Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
— To я табе зраблю! — данеслася пагрозлівае ўжо з падворку.
I што ж вы думаеце? Зрабіў. Пайшоў той гаспадар раніцай жывёлу даглядаць, а ў стайні конь ягоны на баку ляжыць і ўжо ледзьве дыхае. Вясковец тудысюды кінуўся за дапамогай, але хто ж табе дапаможа. Так і сканала жывёліна.
Адразу вяскоўцы западозрылі нешта няладнае. Сталі сачыць пільна за ўсім, што адбываецца навокал, і недзе ўсяго праз тыдзень злавілі таго варажбіталя коней, якія ўжо спрабавалі скубці першую веснавую траўку. Стараўся нечым абмазаць жывёлін. Тут людзі на злыдня і накінуліся! Білі так, што іншага за першым ударам забілі, a гэты ж адно толькі верашчаў нейкім жудасным голасам, ды кідаўся то да аднаго, то да другога. Потым усё ж прыбілі да смерці. Перастаў ён дыхаць. Пакідалі вяскоўцы тое прычындалле, якім яго нявечылі, ля трупа і разышліся. Але самае дзіўнае здарылася нараніцу, калі прыйшлі паглядзець, штождачагодалейбудзе. Аказалася, што цела забітага не знайшлі там, дзе яго пакінулі. Толькі здаравенны груган, надзьмуты і надзвычай таму злавесны, сядзеў на бліжэйшым дрэве і зрэдчас падаваў свой жудасны голас, ад якога ажно марозам прабірала па спіне. Сталі тады сцвярджаць, што нячыстая сіла не захацела выпускаць са сваіх учэпістых кіпцюроў вернага служку і ператварыла ў птушку, каб і надалей карыстацца ягонымі паслугамі ва ўсёмагчымых праявах вядзьмарства».
Вышэйпрыведзеныя разважанні, прыклады, літаратурныя ўрыўкі і фальклорныя запісы нядаўніх гадоў адносяцца да «стыхійных пакаранняў», якія былі вынікам злосці, адчаю, ато і проста намовы з боку ўсялякіх нядобразычліўцаў. Але справы пра чараўнікоўведзьмароў і іхнія чарадзействы даволі часта разглядаліся і ў сярэд
186
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
невяковых судах — копных і гродзкіх. Тут ужо падводзілася юрыдычная «аснова» розным злачынствам, здзейсненым з боку варажбітоў, былі свае «спецыялісты» на тлумачэнні сувязей з д'яблам, з антыхрыстам, з нячыстай сілай (нячысцікамі) і з... ведзьмамі. Першыя законы супраць чарадзейства з'явіліся ў Вялікім княстве Літоўскім (ВКЛ) значна пазней, чым у іншых краінах Еўропы. Ёсць нават пэўная кропка адліку — 1543 год, пастанова Кракаўскага сейма. Гэтыя законы праіснавалі да 1776 года і былі паспяхова адменены сеймавай канстытуцыяй, якая многае з раней асуджальнагаўадкрытую спісвала ўжо на цемрашальства і забабоны.
Справы пра чарадзействы адносіліся да разгляду ў духоўных судах, але калі ў выніку чараў здаралася шкода, гэта лічылася крымінальным злачынствам, і тады разбор чыніў свецкі суд. Працэс пачынаўся з пратэстацыі — заявы пакрыўджанага боку з пералікам зробленай чараўніком шкоды. Калі падсудны не прызнаваў усё, закон дазваляў прымяніць да яго трохразовае катаванне (розгамі, агнём), а потым, у залежнасці ад цяжкасці абвінавачванняў, — пакаранне. Верагодным прысудам магло стаць спаленне на вогнішчы за населеным пунктам. Пасля гэтага кат развейваў попел. У ВКЛ расправы над ведзьмарамі не набылі такога маштабу, як, напрыклад, у Францыі, Іспаніі ці Германіі. Скаргі на чараўнікоў, як мы згадалі ўжо, разглядалі два суды: копны ці гродзкі. Копны суд — суд сялянскага ці гарадскога насельніцтва ў ВКЛ — уяўляў сабою патрыярхальную форму правасуддзя, якая вяла пачатак яшчэ ад «Рускае праўды» Яраслава Мудрага. Збіраў капу жалобнік. Суддзямі на ёй маглі быць усе гаспадары мясцовасці, але часцей з іх выбіралася 10—20 чалавек. Вялікім аўтарытэтам карысталіся старцы, найбольш паважаныя людзі паселішча, дзе збіраўся суд. Капа магла быць гвалтоўнай адразу на месцы здарэння, і звычайнай — сход ва ўстаноўленыя тэрміны праведзены на пастаянным месцы (капавішчы). Усялякую справу капа імкнулася скончыцьутры сходы. Канчатковую, апошнюю, капу называлі «завітой», і яе прысуд ніякай апеляцыі не падлягаў. Дзейнасць копных судоў пацвярджалася Статутам ВКЛ. На капе абавязкова прысутнічаў прадстаўнік дзяржаўнай улады — возны, віж, лаўнік ці інш., які сачыў заабавязковым выкананнем нормаў копнага права. Ён жа ажыццяўляў сувязь копнага суда з гродзкім, вышэйшым у дачыненні да капы, і складаў данясенне для ўраду. Чыноўнік меў права адмяніць рашэнне капы. У гродзкі суд адсылалі складаныя, праблемныя справы. Копнае права прадугледжвала наваттое, што шляхціцы павінны былі ўдзельнічаць у капе і выконваць яе за
Смерць чорных варажбітоў
187
гады гэтаксама, як і прадстаўнікі іншых станаў, і маглі прыцягвацца да адказнасці. На практыцы, зразумела ж, адбывалася іншае: панземлеўладальнік мог проста беспакарана ігнараваць патрабаванні сялянскай грамады ці з атрадам сваіхузброеныхлюдзей гвалтам разагнаць капу. Паступова копныя суды страчвалі сваю моц і ўплыў, іхняя дзейнасць на абшарах Беларусі спынілася у канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзя. Заканадаўча, як ужо падкрэслівалі, усё было адменена ў 1776 годзе.
Цяпер звернемся да канкрэтных прыкладаў, сведчанні пра якія згадваюццаўстарадаўніх судовых справах. У 1595 годзе гарадскі суд у Расонах разбіраў справу чараўніцы Ядвігі Пятрушаўны. Тая прызналася, што адна мяшчанка перадала ёй «вязок зелля і навучала... каб тое ў тварог укінула і дала з'есці панам сваім». Вучылі яе таксама, «каб скуры вужовай дастала, калі вуж вылінеець, і, калі тую скуру пацёршы, даць выпіць чалавеку атручанаму, тады... труцізну выганяе». Яна ж распавяла суддзям, як паклала зёлкі ў ваду, што для лазні грэла, а потым гэтай вадой абмыла сваю пані: «... адтаго абмыцця плямы на целе аказаліся...»
Таго ж году ў расонскім судзе разглядалася скарга жонкі зямяніна Тамаша Пятровіча. Малаціўшы жыта ў гумне, яна знайшла «хвост сабачы яго, Яна, сабакі, якога той Ян сам павесіў таго сабакі хвост, і знайшлаўжыцетыммалочаным, і свінням... давалатагожыта, ісвінні паздыхалі ад таго корму». Здароўе самой маладой жонкі Тамаша Пятровіча ад таго часу таксама няўхільна пагаршалася. Яна сцвярджала, што «калі пойдзе з гэтага свету, дык не ад каго іншага, але ад «чараўніка».
У 1602 годзе абвінавачвалася ў чарадзействе Кгендрута Якутаўна. Запісы судовагапрацэсупаведамляюць, што яна, служачыўпана ВалянцінаЖвакгіня, мела «дачку ачараваці і ачараваўшы адяго ўцячы». Пасля гэтагадачка засталася «зачаравана будучы, праз паўтара года ў голаву зашодшы, без розуму хадзіці». Спайманая Якутаўна ў руках ката «доброволне прызналася да таго ўсяго чарадзейства» і пацвердзіла, што ўсё рабіла самастойна. Няшчасная была прылюдна спалена на агні.
У 1625 годзе жонка пінскага вознага Вячоркі Высоцкага Федзя задумала звесці са свету сваю непрыяцельку, жонку пінскага войскага і падстаростага Мікалая Ельскага. На могілках вёскі Высокае яна здабыла чалавечую костку, жалезныя цвікі ад труны і трохі пяску. Усё гэтае Федзя дала сваёй пляменніцы Сазонаўне (служанцы жонкі Ельскага) і паабяцала за паслугі зрабіць тую вольнай і выдаць
188
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
нават замуж. Навучыла служанку тры разы паскрэбці костку, змяшаць саскрэбленае з пяском, які не прыкметна ўсыпаць у ранішні напой пані (цёплае піва з маслам). А калі тая будзе выязджаць кудынебудзь, узяць костку з цвікамі і пяском, абысці з імі тры разы колам супраць сонца, гаворачы: «Як тая кость мертва, як тая кость онемела, так і з паней моей нехай то будет». Прадметы чарадзейства, завернутыя ў хустку, перадаў Сазонаўне слуга Вячоркі — дзяцюк Піліп. На чацвёртым годзе пані павінна была, папакутаваўшы, памерці, што і адбылося. Факт чараў выявіўся пры смерці Ельскай і быў засведчаны пры аглядзе яе цела двума вознымі і прадстаўнікамі мясцовай шляхты. Мікалай Ельскі адразу сабраў капу, на якую прадставіў у якасці абвінавачваемай Сазонаўну. Капа запатрабавала на суд самога Вячорку, ягоную жонку і Піліпа. Яны не з'явіліся. На трэцяй капе Сазонаўну катавалі, і яна ва ўсім прызналася. 3за няяўкі астатніх копныя суддзі адаслалі справу ў пінскі гродзкі суд «на большнй разсудок». У красавіку 1630 года пачаўся вялікі судовы працэс, які ўзначальваў ужо сам Юры Даніэль Война, падсудак пінскі. Дзве пастановы, адна за другой, прыгаварылі Федзю да катавання, а потым да пакарання смерцю. Але яе муж адмаўляў абвінавачванні і пажадаў апеляваць у Галоўны Літоўскі трыбунал. Спачатку суд апеляцыі не дапусціў, бо яна не мела законнае падставы. Але, на здзіўленне многіх, Мікалай Ельскі з добрае волі раптоўна дазволіў Вячорку зрабіць гэтую апеляцыю. Да яе разгляду жонку вознага адправілі ў турму. Дзецюка Піліпа пасля допыту адпусцілі як невінаватага, а небараку Сазонаўну, за якую не было каму заступіцца, прыгаварылі да смерці. Калі дзяўчына і на апошнім стопні скажа тое ж пра сваю цётку, то, лічылі пінскія суддзі, тады трэба аддаць Федзю на муку і горла.
Другая справа, у выніку якой бьгў вынесены смяротны прысуд за чарадзейства, была разгледжана 7 снежня 1622 года на пасяджэннях судовых гродзкіх менскіх Пятром Тышкевічам, ваяводам і старастам менскім. Князь Яраш Жыжэмскі, падкаморы мазырскі, паведаміўурадупра крыўду зямяніна і слугі свайгопанаЯна Федаровіча ад пана Яна Быкоўскага, дзедзіча маёнтка Пятаўшчызна і вёскі Курковічы, і ад пана Самуэля Слаўскага, на той час арандатара Курковічаў.
Справазаключаласявосьучым. 26чэрвеня 1622 года, напярэдадні Купалля, рана ў нядзелю, калі жыта было ў самым росквіце, падданы Я. Быкоўскага Барыс Славіковіч прыйшоў на поле Я. Федаровіча, якое знаходзілася ля вёскі Курковічы. Як людзі казалі, не ўпершыню ён
Смерць чорных варажбітоў
189
займаўся вядзьмарствам. Вопытнаю рукою нарваўжыта з калоссем і карэннем, абвіў вакол вямкага асінавага кала і закапаў гэты кол пад адзінокай магілай. Федаровіч сам злавіў ведзьмака на гарачым, адразу прыйшоў у Курковічы і там усё расказаў. Пазаўтра сабралі капу. Славіковіч прызнаўся. Суддзі агледзелі доказы і адклалі справуда другое капы і большага сходу людзей, а Славіковіча даручылі цівуну пана Слаўскага. Цівун абяцаў паставіць абвінавачанага на наступную каггу. Але пан Слаўскі, калі дайшла чарга да справы, адмовіўся прыслаць ведзьмара і сваіх падданых. Тады капа завочна асудзіла Славіковіча на спаленне і адаслала справу ў гродзкі суд.
Пан Слаўскі загадаў свайму ўпаўнаважанаму першым ехаць за прашэннем, каб вызваліцца ад року і позваў. Ваявода загадаў паставіць перад ім Славіковіча. Тут пан Слаўскі спужаўся, не зрабіў гэтага і «ад суду адышоў».