Сілаю слова
Чорная і белая магія
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2002
А такія справы без нячыстай, вядома, не робяцца. I кожнаму, нават самаму ра
Смерць чорных варсіжбітоў
157
зумнаму, варажбіту, наваттаму, хто не ўжываў сваёй сілы на злое, даводзіцца пасля смерці расплачвацца.
Прыходзіцьтакі час, і вядзьмар павінен залезці ў падпечча, лепей за ўсё ў лазні. I менавіта там аддаць д'яблу душу. Там і павінен быў Раман зводзіць з д'яблам апошнюю рахубу. I побач з ім абавязкова павінен мусіў быць сын.
Яны і пайшлі ўлазню ўдвух, калі стары адчуў набліжэнне смерці.
Стары залез у паднечча і доўгі час гаварыў нешта. Мо ўспамінаў жыццё, а мо трызніў. Потым апрытомнеў і працягнуў руку. каб сын дапамогяму выбрацца.
I вось тут настала самая страшная хвіліна. Усім вядома, калі сын возьме бацькаВУ РУКУ — Уся вядзьмарская сіла пяройдзе да яго. А з сілаю — смерць ў падпеччы і тое, што пасля яе.
Марка ведаў: ён не можа гэтага. Супраць гэтага было жыццё і словы, якія ён кожную нядзелючуўу царкве. Каб жа гэта яшчэ ратавала адпекла дуійу старога. Але гэта не ратавала, гэта толькі абяцала пекла яшчэ і яму, Марку, не сёння, дык праз колькі год.
I ён не ўзяў рукі, хоць і ведаў, калі не возьме, бацька будзе пакутаваць у падпеччы асабліва доўга: ноч, дзве, магчыма, нават тры.
Ён сядзеў над старым амаль да раніцы. I той увесь час стагнаў і ўсё часцей і часцей пачынаў нема крычаць. А Марка сядзеў над ім і плакаў ад жалю.
Перад світаннем ён устаў. Ён вырашыў. Вядома, тое, што ён хацеў зрабіць, пагражала яму, Марку, апраметнай і вечнымі пакутамі, але за адну хвіліну рабіла бацькаву душу вольнай ад кіпцюроў нячыстага.
Усе ведалі, што пакутніцкая смерць, ды яшчэ ад рукі блізкага, адразу нішчыць уладу нячыстай сілы. А хто бліжэй Раману, як не ён? Няпісаны закон загадвае яму даканаць бацьку, кабтой не пакутаваўтут і не пакутаваўтам. Што ж, ён зробіцьгэта. I няхай будзе кепска яму. Марку застаецца радасць, што бацьку добра, і гордасць, што ён зрабіў правільна.
I ён пайшоў на прыгуменне і прынёс вілы3.
3 гэтага вялікага ўрыўка, узятага намі з твора У. Караткевіча, нас надта зацікавіла паведамленне пратое, што паміраючы чараўнік ішоў даходзіць у ... падпечча. Колькі ні шукалі нейкіх аналогій у сучасных запісах фальклору, але нічога пацвярджаючага не знайшлі. He выключана, што гэты фактбыўузяты пісьменнікам у М. Нікіфароўскага. У. Караткевіч увёў цікавыя, захапляльныя звесткі ў раман, апрацаваў іх, і яны сталі аўтарскім здабыткам, адарваным ад вуснапаэтычнага кантэксту. He выключана таксама і тое, што добры знаўца беларускай даўніны Уладзімір Сямёнавіч і сам мог стварыць нешта рамантызаванае, скіраванае на першасны фальклор. Астатнія фактыдрабніцы, якія паўстаюць перад намі з гэтай сцэны, амаль адзін да аднаго паўтараюць паведамленні інфарматараў, якія зафіксаваны ўжо нават у апошнія дні і адпаведна ўвайшлі ў фальклорны ўжытак пасля выхаду ў свет рамана У. Караткевіча.
Цяпер прачытаем, што пісаўМ. Нікіфароўскі: «Нячыстая сілаабавязвае чараўніка псрад смерцю перадаць камунебудзь сваё чарадзейства. Ён перадае яго пераважна блізкім людзям, найчасцей — ста
158
СІЛАЮСЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
рэйшаму сыну. 3 нечалавечым крыкам і стогнамі паміраючы адганяе ад сябе сямейнікаў і пакідас аднаго толькі спадчынніка, з дапамогай якога лезе ў падпечча. Што адбываецца там з чарадзеем, гэтага ніхто з людзей не ведае. Неўзабаве чарадзей працягвае адтуль руку і загадвае цягнуць сябе. Як толькі сыдуцца рукі чараўніка і яго спадчынніка, сын успрымае бацькаву чарадзейную сілу, прычым праз гэта ўвесь дом трасецца. Калі ж ён грэбуе бацькавай спадчынай і, хочучы застацца сумленным хрысціянінам, не возьме працягнутай рукі — чарадзей памірае ў страшэнных мукахпакутах, забраўшы з сабою свае чары. У гэтым разе сыну дазволена даканаць бацьку ў падпеччы, за што яго не асуджаюць як забойцу»4.
«Калі паміраў чараўнік, то ён станавіўся такім ужо бездапаможным, такім слабым, што акрамя жалю нічога іншага ў людзей не выклікаў. Але трэба было абавязкова памятаць, што гэта ён такпрытвараўся, бо ў яго ж не свая душа, а запрададзеная назаўсёды чартоўская. Тамутыячэрціўягоўсяляюццаіжывуцьдатаго самагачасу, пакуль ён апошні раз не зяхне. Вось зяхне, дык і ўсё на тым. Тут ужо нячысцікі ад яго з сярэдзіны выбіраюцца, а потым пільнуюць адно цела. Таму і нельга ні ў якім разе шкадаваць чараўніка, бо ж канаючы пачне прасіцца штонебудзь яму паднесці, падаць. Нярэдка стане нават пераконваць, што гэта ледзьве не яго апошняя просьба, якую абавязкова трэба выканаць. Гэтага ж патрабавалі законы продкаў, якія сцвярджалі: раз канае чалавек, дык яму неабходна ўсё падаць, ні ў чым не адмаўляць. Так ужо ўлагодзіць, так ужо ўпросіць ды ўлітасцівіць, што нехта не падумае асабліва ды і кінецца на дапамогу. Вось гэта і будзе самым страшным для шчырага чалавека, бо выкананне нейкай просьбы паміраючага чараўніка вядзе да перадачы ім ягонаму памагатаму чорнай чартоўскай сілы. Дастаткова ўсяго, кабваражбітдакрануўся дарукітаго, хтоямунештападае. Каліпрысутнічаюць іншыя людзі, дык яны і не заўважаюць нічога, бо гэта такая непрыкметная з'ява. Адчуе хіба што чалавек, на якога перакінулася чараўніцтва. Задрыжыць небарака ўвесь, і адразупачне змяняцца ягоны погляд. Загараць вочы, заіскрацца. Адсядзе ад іншых прысутных убок. А калі прысутнічаюць яшчэ сведкі, то сядзіць спакойна. Калі ж няма нікога іншага, хуценька сядае бліжэй да паміраючага і пачынае пяшчотна пагладжваць яму руку. Праз гэтае пагладжванне стараецца пабрацца як мага бліжэй з чараўнічай сілай. Акрамя ўсяго, знахар стане паміраць значна прасцей, хутчэй і лягчэй, бо ён ужо спакойны за ўсё, што будзе далей. Выканана святое для яго — знойдзены і перакінуты ў чараўніцтва намнога маладзей
Смерць чорных варажбітоў
159
шы чалавек. Нячыстая сіла радуецца, што так абышлося, што не знікне назаўсёды тут іхні верны памагаты» (УЗ. Светл.); «Чаму так павялося, я сама не ведаю, але ў нас заўсёды пераказвалі менавіта гэтак, то і я вам даводжу тое самае. Калі злы варажбіт паміраў, дык да яго і ў хату абыхто не ішоў. Асабліва перасцерагалі родных, няхай сабе яны засталіся і ў трэцім ці чацвёртым пакаленні. 1м трэба было думаць пастаянна над тым, што можна рабіць ля паміраючага. Наватперш чым крокдругі ступіць, абавязкова неабходнаўсё пралічыць, бо чараўнік запроста можа перакінуць сваю злую сілу каму з прысутных. Ён любым чынам будзе імкнуцца здзейсніць гэта. Угаворвае, прыкінецца, ціхенькім галасочкам будзе даказваць, што яму паднесці. I слёзы на вачах, здавалася б, у такім становішчы нармальнага чалавека могуць расчуліць любога, падштурхнуць яго да непрадуманых дзеянняў. Хтосьці падымецца і, проста шкадуючы, пойдзе ды і прынясе патрэбную рэч або падасць вады. Каб жа яіпчэ далей ды не дурнеў і паднёс ды проста паставіў паблізу на столік ці на зэддік і адразу адышоў, то яшчэ неяк быў бы шанц застацца ўбаку ад уздзеяння чараўнічай сілы. Але ж, якразтакі неабходна адзначыць настуіінае, раз чалавек прынёс нешта, то ўжо ні ў якім разе не паставіць, a абавязкова падасць з рук у рукі. Тут усё і вырашаецца. Калі нават хоць крышачку дакранецца рука падаючага да цела паміраючага, то тут і адбываецца імгненная перадача непажаданай сілы сумленнаму чалавеку. Ён жа нават і здагадацца не мог, чым для яго ўсё гэта можа абярнуцца. Хацеў здзейсніць пачалавечы, як магалепей, а атрымалася адваротнае. Вядзьмарская сілаўздзейнічае наяго ўхуткім часе, калі ён яшчэ знаходзіцца побач з паміраючым. Тут ужо яго цягне да чараўніка, каб пагладзіць, каб нешта выправіць, адным словам, нячыстаясілапрыцягвае, спрабуе ўзмацніць свой уплыў. Справаўтым, што адразу ж пасля судакранання з паміраючым душа былога сумленнага чалавека становіцца запрададзенай нячыстаму і назаўсёды пакідае ягонае цела. Цяпер ужо ніхто яго назад не адмоліць, бо ён да самой смерці таксама становіцца служкаю розных чарцей. He будзе ведаць ні ўчым недахопу, але ж гэтае самае і вылезе яму бокам. Стаць злым чараўніком надта проста, тым болей што гэта не залежыць ад волі самога шчырага чалавека, асабліва пасля таго, як ён дапусціў памылку на першапачатковым часе» (УЗ. Івац.).
He рэдкімі з'яўляліся сведчанні, аналагічныя наступнаму: «Чараўнік — служка нячыстай сілы; ён аддаўдушу чорту і ад яго атрымлівае свае сілы і веды. Вядзьмарства перадаецца ад аднаго ведзьмакададругога. Перадача бывае звычайна на смяротнымложы: вядзь
160
СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
мак нашэптвае ваду і дае яе выпіць свайму пераемніку; часам сіла і веды ведзьмака заключаюцца ў асаблівай кнізе, якая, як запэўніваюць беларусы, знаходзіцца ў глухім лесе. Атрымаўшы ад ведзьмака адпаведнае ўказанне, яго пераемнік павінен знайсці яе і праспаць там ноч, паклаўшы кнігу пад галаву; пасля гэтага кнігу зноў кладуць на месца, а новы вядзьмак набывае ўсю сілу свайго настаўніка»5.
Нейкім, зусім амаль што нетлумачальным паўстае перад намі вобраз ведзьмака, злога варажбіта з вуснапаэтычнага твора «Смерць чараўніка».
Быў негдзе надта вялікі чараўнік. Што, бывала, захочыць, усё з паганьскай моцай зробіць.
У яго быў толькі адзін сын. Як чараўнік паміраў, сын прося:
— Навучы мяне чараваць, a то памрэш і я не буду ведаць.
Ён кажа:
— Добра. Вазьмі хамут, палажы на стаўбе каля печы ды глядзі праз яго на мяне, тагды і будзеш знаць.
Ён гэдак і зрабіў. Аж бача: бацька канаець, а чэрці з усіх старон наляцелі. Мэнчылі чараўніка, мэнчылі, аж пакуль ён і язык не высалапіў. Тагды ўзялі і ўсе яго косці, жылы, вантробы — усё сабе падзялілі, толькі адну скуру аставілі. Дык тагды большы д'ябал узяў да ўлез у скуру і кажа:
— Глядзіце, д'яблы, што я зраблю! Няхай жа цяпер мяне абмываюць, спяваюць і хаваюць — вось дык будзе смех нам!
Прыйшлі бабы, суседзі, сыскалі яшчэ дзяка, бабы паставілі ў печ ваду грэць, каб, знача, абмыць мерцвяка, палажылі яго ў карыта. Ну, і суседзі хоць, вядома, і рады, што памёр чараўнік, але ж усё ж, як раней казалі, неабходна памянуць. Дзяк сабе спявае. Сын злез з печы, сядзіць, маўчыць, а далей — цуп! — ухапіў гаршчок з варам — ды к карыту. Бачаць усе, што ён хоча зрабіць: узліць на бацьку вар, і мысляць, што ён зыходзіць з ума, сталі крычаць:
— Што ты, паганец, робіш! Гэта ж ты бацьку апарыш!
А ён кажа: