• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Смерць чорных варажбітоў
    173
    Нярэдка згадвалася і пра тое, што пасля смерці злога чараўніка ягонае жыллё спальваў таксама агонь, але агонь нябесны — маланка палілаўсе будынкі, якія заставаліся нападворку нябожчыка. «Толькі паміраў вядзьмар, толькі яго вывозілі на пахаванне, як жыллё ягонае таксама згарала. Вось і неба, здаецца, чыстае, няма на ім ні воблачка, а раптоўна загрукоча гром, блісне перуніцамаланка, і займецца ясным полымем хаціна ці тая якая іншая халупіна, у якой ён жыў і адкуль адышоў у апошні шлях. Сам нябесны валадар не жадаў, каб на далейшае на зямлі заставаўся яшчэ адзін прытулак нячыстай сілы, і імгненна спальваў яго. He выключана, што ён рабіў усё гэта зза таго, бо бачыў, колькі ўсялякіх чарцей збіралася вакол праклятай людзьмі хаціны. Бог сам ніводнага нячысціка не стане трываць, тут яны ажно кішаць, нібы ўюны ўкашы. To яклупяне Бог палючай стралою, дык іх столькі выгарыцьвынішчыцца, што і палічыць нават немагчыма. Толькі смурод навокал стаіць такі, быццам жывых авечак палілі, — гэта ад чартоўскай поўсці, ад іх нячыстых касцей. Яму і лепей на адным месцы гэтулькі ведзьмакоў знішчыць. Ад маланкі смерць знаходзілі чэрці і ад яе ж усе будынкі чараўніка выгаралі» (УЗ. Клім.). «Здзіўлялатое, штоне паспяваўчараўнікпамерці, ажыллё ягонае не заставалася стаяць. Маланка ў яго біла, лічы што з першайхмары, калітолькі навальніца ўздымаласяўтутэйшыхмясцінах. Часам магло падацца, што з чыстага неба стралялажыхала маланка, каб запаліць жыллё варажбіта. Усё астатняе, маецца на ўвазе сялянскія будынкі, заставалася цэлым і недасягальным для агню, а вось, здавалася б, нежывы агонь знаходзіў той будынак, дзе памёр чараўнік, і падпальваў яго. Полымя шугае так, што ніякі дождж яго не залье, ніякія перашкоды яго не спыняць. Пойдзе дымам сядзіба варажбіта, а заадно і ўсё тое благое ды злое, што было звязана з ёю ў памяці людзей. Калі гарэлі будынкі на такім падворку, то іх ніхто тушыць не спяшаўся, каб самому ў грэх перад Усявышнім не ўпасці. Hi для каго не сакрэт, што Бог нячысцікаў не любіць ад самага стварэння Сусвету, з таго ж моманту ён з імі бязлітасна распраўляецца. Тым болей што чарцей на сядзібе было заўсёды надта многа, асабліва ў першым часе, адразу пасля смерці варажбіта. Бог усё чыста бачыў і спапяляў іх разам з нячыстымі, забруджанымі чорнай сілай будынкамі» (УЗ. Нараўл.).
    «За тыя будынкі, што застаюцца пасля смерці чараўніка, вяскоўцам турбавацца недаводзіцца. Справаўтым, штояны самі пагараць. Нябесная маланка ім дасць рады. He паспеюць людзі паразважаць, што да чаго ды як, а ўжо ўсё будзе вырашана. Галоўнае, што ці не з
    174
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    першай навальніцы, якая тут усходзіцца, загрыміць гром, бліснезыркне маланка, распалавініць неба імклівай змяюкай і... зоймецца дымок над чартоўскай мясцінай. Ніхто і не зразумее, як жа гэтатак адразу атрымалася. Тушыць не ідуць ні ў якім разе, каб на сябе людзей гневу ды Бога не наклікаць. Хто з чортам маецца, таго ніхто не любіць і не прызнае, тым болей ад Усявышняга потым таксама пакаранне можна панесці. Раз загарэлася, дык павінна згарэць дазвання, каб нішто цэлым не засталося, тады і нашчадкі не будуць ведаць, што да чаго, як з той нячыстай сілай змагацца, як знаходзіцца ў залежнасці ад чорных вачэй знахара, і многае іншае» (УЗ. Лях.).
    Працэс пахавання ведзьмака, які, як лічылася ў народзе, надта даўся ў знакі людзям, амаль нічым не нагадваў пахаванне звычайнага чалавека — усё ў ім рабілася наадварот, навыварат. Такі прыём даўней пастаянна ўжываўся ў беларускім народзе з адзінай мэтай — адпалохаць, заблытаць, увесці ў зман нячысцікаў ды нячыстую сілу. Продкі былі цвёрда перакананы, што калі ўсё рабіць такім манерам, дык ведзьмары ды варажбіты вымушаны будуць збіцца са следу, пайсці «на куцыя лозы, на гнілыя балоты, сухія лясы, густыя верасы». Хавалі іх таксама асобна ад сумленныхлюдзей, якія, як вядома, знаходзілі свой адвечны спакой на могілках. Месцы, для чорных варажбітоў падрыхтаваныя, былі «не надта зайздросныя»: раздарожжы, балаціны, непралазныя гушчары, кінутыя ўзвышшыгоркі і г.д. Адным словам, атрымлівалася, што і ў вуснапаэтычнай творчасці, і ў рэальным жыцці ведзьмароў заўсёды атаясамлівалі ад тых, хто зарабляў на жыццё шчырай працай; пасля смерці нічога не змянялася. Знахар, паводле патрыярхальных канонаў, не меў ніякага права знаходзіцца ў зямлі побач са сваімі суродзічамі. I ўсё ўпершую чаргу не зза таго, што ён рабіў астатнім благое, а зза таго, што знахар і пры жыцці, і пасля смерці быў «бяздушны» — запрадаў сваю душу д'яблу. Калі на такі грэх у адкрытую баяліся паказваць пры жыцці ведзьмара, чакалі пакарання, то пасля смерці баяцца не было чаго, і таму тут ужо «на памяці» злыдня маглі адыграцца, як толькі жадалася. Нішто ж не перашкаджала! Нікога і нічога не лякаліся, тым болей, што і для тых, хто падумваў, як узбагаціцца пры дапамозе чароўнага слова ды магічнага дзеяння, было добрым урокам. I яны задумаюцца, што можа іх чакаць, якая няслава ды ганьба пасля смерці, калі пяройдуць на шлях чараўніцтва. Зараз, магчыма, на такое запалохванне не звярнулі б асаблівай увагі, а для нашых продкаў гэта было няпісаным законам: ляжацьу зямельцымаці побач з бацькамі, братамі ды сёстрамі, побач «з радзінаю».
    Смерць чорных варажбітоў
    175
    «Ведзьмара нават ягоныя найбліжэйшыя сябрукіхаўруснікі хаваць усё роўна баяліся. Самі бралі каня, падводу, самі рабілі труну, клалі ў яе нябожчыка. Везлі хаваць не на могілкі, бо там яму месца проста не было, паводле перакананняў старажытнай маралі, а на перакрыжаванне дарог. Там і закопвалі на якім пагорачку ці на ўзвышшы. Рабілася гэта таксама са своеасаблівай задумай: тут пахаваюць, то ўсе, хто будзе праходзіць ці праязджаць міма, усё роўна стануць судакранацца з памерлым, і ён зможа і ў далейшым уплывацьналюдзей. Крыж, адпаведна, не ставілі надтакой магілай, адно толькі клалі камень. Каб усе ведалі, асабліва тыя, хто ніколі даўней тут не быў, трапляў упершыню, што тут ляжыць знахар, якога паважалі і баяліся і якога трэба ўсё роўна асцерагацца, хоць ён і ў магіле. Тады і людзі пайшлі на далейшыя хітрыкі. Мала таго, што калі ішлі ці праязджалі, то ў абавязковым парадку хрысціліся, дык яшчэ кожны абавязкова кідаў натую магілу камень. Калі ж каменя не мог знайсці, то павінен быў прысунуць які корч ці здаравенную галюку. Такім чынам, неўзабаве над магілай з'яўлялася цэлая крушня камянёў, высокі стос карчоў ці голля. Лічылася, што зпад такіх штучных перашкод злому ведзьмару зусім няпроста выбрацца для таго, каб па начах працягваць вырабляць свае зладзейскія штучкі. Так чараўнікоў хавалі з пакалення ў пакаленне. I даўней такія крушні часта сустракаліся ў нашай мясцовасці. Распавядалі яшчэ і пра тое, што ў ноч на Івана Купалу ўсё знесенае да магілы (і на саму магілу!) абавязкова падпальвалі. Рабілася гэта ддя таго, каб паболей знішчыць нячысцікаў, якія ў гэтую ноч збіраліся да свайго былога хаўрусніка. Тады іх і гінула вялікая колькасць. А крыкаў ды гвалту было, што калі HexTa выпадкова трапляў у такое месца і быў не надта спрактыкаваным чалавекам, дык ніяк не мог дацяміць, у чым жа справа. Тыя чараўнікі, якія знахара самі хавалі, то потым таксама наведваліся да яго на магілу. 3 якой мэтай? Хто ж яго ведае. He выключана, што для таго, каб распавесці яму пра апошнія навіны ці каб набрацца ад яго дадатковай сілы» (УЗ. Клім.).
    «Варажбіта пасля яго смерці везлі хаваць не на могілкі. Туды нельга было, бо калі б і завезлі, дык усё роўна людзі магілу б раскапалі і цела выкінулі б. Таму яго везлі на ростанькі і там закопвалі. Стараліся зрабіць гэта так, каб ніхто не заўважыў, але ж, тым не меней, знаходзіліся сведкі, якія канкрэтнаўказвалі, дзе закопвалі ведзьмара. Ягоныя хаўруснікі спецыяльна рабілі так, каб мала хто ведаў пра месца пахавання, бо баяліся, што іншыя людзі будуць апаганьваць месца апошняга прытулку іхняга сябрука. Толькі гэта не ўрато
    176
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    ўвала, бо, паводле народнага, кожны, хто праязджаў ці праходзіў міма, павінен быў кінуць на магілу камень ці якуюнебудзь ламачыну. He зрабіць такога мог толькі той, хто нічога не ведаў, бо ў адваротным выпадку гэта лічылася таксама вялікім грахом. У некаторых выпадках, асабліва там, дзе былі камяністыя мясціны, накідвалі вялізныя гурбы камення. Вышынёю яны маглі быць да некалькіх метраў. Нашы продкі былі перакананы ў тым, што цяпер вядзьмак не вылезе з магілы ні ў якім разе і яго не трэба ўвогуле баяцца. Ламачча, калі кідалі, то толькі гпілое, чорнае, з дрэнных парод дрэў, якія ў народзе называлі неіначай як чарцяцкімі. 3 моцныхдрэўтуды нічога не кідалі. Тыя пні, галюкі, карчы і на самой справе нагадвалі ўсёмагчымых нячысцікаў. Разутрыгады, калітая гурба ламачча станавілася надта вялікай, то яе проста запальвалі. Праўда, рабілі гэта не ў абыякі дзень, а толькі на Купалле. У тую ноч, лічылася, самыя страшныя чэрці і ведзьмы збіраліся да магілы ведзьмака, каб на гэтым месцы адсвяткаваць свой шабаш. Такужо весяляцца ды радуюцца, што забываюцца пра ўсялякую небяспеку. Лётаюць хвастатыя ды рагатыя так, што ажно зямля навокал грукаціць. Агонь як усхопіцца, то не аднаго чорта на той свет звядзе, не кажучы ўжо пра абпаленых ды пакалечаных, якія таксама болей ніколі ў гэтых мясцінах не з'явяцца, бо дарога сюды ім будзе замоўлена тым страшным ды паражальным для іх агнём» (УЗ. Мсцісл.).
    «Калі ведзьмака якога хавалі, то шукалі яму месца дзе на раздарожжы, каб там навечна пакласці. Стараліся прасачыць, каб дзе паблізу ўжо не было такой магілы, бо тады пасмяротная сіла пахаванага на шчырых вяскоўцаў не будзе надта моцна ўздзейнічаць. Яны ж, бачыце, усё так вырабляюць, каб і пасля смерці ўсёмагчымыя злачынствы ўчыняць, вылазячы з магілы ды зданямі нячыстымі лазячы па наваколлі. Таму калі некаму даводзілася ісці міма той магілы, то ён павінен кідаць на яе камень ці які корч, тым самым падкрэсліваючы свае адносіны да нячыстай сілы. Хто не мог такога зрабіць у сілу нейкіх абставін, то той адварочваўся да чарцяцкай магілы спіною і хрысціўся ў бок бліжэйшай царквы, а потым паварочваўся да MariAbi тварам і тройчы пляваў на яе. Тая магіла станавілася страшным месцам, якое ў памяці мясцовых жыхароў абрастала усёмагчымымі легендамі, паданнямі і павер'ямі. Як бы там ні было, але над магіламі навальвалі вялізныя гурбы ўсёмагчымага ламачча і потым, каб такім чынам назаўсёды ачысціць запаскуджанае месца ад нячысцікаў, злых духаў і нячыстай сілы, спальвалі. Палілі іх у купальскую ноч і толькі ад агню, які здабываўся шляхам трэння самымі старымі людзьмі ў