• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Смерць чорных варажбітоў
    181
    — Доўга не пратрымаецца, — са шкадаваннем гаварылі другія, маладзейшыя. — He вінная Ганна, дарма яе абгаварылі!»11
    Як бачым, усё рабілася надзвычай проста, раззлаваныя сяляне ўкінулі дзяўчыну ў возера, і па тым, як яна сябе там паводзіла, рабілі свае высновы — не ўтапілася, значыцца, ведзьма, а калі яе забрала вада, не ўтрымала на паверхні, тады трэба весці гаворку пра тое, што няшчасную проста абгаварылі зайздросныя суседзі ці якія іншыя нядобразычліўцы. Ахвяры ад гэтага, вядома ж, не было лягчэй.
    Цікава адзначыць і тое, што на Брэсцкім Палессі нам удавалася своеасаблівыя адгалоскі гэткай праверкі запісвацьужо ўнашыя дні. He, гэта зусім не сведчыла пра тое, што няшчасных людзей правяралі такім чынам яшчэ, напрыклад, у XIX ці ў пачатку XX стагоддзя. Распавядалі такія гісторыі пра тое, што яны перадаваліся з пакалення ў пакаленне як своеасаблівы абярэг, каб нагадаць, як бязлітасна і жорстка паступалі супраць тых, хто імкнуўся парушыць адвечны лад жыцця патрыярхальнай вёскі. На Століншчыне давялося пачуць і занатаваць такое: «Раней як ведзьму зловяць, то стараліся зрабіць так, каб яна болей не здолела ўжо ніколі варажыцьведзьмаваць сама і іншым заказала! Збіраліся людзі ўсе чыста з вёскі і цягнулі яе да якое рэчкі або возера. Стараліся прывесці даякой букты ці віра. Яна верашчыць, што не вінаватая, што ўсё гэта навыдумлялі, спецыяльна нагаварылі, каб звесці яе са свету. Але і людзі ўжо тут не такія дурныя, кабдаўсяго прыслухоўвацца сталі. Наадварот, цвёрдатрымаліся! Кідалі ведзьму ў ваду. Тут ужо сачылі пільна, як яна там сябе паводзіла. Адна справа, што крычала, бо і хітраваць жа магла, каб адвесці ад сябе ўвагу. Калі доўга не тапілася ў вадзе, не танула, то менавіта гэта — нячыстая сіла, якой яна служыла, а не што іншае — трымала яе на вадзе. Тут ужо людзі і самі выразна бачылі ўсё. He было магчымасці абкруціць іх нейкім чынам. Гвалтуецца, але ж на паверхні плёскаецца. Значыцца, вінаватая, ніхто не пашкадуе, ратаваць не палезе сам і іншаму не дазволіць, таму што калі толькі выцягнеш ведзьму з вады, то на беразе яе ўжо потым ніякім разам не зловіш. He дасца. Мала гэтага, праз дакрананне да яе рук перадасца яшчэ і чартоўская сіла, якая ў ёй раскашуе і сама шукае найхутчэйшага паратунку ад вернай смерці. Іншая справа, калі чалавек, якогазападозрыліўвядзьмарстве, адразужішоўнадно. Моўчкі стаялі, бо аказвалася, што паспяшаліся, што задарма няшчасная ахвяра была прынесена воднай стыхіі. Але яе абавязкова выцягвалі з возера ці з ракі. Рукамі даставалі, бусаком ці сеткамі — усё роўна. Ха
    182
    СІЛАІО СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    валі, як самага звычайнага нябожчыка, на могілках. Здаралася нярэдка і такое, што нябожчыка ўвогуле не знаходзілі, і тады ўжо гаманілі пра тое, што вадзянік над ім зжаліўся за людскі здзек і забраў да сябе назаўсёды. Пра ведзьмаў даўней надта многа гаварылі, верылі ва ўсё гэта, стараліся адкараскацца, таму і ўчынялі такое зло».
    Надзвычай часта з ведзьмамі, ведзьмарамі ці іншымі прыслужнікамі нячыстай сілы, паводде народнага, разбіраліся яшчэ куды бязлітасней і без усялякіх там сходаў, нейкіх вырашэнняў ці абвінавачванняў. Лічылі, што гэта зрабіўпэўнычалавек, атоіягонысын, унук (дачка, унучка), з імі і разбіраліся дзенебудзьуцёмным месцы. Звычайна справа такая завяршалася дзікай, пакутніцкай смерцю для абвінавачваемага. Прыгадаем адзін з твораў А. Ажэшкі.
    Жылабыла ў людным, але бедным сяле Пракопіха, салдатка, бедная наймітка, якая ні сваёй хаты, ні якіх сваякоў не мела. Мужа ў яе ў далёкім свеце на вялікай вайне забілі, і застаўся пры ёй толькі адзіны сыночак, небарака. Яго звалі Пракопка, па імені, значыць, бацькі. Бедненькі быўтой Пракопка, адрынуты ўсімі, апрача роднай маткі. Ані ў яго бацькоў, ані братоў, ані роднай хаты, ані свайго поля. Прыйшоў на свет голы, як Адам, а як вырас, да чужых людзей працаваць пайшоў. У чужых людзей у паняверцы і бядзе вялікай працаваў, на чужое дабро воўкам глядзеў 1 стаў хмурны, як тая восеньская ноч. Хоць бы ўсе невядома там як весяліліся, ён адзін, як воўк, бывала, ходзіць, у зямлю глядзіць, быццам сабе ўжо хоча магілку капаць, і ўсё пра нешта думае і думае. He любілі яго людзі за ягоную паныласць і дзікаватасць і не шанавалі яго як звычайна адзінокага сірату, за якога няма каму заступіцца. Ажно тут у дзін год стаў у гаспадароў хтосьці коней красці. У аднаго гаспадара конь прапаў, у другога — прапаў, у трэцяга — прапаў. Па ўсім сяле пайшлі плач ды крык, бо людзі там былі небагатыя і страшна жывёлы шкадавалі, бо без яе ў гаспадарцы цяжка. Шукалі злодзея, распытвалі, пільнавалі — няма! Няма і няма, хоць зямля расступіся! А коні як прападалі, так і прападаюць! Аднойчы хтосьці падглядзеў, што Пракопка часам знікае з вёскі. Пройдзе, бывала, дзень, два, тры, пройдзе і тыдзень увесь, а яго ў вёсцы няма, дзесьці вандруе. 3 жыдамінедаверкамі бачылі як размаўляў ён у лесе і ў мястэчку, як піў у карчме і стужкі для нейкай дзяўчыны купляў, невядома адкуль грошы беручы. Тады ўжо ўсім прыйшло ў галаву, што гэта Пракопка, найміт, коней крадзе. Узялі і пацягнулі яго ў суд. Суд слухаў, слухаў і загадаў, каб Пракопка ў вёску вярнуўся, бо, кажуць, невядома, ці гэта ён коней краў, пэўнасці няма, кажуць, доказы, кажуць, дайце на яго лепшыя...
    Пракопка вярнуўся ў вёску, а коні як гінулі, так і гінуць. У гэты час ужо людзей вялікі гнеў апанаваў за сваё дабро. Схаваліся раз пад лесам, і калі Пракопка вёз з лесу дрэва свайму гаспадару, схапілі яго, тай пачалі біць яго палкамі...
    ... — Палкамі. Рэбры яму паламалі, рукі, ногі паламалі, твар крывёй аблілі і нежывога пакінулі на шырокім полі, на пустым полі, беламу снегу на падсцілку, чорным крукам і галкам на спажывы...
    ... — А ці той Пракопка і праўда коней краў?
    Старая, падумаўшы адказала:
    — Можа, краў, а можа, і не краў. Гэта ўжо невядома. Пэўнасці няма і не было... але людское асуджэнне было і страшным людскі гнеў быў'2.
    Смерць чорных варажбітоў
    183
    Тое, што маці нібыта была звязана з нячыстаю сілаю, адыграла для яе сына — Пракопкі — трагічную ролю. Вяскоўцы пачалі гаманіць на яго, што ён крадзе коней, і, нават апраўданы дзяржаўным судом, дзяцюк быў да смсрці забіты раз'юшанымі людзьмі. Здавалася, што тут ужо можна было разабрацца ва ўсім спакойна, без эмоцый, але куды там — сяляне дзейнічалі знянацку, спадцішка, так і не перайначыўшы сваёй думкі адносна таго, хто ж працягваў красці і зводзіць іхніх коней.
    3 канакрадамі заўсёды абыходзіліся надзвычай люта. Прыгадаем «Алесю» А. Купрына: «...СядзіцьЯкаў, я ўяго твар мёртвы, зялёны... Вочы закрытыя, а губы чорныя... Потым, праз тыдзень, чуем, што злавілі мужыкі Якава, калі ён коней хацеў звесці... Усю ноч яго білі... Злы ў нас народ тут, бязлітасны... У пяткі цвікі яму закалацілі, перабілі каламі ўсе рэбры, а пад раніцу з яго і дух вон»13.
    Лютасць людзей была непрадказальнажорсткая, не ведаючая межаў і... жалю. Забівалі да смерці за тое, што лавілі канакрада, які звёў ці збіраўся звесці каня ў нейкага канкрэтнага гаспадара, і можна ўявіць, што чакала таго, хто насылаў пошасць ці шаленства на ўсіх коней у паселішчы! «У нас некалі пра такое расказвалі, што ў Канатопе (невялічкая лясная вёсачка ў сённяшнім Пінскім раёне. — А.Н.) жыў надта моцны варажбіт. Мала дапамагаў людзям. Калі хто падыдзе, каб чаго папрасіцца, то абавязкова якую плату запатрабуе. Прычым зробіць гэта так, каб аддавалі адразу, а не праз нейкі там тэрмін. А ў чалавека магло так атрымацца, што і не было чым разлічыцца на той самы час. Просіцца на прамілы Бог, каб пачакаў з аплатай, каб напавер даў ці дапамог, а там ужо яму і адпрацуюць, адслужаць. Дык не, на такія ўмовы ніколі, злыдзень, не згаджаўся. Патрабаваў аплату ўлюбым выпадку адразу. Толькі зарагоча, маўляў, калі будуць грошы ці што іншае, каб заплаціць, тады і прыходзь. Вось так усё і доўжылася. Праўда, на яго тады ўжо сяляне казалі, што нешта нячыстае маецца ў ягоных справах. Асабліва калі гляне на што з зайздрасцю, то ў гэтай працы ў далейшыя дні ні ў якім разе нельга разлічваць на поспех. Усё будзе ісці як мага горш. Але падазраваць, гаварыць паміж сабою — гэта адно. Ведалі, што калі надта гаманіць ды сцвярджаць, то могуць запатрабаваць і пакараць аднавяскоўца, а пакаранне было заўсёды такое, што дараванне жыцця не прадугледжвала. Так бы і доўжылася гэтае своеасаблівае супрацьстаянне, каб не адзін выпадак, які і раскрыў усё дазвання. Прыходзіць той сквапнік да свайго суседа і кажа, што збіраецца ў лес па дровы схаць. Дарога ж тады была вельмі разбітая, гразкая, таму адзін
    184
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    конік пустога воза нават з месца не скрануў бы, не тое што гружонага. Дык вось хоча прасіць, каб сусед свайго каня запрог і разам з ім у лес з'ездзіў. Тут жа так атрымалася, што ўсяго пару якіх дзён таму той вясковец сам прасіўся ў варажбіта аб нейкай неадкладнай дапамозе, але той запатрабаваў, як і заўсёды, каб яму адразу заплацілі. Таму ў іх і пачалося:
    — Усё роўна ж нічога сёння не робіш.
    — Чамугэта?
    — Вось ужо сонца дзе, а ты ўсё дома.
    — To і што?
    — Дапамажы мне, раз я ў цябе прашу.
    — Нават так?
    — Але.
    — А ты мне многа надапамагаў?
    — Заўсёды, калі прасіўся.
    — Што ты гаворыш?
    — Вядома ж так.
    — Няпраўда.
    — Мала гэтага.
    — Аштояшчэ?
    — Ты ж і плату запрашваеш адразу.
    — Ну.
    — To і мне плаці.
    — За што?
    — За тое, што паеду.
    — Восьты як?!
    — Авосьтак.
    — To ж яшчэ невядома, як ты мне там напрацуеш!
    — Ты ж ведаеш добра, як я працую, і няма чаго ў гэтым сумнявацца.
    — Прыедзеш, то потым і разлічуся.
    — He, так не пойдзе.
    — Але ж...
    — Плаці залатоўку, іначай і гаманіць болей не хачу.
    — Залатоўку?
    — Так.
    — He, не дам.
    — To ідзі і шукай сабе другога дурня, каб ён такому, як ты, задарма рабіў.
    — Iпайду!
    Смерць чорных варажбітоў
    185
    — Анягож! Куды ж ты дзенешся!
    — Але ж і ты ў мяне!
    — Што?
    — Пабачыш!
    — Пагражаць мне ў маёй жа хаце ўздумаў?!
    — Восьтолькі...
    — Ідзі, бо як бомкну ілбом у вушак, то мала ні ў якім разе не падасца!
    — Ты мяне сам не палохай.
    — Я не палохаю, я цябе выправаджваю.
    — Пашкадуеш ты яшчэ не раз, што так зрабіў! — змрочна прагуў варажбіт.
    — Ідзі, ідзі, — выпхнуўяго за дзверы гаспадар.