Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Сустракаліся праклёны крыху «мякчэйшыя», бо ў іх асноўны акцэнт рабіўся ўжо не на саму смерць, а на хваробу, але невядома яшчэ, што лягчэй: памерці адразу, не хварэючы, ці дайсці, змучыўшыся ад усемагчымых боляў і г.д. «Кабтабе ўжываце рэзала!»; «Каб табе пярун голаўразбіў!»; «Кабтабелобразнеслі!»; «Кабтвае трыбухі на платах сушыліся!»; «Кабтвае вантробы парвала!»; «Каб ты, Божа дай, так збялеў, як тая сарочка бела!»; «Каб ты дзень і ноч енчыў!»; «Кабты здыхаў і жыць прасіў!»; «Каб ты корчыўся дзень і ноч!»; «Каб цябе трасца затрэсла!» і г.д. Нават цяжка сказаць адназначна, чаго жадалі злыя языкі, калі праклёнамі ўсёмагчымымі пракліналі людзей. Маглі яны гэта рабіць з нейкай нагоды і ўвоіуле без нагоды, проста так, у сілу асаблівых рысаў свайго характару.
Сустракаюцца варыянты, якія можна аднесці нават да «высокамастацкай» народнай паэзіі. Вядомаж, вызначэнне гэтае цалкам саркастычнае. Напрыклад, «Штобтвае гаворкі — табе ўгалоўкі, твае рэчы —табеўплечы, твае думкі— табе ў тлумкі, твае словы —на тваю долю» (УЗ. Калінк.); «Каб цябе, Божа дай, сярчыстыя перуны расстралялі!» (УЗ. Жлоб.); «Каб цябе пярун забіў, а маланка пяты начыйічала» (УЗ. Івац.); «Соль табе ў вочы, маланка ў зубы, громам па жывату, траскучае палена ў калена!» (УЗ. Сл.); «Каб цябе, па барадзе, цаглінкаю. Кабцябе, па каленцу, паленцам. Каб цябе, па руках, каменькамянях!» (УЗ. Ст.) і г.д.
124
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
3 праклёнаў перад намі яскрава паўстае тое, што было прадыктавана на працягу шматвяковага развіцця вясковаму жыхару — залежнасць чалавека ад прыроды, ад сацыяльнаэканамічнага ладу. Большасць жа праклёнаў — бытавыя, якія ўзнікаюць з розных нагод, зпаводзініўчынкаўлюдзейуштодзённым жыцці. Іх магліслаць і на людзей, і на жывёл, і нават на нежывыя прадметы.
Амаль усе праклёны маюць пастаянныя пачаткізачыны — каб ты (цябе, табе, вам), а каб цябе, бадай цябе, а няхай, хай і г.д. Да структурных асаблівасцей беларускіх праклёнаўможна аднесці паўтарэнне пачатку ў канцы выслоўя: «Каб вы падохлі, каб вы!»; «Каб табе д'яблы скуру папісалі, каб табе!»
Народ асуджальна ставіцца да злосных, «смяртэльных» праклёнаў, асабліва калі яны скіраваны да чалавека, да сваіх бліжніх, аднавяскоўцаў. У такіх выпадках можна пачуць: «Навошта такужо заклінаць? » Сурова асуджаецца праклінанне дзяцей і зусім кашчунным, недаравальным, лічыцца кляцьба сваіх бацькоў.
Што ж заставалася рабіць чалавеку, на галаву якога, на ягоную сям'ю і сваякоў сыпаліся страшэнныя праклёны злых чараўнікоўваражбітоў? Адклёны, якія таксама існавалі ў народзе, тут ужываць баяліся, бо хто ж асмеліцца стаць упоравень з ведзьмаком? Навошта павялічваць і так ягоную злосць ды раз'юшанасць? Тады карысталіся замовамі, якія называліся «Ад злога праклёну», «Ад праклёну».
«Выйшла Каця на шырокую дарогу, а на шырокай дарозе прастол стаіць, а за прастолам Божам Мацер сядзіць, залаты ключ дзяржыць ад залатых варот. Госпадзі Божачка, Матачка найсвеншая, закрый маім врагам губы і зубы, язык, вочы і мозг, што яны спалістаялі, а супраць мяне (Каці) слова ніводнага не сказалі» (УЗ. Гом.);
«Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Мацеры пакланюся, архангелаўда мяне прысылайце, на помач мне ўставайце. Як злое на мяне ўмысляцькажуць, то няхай ім. хваробы языкі завяжуць, каб яны дурнога болей ніколі не шапталі і сумленныхліодзей не займалі. Раз такое гора абярнулася, то кабяно да мяне спінаю, а да іх тварам павярнулася. Вецер хмары носіць, дождж з іх лье, няхай злыя словы да зямлі прыгне, на гнілыя балоты, на чорныя лясы занясе, там мохам укрые, вадою прылье, а цяжкім камянём прыткне. Кабніякае слова мяне не чапала, якна гэтым было, дык так каб і стала» (УЗ. Ст.).
Замовы такога плану, накіраваныя іменна супраць праклёнаў, сустракаюцца надзвычай рэдка. У асноўным жа людзі ад злых слоў выратоўваліся ўсеагульнымі замовамі, якія так і называліся «Ад усяго», ці «Ад рознага».
Чорныя варажбіты
125
«На горгарах, на божых славах, на гарэГранку, на востраве Бранку, там уснула дзева Марыя Багамацер. А прыйшоў да яе Ісус Хрыстос.
— Мамачка мая родная, ці ты спіш, ці ты адпачываеш?
— Сплю, мой сыночак, сплю, мой родненькі. Відзела я сон дужа дзіўненькі, што цябе на красце распіналі, кольем сэрца прабівалі, чорны веньчык надзявалі.
А ён кажаць:
— Мамачка мая родная, гэта не сон быў, а праўда была. А ў нядзелю раненька ўзышло сонца ясненька, матка сына за ручку водзіць, к сіняму мору прыводзіць. На сінімморы сіні камень ляжыць, на тым камені прастол стаіць, на тым прастоле тры кнігі ляжыць і тры свячы гарыць, сем ран раствароны, грэшная кроў пральёна. Апрьійшлі да яго два апосталы, Пётр і Павел, ды гавораць:
— Ах, Божа мой, Божа, якая табе мука.
— He жалей маёй мукі, бяры хрэст у рукі, ідзі па ўсякаму свету, расказвай спларым і малым. Хто гэту малітву прачытаець, той у вагне не згарыць, у лесе не заблудзіць, а ў вадзе не патонець. Дай Гасподзь Бог пакаянным смерць і амін («Дасць Гасподзь Бог вялікую радасць і амін» — варыянт канцоўкі)»76.
Падводзячы рысу пад нашымі разважаннямі адносна ўздзеяння чорных варажбітоў на прыроду, прыродныя стыхіі, людзей, чалавека, мы павінны канстатаваць наступнае: у наш час многае з усяго гэтага адмерла беззваротна, перайшло ў разрад прымхаў і забабонаў (асабліва што датычыцца прыроды і прыродных з'яў), а засталося ва ўжытку толькі ўсё звязанае з чалавекам, ягонай працоўнай і грамадскай дзейнасцю.
ХТО ЛІЧЫУСЯ СЯБРАМ НЯЧЫСТАЙ СІЛЫ
Так ужо спрадвеку павялося, што ўнароднай свядомасці сфарміравалася ўстойлівая думка адносна таго, што пэўныя групы людзей у залежнасці ад свайго занятку (прафесіі) хочуць яны таго ці не, але непарыўна злучаны з нячысцікамі. Такая сувязь перадавалася з пакалсння ў пакаленне таксама незалежна ад волі саміх вяскоўцаў. Мы пералічым найбольш «рызыкоўныя» спецыяльнасці ў гэтым плане: музыкі, пчаляры, кавалі, пастухі, вінакуры і млынары. Паспрабуем даць ім падрабязную характарыстыку.
Трэба разглядаць адразу некалькі прычын, якія выклікалі TaKyra павагу, шанаванне і... зайздрасць ды нянавісць у адносінах да носьбітаў вясковых заняткаўрамёстваў, асабліва тых, дзе патрабавалася сапраўднае майстэрства, талент (музыкі, пчаляры, кавалі, млынары). Пастухі і вінакуры апынуліся ў гэтым пераліку хутчэй зза таго, што былі звязаны адныя з жывёлай, і ад іх у многім залежала захаванасць асноўных карміцеляўлюбой сялянскай сям'і, а другія — вінакуры — напрамую лічыліся «братамі нячыстай сілы», бо разносілі, прадавалі, выраблялі той напой, які самага разумнага чалавека мог звесці з розуму, давесці да дурноты, да шаленства і г.д.
Музыка. У сваім нарысе «Дудар і музыка»’ у якасці эпіграфа М. Нікіфароўскі прыводзіцьнароднаепавер'е, якоеўмногімтлумачыць нам некаторыя дзівацтвы з боку музыкі: «Ці праўда, ці не, але здаўніну кажуць старэі людзі, што калі йдзе ён, панець або шлёпніцца, там бізотменно пухуваны ёсць ці дудар, ці музыка». А ў А. Сержпутоўскага ёсць больш дасціпныя сведчанні: «Музыка ўжэ такі родзіцца, бо не кожны мажэ наўчыцца йграць, а музыка сам наўчыцца»; «3 музыкі ніколі не будзе добрага гаспадара, бо калі музыка грае, то чорт скачэ»2. Туг падкрэслівасцца прамая сувязь паміж музыкай і нячысцікамі. Менавіта так, паводде народнага, тлумачылася ўвогуле з'яўленне музыкаў на белым свеце. He нячысцікі кіравалі музыкай, а ад яго залежала, што надалей яны будуць рабіць, «пад якую дудку скакаць». Прыгадаем ранняе апавяданне Я. Коласа, якое таксама пацвярджае, што «калі музыка йграе, то ён чарцей вяселіць»3.1 ці нетамуўнародзесцвярджалася: «Каб ведаў, што сын будземузы
128
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
каю, то лепш пахаваў бы яго маленькім»4. Тут у першую чаргу мелася на ўвазе не тое, што любы бацька быў супраць сынамузыкі, што ён пачне іграць, а тое, што музыка ў народзе амаль заўсёды асацыіраваўся з нядбалым гаспадаром, лайдаком. Маўляў, іграць яму ёсць час, але на полі працаваць, на ніве шчыраваць няма. Таму і торкалі ўсе пальцамі на ягоныя палоскі, таму і смяяліся, што ўсё пазарастала чартапалохам (зноўтакі!) і справыўягонай гаспадарцы ідуць намнога хужэй, чым у любой удавы. Ці не з гэтай нагоды сярод вяскоўцаў даволі часта гучала: «Купіў дуду на сваю бяду» або «Каб не дуда, то, пэўна, мінала б хату бяда». I ўласны лёс даволі часта жорстка абыходзіўся з музыкам. Нават нягледзячы на тое, што ён мог насуперак усяму быць добрым гаспадаром, шчырым працаўніком, усё роўна, паводде традыцыі, за яго замуж добрую дзяўчыну (працавітую, з пасагам) ніколі аддаваць не пагаджаліся. Вось тут і зразумей: з аднаго боку, пастаянна прасілі пайграць, павесяліць, дзяўчаты ласкава абыходзіліся, а з іншага — поўнае адмаўленне ўсяго станоўчага ў такім чалавеку. М. Нікіфароўскі з гэтай нагоды пісаў: «Самыя непрыступныя прыгажуні хіляцца да музыкі ў большай ступені, чым да сваіх прыхільнікаў, хлопцаў, з якімі яны «ламаюць» «Мяцеліцу» або «адкалваюць» «Лявоніху». Аднакдалейтакойласкіянынеідуць. Бацькі, а пад іх уплывам і іх дочкі лічаць, што скрыпач не накорміць жонкі і дзяцей»5.
Гэтае ж самае пераканаўча сцвярджаюць вяскоўцы і ў наш час. Мала што змянілася ў поглядзе на музыку за многія стагоддзі. Ці ж не абразліва гучыць наступнае выслоўе: «Хлеў ракам, хата бокам, ды музыка з адным вокам!» (УЗ. Пн.). Нават ворагу свайму беларускі селянін не пажадаў бы, каб у ягонай гаспадарцы справы вяліся гэткім чынам. «Калі я маладою была, то прыгожаю была: рослая, валасы густыягустыя па самыя калені. За мною ўжо хлопцы так і віліся. Адбою ад іх не было. Але мне да душы быў вясковы музыка. Такі ж прыгожы хлопец. Высокі, здаровы, хібу ніякага яму не дасі, ва ўсім спраўны. Ён мяне таксама прыкмячаў і нікога не паслухае, а раз я папрашу, дык гатовы іграць усю ноч навылет. Так мы і пакахаліся. Разважалі ж, як жыць далей станем. Падгаварыла я яго сватоў прысылаць, жыць, маўляў, разам станем, чаго ж ужо там. Толькі ж і не падумала б ні за што, што мае родныя так адмоўна да нашага шлюбу аднясуцца. Бацька, маці, дзед з бабуляй, нават брат старэйшы і той супраць! Бацька ўсё прымаўляў, што ўтакой сям'і будзе гаспадар з дудою, а жонка з сумою! He далі болей сустракацца, не пускалі на вечаркі да дзяўчат і неўзабаве прасваталі мяне за