Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Чорныя варажбіты
111
злыдня вяскоўцы ўсё ж упільнавалі. Старыстары дзед ледзьве ўжо ногі мог перасоўваць, а дурнога занятку не кідаў, паранейшаму рабіў зло людзям. А што ж, перакінецца ў сабаку і паджгаў сабе, нібы малады. Да раніцы гэтулькі выгайсае, што і падумаць цяжка. Галоўнае заключалася ў тым, каб да трэціх пеўняў паспець дамоў вярнуцца. He паспееш, то потым цэлы год давядзецца ў сабачай шкуры бегаць. Стары той паспяваў, адно толькі пасміхваўся, але ўсмешка тая ў яго выходзіла нейкая злая, нелюдзімая. Паспяваў, паспяваў, а аднаго разу не пашэнціла яму. Ці то надта забавіўся недзе, злую справу здзяйсняючы, ці то недзе яго нешта прытрымала, але ляцеў, вочы вылупіўшы ды язык высалапіўшы, што ледзьве не збіў з ног селяніна, які ішоў да золку яшчэ ў лес, каб там нарыхтаваць дроў. Адхіснуўся чалавек, але ўстаяў на нагах і яшчэ шыбануў што было сілы сякерай. I што ж вы думаеце, трапіў. Трапіў па назе. Заскавытаў сабака і... знік. А да вечара стала вядома, што ў вёсцы сканаў стары варажбіт. Самае дзіўнае, што калі да яго прыйшлі сваякі, каб пахаваць, то заўважылі на назе свежую скрываўленую анучу, якая накрывала вялікую сечаную рану. Ад яе, трэба думаць, ён і сканаў. Тут пераканаліся людзі, хто ім зло вялікае чыніў, і пахавалі таго злыдня без нейкага там ушанавання за могілкавай агароджай» (УЗ. Пн.); «Аднае вясны ў нашай вёсцы здарылася дзіўная гісторыя: забілі сабаку, а потым аказалася, што гэта не проста сабака, а пераўвасоблены ў яго вядзьмак. Паўсялякаму людзі пра гэта гаманілі, каб потым неяк апраўдацьтое, што сярод іх гэтулькі гадоўжыўлюты вядзьмак. Жыцьто жыў, ды не зналі, не ведалі. Праўда, некаторыя падказвалі ўсё, быццам бы на таго старога гаманілі. Паміж сабою пераказвалі, каб надта не разыходзіліся чуткі. Пачне здагадвацца, то тады ж вяскоўцам горай будзе, не дасць ён ім палёгкі ні ў якой справе. Вядзьмак той і так ні ў чым не саступаў. Многія ад яго трывалі, ад ягоных страшных вачэй. Праўда, калі ўжо надта пастарэў, дык тады, здавалася б, прыціх. Перасталі старога бачыць на вуліцах, па завуголлі болей не лазіў. Ажно нехта ўбачыў, як ля ягонага ганка чорны сабака пастаянна круціцца. Няма тае хвіліны, каб не падбег, каб ціхенька не паскуголіў. Тым часам пільнавацца ўжо і таго сабакі сталі. Мала што якога здарыцца можа. Ды неяк той сабака ўчапіўся за малымі шчэрыцца. Невядома чым бы магло ўсё скончыцца, каб ненарокам дарослыя не нарваліся. Паспелі адагнаць яго, то ён давай і да іх пускацца. Тут ужо яму не ўдалося надта паразгуляцца, бо як лупянулі па лапах, а па галаве яшчэ і дадалі, то ледзьве пацёгся сваёй дарогай. Нараніцу суседзі заўважылі, што старога няма на падворку. Яны да
112 СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
ягоўхаціну, аён такіляжаўупаддозе. Скрываўлены ўвесь, зперабітымі рукамі і нагамі. Значыцца, ён, акрамя яго ніхто іншы, не мог пераўвасобіцца. Такое было на маёй памяці, таму няма чаго смяяцца, бо чыстую праўду вам расказваю» (УЗ. Светл.).
Вельмі лёгка, амаль як і ў сабак, варажбіты і чараўнікі маглі ператварацца ў катоў, якія, асабліва чорнай масці, таксама даволі часта асацыіраваліся з нячыстай сілай. «Некалі наш стары дзядуля нас, малых, пастаянна папярэджваў, каб мы не чапалі чорных катоў. Так і казаў, што гэта нячысты ў іхупадабляўся. Вось глянеш у тыя чорнабліскучыя вочы, дык ажно скаланешся, так ужо цябе ўсяго пройме. Калі хто нс паслухаецца і ўдарыць, то потым у таго ж чалавека нага ці рука ў самога баліць, адным словам, тое, па чым ён ката ўгрэў. Аднаго разу за намі ўсё чорная коткалазіла. Куды мы, туды і яна, і не адступае ні на крок. Хай бы сабе ўжо і хадзіла, ды справаўтым, што абавязкова некаму пры гэтым не шанцавала: то нагухто падкруціць, то руку падломіць, a то, даруй Божа, вока на які сук выкале. Сядзем і давай раіцца паміж сабою, як бы нам тую котку адвадзіць, каб яна да нас не чаплялася, каб мы ад яе не залежалі. I прыдумалі. Прыдумалі так, што падзавеш кавалачкам сала тую котку бліжэй да сябе, a потым і задасі добрую лупцоўку. Пры гэтым абавязкова б'е не адзін, а ўсе, каб тая нячыстая сіла не ведала, з кім разбірацца ў першую чаргу. Хочаш не хочаш, але калі ўсе вырашылі, то ад кампанейства ўцякаць не будзеш, потым жа стануць абвінавачваць у баязлівасці. Так і зрабілі. Котка тая хітравала, не падыходзіла. Ды і мы не дурныя, дарма што малыя былі. Усё ж свайго дабіліся. Яна да сала, а мы давай лупцаваць чартоўку па чым папала. Білі, колькі хацелі, але забіваць пабаяліся. Тады давай уцякаць. Паразбягаліся па хатах і чакаем сядзім, каго ж першага нячыстая сіла ў помсту ўхопіць? Атрымалася так, што злую старую варажбітку, якая жыла па суседству з намі і на якую пастаянна гаманілі, што яна ў кароў, тая ведзьма, малако адбірае. Яна пасля нашай лупцоўкі доўга на ногі ўстаць не магла. Калі ж паднялася, то стала хрысціцца, хадзіць у царкву і перастала рабіць людзям благое» (УЗ. Жытк.).
«Нашага суседа ледзьве людзі да смерці не забілі. Здарылася гэта ўсё даволі дзіўна. Праўда, на яго і раней казалі, што ён і на руку нячысты, і чараўніцтвам злым займаецца. Сабе на карысць, а іншым, адпаведна, на бяду. Да таго ўжо дажыўся, што не мог і дня пражыць, каб суседзям якога гора не ўчыніць. Ад яго стараліся і асцерагацца, і хавацца, але дзетам! Захоча, то якні выкручвайся, аўсё роўнатрапішся ў ягоныя кіпцюры. Добра, калі толькі захварэеш, калі пера
Чорныя варажбіты
113
ломіць ды і адпусціць. Здаралася ж і такое, што некаторых да смерці даводзіў, па белым свеце жабраваць пускаў. Як суседа не імкнуліся паддавіць, але ён, нібы вада скрозь пальцы, пастаянна ўцякаў, не даючы людзям магчымасці над сабою ўчыніць расправу. Без віны вінаватага таксама ж біць не стансш. Пагавораць, пагавораць паміж сабою вяскоўцы, на старога коса пазіраючы, але разам з тым надта на яго і не насядалі, бо баяліся, каб паасобку ўсіх потым не пералавіў ды якога паморку ці пошасці на іхнія сем'ігаспадаркі не напусціў. Так доўга цягнулася. Але аднаго ж разу і сусед схібіў. Здарылася так, што ён пастарэў, а ведзьмакі ўсялякія старэюць намнога хутчэй за шчырых людзей. Жывуць доўгадоўга — гэта адно, але старэюць і потым ходзяць згорбленыя ды зморшчаныя — гэта зусім іншае. Дык вось, стала яму намнога цяжэй хадзіць ды выцікоўваць, каб дзе каго пакараць. Пры гэтакой справе трэба ж было рабіцьусё непрыкметна. А дзе ж ты там хуценька падкінешся, схаваешся, калі ў целе ўжо спрыту не захавалася? Восьі надумаўхітры стары, як своеасаблівае выйсце, ператварацца ў ката. Кот што, ён хуткі і не такі прыкметны, і хавацца яму куды зручней, чым любому з людзей. Прыкінецца, затоіцца і цікуе, адно толькі вочыбліскавіцы выдаюць ягоную прысутнасць. Хто ж яго ведае, колькі ведзьмару так удавалася выкручвацца, пакуль не паддавілі. Толькі ўжо калі паддавілі, то не пашкадавалі, так далі, што думалі ўжо, што той кот нежывы, іначай яшчэ б малацілі. Пайшлі, а ён жа, гад, адышоў і дамоў неяк дабраўся. Але так у знакі яму лупцоўка тая далася, што, можа, паўгода валяўся ў ложку. Калі ж паправіўся, то не тое што варажыць супраць людзей не лез, нават дурнога болей думаць не асмельваўся. А ў ката часта перакідаўся, такое было на самой справе» (УЗ. Івац.).
«Калі ведзьму або ведзьмара прыцісне тое, што яны абяссілеюць ці адчуюць за сабою пільную слежку, то яны перакідаюцца ў катоў. У чорных катоў. Гэта ж і ёсць самае сапраўднае ўвасабленне нячыстай сілы. Такога ката здольны заўважыць надзвычай спрактыкаваны чалавек. Ён жа нічым асаблівым, здавалася б, не вылучаецца. Але гэта толькі на першы погляд, бо на самой справе ўсё далёка не так. У яго вочы блішчаць паасабліваму, а ўся ягоная постаць, асабліва з шыі, нагадвае сабою зладзеяваты твар таго ператворанага ведзьмака. Кот здольны многа благога ўчыніць людзям, таму што валодае чартоўскай сілай у поўнай меры, як і любы з варажбітоў. Адно толькі, што размаўляць не ўмее, затое як мяўкне ненарокам, дык быццам якім бізуном па спіне перацягнс! Ён бессмяротны, бо як ні старайся, а такога ката жыцця не пазбавіш. Здаецца, усё — капцы, аж не, ажы
114
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
ве, ды яшчэ потым так жвава носіцца. Праўда, ужо людзей стане бокам абыходзіць, старацца найменш ім на вочы трапляцца, каб зноў не правучылі. Толькі ж людзям ад усяго гэтага не лягчэй, бо кот стане рабіць свае чарадзейныя справы спадцішка, тады ўжо і здагадацца цяжка будзе, не тое што заўважыць. Выпадкова іх усё ж падлоўваюць і ўжо літасці не даюць, бо за кожным такім катом могуць лічыцца загубленыя жыцці людзей, паламаныя лёсы і многае іншае. Нават малітвы мае бацькі пастаянна шапталі, калі ім здавалася, што нейкі кот стаў нашу сям'ю або гаспадарку надзяляць сваёй асаблівай увагай. Найбольш мацінябожчыца старалася ў гэтым плане. Яшчэ мала таго што вымаўляе, але і сплёўвае на бок ды на паўтоласа ўскліквае: «Згінь! Згінь, сатана! Каб табе месца на белым свеце нідзе не было!» Усе глядзелі на такую справу на поўным сур'ёзе, бо надта ж дорага магла каштаваць прамашка людзям» (УЗ. Петр.).
Варажбіт ці чараўніца маглі пераўвасобіцца і ў птушку. Асабліва ўдала ў іх гэта атрымлівалася, калі яны набылі выгляд сарокі. Таму гэтых траскучых птушак ніколі ніхто не любіў. Надта ж яны гідлівы нораў маюць. Так і стараюцца, каб што назло чалавеку зрабіць, каб што ўкрасці. «Там, дзе сарока, там абавязкова трэба чакаць нейкай злыбяды, — сцвярджалі нашы далёкія продкі. — Найчасцей гэта пажар ці праява нейкай чараўнічай сілы, якая прысутнічае тут або зусім непадалёку, і ад яе, найхутчэй, трэба засцерагацца, каб не было горш. Асабліва жанчынываражбіткі любілі ў сароку перабірацца. Ото раз перакінецца і потым ужо, што хоча, то тое і плявузгае. Яктак, то баіцца, што якім дручком запусцяць, трэснуць камянём ці паленам, а ў птушку паспрабуй патрапіць. Мала гэтага, далёка не кожны дадумаецца, што нячыстая сіла ў такую невялічкую даволі птушачку ператвараецца. Трашыць, трашчыць, людзі і ўвагі асаблівай не звяртаюць, а потым недзе побач закрычаць аб пажары. Хто ж яго мог зрабіць? Вядома, што сарока на хвасце прынесла. Мужчыны ў нашым сяле, асабліва паляўнічыя, дыктыя, пры першай жа магчымасці, стралялі птушак, не давалі ім сябе суправаджаць, бо былі цвёрда перакананыя, што нячыстая сіла і там ім перашкаджала: распалохвала звяроў, птушак, падбівала пад руку падчас стрэлаў і г.д. Таму, калі паляўнічыя ішлі ў лес, то сарокі за імі ляцелі наводдаль, баючыся, каб не пабілі тыя ненарокам. А аднаго разу суседзі казалі, што на нашай вуліцы адна старая ў сароку перакідвалася. Яе за гэтым заняткам дзеці бачылі. Потым, калі дарослых прывялі, то на тым самым месцы было параскідана многа пер'я. А адзін хітры стары, той адразу скеміў, што да чаго, узяў некалькі пёркаў і панёс з сабою. Дома