Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
У некаторых выпадках гаротнікумужыку выпадае яшчэ горшы лёс: ён шкадуе сваю жонку і не пазбаўляе яе жыцця сам, не дае таксама, каб гэта зрабілі і другія.
Пра ўпартую жонку.
«Была раўнівая такая ў чалавека жонка, сільна ўрэдная, і ўсё на яго выдумкі выдумляла. А чалавека таго дражнілі «крук». Што ён яе не біў, што ён яе не ўгаворваў, яна ўсё роўна яго дражніла:
— Крук, крук!
А ён сказаў:
— Утаплю, уб'ю!
Аднаго разу ён яе так пабіў, так пабіў, а яна вады просіць і кажа:
— Крук, крук! Крук!
«Ну, — думае мужык, — і бой не памагае». Другі раз гаворыць:
— Павяду ўтаплю.
Вядзе яе тапіць, а яна ўсё роўна кажа:
— Крук, крук!
Прывёўда вады, вядзе яе ў ваду. Да тых пор янаўжодабрыла, штоўжо і падрукі вада, а яна ўсё кажа:
— Крук!
А ён думае, што яна ў яго будзе прасіцца, дык ён яе не ўтопіць, а яна працягвае: — Крук!
Ён да тых пор давёў, што вада ўжо ў рот льецца, а яна дыханне зацяла, рот закрыла, руку ўгору падняла і брыдзе. I ўжо яна ў вадзе ўся, а сагнула пальца, усё роўна паказвае, што «крук». I чалавек бачыць, што з ёю нічога не станецца, і дзеці пасіроччу, і яе не навучу, вярнуў яе дадому і так да сіх пор мучаецца»71.
Чараўніку ці чараўніцы дастаткова было «усяліць» чорта ў сваю абраную ахвяру. Кібарт згадваў: «Калі хочаш раз'яднаць закаханую пару, хлопца з дзяўчынай, трэба кінуць туды, дзе яны разам сядзяць, тры шарсцінкі з канца правага сабачага вуха — калі там знойдзецца крышачку доўгай поўсці; калі ж яе няма — з пучка, які ля пачатку
120
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
вуха. Тыя шарсцінкі абавязкова разлучаць закаханых. Гэта будзе чортава справа, які рады сеяць злое па свеце. За гэтыя паслугі чорт возьме тыя тры кінутыя шарсцінкі: нягледзячы на самыя пільныя пошукі, ніхто іх ніколі не знаходзіў пасля таго, як кінуў. Тыя шарсцінкі — сведчанне доўгу, прынесенага чалавекам, які пасля смерці мусіць іх выкупіць, выканаўшы тры работы, загаданыя яму нячыстым»72.
Зайздросцілі маладым і прыгожым, шчаслівым і радасным і напускалі на іх «сварыспрэчкі», якія нікому не давалі магчымасці спакойна жыць. У запасе ў злых варажбітоў былі спецыяльныя замовы, што вымаўляліся выключна ў выпадках, калі неабходна было разладзіць сямейную жытку.
«Воўкішоўгарой, чорт ішоў вадой. Умесцы не сходзіліся, мысліне мыслілі, пладоўнепладзілі. Пладавыхрачэй не гаварылі, між сабою, як катысабакіжылі. Так штобжылі Міхась і Таццяна. Умесцы не сыходзіліся, мыслі не мыслілі, пладоў не пладзілі, пладовых рачэй не гаварылі, між сабой, яккатысабакі жылі. Сабака — белы, котка — шэры, ключ — замок словам маім» (УЗ. Добр.);
«Чорначорная хмара на неба ўсхадзіла, яснае сонца сабою закрыла; наносіла чорначорная хмара мглу і густыя туманы, напускала тугуі балезні розныя, чорную і белую раздору на людзей. Яктая балезньраздора ўсіхраздзірае і адяе ніхто спакою нямае. Раба божая (Ганна), раб божы (Пятрок), каб вы між сабою ласкі не мелі, а адзін аднаго поедам елі, каб вы спакою не зналі, а адзін аднаго паядалі, злымі словамі зводзілі, кулакамі вырашалі. Біліся каб, калаціліся, не спалі спакойна, не елі добраўежна. Каб тое, што і перападала, то на карысць вам не ішло. Злыя словы насылаю, сваімі чарамічараўніцамі замаўляю, на гэтую сям'ю свой праклёнзаклён насылаю. Божа шчыры, цёплым ветрыкам тую хмарухмарышчу разгані, нядобрую весць нагані. Каб тыя людзі між сабою дружбуне мелі, каб плакалі, пастаянна жалелі, што гора для іхпрыйшло і іх знайшло. Сваім словам злым заклінаю, на іх нячыстае ўсё заклікаю. Бяда каб ніколі не мінала, а дзе яны жывуць, цвёрда знала» (УЗ. Пн.).
Б'юцца паміж сабою, спрачаюцца, сварацца сямейныя людзі, a злыя чараўнікі толькі радуюцца, заўважаючы, як іхнія ахвяры няшчасныя паміж сабою калоцяцца. Ды і гэтага мала здаецца, бо ж, можа, яшчэ вядзьмар ці вядзьмарка і надзяцей штонебудзь злое напусціць. Мала гэтага, найбольш баяліся ўсемагчымых прымхаў і забабонаў адносна напускання «порчы, хваробы» і г.д. цяжарныя жанчыны. Яны лічылі сябе найменш захоўваемымі і, адпаведна, найбольш па
Чорныя варажбіты
121
ражальнымі ўсялякімі злымі вачыма ды чорнымі словамі. Таму іх і саміх навучалі старэйшыя, каб «адшэптваліся» ўсёмагутнымі замовамі і прасілі за цяжарных жанчынмаладзіц знахароў ды варажбітоў, каб і тыя ўступаліся, давалі свае супрацьдзейнічаючыя ўсялякай слоўнай брыдоце шэпты.
На захаванне плода:
«Перійым разам, божым часам, Госпаду Богу памалюся і матцы Прачыстай пакланюся, станьжа ты, Гасподухначка, на помач рабе божай. Ішоў сам Гасподзь Ісус Хрыстос і вёў за сабой трох святых і трох апосталаў, і ўзыходзяць жа яны на Сіяньскую гару, і просяць жаяны ў Госпада Бога помачы рабе божай. 1 закацісяжты, закаціся, Сіяньская гара, яшчэжтабе, раба божая, раджаць непара; да цірыбачка, ці вакунец, выдзяржы ж ты, пакуль выйдзе твой рачанец, без майго ведама, без майго чысла. А ты, суботачка мамачка, ты свет снавала і жываточкі сунімала, і кішачкі, і галовачкі сустанаўляла. I прашу цябе, Госпадзі, на помач рабе божай. Ад Бога помач, а мой дух»™.
Ці вось такая замова.
«Першым разам, божым часам. Госпаду Богу памалюся і Матцы Прачыстай пакланюся з усімі сіламі нябеснымі. Кіеўскія, пячэрскія, усе праведнічкі прападобныя, станьце ж вы, гасподухначкі, на помач рабе божай.
Хіліца, ты царыца, радзілажты дванаццаць сыноў, з дванаццаці адзінаццаць, з адзінаццаці дзесяць, з дзесяцёх дзевяць, з дзевяцёх восем, з васьмі сем, з сямі шэсць, з шасцёх пяць, з пяцёх чатыры, з чатырох тры, з трох два, з двох адзін. Той жа адзін старшы і большы, памажы і падымі і на месячку залатнічок пастанаві. Да не я ж цябе пару, да неяж цябе адбаўляю, а цябе святая Сахвея пара і адбаўляе, залатымі ключамі замыкае і нямецкімі замкамі запірае. I залатыя тыны затыніцеся, і залатыя ключы замкніцеся, і царскія вароты затыніцеся і ка ўрэмені адчыніцеся. I ці рыбачка, ці вакунец, выдзержы пакуль табе выйдзе твой рачанец, без майго жалачысла, без майговедама. IПрасвятсія Маць Багародзіца, саматы раджала і нас саздала інам помачы дала, і царскія вароты адчынялазачыняла. Святая серада, стань, гасподухначка, на помач рабе божай. Ад Бога помач, а мой дух»™.
П. Дземідовіч пісаў: «Чары на адносіны мужа і жонкі. Трэба, калі маладыя лягуць спаць, узяць з таго воза, на якім яны ехалі пад вянец, шворан і загваздку (яна павінна быць абавязкова жалезная) і перакінуць іх праз дах таго дома, у якім знаходзіцца шлюбнае ложа. Пры
122
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
гэтым трэба сказаць: «Як воз без шворана і загваздкі не паедзе, так няхай малады да маладой не пойдзе». Шворан звычайна зноў засаджваюць у воз, загваздку спальваюць у кузні ў горне на дробны парашок. Калі так зрабіць, то не толькі малады не пойдзе да маладой, але і «адрабіць» ніхто не зможа. Насуперакгэтаму раяцьузяцьсцізорык і перакласці яго ўпоперак пад маладымі, калі яны лягуць у шлюбную пасцель, нібыта штосьці разразаючы пад імі, а потым пайсці ад іх. У момант выхаду з пакоя нож трэба трымаць вастрыём уперад, самое ж вастрыё потым адпаліць і кінуць у кузні ўгоран, каб яно там перагарэла на дробны парашок. Калі выканацьусё сказанае, ніякія чары не будуць мець сілы»75.
Ведзьмары і вядзьмаркі, як толькі не ўхітраліся, каб нарабіць паболей зла людзям. У большасці выпадкаў яны дзейнічалі ўціхую, скрытна, але зафіксаваны здарэнні, дзе, наадварот, варажбіты стараліся выказваць свае пагрозыпажаданні ўголас. Гэта рабілася для таго, каб чулі не толькі тыя, на каго яны скіроўвалі сваю ярасць, але і іхнія суседзі, і выпадковыя сведкі, каб і яны таксама спалохаліся і на будучае баяліся выказваць незадавальненне, станавіцца «ўдыбкі». Гэта праклёны. Мы бярэм за аснову ў сваім разглядзе толькі тыя, якія сыходзілі ад злых чараўнікоў і не бярэм (зусім!) у разлік тыя праклёны, якімі маглі «перамаўляцца» ў сям'і без нейкай там асаблівай злосці, або «размаўлялі» паміж сабою «добразычлівыя» суседкі і г.д. Прыводзім далёка не поўны пералік усяго таго, што варажбіт ці вядзьмарка маглі «пажадаць», увайшоўшы ў празмерную ярасць:
«Каб твой двор парос быльнікам!» (вядома, што дворышча парастае быльнікам тады, калі на ім ніхто не жыве, г.зн. — памірае) (УЗ. Калінк.); «Кабтабе чорт парэзаў скуру на прывязкі» (прамаўказваецца на залежнасць праклёну ад нячыстай сілы; згадванне чорта, нячысціка ў любым выпадку падкрэслівала «чорнае» значэнне вымаўляемых слоў) (УЗ. Калінк.); «Кабцябепранцы елі ітачылі» (пранцы тут, як нейкая таямнічая невылечваемая хвароба, пошасць, паморак, хоць у першапачатковым варыянце — гэта французы, якія прыйшлі натэрыторыю Беларусі ў 1812 годзе і, адпаведна, пакінулі пасля сябе пажарышчы і трупы людзей) (УЗ. Чач.); «Папоўз бы ты пупом па жавінніку!» (вядзьмар ад сябе жадаў чалавеку страшэннага болю ў жываце, ад якога б ён ажно «поўзаў на пупе» па смярдзючымзеллі — жавінніку) (УЗ.Чач.); « Штоб тьі лопнуў ды покнуў» (гэта азначала, што чалавек павінен быў уздуцца да небывалых памераў, а ад гэтага — лопнуць і ў выніку «покнуць» — памерці) (УЗ. Чач.); «А кабна цябе згуба!»; «А кабна цябеліха прыйшло!» (у абодвух вы
Чорныя варажбіты
123
падках кляцьба такога плану азначала не што іншае, як смерць) (УЗ. Светл.); «А бадайты чэмеру наеўся!» (чэмер — атрутнае зелле, значыцца, такі чалавек павінен быў хутка памерці) (УЗ. Івац.); «А каб ты скруціўся!» (магло азначаць, каб ты паламаў рукіногі, а таксама другое, каб цябе скруціла хвароба так, штоб не мог устаць) (УЗ. Светл.); «Акабна цябе карачун прыйшоў!»; «А каб ты астыў!» (і першае, і другое азначала адно — смерць) (УЗ. Івац.); «Агнём цябе запалі!» (магло мець два значэнні: папершае, прамое, маланка ці які іншы пажар папяліў, і другое, пераноснае, —гарэўу «гарачцы», тэмпературы, жарам цябе займала) (УЗ. Жлоб.); «Бадай ты акалеў!»; «Амінь тваёй галаве»; «Галавой ты палажы!»; «Здубяней ты!»; «Дух з цябе вон!»; «Кабвы падохлі!»; «Кабты здох!»; «Кабвас каршун падзёр»; «Каб ён не дажыўда святое нядзелі!»; «Каб ён сканаў!»; «Каб на цябе здахата прыйшла!»; «Кабнагэты род прыйшоў звод!»; «Каб табе навечна вочы пяском засыпала!»; «Кабтабепазвоннаеўтруне звінела!» (ва ўсіх гэтых выпадках словы былі надзвычай «чорнымі», зласлівымі і азначалі адно і тое ж — хуткую смерць праклінаемага чалавека (УЗ. Ст., Пн., Лун.).