• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    — Ды вось глядзіце. ■— Ды як чабохне гэты вар на мерцвяка, дык ён як лопнець і з усім карытам цераз страху панёсся, толькі яго і бачылі.
    Тады сын і кажа:
    — Во глядзіце, хто гэта быў, а не бацька6.
    Як бачым, многае не супадае з тым, як, паводле народнага, хавалі нябожчыкаўведзьмароў ці адпраўлялі іх у апошні шлях. 3 аднаго боку, калі многія моманты гавораць пра тое, што яго і мылі гэтаксама, як і звычайнага мерцвяка, дык з другога, — нячыстыя паступаюць з памерлым надта ж ужо бязлітасна: «узялі і ўсе яго косці, жылы, вантробы, усё сабе падзялілі, толькі адну скуру аставілі». Атрымліваецца, што не толькі душа станавілася здабыткам чарцей, але і ягонае цела таксама. Да таго ж у зафіксаваных намі выпадках памерлы, няхай сабе гэта быў і варажбіт, і злы чараўнік, перавернуты
    Смерць чорных варажбітоў
    161
    ў ваўкалака, усё роўна ён у нечым надта нагадваў чалавека па знешнім выглядзе. А ў дадзенай сітуацыі гэта ўжо і не чалавек, і не варажбіт (па нейкаму традыцыйнаму ўяўленню), а нейкае нетрадыцыйнае дзеянне старэйшага сына да бацькі, калі ён просіцца ў таго навучыць яго чараўніцтву. Прыгадаем, што ва ўсіх, без выключэння (гэта будзе адносіцца толькі да сумленных людзей), выпадках адбывалася наадварот. Там жа персанажы нават падумаць баяліся адносна судакранання з целам паміраючага (канаючага) ведзьмака. Ведалі, папярэджваліся шматкроць, што іх чакае ў адваротным выпадку, таму і засцерагаліся. Атут прамы зварот з просьбаю аб «навучанні самаму злому з усіх астатніх рамёстваў». I яшчэ. Калі бацькуваражбіта кладуць, каб памыць, пераапрануць, як і належыць, дык сын ашпарвае яго крутым варам дзеля таго, каб усе паспелі ўбачыць, што гэта на самой справе ператвораныя нячысцікі.
    Нават улічваючы тое, што знахар паўстае перад намі то звычайным чалавекам, то паўфантастычнай істотай, хочацца згадаць і пра тое, як жа паміраў злы чараўнік, перакінуты ў ваўкалака, ці якога ягоныя суродзічы лічылі гэтым самым ваўкалакам. Разглядаць будзем толькі тыя выпадкі, дзе справа сапраўды датычылася зла, прычыненага сумленным людзям носьбітамі нячыстай сілы (прыхільнікамі, служкамі і г.д.).
    «Злычараўнікпярэвараценьпаміраў. Пасля таго, якцелатакога ваўкалака закопвалі, на магілу праз некалькі дзён пасля пахавання прыходзілі найбольш старыя і паважаныя людзі той вёскі, дзе ён жыў у свой час. Яны не верылі, што ён памёр і не ўстане болей, таму забівалі ў свежазасыпаную магілу тры асінавыя калы: ля галавы, пасярэдзіне іля ног. Пры гэтым звычайна спявалі, прытупваючы, песню:
    От так табе, такаваўкалака! Кыш, кашкалака, жабалака! Штоб ты не ўстаў, 3 асінкаю прапаў!
    Асінкаю табе па барадзе! Па сэрцу, па каленцу!’
    Паводде народнага, заўсёды калі паміраў варажбіт, то «правесці» яго на той свет збіраліся шматлікія нячысцікі, якія спакою не давалі навакольным жыхарам да таго часу, пакуль памерлага не закопвалі ў зямлю. Болей таго, яны і пасля заставаліся непадалёку, але канцэнтраваліся ўжо непасрэдна ля ягонай магілы. Бясспрэчна, што любая нячыстая сіла баіцца на свеце ўсяго дзвюх рэчаў — папершае, гэта
    6 3ак. 1962
    162
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    трэці крык пеўня, які перапыняе яе ўздзеянне на сумленных людзей, а падругое — святога крыжа, жагнання, шаптання малітваў. У народзе таксама сцвярджалі, што на пахаванне варажбіта ці не з усяго краю зляталіся ведзьмы. Пад імі, хутчэй за ўсё, падразумяваліся гэткія ж самыя злыдні, якія маглі непрыкметна прабірацца і потым знаходзіцца ў любой мясцовасці. «Мне некалі мой старэнькі дзядуля распавядаў, што аднаго разу ледзьве не загінуў, а ўсё зза дурноты атрымалася. Малады быў, здаровы, на сябе заўсёды спадзяваўся, a калі нешта старэйшыя распавядалі, то не надта на іхнія аповяды спадзяваўся. Засмяецца ды са смехам прэч і пойдзе. Так усё і ішло, пакуль сам у бяду не трапіў. Добра тое ўжо, што добра скончылася! Хто ж яго ведае, як бы магло яшчэ завяршыцца. Казалі ў нас, што Хведар, быў удаўнія гады такі чалавек у вёсцы, надта варожыць моцна. Пералічвалі нават тых, хто ад яго пацярпеў. Потым пачалі гаварыць, што знахар той ужо пры смерці і не доўга яму засталося на белым свеце нячыстай сіле прыслужваць. Перасцерагалі, каб ніхто надта не хадзіў да ягонага хутара, каб не набліжаўся. I тлумачылі такую перасцярогу проста — тая ж нячыстая сіла, тыя ж чарты яго і вартуюць. Хто забудзецца ды падыдзе, то таму звароту назад не будзе. 3 двара ў двор не хадзілі, не папярэджвалі, але збяруцца дзе на вечарынцы ці на вячорках, то там ужо пра ўсёмагчымую нячыстую сілу нагаворацца. А аднаго разу дзед вырашыў паказаць, што ні ў якім разе не баіцца нячысцікаў. Заклаўся з хлопцамі прайсці познім вечарам да таго таямнічага хутара, пастаяць там крыху і вярнуцца назад, каб расказаць усім, што ж там на самой справе адбываецца. Была позняя восень. Усё навокал падмерзла, і таму калі дзед выскачыў з хаціны ды папёр да жылля чараўніка, то ісці яму было лёгка, толькі лядок пад нагамі пахрустваў. Хутар знаходзіўся не так ужо і далёка. Тым не меней чым бліжэй падыходзіў чалавек да мэты, тым страшнейямустанавілася. Вецергуўувяршалінахдрэў, нештатрашчаланасвіствала навокал. Ажно ногі прыкіпалі на месцы. Ды ўсё роўна ішоў і ішоў наперад, бо не хацелася прайграваць, не хацелася, каб потым усе з яго смяялісякпілі, асабліва дзяўчаты. Нарэшце дабраўся да хутара, стаіўся за хлеўчуком і слухае, што ж робіцца, бо ж нешта трэба будзе пераказваць потым. Пастаяў колькі хвілін і назад ужо збіраўся пакрочыць. Але што гэта? Ён хацеў крутнуцца і адчуў, што нешта моцна налегла на плечы і не дае яму павярнуцца. Напрудзіў сілу, аж тут як зарагоча, як залапоча, як закрычыць нейкае страшыдла над галавою! Чалавек таксама не сваім голасам узвыў. Тут ужо да яго дайшло, што смерць блізка! Крычыць, небарака, ту
    Смерць чорных варажбітоў
    163
    заецца, а яго паранейшаму нейкая невядомая сіла не адпускае. Крычаў, тузаўся, пакуль зусім не абяссілеў. Аж потым да яго данеслася кукарэканне пеўня, і нешта на ім усё абмякла. Назад якляцеў, то і не памятае нічога. Потым яму ўжо давялі, што гэта нячыстая сіла на сваё зборышча збіралася, каб з тым Хведарам развітацца, і адпаведна старанна пільнавалася, каб ніхто чужы блізка не прабраўся. Добра, што трэція пеўні праспявалі, a то там бы яму і быў вечны супакой» (УЗ. Ганц.).
    «Нячыстая сіла злятаецца на свой шабаш да паміраючага знахара. Іначай і быць не можа, бо яна ж прылятае развітацца назаўсёды з чорнай душой, якая ім верна служыла. На такі шабаш звычайнаму чалавеку, які не запрадаўд'яблу сваю душу, ісці нельга ні ўякім разе. Іначай яму дарогі дамоў потым ужо не знайсці. Ці памрэ на тым самым месцы, дзе яго тая нячыстая сіла паддовіць, ці запрадасць назаўсёды сваю душу, ці ўвогуле кранецца розумам, і тады ўжо людзі ніколі не даведаюцца, што ж з ім здарылася на самой справе. Там столькі чарцей збіраецца, штоўсё ажно кішыць. Прабіццадахаціны канаючага знахара няма магчымасці, каб цябе не заўважылі. Мала гэтага, дарма мы лічым, што раз нячысцікі — дык абавязкова дурныя. He, на самой справе даволі часта ўсё аказвалася зусім іначай. Яшчэ здалёку заўважаць чалавека і падводзяць яго да тае мясціны, адкуль ён ужо не здолее вырвацца. Гаварылі даўней, што рознымі прывідамізданямі станавіліся тыя нячысцікі. Яны маглі і ў дрэвы, і ў карчы пераўвасабляцца. I не адрозніш, што на самой справе гэта нейкія нячысцікі. Тым болей што яны ў будзённым жыцці знаходзяцца адзін ад аднаго на далёкай адлегласці і разам збіраюцца толькі тады, калі памірае нехта з блізкіх ім людзей. Іхні шабаш вылучаўся праявамі злосці, бязлітаснасці. Мала таго, што чалавека неасцярожнага да смерці давядуць, дык яшчэ і рагочуцьзаліваюцца потым ад задавальнення» (УЗ. Жытк.).
    «На той шабаш па памерламу чараўніку збіраюцца нячысцікі: ведзьмы, чэрці, ваўкалакі, ваўкісабакі. Такога віскатускрыгату зададуць па наваколлі, што ноччуўсваёй хаціне нельга заснуць. Страшна становіцца, а яшчэ старэйшыя ўсялякіх страхоў, якія нібыта некалі з імі здараліся, нарасказваюць. А каб ужо выйсці куды ды не патрапіць на той шабаш, проста немагчыма было. Таму пакуль чараўніка не пахаваюць, то стараліся, як толькі змеркне, нікуды са свайго падворка не аддаляцца, бо запроста можна было душою залучыць. Часта здаралася, што нехта ці забудзецца, ці, каб паказаць, што нічога не баіцца, выйдзе з дому, і потым яго знаходзілі нежывога, са здара
    164
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    веннымі ранамі, пераламанымі касцямі. Значыцца, патрапіўтакі на шабаш, і чэрці, каб ён не пабачыў іхніх таямнічых дзеянняў ды потым не пахваляўся, зводзілі яго са свету. Казалі, што ўратавацца ўдавалася толькі выпадкова. Найчасцей ратаваў крык трэціх пеўняў. Як бы тады нячысцікі ні стараліся, а ўсё роўна не маюць ніякай моцы пасля гэтага імгнення. Зашыпяць, засыкаюць, заскрыгочуцьадзлосці ды ад таго, што трэба назад убірацца. Так і застыгнуць да наступнага змяркання дрэвамі ды пнямі, камянямі ды карчамі. Яшчэ крыж заўсёды ды малітвы дапамагалі. Тутужо ніякая нячыстая не палезе. Дастаткова было, не разгубіўшыся, правесці вакол сябе кола якім дручком ці імкліва тры разы перажагнуцца. А там ужо чалавеку нішто не страшна. Ляжы сабе спакойна ды чакай светлага часу. Праўда, наглядзецца яму выпадала ўсялякага, бо ўсё роўна здані тыя наўкола кружыліся, каб улучыць хвіліну ды налякаць чалавека, ці калі такое здараецца, то вывалакчы яго з захрышчанага кола» (УЗ. Ганц.).
    Яшчэ Я. Баршчэўскі падрабязна апісваў, як маглі выглядаць тыя нячысцікі, у сваёй славутай працы « Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». «Апоўначы лютыя пачвары акружылі лоўчага. Бачыць, як набліжаецца велізарны мядзведзь на задніх лапах, рыкае і ўжо хоча напасці; зграя ваўкоў, натапырыўшыся і свецячы вачыма, пагражае крывавымі пашчамі. Сямён адважна ідзе сярод хіжацкае зграі. Заступіў яму дарогу вышэйшы за лес Волат, які вырваў вялізную хваіну і гразіўся, нібы пярун. Аднак лоўчы смела мінае ўсё гэта»8.
    Прырода таксама актыўна «ўдзельнічала» ў пахавальным абрадзе (працэсе) злога варажбіта. Паводле народнага, сцвярджалася, што «нячыстыя здані, збіраючыся на пахаванне, выклікалі моцную завеювіхуру». Праўда, гэта яшчэ залежала і ад той пары года, калі наставала смерць ведзьмара. Адпаведна раз гэта адбывалася зімою, дыкдзьмулавіхура, уздымалася страшэнная, валодаючая неўтаймавальнай разбуральнай сілай, а калі летам ці вясною, то гаспадарыла нечуваная навальніца з бязлітаснай бурай, якая ўсё палілавынішчала на сваім шляху. Сустракаюцца выпадкі, дзе гаворыцца і пра тое яшчэ, што восенню, падчас смерці чараўніка, пачынаўся зацяжны дождж, які заліваўскручваў усё навокал. Як бы там ні было, але ў народзе пераканаўча адзначалі, што гэтак паміраючы варажбіт развітваўся з белым светам і, каб надаўжэй уесціся ў памяць людзей, вырабляўтакуюўжо пасмяротную «штучку», якаяўзначнай ступені ўзмацнялася ўдзслам шматлікіх нячысцікаў. Менавітаяны павялічвалі запалохваючы эфект прыроднай стыхіі. Вяскоўцы маглі пад