Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
Такім чынам, мы з упэўненасцю можам сказаць наступнае: у свядомасці патрыярхалыіага беларускага селяніна адвеку сфармі
Хто лічыўся сябрам нячыстай сілы
147
равалася думка, што некаторыя з заняткаўпрафесій вясковых жыхароў непарыўна звязаны з нячыстай сілай, чараўніцтвам, варажбою. I з кожным пакаленнем думка гэтая не адмаўлялася, а, наадварот, умацоўвалася, пацвярджалася ўсё новымі і новымі прыкладамі, якія былі зафіксаваны шматлікімі фалькларыстамі і этнографамі.
СМЕРЦЬ ЧОРНЫХ ВАРАЖБІТОУ
Якою б моцнаю ні была сіла чараўніка, якою б страшнаю і таямнічаю здольнасцю да пераўтварэння ні валодаў ён, усё роўна знахар баяўся аднаго — смерці. Яму пастаянна ўяўлялася, а хутчэй за ўсё яго ў гэтым проста пераконвалі суродзічы, што ён будзе жыць, калі не вечна, то некалькі «чалавечых вякоў». Варажбіту здавалася, што, карыстаючыся сваімі чорнымі словамі («моцнымі», «непераможнымі», «непераадольнымі»), прыёмамі магіі, можна будзе неяк абысці і тую мяжу, якая ў свядомасці нашых патрыярхальных продкаўуяўлялася рубежнай. А затою мяжою (наступнае, іншаежыццё) жыве душа. Цела застаецца назаўсёды ў зямлі (паводде народнага, «становіцца зямлёю», «пераходзіцьудрэвы»). Але знахару было зараней ясна, што ягонай душы месца ў раі няма. Бо тое, чым ён займаўся пры жыцці, супярэчыла маралі ягоных супляменнікаў, аднавяскоўцаў, болей таго, рабіць усё гэта злое, адмоўнае, чорнае яго ніхто не прымушаў, усё здзяйснялася ім добраахвотна з мэтай узбагачэння ці падпарадкавання людзей уласнай волі. Яму падабалася, што яго баяцца (найперш!), што яму пастаянна аддаюць усё самае найлепшае, ці баяцца супярэчыць, калі ён гэтае лепшае сілаю, гвалтоўна забірае, прысвойвае сабе. Той, хто валодаў чорнымі чарамі, не мог карыстацца павагай, наадварот, акрамя страху людзей ён яшчэ адчуваў на сабе і іхнюю лютую нянавісць за ўсё тое адмоўнае, злое, несправядлівае, што адбывалася навокал. Гэтая самая лютасць, бязлітаснасць у адносінах да неспагадлівых чараўнікоў асацыіравана ў народнай свядомасці і цвёрда замацавала тое, што такія знахары — варажбіты чараўнікіпаміраюцьлютай («нечалавечай») смерцю. Згадалі і пра тое, што такім шляхам старадаўнія людзі «спяшаліся» адпомсціцьтым, хто, паводле іхніхперакананняў, быўвінаваты ваўсіх бедах, яшчэ пры жыцці, калі тыя злыдні ўжо не маглі ўстаць, не маглі бачыць, як адносяцца да набліжэння іхняй смерці звычайныя працаўнікі. Воля ўсё яшчэ магутнага паміраючага магла выклікаць нейкую стыхію, праяву прыроднай стыхіі, алс гэта карала ці помсціла ўсіх, таварыства, а не асобнаўзятага чалавска. Можна весці гаворку пра тое, што ў яго ўжо нсставала часу, каб помсціць індывіду, і не выходзіла нічога іншага, як у апошнія хвіліны свайго працяглага
150
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
жыцця адпомсціць усім ці проста зрабіць так, каб ягоную смерць запомнілі на многія пакаленні нашчадкі тых, хто жыў пры ім. Калі ў смерці звычайнага чалавека ўсё было даволі ясна («скончыўся ягоны жыццёвы шлях», «Бог даў, Бог і забраў», «жыць надакучыланатаміла, таму і пайшоў на той свет» і многае іншае), то заканчэнне жыццёвага шляху варажбіта ддя наіўнага чалавека было справай цяжкатлумачальнай. Жыццё, як сцвярджалі ў вуснапаэтычнай творчасці, было дарована яму не Богам, a... д'яблам — супраціўнікам Усявышняга, яго найзлейшым ворагам. Тут многае з таго, што было характэрна ддя звычайных людзей, не падыходзіла. Таму і стараліся як мага болей падацьусяго найбольш цяжкатлумачальнага, каб яшчэ неяк заблытаць, прывесці ў неадпаведнасць з рэальнай смерцю.
Пачыналася ўсё з хваробы чорнага варажбіта. Адзначалі, быццам бы напярэдадні такой знямогі знахар звяртаўся да сваіх хаўруснікаўчарцей, і тады яны ўжо неадступна апекавалі лёс свайго падначаленага, а нярэдка — і валадара, бо гаварылася, што ён загадваў нячысцікам і тыя выконвалі ягоную волю. Адноснатаго, што чараўнік адразу не паміраў (проста не мог), а вымушаны быў пэўны перыяд памучыцца, сцвярджалі — робіцца гэта зза яго шматлікіх папярэдніх учынкаў, здзейсненых ім супраць сумленных працаўнікоў. Народная мараль і на імгненне не дапускала, што нейкае зло (буйное яно ў сваёй праяве ці дробнае) не можа быць не адпомшчаным, беспакараным. Тут ужо не ўлічвалася, што яму самому даводзілася пакутаваць у страшэнных муках. Літасці тут прасіць нельга было, ды, мабыць, для варажбіта гэта быў і не самы падыходзячы варыянт. У народзе гаварылі адназначна: «Калі знахар адчувае сваю смерць, то ён не дрыгаецца, нават не выходзіць за парог. I робіць гэта зза таго, што баіцца, каб яго слабым ды знясіленым не ўбачылі аднавяскоўцы. Злыдзень прызвычаіўся, што самы магутны, здаровы — гэта ён, і баяцца ўсе чараў ягоных злых вачэй. Дастаткова было адно глянуць, і ўсё калацілася, а тут у самога ад хваробы ды ад бяссілля цела трасецца, і яму нестае сілы зрабіць крокдруті. Ляжыць ваўком у хаце і з нячыстымі толькі размаўляе. Зразумела, што просіцца ён аб тым, каб пажыцьпачараваць яшчэ колькі часу і прынесці якую чарговую злыбеду. Вакол яго хаціны таўкуцца ўсёмагчымыя нячысцікі. Днём, то гэта не адразу заўважыш, можа такое адчуць толькі спрактыкаваны чалавек, бо яны ўсе пераўвасоблены ў крумкачоў, катоў, сабак. Асабліва чорнага колеру. Ноччу ж то да такога месца і падыходзіць небяспечна, бо можна паплаціцца калі не жыццём, то калецтвам, дакладна. Накінуцца на цікаўнага, і як ты ні крычы, дык ніхто на дапа
Смерць чорных варажбітоў
151
могу табе не прыйдзе. Вядомая справа, калі самі лякаюцца і за жыццё баяцца, дык ніякім чынам не даклічашся. Потым разнясецца па наваколлі страшэннажудасны рогатстагнанне — гэта і ёсць радасць злога знахара, які і ў апошнія моманты дабіўся нечага жаданага — пакалечыў ці ўвогуле загубіў нейкую нявінную душу» (УЗ. Ст.); «Казалі, што некалі ў нашай вёсцы жыў надта злы чараўнік. Колькі злыбеды ды гора прынёс ён людзям, то і не злічыць. Але ж нарэшце прыспеў час і яму ўміраць. He хацелася ж, вядома, дык з хаціны не вылазіў. Гаварылі, што толькі ў адноадзінае падслепаватае акенца вызіраў ды пільнаваў, каб хто міма ішоў. Як толькі той чалавек, малаважнахто —дзяўчынаці старая, хлапец цістары, — усёадно зробіць так, што таго выпадковага падарожнага так хвароба скруціць, што і адысці ад злашчаснага месца сам не здолее. Скруціцца няшчасны і ляжыць, пакуль родныя не здагадаюцца ды не прабяруцца, каб забраць дамоў. Стараюцца зрабіць гэта ў светлы час, бо ў вечаровы ці ў начны гэта будзе зрабіць яшчэ намнога цяжэй, тады будуць навокал гаспадарыць нячыстая сіла ды яе хаўруснікі. Калі ж трапіцца забіраць ноччу, то аднаму ісці ніяк не выпадае, а трэба, як меней, каб было некалькі чалавек. Адзін з іх пастаянна вымушаны будзе жагнацца, каб неяк адпалохваць чарцей. Тады ўжо хворы чараўнік у сваёй хаціне будзе так стагнаць ды крычаць ад болю, што ажно страшна стане. Магчыма, што ён так будзе крычаць не толькі ад болю, але і ад адчаю, бо выдатна разумее, што дні ягоныя злічаныя і болей не здолее ўчыніць сумленным людзям нейкае зло. А тая нячыстая сіла, што вакол хаціны назбіралася, то ажно пішчыць ды гатова на плечы ўсесціся. Каб не жагнанне, каб не святы крыж, то невядома чым бы ддя прыйшоўшых справа скончылася. Такая ўжо ярасная ды злосная нячыстая сіла ад таго, што назаўсёды памірае яе верны служка» (УЗ. Івац.); «Калі памірае знахар, то ён ніколі са сваёй хаты не вылазіць. He хоча, каб яго бачылі, які ён стаў слабы ды бяссільны, што ледзьве на нагах трымаецца. Баіцца, каб не падумалі, што назаўсёды страціў неймаверную чароўную сілу, якою мог любога ў бараноў рог скруціць. А тут да парога дайсці не здолее. Мала гэтага, шалее ад набліжэння смерці чараўнік. Імкнецца належным чынам, як яму здаецца, абысціся з аднавяскоўцамі ці ўвогуле з невядомымі людзьмі. Падглядзець, што там робіцца, што там дзеецца, немагчыма, бо нячыстыя здані ахоўваюць свайго хаўрусніка. Няхай толькі хто памкнецца, то на месцы і застыгне, не здолее адарваць свае ногі ад зямлі, a то і памрэ ўвогуле. Нс трэба ісці да тае злашчаснае хаціны, як бы вас туды ні цягнулі. Калі ж ужо здарыцца якая пільная неабходнасць,
152
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
то трэба дачакацца трэціх пеўняў, якія праганяюць нячыстую сілу, і тады ўжо навокал стане намнога спакайней. Але, тым не меней, неабходна апускаць вочы долу, каб ненарокам вочы знахара, які, можа, спецыяльна чакае такога неасцярожнага, не сугыкнуліся з вачыма звычайнагачалавека, ботады будзе сапраўдная бяда, адякой вясковец надоўта захварэе, a то і зусім зляжа і болей не падымецца» (УЗ. Жытк.).
У сілу таго што чараўнікі жылі надта ж доўга, то, адпаведна, і іхніх равеснікаўу населеных пунктах не заставалася. Таму, маўляў, гэта была яшчэ адна з прычын, па якой знахароў падчас іхняй хваробы ці перадсмяротнага стану ніхто не адведваў. Равеснікі павымерлі, амаладзейшым жа няма асаблівай цікаўнасці датаго, штотам робіцца са старэйшым. «Ён сваё аджыў» — гэты своеасаблівы прынцып многае тлумачыў з адносін простых людзей да смерці. Прыйшла твая чарга, дык, будзь ласкавы, не палохайся, не лякайся надта, а збірайся ў адвечны шлях. Няма чаго ўхіляцца, бо ўсе там будзем. He намі заведзена, а наканавана такое зверху, ад Усявышняга, а раз ад яго, то трэба ўспрымаць усё, не выказваючы ніякага незадавальнення. Той, хто спрабуе такім чынам унікнуць ад смерці (адцягнуць яе), рызыкуе наклікаць на сябе надзвычай цяжкую хваробу, пры якой раптоўная смерць магла паказацца яму адзіным выйсцем. Болей таго, такая хвароба магла перадавацца з пакалення ў пакаленне і сярод ягоных нашчадкаў. Але ж гэта сярод сумленных людзей, у выпадку ж з варажбітамі многае змянялася ад таго, што яны сваімі паводзінамі самі паставілі сябе за межамі ўсёмагчымых канонаў маралі. «У нас некалі стары знахар паміраў. Казалі, што ён і сам добра не ведаў, колькі яму гадоў, а астатнія людзі, то тым болей. Да яго ж баяліся проста падыходзіць, каб ненарокам не ўзлаваць чараўніка, бо тады многім скажацца такая бяспечнасць. Равеснікаўжа і быць не магло. Усе паўміралі. Каго на вайну пабралі, ды адтульяны так і не прыйшлі, а калі і прыйшлі, то нядоўга пабылі. Іншых — праца непасільная падарвала. А знахар той і на вайну не хадзіў, нешта такое падрабіў, што тая камісія прызнала яго нягодным і дамоўадправіла. I працаваць не надта каб рваўся. Усё за яго другія рабілі. Напусціць якой трасцы, дык мужчыны і не ведалі, чыю ніву аруць ці скародзяць, сваю ці таго знахара. Пастарэўшы, увогуле зямлю прадаў і жыў з таго, што ўлесе назбірае ці рыбы якой наловіць. Потым пагудка сярод людзей пайшла, што памірае, дык не было б такога чалавека, які б не жагнаўся ды не прасіўся, каб яго нячыстая сіла не кранула. У хату то ніхто і не наведваўся. Невядома нават, як на самой справе сканаў злы знахар,