Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Чорныя варажбіты
95
ку не зробяць. Захрапуцьзамыляцца, чым болей біць будуць ці паганяць, то ад гэтага жывёліны бедныя толькі шалець стануць. А ад шалу такога страшнейшая яшчэ небяспека надарыцца можа — панясуцца яны куды вочы глядзяць, усё на сваім шляху змятаючы. Добра, калі на вяселлі ёсць спрактыкаваны чалавек. Ён адразу здагадаецца, што там да чаго. Галоўнае, каб яго паслухаліся, бо далёка не так проста п'янаватых людзей да парадку прывесці. Тады трэба шукацьтое чартоўскае прычындалле, якое знахар кінуў пад ногі коням і якое стала непераадольнай перашкодай ддя жывёлін. Калі пашанцуе і знойдуць, дык таксама трэба памятаць, што знайсці неабходна не меней за тры гарошыны. Адна ці дзве ніякай карысці не дадуць. Знайшоўшы, распальваюць невялічкі агеньчык. Чаму невялічкі, бо ж потым давядзецца збіраць попел з гарошын. Попел той трэба паліць свянцонай вадою. Як так зробіце, то адразу недзе паблізу раздасца дзікі, адчайныкрык. Гэтазлы знахар зойдзеццаададчаю, штопаягонаму не атрымалася. Калі ж гарошын не знойдуць, то трэба маладым дурніцы не чыніць, а збірацца і крочыць пешкі са сваёй радзінай у чужы двор. Коні няхай сабе стаяць на месцы. На другі дзень знахар ужо не будзе мець над імі ўлады. А раз папруцца сілаю ды гвалтам, то і далейшае сумеснае жыццё будзе няважным» (УЗ. Івац.).
«Каб вяселле на благую сцежку пусціць, асабліва нічога і рабіць не трэба. Дастаткова ведаць, што за чым і як здзяйсняць, а ўжо злая сіла даробіць. Казаў некалі наш стары сусед. Ці не быў ён з нячыстым звязаны, бо ўжо ўсё так падрабязна тлумачыў. Трэба знайсці стручок, дзе было б 9 гарошын цэлых, а 10я недароджаная. Такі стручок мае чартоўскую сілу. Гарошыны выбраць, дадаць да іх сухі асінавы сучок (перацёрты), высушаную і старанна раструшчаную жабу, конскія валасы. Усё перамяшаць і падсушыць. Потым набраць у кішэню і ісці да таго вяселля. Там стаіцца і стаяць да таго часу, пакуль малады не стане забіраць маладую да свае радзіны. Калі пачуе, што ў хаце заплачуцьзагалосяць, абводзячы маладую вакол стала, каб потым перадаць яе назаўсёды мужу, то ў гэты самы момант знахар кідае гарошыны пад ногі коням. Кідае не ў адно месца, а рассейвае, каб коні болей шалелі і, калі што якое, то сабраць іх усе потым не змаглі б. Пасядзе дружына ў вазы ці ў сані, а коні на дыбы кідаюцца, шалеюць, але не ўперад, а наадварот, узад едуць. Іх там нячыстая сіла чакае, не дае ім ходу. Людзі хвалююцца, жанчыны плачуць, гледзячы на тое, што адбываецца, і па гэтаму ўсяму прадказваючы благое сямейнае жыццё маладой пары. Раней ва ўсё дурное верылі, баяліся нешта парушыць. Добра, як на вяселлі апынаўся хтонебудзь з
96
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕААЯ МАГІЯ
людзей спрактыкаваных, ведаючых, чым можна абараніцца ці засцерагчыся. Тады ён загадваўусім неадкладна шукаць тыя заклятыя гарошыны. Калі знаходзілі, не менш чым тры, то іх трэба было спаліць у вогнішчы. Стаяць і чакаюць, каб тыя гарошыны дашчэнту згарэлі. Патушаць усё і кінуць на той попел трошкі зямлі з вадою, каб попел расплыўся. Калі так здарыцца, то гэта будзе азначаць, што нячыстая сіла разышлася і можна смела ехаць да маладога. Цяпер злы знахар не здолее ні ў чым ім перашкодзіць. Болей таго, ён здагадаецца, што нехта ведае праягонае чараўніцтва, і пастараецца сысці з вачэй, каб яму самому нішто не пашкодзіла» (УЗ. Ст.);
«Калі вяселле ў кагонебудзь пачыналася, то абавязкова асцерагаліся нячыстых вачэй, дурной замовы і г.д. Той варажбіт, як захоча ім нашкодзіць, дык дастане дурное зелле і падкіне. А яму гэта было зрабіць надта проста. Ён браў закляты ім жа гарох і падкідваў коням пад ногі. Гарошыны, хітры, падбіраў з рэдкага стручка. Аказваецца, ў ім трэба каб было не болей за 11 гарошын. I яшчэ, каб адзінаццатая гарошынабыланедароднай (няпоўнай). Тыя гарошыны вылушчыць, змяшае з пасмамі сваіх валасоў і з перацёртай засушанай жабай. Як кіне такое зелле коням пад капыты, то тых хоць забівай, а з месца ніколі не зрушаць. Адно храпуць, нібы ашалелыя. Трэба тады шукаць пад конскімі капытамі тыя гарошыны. Зрабіць гэта надта цяжка. Калі ж удаецца адшукаць болей за тры, то іх неабходна перадаць самаму старэйшаму чалавеку на вяселлі, каб той ужо ў сваю чаргу зрабіў наступнае — кінуў заклятыя і замоўленыя гарошыны ў агонь. Яктолькі ўкіне, то можна ехаць смела далей, але адразу такое рабіць не варта, бо раптоўна ўздымаецца бура, быццам бы з нічога. Становіццачуваць нейкія дзіўныя галасы. Трэба крыху перачакаць, бо гэта шалеедурэе злы знахар, штукарства якога вывелі на чыстую ваду» (УЗ.Лун.).
Таму і не здзіўляе, што яшчэ да вяселля (за некалькі дзён), ці пад час яго, стараліся «замацавацьвяселле», г.зн. заранёўзасцерагчы ад уздзеяння ўсемагчымых нячысцікаў ці чорных варажбітоў. Калі ў нейкай канкрэтнай сям'і не ведалі такіх моцных замоў, то абавязкова звярталіся за дапамогай да добрага знахара. Той ні ў якім выпадку не адмаўляўся аказаць паслугі, а, наадварот, быў вельмі ўдзячны, што яму аказалі такі гонар. Лічылася, што дапамога ў такі момант значна прыдасць яму даўгалецце, здароўе, а найперш павагі сярод вяскоўцаў. Пра такое цікавае супрацьдзеянне «ліхадзеям», са здзяйсненнем магічных рытуалаў і вымаўленнем замовы, напісана ўП. Шэйна. «Замова, яксвадзьбузамацаваць, каб злыялюдзі не рас
Чорныя варажбіты
97
строілі». Замаўленне прадугледжвае набор магічных прадметаўі дзеянняў. Вось як тлумачыла інфарматар: «На свадзьбу ліхадзеі ўсегда зарацца, і сны ўсякую свадзьбу разведуць, ну, мяне і просяць: «Подзь, бабынька, напамогу!». Апамагатыя заўсегдаўменя есць. Кагда граза бываець і ўдрэва б'ець, тоўтым дрэве стрэлка бываець ад гразы, і цераз тры года тая стрэлка выходзіць, — яна такая маханькая, — как во камыш какой, — на нада прымечаць: какое дрэва гразой нябеснай пабіта, у таво дрэва стрэлка цераз тры года ўпадзець, — во так на траўцы ляжыць. А ліхадзеі знаюць, яны з той стрэлкай дзел панарабляюць, і я знаю, ўсё хадзіла, нашла. Яна ў мяне ёсць, я нікому не аддам, а ёсць у мяне друтое дрэва на прымеце, яму во трэці год пайшоў: я ўсё гляжу, как пайду, табе дам. Вось калі якую свадзьбу закрапіць нада, я пайду ў тую хату, а стрэлку за пазухай дзяржу. Як гэта жаніх ці маладая адвернецца, а я ў руцэ стрэлку дзяржу, да іх і абвяду — яны і не чуюць, а цяпер іх і не развядзеш. Ды потым ваду нашапчу, стрэлку ў яе палажу, яна паляжыць, я выйму, яны ваду вып'юць, а я загавар скажу і крэпка будзець. «Іван — вялікі воін! He баішся ты ніліхадзея, ні супастата, памагірабу Васіллю ірабе Mampone, штобы яны павінчалісь не на муку, не на гора, не ўліхі час, а ў добры час, на радасць, на вяселле і штобы не баялісь яны ні калдуноў, ні калдуніц, ні ерэцікоў, ні ерэціц, і сажгікалдуноўкаменнай стралой, вогнем нябесным, штобы яны не брасалісь, не кідалісь, на свадзебкуне ўзіралісь. Ты, святы ЛукаДзем'ян, атлучы іх ад света белага, а раба Васіля, рабу Матрону салучы ў вадно места. Амінь>М.
Нам самім не ўдалося зафіксаваць «замацоўваючую» вяселле замову, хоць магічныя дзеянні з «гразавой стрэлкай», згаданыя ў запісах П. Шэйна, сустракаюцца на Брэсцкім Палессі і сёння. Праўда, можна смела сцвярджаць, што яны носяць больш перажытачнавыжываючы характар, з якога немагчыма штонебудзь зразумець і, тым болей, потым прымяніць на практыцы. «Ад зглазу вяселля надта добра дапамагае гразавое дрэвадуб. Вось калі загрыміць першы веснавы гром, то абавязкова трэба чакаць, каб ён ударыў у дрэва. У дуба, значыцца. Калі ўдарыць, дык адразу да яго бегчы нельга, а трэба ісці дні праз тры (сама меней, бо калі раней, то дрэва тое яшчэ будзе мёртвым ад удару) і адламаць жывы кавалак. He кару, не, a драўніну. Той дубняк высушыць у печы і парэзаць на дробныя трэсачкі. Гэта для таго, каб потым мала хто заўважыў, чым жа ты станеш ратаваць вяселле ад злых чараў. Ведаеш дакладна дзень вяселля, то вазьмі тыя трэсачкі, пашапчы над імі, далей пакладзі ў гляк з вадою, каб яны настойваліся ўсю ноч. 3 раніцы ваду злі і занясі на
4 Зак. 1962
98
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
вяселле. Даць трэба маладым таго настою выпіць па тры разы. Як яны піць стануць, дык трэба пра сябе малітву шаптаць. Зробіш усё так — і жыць стануць дружна і шчасліва, ніякае да іх ліха чапляцца не будзе. Так мяне мая бабуля вучыла. Так я ўсім сваім дочкам з зяцямі на вяселлях рабіла. Жывуцьусе добра, у аднудушу, не сварацца, не б'юцца, не тое што іншыя» (УЗ. Івац.).
«Раней жа людзі вопытныя былі. Усё наперад ведалі. Стараліся любым чынам засцерагацца, каб якога ліха не здарылася. Таму кожная сям'я збірала сама сабе лекі, вывучвала ўсёмагчымыя шэпты на розныя здарэнні ў жыцці. Так, бацька, у якога падрастала дачка, баяўся, што ў самы адказны момант, а менавіта ў дзень вяселля, які злыдзень можа падстроіць штуку. Каб гэтага не здарылася, то ён заранёў наглядваў для сябе дрэва, пераважна цвёрдай пароды: дуб, граб, ясень — у якое ўдарыла маланка. Ад такога дрэва, на месцы паражэння, аддомваў некалькі добрых кавалкаў. Адсякаць нельга было, толькі адломваць, бо жалеза сапсуе тыя ашчэпкі. Прынесці іх дамоў і добра высушыць. Высушыць і прыхаваць да патрэбнага выпадку. Калі ж надыдзе дзень вяселля ў роднай дочкі ці сына, дык даць ім (абодвум) выпіць таго дубовага настою. Глядзець, каб тры разы глынулі, не меней. Гэта для большасці сілы. Яквып'юцьмаладыя, дык ім ніякія нячыстыя сілы будуць не страшныя. Ніхто не здолее новай сям'і дурного пажадаць ці падрабіць якое зладзейства» (УЗ. Ганц.).
Засцерагаліся людзі ад праяў нячысцікаў, ад таго, каб яны не збілі вясельны поезд з правільнай дарогі, не завялі ў якое гнілое балота (бо і такое здаралася!) або ў глухіглухі лес, або проста не кружылі іх на адным месцы да самае раніцы. Каму ж ахвота, каб вяселле ў хаўтуры перарасло ці каб потым вяскоўцы смяяліся, што дружына напілася ды блудзіла невядома дзе, прымушаючы іншых чакаць. Каб такое не здарылася, гаспадар хаты, які аддаваў сваю дачку замуж, у той самым момант, калі яе збіраліся везці ў хату жаніха і сядалі ўсе на вазы ці на сані, браў стрэльбу і страляў у паветра, «каб налякаць нячыстую сілу».
«Як мяне бацька замуж аддаваў, то страляў са стрэльбы. Пасела жаніхова дружына ў вазкі. Коні б'юць капытамі, фыркаюць, не церпіцца ім, але не зрушваюцца з месца. Усе нечага чакалі. Маўчаць старэйшыя, а малодшыя — тым толькі пажартавацьпадурэць з дзяўчатамі ці, наадварот, з хлопцамі. I тут як шахне, то коні ажно ўсхадзіліся. Тут ужо маладыя недаўменна прыціхлі. Старыя задаволена пачалі хістаць галовамі і загулі паміж сабою: «Правільна Сцяпан зрабіў. Правільна, бо чэрці прычапіцца могуць па дарозе. Падурэць