• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Вось што пісаўадносна заломаў П. Шэйн: «Зпавер'яў, якіяадносіліся да кола земляробчых работ, вылучаецца асабліва павер'е аб заломе. Заломванне заломаўлічыцца самым небяспечным праяўленнем сілы чараўніцтва. Яно складаецца з завязвання вузлоў у жыце і суправаджаецца адпаведнай замовай, у якой гаворыцца, на чыю галаву залом ломіцца, якія пакуты той чалавек вымушаны будзе выпакутаваць і якою смерцю павінны памерці. Заломы зломваюцца на
    74
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    людзей і на свойскіх жывёл, на хваробу і на смерць. I калі жнейкі ў час жніва знаходзяць закруткі і завязкі жыта, то не дакранаюцца да іх, а асцярожна абжынаюць вакол, з небяспекі, каб не здзейсніўся той заклён, які быў вымаўлены пры заломванні залома. Толькі вопытны знахар ці знахарка, пры дапамозе «сустрэчных» замоў, могуць знішчыць чарадзейную сілу залома і такім чынам прадухіліць тую страшную небяспеку, якая пагражала тым асобам, на ніве якіх быў заломлены залом.
    Завіваюць на пасеве з растучага хлеба і на траве ў форме абруча, — на смерць ці на хваробу чалавека або жывёліны. Гэта робіцца злым чалавекам. Каб пазбавіцца ад пагражаючай небяспекі, гаспадар нівы ці сенакосу звяртаецца звычайна да знахара, пераважна з сялян. Мая апавядальніца, якая сама раз захварэла ад завітка, зробленага на іх сямейным полі, паведаміла мне пра гэта наступнае: знахар зняў з яе галавы хустку, паклаў яе, кладучыся спаць, сабе пад галаву. Прачнуўшыся на другі дзень раніцаю, ён расказаў, хто менавіта зрабіў завітку. Затым ён загадаў прынесці ёй вады ў бутэльцы і маліцца перад абразамі, трымаючы яе ў руках і ўсё гукаючы ў яе. Потым з гэтай бутэлькі ён даў ёй выпіць крыху вады, ад чаго яна быццам і паздаравела. Самую завітку знахар вырваў і, прывязаўшы да каменя, кінуў в ваду. Нярэдка завітку знахары кладуць у труну нябожчыку. У першым выпадку той, хто зрабіў завітку, павінен утапіцца, а ў другім памерці заўчасна натуральнай смерцю»33.
    УА. Шлюбскага знаходзім такое сведчанне: «Заломы — гэта асобны від замоў збожжа на палёх. Праходзячы тым ці іншым полем, вельмічаста звяртаеш увагу на гэткае з'явішча: недалёка аддарогі, a іншы раз і пасярэдзіне шнура, бачыш жменю каласоў, салома якіх прыблізна на сярэдзіне сваёй вышыні перакручана, завязана вузлом, каласы паскладаны ў розныя бакі і вельмі пераблытаны. Салома нярэдка бывае перавязана чырвонаю істужкаю альбо ільняною ніткаю, павязанаю ў шмат вузельчыкаў, і носіць назву «залому». Апопіняга віду залом будзе відавочным, але ёсць яшчэ непрыкметныя, злёгку толькі пакручаныя заломы. Мэта гэтых заломў — звычайна замова на тую асобу, на чыім шнуры яны зроблены. Пры гэтым залом відавочны робіць звычайна ўплыў на гаспадара шнура альбо на яго дзяцей, незалежна ад таго, хто яго сажне, а залом таемны спецыяльна робіцца для таго, хто будзе жаць гэты шнур і з ім разам — таемны залом»34.
    Адносна смерці злога чараўніка пасля расчаравання ягоных заломаў нам таксама паведамлялі інфарматары. Пры гэтым яны яшчэ
    Чорныя варажбіты
    75
    больш змрочнай рабілі смерць, а пазамагільнае жыццё для душы ведзьмара было ўвогуле жудасным ці цалкам адсутнічала. «Заклікалі залом вырываць спагадлівага варажбіта. Яму расказвалі, што да чаго, а потым ён ужо сам дзейнічаў. Абавязкова трэба было распавесці, хто першы залом знайшоў, у які бок ён быў пахілены і г.д. Варажбіт па гэтых прыкметах здагадваўся, хто пагаспадарыў на сялянскім полі і наколькі моцнай была злая сіла таго ведзьмара, каб найхутчэй прыняць адпаведныя захады для ліквідацыі ягоных страшэнных знакаў. На заломе ж маглі ўтрымлівацца заклёны, накіраваныя на здзяйсненне нейкай таямнічай для чалавека хваробы ці ддя знішчальнага жывёльнага паморку. У рэдкіх выпадках на заломе «трымалася» сама смерць, бо менавіта яе прасіўу сваёй чорнай замове злыдзень ддя сумленнага працаўніка. Калі шчыры варажбіт падыходзіўда залома, то перад гэтым абавязкова мыў рукі свячонай вадой. Гэтая вада не давала магчымасці непажаданым чарам перабрацца на добрага варажбіта і заразіць яго хваробай. Нашэптваючы сваю святую малітву, ён па аднаму вырываў каласы, збіраў іх у жменю і нёс у левай (абавязкова ў левай) руцэ далей ад таго месца, дзе залом быў заломлены. Тыя каласы падносіў да глыбокага вадаёма, звычайна са стаячай вадой, прывязваў да іх штонебудзь цяжкае ці захутваў у якую анучку разам з каменем і кідаў у ваду. Як толькі кідаў у ваду, то з гэтага самага моманту для чорнага знахара пачыналася адлічэнне перадсмяротнага часу. Хацеў ён гэтага ці не, але павінен быў загінуць гвалтоўнай смерцю — утапіцца, бо яго асудзіў на гэта добры чараўнік. Тутужо няхай сабе, як не круціцца, а ад смерці ўсё роўна не выкруціцца, бо яна яго на вадзе падпільнуе, дачакаецца зручнага моманту і забярэ. Нікудьі той злыдзень не дзенецца» (УЗ. Ст.); «Заломы клікалі ў нас вырываць знахара, якога звалі Базылём. Той надта моцны быў. Нічога не баяўся ўвогуле, ніякія праклёны на яго не садзіліся, бо чалавек ведаў надзіва магутныя сустрэчныя заклёны, замовы. Прашэпчаіх спачатку звечара, а потым ранараненька, калі трэба ісці вырываць залом, паўторыць. Тады смела кіруе на той палетак. Там яму і паказваць не трэба, тлумачыць таксама. Усё сам прадбачыць, усё сам ведае. Перад тымі каласамі станавіўся на калені, спінаю да сонца. Стаяў непарушна хвілін пяць і шаптаў свае словы. Потым асцярожна, каласок за каласком, падрываў залом ля самай зямлі. Правай рукой падрываў, а ў левую збіраў, нібы ў які малюсенькі сноп. Збярэ ўвесь залом чыста, паклоніцца тройчы ніве нізка да зямлі, устане і пойдзе, ні з кім не размаўляючы, прэч. Лічыў, што нячысты дух тут пастаянна прысутнічае і толькі і робіць, што
    76
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
    чакае, каб ён нешта парушыў у адвечным парадку, дык адразу накінецца на слабейшага чалавека, на таго, да якога загаварыў. Каласы заломленыя нікуды варажбіт не выкідаў. Нёс іх Базыль дахаты. Там ушчэмліваў у плот і прывязваў яшчэ якой суровай ніткай, каб іх вецер нікуды не павыдзімаў, не параскідаў. Потым, чакаючы, калі ў вёсцы нехта памрэ, нёс каласы ў хату нябожчыка і там закладваў іх у дамавіну, клаў памерламу пад спіну. Зрабіўшы такое, шаптаў над нябожчыкам святую малітву і, задаволены, вяртаўся. Цяпер Базыль быў цвёрда перакананы ў тым, што злы знахар абавязкова памрэ. Прычым здарыцца гэта неўзабаве і пойдзе той з жыцця заўчасна. Гэта яму пакаранне за зло і гора, прычыненае людзям. Базыльжыўамаль цэлы век. Спагадлівы быў, добры. Заўсёды, калі прасілі аб дапамозе, то сваю працу кідаў, а чужым людзям не адмаўляў» (УЗ. Драг.).
    П. Дземідовіч падрабязна распавёў пра час, калі рабіліся заломы: «Заломыробяцьужыцеіўпшаніцы, калі збожжа наліваецца — што супадае з Купалаю; заламаную пшаніцу звычайна перавязваюць чырвонай шаўковай істужкай ці нітачкай. Формы заломаў бываюць разнастайныя; пераважна мне даводзілася бачыць такія: чатыры прыблізна роўныя пучкі саломы, узятыя накрыж і пераламаныя ля кораня, а вярхі пераламанай саломы нахілены ўверсе да сярэдзіны і завітыя. Мэта заломаў — нашкодзіць самому гаспадару ці яго маёмасці. У час жніва жнеі ўважліва прыглядаюцца, каб не зачапіць залома, а тым больш — зжаць яго. Некаторыя сяляне раяць вырываць залом з малітваю і спальваць яго над дзіравым гаршком на полі, на тым самым месцы, дзе ён быў зроблены»35. У Е. Яленскай зафіксаваны наступныя падрабязнасціўдакладненні: «Жанчына, якая мае крыўду, напрыклад, на суседку, вырашае зрабіць на яе полі завітку; ідзе туды ўполудзень, распранаецца дагала, расплятае валасы і сярод суседчынага жыта выбірае сем каласоў, якія звязвае чырвонай ніткай і прыгінае ўніз, да зямлі, кажучы: «Кручу, кручу, наўпакі, штоб не былоўН. ні хлеба, ні мукі», альбоякое іншаепажаданне, напрыклад, каб захварэлаўся сям'я, каб жывёла падохла і г.д. Суседка, знайшоўшы ў сваім збожжы такую завітку, бывае ў роспачы, бо чуе пагрозу няшчасця, а як ад яго пазбавіцца — не ведае. Калі яна зусім не вінаватая, то можа вырваць каласы і сама занесці іх уночы на могілкі, там пакласці на якуюнебудзь магілу, і няшчасці ад яе адвернуцца. Калі ж яна сапраўды мае грэх на душы, то нічога ёй не дапаможа і разнастайныя беды будуць яе праследаваць»36.
    Супадзенне прыкладаў, прыведзеных з запісаў даследчыкаў фальклору XIX стагоддзя і нашых поўнае, але ўсё ж адчуваецца, што
    Чорныя варажбіты
    77
    на запісах апошніх гадоў, хоць іхнія карані і надзвычай старажытныя, напрамую ідуць да абрадаў земляробчай магіі, няма ўжо таго цемрашальства, страху, сляпога пакланення. Ёсць толькі, найперш, прама канстатацыя факта, які меў месца ў рэальным жыцці, і не болей таго. Называецца імя ці прозвішча чалавека, які выручаў іншых і, у абавязковым парадку, нават калі такі варажбіт даўно памёр, яму ўсё роўна выказваюцца словы падзякі, «памінаецца добрым словам».
    У некаторых выпадках, асабліва напрыканцы XIX — пачатку XX стагоддзя, сяляне звярталіся не да спагадлівых варажбітоў, а да... свяшчэннікаў. Лічылася, што служка Бога ўсё гэта абладзіць намнога лепей за любога знахара. Ён жа ўздзейнічае на нячыстую сілу сілай святой малітвы, і адпаведна малітва заўсёды любую праяву вядзьмарства нейтралізуе, адганяе на задні план, не дае ёй магчымасці разгарнуцца. «Калі ў нашай вёсцы нехта з гаспадароў знаходзіў на сваім полі залом, то ішлі не да знахара. Ужо на той час такога чалавека і не было ўвогуле. Да яго быў моцны чараўнік, але той памёр. Звярталіся да бацюшкі, каб выручыў. Тады той апранаўся, як на царкоўную службу, браў з сабой адпаведнае прычындалле і кіраваў туды, куды яго клікалі гаспадары. Там прамаўляў над заломам малітву, а калі бачыў, што залом вялікі, то і дзве, і тры. Потым пырскаў на яго і на чатыры бакі свету святою вадою. Сам залом рукамі не чапаў, а гаварыў гаспадыні, каб яна не баялася і зжынала тыя каласы смела, бо чартоўскай сілы болей тут няма. Залом браў бацюшка і закопваў прама на ніве, як паднашэннеахвяру святой зямліцымаці» (УЗ.Лун.).
    Цяпер зноў звернемся да цікавых прыкладаў П. Шэйна. «Залом ці завітка мае форму вянка ці кубка, сплеценых з жытняй саломы разам з каласамі. Гэта, па перакананні народа, справа рук злога чалавека. Такі ліхі чалавек, які задумаў зрабіць камунебудзь завітку, адпраўляецца пад полудзень ці апоўначы на яго засеянае жытам поле ітам, распрануўшысядагала, захватвае ў рукі некалькі каласоўжыта і скручвае іху завітку, ваколякой ён абходзіцьтры разы, вымаўляючы нейкія патаемныя словы. Потым, ужо ўляжачым стане, паварочваецца тры разы кувырком, вакол завіткі; зноў шэпча таямнічыя словы. Нарэшце, раскапаўшы рукамі тут на зямлі і засыпаўшы туды вуголле, соль і яшчэ нешта, засыпае ямку самым старанным чынам. Здзяйсняючы ўсё гэта, ліхадзей меў на мэце нанесці шкоду самому земляробу ці яго жонцы, дзецям або жывёле. Народ глыбока перакананы, што калі жнучы жыта зжаць разам з ім завітку, то чалавек, на якога яна зроблена, памрэ маруднай, пакутніцкай смерцю. Вось