• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Смерць чорных варажбітоў
    165
    крэсліваць і тое, што гэта нібыта злыдзень помсціў людзям за нейкую вялікую крыўду, нанесеную яму да гэтага часу. Як бы там ні было, алс адназначна прызнавалі, што смерць чараўніказнахара прыводзіць да вялікай бяды астатніх. Нярэдка ў выніку такой праявы стыхійнай сілы гінулі людзі, жывёла, выгаралі дашчэнту ці зносіліся вадою цэлыя населеныя пункты. Патрыярхальнаму чалавеку асабліва не выпадала задумвацца над прычынамі ўсяго гэтага, ды, бадай што, і самупрычыну ён, хутчэй заўсё, бачыўутым, што нехта канкрэтны варожыць, чаруе сваімі вачыма і дзеяннямі, словамі і заклёнамі. Раз такое здзяйснялася, дык яно ўсё роўна было накіравана ў першую чаргу супраць людзей. Такім чынам, ужо проста гістарычна ўсёмагчымыя чараўнікі былі асуджаны да бязлітаснага пакарання. He здзіўляе і тое, што іх не шкадавалі, іхнія лёсы, пакуты, боль не выклікалі ў людзей спачування. Атрымлівалася, што гэтыя варажбіты ўперадсмяротным (ці наватупасмяротным) станеўсёадно помсцілі. He маглі «адыграцца» на злым ведзьмару, дык з ягонай памяццю, жыццядзейнасцю звязвалі ўсё самае благое, што магло здарыцца ў жыцці.
    «На маёй памяці адбылося такое здарэнне. Я ўжо быў даволі вялікім і таму добра памятаю. У нашай вёсцы жыў старымстары чалавек, і на яго ўсе казалі, што быццам бы ён знаецца з нячыстай сілай. Абыходзілі старога бокам. Стараліся зрабіць так, каб з ім лішні раз не сустракацца. Мала што можа здарыцца пасля таго, як трапішся на тыя злавесныя вочы. Захварэеш, упадзеш на месцы. Потым той дзед перастаў на людзей благое рабіць, але затое перакінуў свае штучкі на жывёлу. Во ўжо дзе ён панавырабляў! Столькі яе перадохла ды падарэзвалі. А што ж рабіць? Лепей дарэзаць ды ці з'есці, ці пастарацца перапыніць той жудасны паморак. Мала гэтага, той вядзьмар нават ужо калі ляжаў і амаль не вылазіў на свет белы, то ўсё роўна працягваў напускаць розныя хваробы ды пошасці. Калі ж паміраў, то зза нячыстай сілы не толькі што каля яго хаціны, але нават і па вёсцы ноччу нельга было прайсці. Чапляліся ўсялякія здані да людзей, палохалі, а некаторых дык і моцна калечылі. Потым, як той знахар памёр, а было гэта лютай зімой, дык такая ўсхадзілася завіруха, такая мяцеліца, што снегу панадзімала вышэй хацін. Звычайна, калі снег ідзе ці мяце, то марозу вялікага няма, а тут жа ўсё было: і мароз, і сцюжа, і снег. Здавалася, што неба на зямлю абвалілася. Запар трое сутак дзьмула. Колькі людзей у дарозе загінулазамерзла! Іх адразу ніхто і не шукаў, бо баяліся, каб самім не згінуць. A ўжо што нячыстая сіла выла ды галасіла, то ні ноччу ні днём не заці
    166
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    хала, так ужо радавалася, што яе часіна прыспела. За кожным вуглом, за кожным кустом сядзела якая нячысціна ды ўтолас падвывала. Толькі як таго варажбіта пахавалі, дык тая завіруха перапынілася. Нячыстыя супакоіліся, але перабраліся да магілы свайго былога прыслужніка і там ужо нікому не давалі спакою» (УЗ. Івац.).
    «Некалі ў нас вельмі страшная завіруха зімою разыгралася. Такая, што не проста снег несла, марозам выбівала, але і будынкі нават, нібы якія цацкі дзіцячыя, па бярвенцы раскочвала. Як застагнала, як заіграла! Самае галоўнае, што раптоўна. Ціха, ціха было, і потым усё ўсхадзілася. Пазней ужо ўсё высветлілі. Аказалася, што менавіта ў той самы момант сканаў знахар, які супрацьлюдзей чары правіў. Як толькі ён сканаў, дык адразу чэрці гульбішча наладзілі — завіруху. Ды такую ўжо ўчынілі, такую ўжо зрабілі, што надоўга яе людзі запомнілі. He было такой сям'і ў вёсцы, дзе б тады гора якое не здарылася. Некаторыя хаціны так і ляжалі разбуранымі ажно да позняй вясны, бо пад бярвеннямі ўсіх сваіх жыхароў пахавала, і не было каму распачынаць працу па абнаўленні. Некаторых моцна пакалечыла. Гэтым ды яшчэ тым, каму давялося ўсю зіму па чужых кутках туляцца, горай заўсіхдасталося. Зведалі небаракі ад ведзьмара ды нячыстых гэтулькі бяды, што і нашчадкам сваім заказалі. Ніхто б не падумаў, што калі варажбіт памірае, то чэрці гэтак шалеюць. А тут усё так і атрымалася. Менавіта зза смерці свайго хаўрусніка так і помсцілі. Хоцьнасамой справе, учымжавяскоўцы вінаваты? Проста прыйшоў час яму сканаць, дык і сканаў. Іншае, што ніхто да яго ў хату не пайшоў, каб развітацца, але і гэта можна растлумачыць, бо баяліся людзі ісці туды, каб нячыстая сіла жыцця не пазбавіла. Завіруху тую за тое ўсе надоўга запамяталі. Дорага, надзвычай дорага яна людзям абышлася» (УЗ. Кобр.).
    «Мне яшчэ малой мая бабульканябожчыца распавядала, што некалі ў той вёсцы, акудь яна сама была родам, гора вялікае здарылася. Памёр адзін вясковец, якога ўсе лічылі страшным знахарам, яно і на самой справе так было, бо ён усё, што не рабіў, то тое супраць людзей паварочвалася. Але гора не ад гэтага было, а ад таго, што сам варажбіт памёр, а ўся верная яму нячыстая сіла сабралася да яго хаціны, каб у апошні шлях правесці. Вось гэтае зборышча і далося ў знакі! Узнялася такая завіруха, што людзі нават з хацін не мелі магчымасці павылазіць. Так снегам пазакручвала. Сядзяць ды адно малітвы шэпчуць, просяць Бога, каб хутчэй надвор'е перамянілася, бо надта ж разбурэнняў навокал многа. А ў комінах вые страшэннымі галасамі, па стрэхах нібы коні бегаюць, нешта тупоча. У
    Смерць чорных варажбітоў
    167
    вокны дык ніякае святло ўвогуле не прабівалася — снегам пазаносіла. Тыя нячысцікі стараліся, аплаквалі вернага служку і са злосці, што яго болей не будзе з імі, так ужо помсціліадплочвалі. Нават бліжэйшы лес, які пачынаўся адразу за вёскай і звычайна затрымліваў вецер, перасцерагаў будынкі ад разбурэнняў, і той на добрую вярсту быўтак спляжаны, нібы нехта пахадзіўтам з агромністай сякерай і бязлітасна высякаў старадаўнія дрэвы. У тыя двое сутак, што лютавала завіруха, нават старую царкву разваліла, якой ужо было колькі стагоддзяў. Мала гэтага, дык зімою, падчас раз'юшанай завірухі, перуныбілі, нібыўлетнідзень. Перуныбілі, маланкі сваімі пісягамі, усё роўна як бізунамі, стралялі. Столькі жахаў! Гаварылі, што гэта Усявышні не мог вытрымаць і, нягледзячы на зімовую часіну, адправіў Іллюпрарока, каб ён чарцейнячысцікаўпапаляваў, бо іхтам ажно кішэла! Ілля б'езабівае, а яны ўсё роўна сваю гнюсную справу робяць, нават на яго ніякай увагі асабліва не звяртаюць. Вось так чэрці за свайго знахара помсцілі! Бяды тады многа прынсслі вяскоўцам. Самае цікавае, што калі царкву адбудавалі, дык яна недзе ўсяго праз пару тыдняў згарэла ясным агнём» (УЗ. Ветк.).
    «Чорнага знахара нячыстая сіла ніколі не забывае. А як жа іначай, калі ён ёй запрадаў навечна сваю душу. Што нячыстыя прымушалі, тое і вырабляў, бо ўжо ніякага супраціву аказаць быў няздольны. Раз няма ўласнай душы, дык якая там ужо воля. Асабліва чэрці імкнуліся нашкодзіць людзям, калі варажбіт паміраў. Так ужо выкручваліся нячысцікі, такое ўжо рабілі, што ў божых людзей валасы дыбам паўставалі! Усходзіцца такая завіруха, як у нас некалі, што не гадзіну, не дзве, а цэлы тыдзень не супакойваецца. Вядома ж, снегу навальвае, будынкаў панаразбурае, навакольныя лясы пакрушыць, нібы якімі магутнымі каменнымі жорнамі перамне. Даўней пастаянна віхуру звязвалі з нячыстай сілай, а калі ў населеным пункце яшчэ паміраў знахар, то з ім і звязвалі ўзнікненне нейкай канкрэтнай прыроднай стыхіі. Асабліва часта такое пацвярджэнне стыхіям знаходзілася ў зімовы перыяд. Аднаго разу памёр чараўнік, які трымаў у страху ўсё наваколле, дык да яго пазляталіся ведзьмы і ведзьмакі з велізарнай тэрыторыі. Так ужо хаўрусаваліся і ўздымалі завіруху, якая гуляла сабе па абшарах цэлы тыдзень, не меней, запар. Вось тут ужо гора хапала. Пасля таго як варажбіта хавалі, знаходзілі і замерзлых, і забітых, і пакалечаных. Пра будынкі дык і гаворкі асаблівай не вялося. Галоўнае, каб людзі былі жывыя, а астатняе адновіцца. На вялікі жаль, далёка не заўсёды смерцьабміналалюдзей. Пнулі няшчасныя зза разгулу нячыстай сілы. Сцвярджалі, што самы не
    168
    СІЛАІО СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    бяспечны перыяд — гэта ноч. Вяскоўцы спяць сабе, толькі чуюць, як раве ды стогне завіруха за сцяною, а што могуць за гэты час, пакуль не прыспее дзень, нячысцікі нарабіць, нават падумаць не здольны» (УЗ. Карм.).
    Іншая справа, калі чараўнік паміраў летам. Тады прынесенае гора было (магло быць) яшчэ большым. Справа ў тым, што лета ў любога з вяскоўцаў звязана з ураджаем (будучым ураджаем) у першую чаргу. Калі ўзыходзілася нечуваная навальніца, з бурай ды маланкамі, то гэта адназначна адзначала, што збажыну спляжыць на карані, вынішчыць садавіну, замочыць тое, што яшчэ працягвала расці ў зямлі, і яно ўсё дазвання згніе. Раз справа павернецца такім бокам, то гэта прынясе голад. А ад голаду нашы продкі даволі часта паміралі, пакутавалі. Таму невядома, што для іх было значна цяжэйшым — пачынаць пановаму будаваць спаленую ці разбураную будыніну, ці паспрабаваць пракарміць у галодны год сваю сям’ю, выратаваць яе ад непазбежнай смерці. Часта, даволі часта падобныя справы завяршаліся жахліва. «Памятаю, як над нашай мясцовасцю гадоў з паўсотні назад разыгралася небывалая навальніца. 3 такімі грымотамі ды маланкамі, што зямля дрыжэла, нібы ад якога землятрусу, маланкі свяцілі, як сонца, нават на імгненне нельга было вочы самкнуць. А вецер, вецер такі ўжо страшэнны, што дрэвы з каранямі выварочваў ды перакідаў з месца на месца, нібы якія саломіны. Казалі, што ўтой самы дзень памёр надта моцны знахар, якога баяліся яшчэ і таму, што ён быў варажбітом ажно ў трэцім калене. I, як вядома, з кожным пакаленнем сіла яго павялічваецца. He думаў знахар памерці, але з ім здарылася недарэчнае — недзе прапароў нагу на іржавы цвік. Як ні імкнуўся сам сябе выцягнуць, сам сябе вылечыць, што толькі ні прадпрымаў, каб застацца сярод жывых, як ні круціўся, але падкінуўся антонаў агонь і памёр. Сканаў у страшэнных муках зза таго, што ў ягоным целе няма душы. Ён жа яе даўнымдаўно запрадаў. Таму і мучыўся. Круціўся, крычаў, але ніхто да яго не пайшоў у хаціну, бо баяліся, што знахар мог так рабіць зза таго, што хацеў перадаць камунебудзь сваю чорную сілу. Для гэтага ж, найперш, яму неабходна знайсці чуллівага чалавека, які б, на ўсё забыўшыся, пачаўвыконвацьягоныя просьбымаленні. Раз'юшыўшыся яшчэ і ззатаго, што нікога не было побач, ён склікаўда сябе ўсю нячыстую сілу, якую прымусіўпапрасіў за сябе адпомсціць, як сам палічыў, неспагадлівым людзям. Вада ляцела з неба суцэльным патокам. Бульбу з зямлі павырывала і пазносіла невядома куды, a