• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Хто лічыўся сябрам нячыстай сілы
    129
    другога. 3 багатай сям'і, добрага, але нешчаслівага. Узялі яго неўзабаве на вайну, адкуль ён так і не вярнуўся. Засталася я спачатку салдаткаю, апотым — удавою. Амузыкатойтакі неажаніўся. Жыў з бацькамі, якіх пахаваў неўзабаве. I хоць казалі, што ўсё музыкі лайдакі — гэты ж, наадварот, так адмыслова вёў гаспадарку! Вяскоўцы зайздросцілі, але нават і ўдавою за яго жыць не пусцілі ўсё роўна, баяліся, каб ён у далейшым нс разлайдачыўся, бо тады б з усяго нашага роду смяяліся б» (УЗ. Драг.);
    «Каб добры гаспадар ды сваю дачку замуж за музыканта аддаў, такога раней у нас і не чулі. Плюне ў адказ сярдзіта, ды сватоў, каб не лаяць, бо гэтага ні ў якім разе нельга было рабіць, за дзверы выправіць. А ўсё зза таго, што ўсе пераканаўча верылі ў тое, што музыкант не можа даць шчаслівай долі сваёй жонцы ды дзеткам. Іграць, лічылі, — гэта адно, а працавацьвыжыльвацца — гэта зусім іншае. He здольны на такое музыкант. Таму і дачок папярэджвалі адразу, што лепей аддаць за такога, які можа быць удаўцом, то жыць з тым стане, чым за таго, хто выціліньгвае на дудзе або на скрыпачцы. Яно то і сапраўды, неяк нібы спецыяльна падбіралася, што ні музыкант у навакольных вёсках, то гаспадарка ў яго запушчаная, дзяцей тых многа, усе галодныя, вечна плачуць ды верашчаць, нібы тыя цыганяты. Жонка задрыпаная, неахайная. Сварыцца з усімі, праклёнамі пагражае. Так, мабыць, спрадвеку і баяліся падобнай жыткі ддя сваіх дочак заможныя гаспадары. Музыканты ігралі, іх запрашалі, ім плацілі, але не болей таго. Hi пра якія сур'ёзныя адносіны з імі не магло весціся гаворкі» (УЗ. Ст.);
    «Некалі ў нашай вёсцы адна дзяўчына ды павадзілася з музыкам мілавацца, то калі яе бацькі пра гэта даведаліся, дык ледзьвс не забілі лупцуючы. Каб не суседзі адабралі, то яшчэ і невядома, чым бы гэтаўсё скончылася. Справа ўтым, што ўнас не дазвалялі з музыкамі гуляць. На такое магла асмеліцца хіба што дзяўчына з самай беднай сям'і, дзе бацькам за яе не было даць увогуле ніякага пасагу, ці якая салдатка або маладзіцаўдава, якім не было ў гэтым плане чаго губляць, і яны не надта, каб каго баяліся. I музыка ведаў сваё месца. Смела гуляў з удовамі ды салдаткамі. Таму раней не дзіўна было пачуць, «байструк, байструк, цябе дудар здудачыў!», г.зн., што ягоным бацькам быў дудармузыка. I невядомаяшчэ, што было крыўднейшым. Само слова «байструк» ці тое, што яго «дудар здудачыў» (УЗ. Іўеўскі).
    Таму раней надта і не здзіўляліся, калі чулі нешта падобнае на
    5 Зак. 1962
    130
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    наступнае выслоўе: «Музыка другіх весяліць, а сам плача ды ўздыхае, што долі не мае». У душы, відаць, усё роўна вяскоўцы шкадавалі музыкаў, бо ж выдатна ведалі, што займацца такім рамяством яны ўздумалі не па ўласнай волі, а іх прымусіла рабіць гэта нячыстая сіла, якая ад самага нараджэння запаланіла ягоныя жаданні. Адносна душы тут трэба быць асцярожнымі, бо ў народзе не гаварылася, быццам бы ўсе музыкі запрадалі сваю душу д'яблу. I як жа нам тады растлумачыць усёмагчымыя сведчанні пра тое, што музыка сваім граннем мог так зачараваць нежывую прыроду, што яна і лісточкам не варушыла падчас нейкага выканання мелодыі, або што жывёла таксама слухала чаруючую музыку. Адносна людзей, асабліва моладзі, дык і згадваць лішні раз не даводзіцца, хоць паскакаць пад музыку любілі ўсе, нягледзячы на ўзрост. Тут ужо не было асаблівай розніцы, на якім музычным інструменце выконвалася мелодыя. Галоўнае, што яна гучала! П. Шэйн пісаў: «Танцы пад музыку — найбольш любімая забава беларускай моладзі... 3 музычных інструментаўу мінулым для танцаў найбольш у хаду былі дуда і скрыпка, упераважнасці першая»6. ПаапісанніМ. БезКарніловіча: «У святочныя і нядзельныя дні сяляне са сваімі жонкамі і дарослымі дочкамі, прыбраўшыся ў лепшыя сукенкі, адпраўляюцца ў прыходскую царкву да абедні: адтуль яны вяртаюцца дахаты; другія, зайшоўшы ў карчму, у ёй застаюцца да ночы. У ёй у святочныя дні хлопцы з дзяўчатамі танцуюць пад скрыпку, а часцей пад свой народны інструмент дуду, падобную да валынкі»7. Звычайна дудар іграў выключна нацыянальныя танцы: «Мяцеліца», «Цярэшка», «КрутухаЛявоніха», «Падушачка», «Кола», «Шастак», «Таўкачыкі», «Казак» і іншыя.
    П. Шпілеўскі засведчыў крыху іншы аспект: «Пры партыі валачобнікаў заўсёды маецца музыкант, а часам і два, адзін са скрыпкай, другі з так званай дудой. Пры гэтым дуда выкарыстоўвалася для выканання зноўтакі танцаў: «Калі б якомунебудзь жартаўнікугаспадару прыйшла ў галаву думка пазабавіцца іх пляскай пад дажджом і ў гразі, то знянацку раздадуцца пранізлівыя гукі дуды і натоўп ддя забавы гаспадара адпляша камарыцкага ці галубца альбо штонебудзь пад песню аб тым, як абадраны з абшарпаным пусціліся ў танцы»8. Найбольш яркае і рознабаковае ўяўленне аб ролі скрыпкі і скрыпача ў народным жыцці, аб іх удзеле ў традыцыйных каляндарнаабрадавых (земляробчых) і сямейных абрадах дае этнаграфічная літаратура другой паловы XIX — пачатку XX ст. Так, на Каляды скрыпач разам з іншымі калядоўшчыкамі
    Хто лічыўся сябрам нячыстай. сілы	131
    абходзіў адзін за адным вясковыя двары з віншаваннямі гаспадарам: «Як пачынальнік, ці запявала, лічыцца між каляднікамі патрэбным чалавекам, так каляднікі не абходзяцца без дамарослага скрыпача, які не змаўкаючы наігрывае на двуструннай скрыпцы сваёю дарогаю ад хаты да хаты і на двары гаспадароў»9. Каляднымі вечарамі на вёсцы адбываліся маладзёжныя ігрышчы: «Для гэтага робяць складчыну грашыма, арэхамі і інш. і наймаюць аднаго або двухтрох музыкантаўскрыпачоў. Пад гукі музыкі пачынаюцца танцы. Танцуюць «Казачка», «Кругавую», «Мяцеліцу», «Барыню», «Чыжыка», «Вераб'я», «Лявоніху», «Падушачку»10. Пачэснае месца займаў скрыпач і ў кампаніі валачобнікаў: «Збіраецца некалькі хлопцаў, на доўгую жардзіну нанізваюць кавалак сала, падбіраюць музыкантаў і са спевамі пад скрыпку і гармонік выходзяць на вуліцу»11. Музыка ў валачобных песнях часта з'яўляецца аб'ектам насмешак, кепікаў, якія раскрывалі якразтакі тыя самыя рысы і асаблівасці, пра якія мы згадвалі вышэй: ляноту, незаможнае жыццё, а даволі часта і ўвогуле беднае, лічы, што жабрацкае існаванне:
    У музыкі горкая доля: Яго жонка ня любіць, Ня любіць і ні цалуіць, Дык назад адплюіць.
    Ігру скрыпача можна было пачуць і падчас іншых вясеннелетніх абрадавых святаў. Напрыклад, на Купалу «пасля вячэры і папойкі, што адбываліся каля вогнішчаў, пачынаюць спяваць і плясаць, калінікалі пад скрыпку, калі знойдзецца скамарох. Скамароха са скрыпкай запрашалі і на дажынкі, дзе скакалі і пелі да раніцы»12.
    Як бачым, музыкаў запрашалі не толькі на вячоркі і вяселлі, але і на ўсемагчымыя іншыя святкаванні ды зборышчы, каб павесяліцца, паскакаць ды паспяваць песні. Толькі ж, паводле народнага, лічылася, што ўсёмагчымыя «скокі» і «гулі» — гэта «ад беса», што гэта ўсё выдумалі чэрці, якія надта ж любяць музыку. Мала гэтага, менавіта ён мае над імі неабмежаваную ўладу. Учытаемся лепей у сведчанні А. Сержпутоўскага: «Скокі ці танцы бываюць там, дзе толькі збярэцца моладзь. Калі няма музыкі, та й на языку скачуць. Так людзі скачуць толькі на вяселлі, на талацэ ці на якімнебудзь ігрышчы, да й то падвыпіўшы. Старыя ж дзяды і бабы скачуць толькі п'яныя, бо ведамо, п'янага чорт пад'юджвае на ўсяля
    132
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    кае ліхое дзело»13. У яго ж знаходзім і прамое ўказванне на тое, што гэта нячысцік навучаўлюдзей скакаць: «Скокам чорт наўчыў людзей. Скакаць грэх. Хто не баіцца граху да ўсётакі скачэ, той толькі цешыць чарцей»14.
    Паводле ягоных дадзеных, вынікала і іншае, што менавіта музыка, якому тымі ж нячысцікамі была нібыта даравана неймаверная здольнасць кіраваць іншымі, могутаймаваць нават самую раз'юшаную жанчыну. Прыгадаем, што, зыходзячы з вуснапаэтычных твораў, з жанчынай (бабай) не браўся вадзіццасупернічаць сам чорт, бо такія адзінаборствы заўсёды завяршаліся не на ягоную карысць. «Кажуць, што музыка мажэ даць рады не то што ліхому жыўёлу, але нават і ліхой бабе, з якою ніхто не справіцца»15.
    Мы павінны агаварыцца, што такая роля музыку, якую мы разглядалі ў вышэйпрыведзеных прыкладах, адводзілася толькі на «ніжэйшым» (бытавым) узроўні, а вось калі гаворка датычылася вельмі таленавітага выканання («вышэйшага іграння»), то тут узорамі ўсіх вуснапаэтычных твораў будзе народная казка «Музыка і чэрці». Працытуем яе цалкам, каб падкрэсліць усё ж, як высока ў беларускім народзе цаніўся сапраўдны талент. «Быў адзін музыка. 3 маленства ён нічога не рабіў, толькі іграў. Яшчэ хлапчуком пасе валоў альбо коней, зробіць з лазы дудачку ды як зайграе, дык валы пакінуць пасціся, развесяць вушы, да й слухаюць, а ўлесе птушкі прыціхнуць, нават жабы не крумкаюць. А як павядзе коней на начлег, — лета, ночы цёплыя, аж парыць; папрыводзяць на дуброву коней хлопцы, і дзеўкі з усяго сяла сваволяць, смяюцца, пяюць песні — ведама, маладосць, заўжды весела, а музыка як зайграе на сваёй дудачцы, дык адразу ўсе прыціхнуць. Ім здаецца, што якаясь слодыч улівалася ім у сэрца, а якаясь сіла ўхваціла на плечы і нясе ўсё ўгору, к ясным зорам, у чыстае неба, у чыстае, сіняе, шырокае неба. Сядзяць яны, нічога не думаюць, забыліся, што рукі і ногі млеюць ад цяжкай работы, што ў жываце бурчыць ад голаду. Сядзяць і ўсё слухаюць. I хацелася б ім сядзець гэтак усё жыццё і ўсё слухаць, як грае музыка. Вось ён замаўчыць. Але ніхто не смее паварухнуцца, каб не спужацьтаго голасу, што пошчакам рассыпаўся падуброве, па лесе і паднімаецца ў самае неба. Але вось зайграе музыка жаласліва, і заплачуць ілес і дуброва, набяжыцьхмарка, і з неба слёзкі так і пальюць. Ідуць позна да гасподы мужыкі і бабы, учуюць тую музыку, стануць, слухаюць і плачуць. От так уся іх горкая жытка перад вачыма і стаіць, і такі іх апануе жаль, што і мужыкі, старыя,
    Хто лічыўся сябрам нячыстай сілы
    133
    барадатыя мужыкі, плачуць, як бабы над пакойнікам альбо як праводзяць сынкоў у салдаты. Але вось па немалым часе музыка ад жаласлівага да на вясёлае зверне. Пакідаюць мужыкі і бабы косы, граблі, вілы, гаршкі і біклагі, возьмуцца ў бокі і давай скакаць. Скачуць малыя дзеці, скачуць коні, скачуць кусты і лес, скачуць зоркі, скачуць хмаркі — усё скача і смяецца.