• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Чорныя варажбіты
    91
    радку праходзіць усіх людзей. Нават калі які хворы не мог рухацца самастойна, то яго праносілі ці правозілі праз ядлоўцаўдым іншыя. Дапамагала многім. Казалі, што калі паморак насылаўся або заносіўся зімою і стаялі лютыя маразы ды да іх яшчэ і дым, то ўся нячыстая вельмі хуткагінула. Каліж стаяла гарачае надвор'е, то, наадварот, дыммеўменьшую сілу надпаморкам. Гарачыня перашкаджала выбіваць» (УЗ. Лун.).
    Ядлоўцавы дым, бясспрэчна, дапамагаў, што пераканаўча даказана ў апошні час і медыкамі. Але ж абкурвалі не толькі ядлоўцам. Паўторымся, у большасці выпадкаў, калі гаворка вялася пра жывёлу, то абкурвалі нечым такім, што давала едкі, смярдзючы дым, які, па псракананнях патрыярхальных продкаў, павінен быў забіваць паморак. У адваротным выпадку уся жывёла вельмі проста магла загінуць. Яна ж не людзі, якія разыходзілісяхаваліся па лесе, стараліся не кантактаваць, не трымацца разам. Жывёлу ратавалі, ёю апекаваліся галоўным чынам пастухі. Менавіта на іх ляжала ўся адказнасць перад гаспадарамі за яе захаванасць. «Калі адбываўся насланы або занесены знахарамі паморак, то жывёлу найболей асцерагалі. Кожны гаспадар, як што якое, дык гнаў яе з сабою ў лес і там ужо шчыраваў, шаптаўмалітвызамовы, абкурваў яе паўсялякаму. Найпершым сродкам лічылі тхарыну смярдзючую. Тхара, які і пры жыцці смуродзіў, калі нехта знаходзіў здохлым ці забіваў, то яго не закопвалі, а завальвалі якім голлем і кідалі. Здараўся паморак на жывёлу, то ў вогнішча з гнілякоў кідалі пакрысе і той здыхляціны. Такі ўжо страшэнны смурод падымаўся, што каровы ці коні ледзьве вытрымлівалі, а пра людзей, то і гаманіць не даводзілася. Але на гэта асабліва і ўвагі не звярталі, бо стараліся ўратаваць жывёлу, думалі, што такі едканевыносны пах адпалохваўусялякі паморак» (УЗ. Ст.); «У нас жывёлу, калі на яе варажбіт хваробупошасць насылаў, старанна абкурвалі. Калі ў вёсцы такі паморак здараўся, то жывёлу ў якое балота гнілое, на выспы выганялі, каб яна дамоў збегчы сама не магла. Там і пасвілі. Трымалі, нягледзячы на тое, што гнюс заядаў, што дажджы ішлі. Ды яшчэ і вогнішчы вакол распальвалі. Дым разлічваўся, хутчэй заўсё, не на выратаванне ад камароўсляпнёў, а найбольш на выратаванне жывёлы ад паморку. Вогнішчы раскладвалі дымныя, з сырых пянькоў, з голля зялёнага, каб паболей было дыму, для гэтага ў іх кідалі ўсемагчымую здыхляціну. Яна і так смярдзела, а ўжо калі гэтага ўсяго падкідвалі, дык утрымацца немагчыма было. За вярсту нос трэба было затульваць, бо іначай не вытрымаў бы, але затое ад паморку дапамагала. Старыя людзі заўсёды так пераказвалі. Да іх так перадавалі, і яны маладзейшых навучалі таксама» (УЗ. Івац.).
    92
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    Зрэдку згадвалі, што паморак можна напалохаць крыкам, пагрозамі, кляцьбою і г.д. Вось як пра гэта апавядаецца ў вуснапаэтычным творы «Пошасці і паморак».
    «Даўней быў вельмі добры адзін год: харошая восень, роўная зіма, а вясна цёплая, пагодная. Уночы йдзе ціхенькі, цёплы дожджык, а ўдзень ясна свеціць сонейка ды так грэе, што, здаецца, пасадзі на полі дзіця, дык і тое вырасце. Усё расце на полі бы на дражджах. Рады людзі, што даў Богураджай. Прышло лета. Ніхто і не памятае такога добрага, пагоднага лета. Усё зрадзіла. Ягады хоць шуфлюй, а грыбоў у лесе да ўсялякае губы — хоць касі.
    Вось ідзе адзін чалавек па лесе, бачыць, аж сядзіць на пні якаясь вельмі гожая маладзіца і трымае ў прыполе сноп жыта, ды такога буйнага, якога той чалавек ніколі не бачыў. Падышоў ён бліжэй і бачыць, аж маладзіца плача да сваімі доўгімі валасамі ясныя вочкі ўцірае. Адгарнула маладзіца валасы і адкрыла грудзі. Бачыць чалавек, аж вуж упіўся ў самую цыцку і ссе маладзіцу. Хацеў гэта чалавек забіць таго вужа, але маладзіца толькі прамовіла:
    — Вялікі ўраджай, ды не будзе каму спажываць.
    I знікла.
    Прыйшоў чалавек у сяло і расказвае, які бачыў цуд. Спужаліся людзі. Чакаюць вялікае пошасці ці паморку. Толькі вось позна лавілі дзецюкі рыбу дай заначавалі каля ракі на грудку. Вось сядзяць яны на грудку каля агню ды апякаюць рыбу. Ноч ціхая, як у вусе, толькі рыба пляскае ў вадзе. Але вось узышоў месяц. Стала відна, хоць іголкі збірай. Бачаць яны — аж за ракою падышлі к берагу якіясь дзве вельмі страшныя бабы. Косы ў іх расплецены, твар цёмны, бы зямля, толькі вочы блішчаць. Падышлі яны к рацэ і просяць дзецюкоў, каб перавялі іх на другі бераг.
    Дагадаліся дзецюкі, што гэта не бабы, а пошасць на людзей і паморак на жывёлу. Спалохаліся дзецюкі і давай кідаць у іх галавешкамі ды махаць зублёнкамі. Хацелі тыя бабы перш па кладцы перайсці цераз рэку, але, як убачылі агонь, спалохаліся і пайшлі назад. Вось і чуюцьлюдзі, што за ракою пайшла пошасцьламацьлюдзей, а паморак касіць жывёлу, і давай яны дзень і ноч класці з усіх канцоў сяла агонь, каб не паднусціць начамі блізка. Вось толькі так уратавалі сваё сяло. Многа памерла людзей, многа прапала жывёлы. Толькі к зіме трохі хваробы атаймаваліся.
    Вось з тае пары і давай людзі класці агонь ды рабіць куродымы, як пачуюць, што хвароба ці якая пошасць падходзіць»45.
    Усё тое ж самае, што і ў папярэдніх выпадках, за адзіным выключэннем — «носьбітаў» мору было двое — «дзве вельмі страшныя бабы»: паморак і пошасць. Акрамя гэтага, на іхуздзейнічалі крыкам. Паводле народнага, крык не надта дапамог бы. Тут трэба асноўны акцэнт рабіць на агонь (вогнішча, размахванне галавешкамі). Гэта і не дзіўна, бо ачышчальная функцыя агню была вядома нашым продкам з нсзапамятных часін. Менавіта праз вогнішча пераскоквалі ў поўную цудадзейных з'яў купальскую ноч. Наватпродкаў сваіх славяне пэўны перыяд не хавалі ў зямлі, а аддавалі агню (спальвалі на свяшчэнным паграбальным вогнішчы). Нельга забывацца і пра шанаванне, абагаўленне і ахвярапрынашэнні агню. Зыходзячы з усяго
    Чорныя варажбіты
    93
    гэтага і можам канстатаваць наступнае — нячыстая сіла, нячысцікі, паморкі і пошасці, у што б яны ні ўвасабляліся, усё роўна баяліся агню, які для іх быў смяротным.
    У беларускай вуснапаэтычнай творчасці нават захаваліся некаторыя тлумачэнні (разгадванні) сноў, якія нібыта азначалі сабою набліжэнне мору (паморкаў). Праўда, падрабязна не распавядалася, ад каго ці ад чаго гэта ўсё магло прывесці ці ўзнікнуць. Проста выкладаўся факт: «Вайна — непрыемнасць, бітва. Тоеж: мор»46; «Бачыць у сне буйную бойку — гэта азначае, што трэба чакаць вялікага мору людзей» (УЗ. Ст.); «Біцца будуць войскі ў тваім сне — трэба абавязкова асцерагацца, бо надыдзе вялікая хвароба для людзей» (УЗ. Ст.); «Бачыць, яквойскі страляюцца ў сне — гэта страшны сон. Можа напасці нечуваны паморак» (УЗ.Лун.); «Калі б'юцца, тотрэба сон разгадваць так, што паморак вялікі здарыцца і людзям трэба неадкладна ратавацца» (УЗ. Ветк.); «Калі ў сне бачыш вайну, дык у жыцці можа здарыцца паморак нечуваны раней» (УЗ. Івац.).
    Таму і не дзіўна, што патрыярхальныя людзі перад тым, як заснуць (легчы спаць), шапталі засцерагальныя замовы. Яны маглі «адрасавацца» на ўсе выпадкі жыцця, але даволі часта сустракаліся і такія, якія былі накіраваны супраць нячыстай сілы, яе праяў, яе пэўных служкаў, увасобленых у людзей, жывёл, птушак і г.д. «Лягаю спаць, дам Богу знаць. Крыжам надзенуся, злога не баюся. Янголікісаколікі, сцеражыце маю душу і цела ад змяркання да світання. Ісус Хрыстос нада мною, чыста места — пада мною (тры разы). Крыжыкна мне, крыжыква мне (тры разы)». Усю замову трэба шаптаць абавязковаперадсамымсномтройчы, аботрыпатрыразы» («Замова ад нячыстай сілы», УЗ. Бых.).
    Мала таго што злыя чараўніківаражбіты насылалі на людзей прыродныя стыхіі, паморкі і пошасці, яны актыўна ўмешваліся ў сямейнае жыццё, выраблялі і такія штукі з сямейнікамі, што валасы дыбам паўставалі, калі іх пераказвалі нібыта самыя сапраўдныя сведкі, a то і ўдзельнікі гэтых падзейздарэнняў. Умешваліся ж яны ў самыя непадыходзячыя моманты жыцця чалавека. Напрыклад, моцны знахар могдаволі простаразладзіцьлюбое вяселле ці зрабіць там штонебудзь такое, аб чым потым маладыя ўсё сваё астатняе жыццё будуць вельмі шкадаваць. Народныя дарадцы данеслі да нас шматлікія прыёмы, якімі варажбіты карысталіся ўтакіх выпадках. У П. Шэйначытаем наступнае: «Замаўленню гэтай замовы («Яксвадзьбу расстроіць». —A. Н.) папярэднічаюцьмагічныя дзеянні з прадметамі, якім надаецца выразна сакральны сэнс: «Калі свадзьбу
    94
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    іспорціць нада, знахар возьмець волас у ўдаўца, у ўдавы да ў бабы гуляшчай, а яшчэ лучынку аль гнілушку ў сухога дрэва, а яшчэ ал рубахі ад бабы бяздзетнай атарваць, і ўсе эці валасы ўвернець у тряпку, набалотаснясецьіскажэць: «Шэлкімурыны, 12прысух, 12нядуг! Вам паклон, вам пшанічный пірог!»I кінець ён у балота пірог і лучынку з тряпкай і воласам коло берага, і попел паложыць на ўсю ноч. А навутра, да сонца, вынець, унясець. А как будуць у ворага свадзьбу строіць, ён падойдзець, как маладыя на крыльцо выйдуць, а ён прама ў ногі ім падбросіць і кажэць:
    Поп саслучыў, а я разлучыў, Поп с хрестом, аяс хвастом, Попу ўхадзіць, а нам тут жыць, Как сухой рабіне лісцьеў не пускаць, Так табе дзяцей не ражаць, Как зімой лету не быць, Так вам умесцы не жыць.
    Сапсуе ён вяселле. Адно выратаванне — на багамолле ідзі»47.
    Існуюць некаторыя іншыя тлумачэнні, як паводле злой народнай варажбы можна было разладзіць вяселле. У Т.Цяпковай чытаем: «Шукаюць гарохавы стручок з 9 гарошынамі і кладуць тайна ў воз, дзе будзе сядзець маладая, пад салому, і прыказваюць: «Дзевяць гарошын, а дзесятая нявеста не строньце коні воза». Пасля гэтыхслоў коні з места не сайдуць і парвуць збрую, і калёсы зламаюць, аглоблі, і з двара не высдуць, пакуль не найдуць гарошыну»48. Намі зафіксаваны такія варыянты. «Калі вяселле пачыналася, то гаспадары стараліся ні з кім не сварыцца, не думаць ні пра кагонебудзь штонебудзь злое, каб потым не давялося за ўсё гэта іхнім дзецям адплочваць. Спрактыкаванаму знахару нічога не каштуе сапсаваць вяселле, зрабіць з яго не радасць, а гора. Стануць пра такую падзею потым згадваць, як пра нешта злоснае, чорнае. Знойдзе той знахар гнілы стручок гароху з 11 гарошынамі. Акуратна дастане іх, потым павырывае пасмачкі сваіх валасоў, валасоўсівой кабылы нарве. Усё гэта пераблытае старанна, ухутае ў іх гарошыны — і чартоўская прынада гатова. Цяпер ён дачакаецца зручнага выпадку. Падыдзе да хаціны, дзе адбываецца вяселле, і станестоіцца непрыкметна. Заспяваюцьзагалосяць жанчыны і маладзіцы, з хаты нявесты ў мужаў двор выправаджаючы, а ў гэты момант знахар і кіне ўсё заранёў нарыхтаванае коням пад ногі. Усё! Як іх паганяць не будуць, як біць не стануць, як не будуць спрабаваць павесці за сабою наперад, яны і кро