моцныя абярэгі, якія здольны павярнуць хмару на чорныя лясы, на ніцыя балоты ці ўвогуле перапыніць дождж. Так у нас даўней не раз і не два град утаймоўвалі. Ад старэйшых навучаліся ўсяму добраму. Яны малодшым пераказвалі, a то хто б ведаў, што тая хлебная лапата можа супрацьстаяць злым вачам чараўніка, ягоным жаданням. У кожнай хаце такая лапата была, бо ж кожная гаспадыня хлеб сама выпякала» (УЗ. Ст.); «У нас не так даўно, можа, якіх гадоўтрыццаць таму назад, быў вялікі град. Казалі людзі потым, што яго на вёску назвалі злыя старцы. Хто іх знае, злыя яны былі ці не, але з імі таксама нядобра абышліся: калі людзі тыя змораныя і згаладаныя сталі прасіцца ссці ды пераначаваць, то ім нічога не далі. Ужо гэтым толькі парушылі словы Бога, што падзяліся апошнім. Мала таго, начаваць ніхто ў свае будынкі не пусціў, а як яны папляліся, то ім услед яшчэ і сабак спусцілі. Бедныя жабракі уцякаюць з апошніх сіл, а ўсе вяскоўцы рагочуцьпакочваюцца. Ажно дасмяяліся! Усяго ноч прайшла. Раніцай падымаюцца сяляне, а навокалтакая вялізная хмара стаіць і пачынае круціцца на месцы, нібы вар у катле, што ажно глядзець страшна. Усе пра дождж, дождж думаюць. Ды нехта са старэйшых усё ж здагадаўся, што трэба менавіта граду з гэтай хмары асцерагацца. Параіліся, і самы стары з іх сказаў, каб кожная гаспадыня выкінула сваю хлебную лапату на дарогу. I не проста выкінула яе, a паклала галавою ўслед тым жабракам, з якіх звечара смяяліся. Паслухаліся, так і зрабілі. To як усыпаў потым град, як стаў лупіць, то ўсё дашчэнту пабіў, але толькі за агародамі і за дарогай, на якія, як сцвярджаў потым той дзядок, не распаўсюджвалася хлебная сіла. Хлеб — гэта самае што ні на ёсць святое, і таму яго трэба заўсёды засцерагаць. Хлеба наватстыхія баіцца, абыходзіцьяго бокам. Толькі і нашы потым назаўсёды запамяталі і іншым пераказалі, як з жабракоўздзекавацца» (УЗ. Драг.); «Найпершымсродкамадуціхамірвання граду, выкліканага ведзьмаком, была грамнічная свечка. Яна захоўвалася ў кожнай хаціне. Калі толькі набліжалася грозная хмара, то гаспадыні, нібы па якой камандзе, дружна запальвалі свечкі па сваіх хатах. Мала гэтага, стараліся ціхенька дзьмухаць на іх, каб не затушыць полымя, а толькі накіраваць яго насупраць хмары. Тая хмара, якой бы страшнай яна ні была, адразу адчуе на сабе боскую волю, якая закладзена ў любой грамнічнай свечцы. Свечку ж гэтую ў царкве асвячалі, і яна была разлічана на адвод ад хаты ў любы мо