• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    — Э, мой лебядзіну, — кажа дзед, — я ўбогі, я нясу людзям шчасце, якога яны не маюць, покуль жывуць.
    — Якое ж ты нясеш шчасце?
    — Такое шчасце, такое шчасце, якое будуць мець і самыя багатыя, і самыя здаровыя, і самыя слаўныя людзі, якое ўжывуць і паны, і каралі, і — апошні ўбогі.
    Як прамовіў ён астатняе слова, дык чалавек і здагадаўся, што дзед нясе смерць.
    Чорныя варажбіты
    87
    Бо вядома ж, яна ўсіх бярэ, яна ўсім дае роўнае шчасце — і каралям, і мужыкам. Здагадаўся чалавек дый гаворыць:
    — Ну, дзеду, лезь на воз, а я прыкідаю цябе сенам, ды хіба такім спосабам увязу ў сяло.
    Узабраўся дзед на воз, а чалавек закрыў яго сенам, прыціснуў рублём дый павёз у сваё сяло. Падвозіць ён да выгана, дзе стаяла варта і гарэў стос дроў, дый шапнуў дзецюкам, што вязе паморак. Вось тыя і пытаюцца:
    — Мужык, што ты вязеш?
    — Дрова.
    — Якія дрова? Гэта ж сена.
    — На што ж пытаеш, калі знаеш.
    — Аўсене што?
    — Што? Мо шышкі ды шпулькі.
    — Гэ, ты яшчэ ўздумаў над намі кпіць!.. Хлопцы, бярыцеся за воз, •— нехта ідзе на хвалу боскую.
    Тут падхапілі хлопцы пад трайню ды пад падгарэц, дык сена й шаснула на касцёр. Вось як выбухнуў агонь, то стаў роўны з лесам. А тут хлопцы яшчэ пруццем пашавельваюць сухое сена да падкідваюць на агонь дроў. Круціўся, круціўся паморак ды чуць не задохся. Спалілі людзі той паморак, спалілі так, што і костачак не засталося.
    Але, вядома, нечысць і ў агні не гарыць: перш згарэла, а потым ажыла. Вось з тае пары перасталі людзі адтаго паморку паміраць і жывёла дохнуць. Мабыць, такі добра спалохаўся паморак, як далі яму такую лазню, спалохаўся ды і ўцёк за сіняе мора, за высокія горы ў далёкі край, ды там і застаўся. Часам ён наведваецца туды, парэжа трохі жывёлы, пакосіць людзей ды і ўцякае назад, каб яго зноў не злавілі ды не падсмалілі»43.
    Мы прывялі такі вялікі вуснапаэтычны твор, зафіксаваны А. Сержпутоўскім, для таго, каб падкрэсліць, што тут утрымліваюцца ўсе традыцыйнакананічныя рысы паморка (паморкаў). Папершае, ён адухоўлены, падругое, можа лёгка пераўвасабляцца ў жанчыну ці мужчыну (пры гэтым абавязковая ўмова — старых і жахлівых з выгляду, такіхлюдзей нават не сустракалі сярод звычайных вяскоўцаў), патрэцяе, паморак можна прыпыніць, не дапусціць яго ў пэўную мясцовасць, толькі неабходна пільна за ўсім сачыць, то ў яго не будзе магчымасці «уплішчыцца», пачацвёртае, на паморак уздзейнічаюць спрадвечнатрадыцыйнымі метадамі, якія былі вядомы нашым продкам з сівых стагоддзяў (крыж, сушаная тхарына, абкурванне дымам, спальванне ў агні і г.д.). Многае з такіх самабытных спосабаў выратавання ад жудасных паморкаў сустракаецца і ў нашы дні. Праўда, першасныя карані такіх дзеянняўзабытыя, самі інфарматары іх растлумачыць не могуць, бо ім «усё толькі так і пераказалі».
    «Даўней у кожнай вёсцы, на ўваходзе і выхадзе з яе, ставілі высачэнныя крыжы. Рабілі іх у лесе з суцэльнага дубовага ствала, якому было не меней за сто гадоў. Такі дуб надта моцны, і крыж з яго
    88
    СІЛАІО СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    прастаіць доўга. 3 лесу неслі на плячах на месца, дзе трэба было ўстанавіць. Ямку і крыж асвячаў бацюшка, а калі яго не было, то замест бацюшкі выступаў самы старэйшы з жыхароў вёскі. Ён шаптаў нейкія малітвы і абпырскваў свянцонаю вадою людзей, месца, крыж. Крыж той пасля меў вялізную засцерагальную сілу. Ён не даваў магчымасці распаўсюджвацца на мясцовае насельніцтва паморкам ды пошасцям». «Даўней такое часта здаралася, што людзі выміралі ад невядомых хвароб, занесеных аднекуль, цэлымі сем'ямі. Такога паморку баяліся больш за ўсё на свеце, бо калі ён убіваўся, то пасля многа слёз пралівалася. У нас такое здаралася падчас апошняй вайны, калі нейкая хвароба вяскоўцаў нібы касою касіла. He было нават каму на могілкі адвозіць ды закопваць. Але тады ў вёсцы гэтых крыжоў не існавала. Нехта падвучыў, то ў немцаў дазволу прасілі, каб з лесу дуб прынесці. Гаварылі, як паставілі, то далёка не кожны мог увайсці ў паселішча. Неяк ішлі жабракі, дык іх ля крыжоў, як якая сіла таямнічая затрымала. He маглі зрушыць з месца. Спрабавалі, спрабавалі прайсці далей, але не тут тое было! Так і пайшлі назад. Потымусе тыя, хто гэта бачыў, казалі, што старыя жабракі і былі тым самым паморкам, яны страшную хваробу разносілі па беламу свету. А тут ад іх уцалелых людзей захавала сіла крыжа. Божы крыж заўсёды выручае і дапамагае, асабліва тых, хто мала грашыў і грахі тыя вымушаныя. Цяпер паўсюдна таксама сталі ля населеных пунктаў крыжы стаўляць. Самі ж бачыце, што старое ў многім вяртаецца» (УЗ. Ст.); «Каб засцерагчыся ад паморкаў, нашыя продкідаўней ставілі крыжы. He перад кожнай хатай, а на асноўных дарогах, якія ўваходзілі і выходзілі з вёскі. Здаравенныя крыжы ставілі. Іх здалёку было відаць. На драўніну рушнікі навязвалі, абраз вешалі. Кожны, хто праходзіў ці праязджаў міма, абавязкова жагнаўся. А раз нейкі злы чалавек пройдзе і не перажагнецца, то яму потым на здароўі гэта скажацца: хварэць пачне, на ногі прыпадаць, ноччу сон прападзе. Пакараннетакое, інікудыты адяго недзенешся, бо божы крыж усё ведае і ад яго не схаваешся. Калі нехта злое задумаў супраць сумленных людзей, то яму трэба крыж бокам абыходзіць. Прама папрэцца, дык спыніць божая сіла, не здолее ён здзейсніць благое супраць вяскоўцаў. Хто надта хворы сунецца, каб увайсці ў населены ігункт, то і яго крыж перапыніць, каб паморку не ўцягнуў. Часта сама тая хвароба ішла, як чалавек. Стары, здарожаны, знясілены, што таму, хто не спрактыкаваны ды нічога не ведае, можа падацца, што такога шкадаваць трэба, дапамагаць, а на самой справе ўсё наадварот, бо там стары можа падрабіць смерць для спагадлівых
    Чорныя варажбіты
    89
    людзей, якія яго пашкадуюць. Трэба надта пільнымі быць, гавораць жа з даўніх часоў нездарма, што паморак і ў вадзе не тоне, і ў агні не гарыць. Палохаецца, праўда, божага крыжа, малітваў ды пільнай увагі. Як стануць рабіць усё правільна, то паморку ў гэтай мясцовасці ніколі месца не будзе» (УЗ. Жытк.).
    He абміналі гэтых народных прымхаў і забабонаў і паэты ды пісьменнікі, якія для перадачы своеасаблівага «каларыту», стварэнняпэўныхсцэн, пераносілі ўсё гэтаўсвае творы. С. Станкевіч пісаў: «Гэтыя прымхі: уяўленне пошасці ды заразы ў абліччы высокае кабсты й выццё сабакаў перад блізкім няшчасцем — з вялікай дакладнасцю паўтарыў Міцкевіч у VIII кнізе «Пана Тадэвуша»44.
    Нашы продкі ад занесенага ці насланага на іх паморку ратаваліся і іншымі шляхамі. Вядома, што калі пачынаўся паморак, эпідэмія, нечуваная і неўтаймаваная хвароба, то людзі ішлі ў лес. He, не ўсе разам ды ў адно месца, а паасобна, сем'ямі. Месца там хапала. Стараліся не кантактаваць з іншымі і самастойна перажыць пэўны тэрмін. Вярталіся на ранейшую сядзібу праз значны прамежак часу. Даволі часта здаралася так, што і зусім не вярталіся, бо палова людзей усё ж не магла выратавацца і памірала, а друтая вырашала будавацца ў іншым месцы, каб нішто не нагадвала пра жудасную трагедыю, каб ненарокам той паморак зноў не ажьгў ды не адрадзіўся. «Так часта здаралася. Лес хаваў, лес дапамагаў, лес выратоўваў. Калі хваробу страшную злы чараўнік насылаў і людзі пачыналі ад яе мерціпадаць, то трэба ж было неяк ратавацца. Вось тут і прыходзіў усім на розум старадаўні спосаб. Кожная сям'я выбіралася з вёскі самастойна. Ішлі ў лес, у розныя мясціны. Там усім месца хапала. Разыходзіліся шырока, каб хвароба не магла аднавіцца, і жылі. Стараліся адзін да аднаго (сям'я да сям'і) не падыходзіць. Там ужо на Бога спадзяваліся ды на свае шчырыя маленні. Вядома ж, жыццё цяжкае было, але кожны хацеў уратаваць сваю сям'ю, таму і трывалі. Калі надта страшны паморак здараўся і многія паміралі, то на старое месца жыць не вярталіся. Баяліся дурнога знаку, які мог зноў напаткаць там. Сяліліся людзі паблізу, a то і далёка. Адыходзілі назаўсёды, бо так жудасна даўся ў памяць паморак» (УЗ. Ветк.); «Насланы паморак заўсёды з'яўляўся страшэнным выпрабаваннем для людзей, бо звальваўся на іх нечакана, як снег з летняга неба. Пакуль падумалі, што гэта звычайная хвароба, штоўсё неўзабаве вернецца, дык палова людзей памірала ці ўжо самастойна хадзіць не магла. Слухалі тады старэйшых і рабілі гэтаксама, як і іхнія продкі многа стагоддзяў назад: ішліўлес. Дамаўляліся, хтодзе жыць стане, ціпро
    90
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
    ста сабіраліся і ішлі, атам ужо глядзелі, каб забрацца ўсамую глухамань, дзе нікога паблізу не будзе, дзе можна не баяцца, што нехта занясе паморак, і самі на новым месцы неяктрывалі. Карміліся чым Бог пасылаў ці тым, што паспелі з сабою прыхапіць, a то і аднымі грыбамі ды ягадамі. Нічога дзіўнага, галоўнае, каб выжыць, ацалець, каб не перапыніліся назаўсёды іхнія рады. Паморак — гэта вам не жартачкі. Даўней яны часта здараліся. Ды і на маёй памяці, асабліва падчас вайны з немцамі, некалькі разоўтыф людзей касіў. А гэта ж той самы паморак і ёсць» (УЗ. Светл.).
    Нярэдка карысталіся яшчэ адным простым і надзіва старадаўнім спосабам выратавання ад насланых паморкаў і пошасцей — абкурваннем. Ім стараліся захаваць як людзей, так і жывёлу. Прычым даволі часта ў народзе лічылі, быццам бы чым больш смярдзець будзе абкурванне, тым больш шанцаў не прапусціць паморак. «У нас, памятаю ўтрыццатыя гады, паморак моцны надарыўся. Гавораць, што яго занеслі жабракі, а некаторыя сцвярджалі, што тыя жабракі, з'яўляючыся злымі і благімі людзьмі, самі былі паморкам. Як толькі пабачылі, як рэзка сталі хварэць вяскоўцы, як сталі яны паміраць, то старыя давай маладых гнаць за ядлоўцам. Тыя цэлыя вазы ядлоўцу прывозілі і скідвалі на дарогу перад уездам і выездам з вёскі. Там распалілі вогнішчы, і кожны, хто ішоў ці ехаў у паселішча ці з яго, павінен быў у абавязковым парадку прайсці праз той густы дым. A дым той, якразтакі, меў даволі прыемны пах і вялікую гаючуто сілу. Здаравелі людзі на вачах. I так многія ўратаваліся. Дзякуючы абкурванню яддоўцам. Калі такое пабачылі, то сталі вогнішчы раскладваць і ля кожнай сядзібы, такім чынам павялічваючы гаючую ды аздараўляючую сілу таго дыму. I ў многіх навакольных мясцінах яддоўцам ратаваліся» (УЗ. Пн.); «Некалі, добрапамятаю, якабкурвалі сваехаты яддоўцам у нашай вёсцы. Перад самай вайной было (з немцамі. — А.Н.). Стаяла страшэнная спёка. Такая, што зямля, можа, на паўметра калолася. Тады нехта і наслаў паморак на вёску нашу. За першую ж ноч дзве сям'і з хатаў не выйшлі. Сканалі. Так давай хутчэй ядловец вазіць і яго паліць. I так спякота, а тут яшчэ паўсюль вогнішчы. He прадыхнуць, але жыць захочаш, то і не такое трываць будзеш. Цэлы тыдзень палілі. Стараліся. To дзякуючы гэтаму, многія і ўратаваліся. А так бы ўсе і павыміралі б. Ядловец валодае прыемным пахам. На гэтым дыме і вэндзяць сала ды мяса спрактыкаваныя гаспадары» (УЗ. Івац.); «У нас ведалі, што ядловец падчас паморку — найпершы сродак. Абкурвалі ім старанна ўсё. На выездзе і ўездзе ў вёску распальвалі вогнішчы і праз іх праганялі жывёлу, прымушалі ў абавязковым па